• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    — Твой тата не прыйшоў,— строга гаворыць мама.— Твой тата бегае, шукае цябе, шалахвоста, па ўсім вакзале... Ганс, бяжы накажы бацьку... He, ты яшчэ малы. Фітэ... He, лепш Іцэнпліц... He, і ты малая, не ўбачыш праз галовы! Крыста, бяжыце, скажыце пану саветніку...
    — Ах, пані саветніца, калі ласка, калі ласка, не пасылайце мяне! Я згублюся, я не знайду пана саветніка! I цягнік паедзе, а ў мяне знаёмых у Берліне нямашака, і дарогі на Луіпольдштрасэ я не ведаю...
    У Крысты ўжо нагарнуліся слёзы.
    — Добра, я сама! — пакорліва кажа мама.— Але каб ніхто мне з купэ ні нагою! А калі хто чужы паткнецца, скажаце, што ўсе месцы аплачаны і заняты. А калі кандуктар папросіць білеты, скажаце, што бацька зараз прыйдзе! Эдзі, злева каля акна сядзе бацька, перасядзь...
    I, перш чым паміж намі, братамі і сёстрамі, паспявае разыграцца баталія за месцы каля акна, мама знікае ў натоўпе на пероне. Мы адчуваем сябе пакінутымі, забытымі. А што, калі цягнік памчыцца, а бацька і маці не паспеюць? А ў нас ні грошай, а ў нас ні білетаў, і што нам рабіць?..
    — Ганс! — таямніча шэпча Эдзі.— Пусці мяне сесці да акна, га?..
    — Ага, бягом!
    — Ну, перасядзьма! — просіць ён.— Мне пільна трэба... Вось паглядзі!
    I ён паказвае ўніз, якраз пад тое месца ля акна, адкуль яго ссадзіла мама.
    Я заглядваю пад лаўку, і тут жа мне насустрач чуецца знаёмае, крыху прыглушанае шыпенне.
    — Ты ўзяў хамяка? — здзіўлена пытаюся я.
    — А як жа інакш! He мог жа я пакінуць яго Маркуляйту... ты сам чуў, што гаварыў гэты стары трухляк! Усю дарогу я трымаў хамяка за пазухай... мордачку, канечне, заматаў анучкай. Паветра хапала, a ўкусіць не мог!
    — А калі тата ўбачыць?..
    117
    — О!.. Як толькі ад’едзем, тата ўжо яго не выкіне! А ў Граалі ён нікому заважаць не будзе. Я злаўлю яшчэ самачку, а як будуць маленькія, прадам іх у зоамагазін. За маладняк даюць прорву грошай!
    — Добра, тады садзі яго пад маю лаўку! — рашуча кажу я.— Але глядзі, каб гэтыя дурніцы не згледзелі, a то наробяць крыку! «Дурніцы» — сёстры — дзякаваць богу, заняты, уткнуліся ў акно выглядаць бацькоў і пазіраюць на гадзіннік.
    — Яшчэ восем мінут! — гаворыць Іцэнпліц.— Калі не прыйдуць, камандаваць буду я. Я — старэйшая!
    — А от і не ты! — пярэчу я.— Крыста старэйшая!
    — Крыста, ты хочаш камандаваць? — пытае Іцэнпліц нашу семнаццацігадовую сеньёру.— Вось бачыш, Ганс, яна не хоча, яна і не ўмее. Яна наогул ні ў чым такім не разбіраецца!
    — Ну, і што ж ты скамандуеш?
    — Усім выйсці з вагона да таго, як цягнік рушыць!
    — Але! Ты сёння галавастая! Ты сёння найгалавасцейшая! — кажу я з усёй братэрскай ветлівасцю.— Толькі забылася, што мама сказала нам, каб з купэ ні нагою!
    — Але ж не можам мы ехаць адны!
    — Чаму гэта не? Купэ сабе паедзе пустое, калі TaTa заплаціў за яго? А тады яму яшчэ раз плаці за ўсіх семярых? А ён жа з мамай можа і ўнагонку за намі. Можа, яны дагоняць нас яшчэ да Гэльбензандэ, калі сядуць на скоры. Памойму, нават шыкарна, калі мы хоць раз паедзем самі! Гэта ж проста здорава, праўда, Эдзі?!
    — Вядома! — рэхам адгукаецца Эдзі, які думае толькі пра свайго схаванага хамяка.— Хоць ты мне дзесяць разоў камандуй, Іцэнпліц, а калі мама сказала — не, дык і не, я з месца не ўстану!
    — Але ж мы не можам ехаць! — падтрымлівае сястру Фітэ.— У нас і білетаў няма.
    — Ужо толькі чатыры мінуты! Глядзі, кандуктары ўжо зачыняюць дзверы! Крыста, ехаць нам ці выходзіць?
    — А я ведаю? — скавыча Крыста.— Але да чужых людзей з аднымі вамі я не паеду! I адна з вамі не паеду, вы ж мяне ніколі не слухаецеся!
    118
    — Вось бачыш, Ганс! — трыумфуе Іцэнпліц.— Крыста таксама — каб выходзіць!
    — He, не, я з вамі не выйду! — енчыць «тхімка».— I не пайду з вамі, там людзейлюдзей... Вы сабе паўцякаеце, а куды ж я падзенуся, адна?
    — Канстатую факт,— урачыста заяўляю я, горды сваёю праніклівасцю,— што Крыста не хоча ехаць і не хоча выходзіць. Чаго ж табе, Крысцечка, урэшце хочацца?
    — А я ведаю? Што вы мяне ўсё пытаеце і пытаеце? Адно скажу, калі пан саветнік зараз не вернецца, я паеду да сябе дамоў! Дужа мне трэба швэндацца па свеце, я вам не сірата якая... у мяне бацькі ёсць... харошыя... я да іх паеду... што мела я швэндацца, дык...
    Але, дзякаваць богу, вярнуўся пан саветнік з паняй саветнічыхай. Ад радасці, што паспеў, бацька толькі збольшага, жартам, насварыўся на Эдзі ды злёгку пакруціў за вуха. Пакуль мама раскладвала падушкі, шыкуючы бацьку ўтульнае месцейка каля акна (мы ехалі, зразумела, трэцім класам), пакуль бацька мяняў цяжкі суконны пінжак на лёгкі люстрынавы і фетравы капялюш на лёгкае кепі, якое бараніла ад скразняку яго чэрап, што ўжо прасвечваў праз парадзелыя валасы, пакуль Іцэнпліц умошчвалася ямчэй, каб засесці за «Залатую Эльзу» Марліт *, пакуль Фітэ выпрошвала ў Крысты сваю вялікую ляльку, якой таксама трэба было крышку палюбавацца з акна, Эдзі ў непрывычна застылай позе сядзеў на маім месцы каля акна і загароджваў нагамі прытулак хамяка, якога ён шнурком прывязаў да трубы абагравальнай батарэі, a я выглядваў у адчыненае акно дзвярэй,— заканчвалася пасадка, і аціхаў гармідар на пероне, і апошнія пасажыры паспешліва ўпіхвалі ў вагон багаж і ўскоквалі самі. Вось ужо пазачынялі ўсе дзверы, пачуўся залівісты свісток оберкандуктара, і паравоз, запыхцеўшы, зрушыў вагоны з месца.
    Вось поезд ужо бяжыць вальней, набірае разгон, яшчэ моцна грукоча на стрэлках, і я з цікавасцю ўзі
    * Яўгенія Марліт (псеўд. ЯўгенііІон, 1825—1887) — нямецкая пісьменніца, аўтар папулярных у бюргерскіх колах 60 — 70 гг. сентыментальных раманаў «Тайпа старой дзевы», «Стэпавая прынцэса» і інш.
    119
    раюся ў цесныя, закурэлыя берлінскія завулкі і закануркі, якія здаваліся мне цяпер, калі я ехаў да мора, асабліва жахлівымі. Мне было шкада людзей, якія там жывуць. Я здзіўляўся, як гэта мы пражылі амаль цэлы год на чацвёртым паверсе такога ж самага дома на Луіпольдштрасэ.
    Але вось агляд стаў шырэйшы, і я ўбачыў могільнік абшчыны французскага сабора і царквы св. Гедвігі. Крыху засмучаны, я павярнуўся да бацькі:
    — Калі мы зноў убачым гэты могільнік, летнія канікулы скончацца.
    — Затое наступныя будуць бліжэй на шэсць тыдняў! — засмяяўся бацька і соладка пацягнуўся ў сваім кутку.— He ўпадай у элегічны настрой, сыне, радуйся таму, што маеш! Хай не турбуе цябе няпэўнасць будучыні, як і непазбежны «кол» за бліжэйшую кантрольную па алгебры. Адкінь свой марны клопат — і храпі спакойна. Паўтара месяца — гэта бездань часу, Гансе, давай цешыцца, не будзем псаваць сабе настрой рознымі могілкамі.— I бацька пільна паглядзеў на злачынца Эдзі.
    Толькі што нас ганарыста абагнаў скоры поезд. Я з зайздрасцю паглядзеў услед яму, але тут жа забыў сваю маленькую крыўду за марнасць зямных радасцей і ўсклікнуў:
    — Ах, тата, і чаму мы ніколі не ездзім скорым? Мне страх як хочацца хоць разок праехацца скорым!
    Бацька ўсміхнуўся ўсімі сваімі маршчынкамі каля вачэй.
    — А навошта, сыне мой? I там і тут ты сядзіш на драўлянай лаве, але там ты за гэта плаціш даражэй і маеш менш асалоды, бо на тры гадзіны раней прыбываеш на месца. Навошта нам дарыць чыгунцы гэтыя тры гадзіны?
    Я не ўпэўнены, што бацька на самай справе думаў так. Можа, і не ашчадлівасць была прычынай таго, што ён заўсёды вазіў нас пасажырскім. Уся яго натура супярэчыла спешцы і мітусні. Яму падабалася, калі поезд спыняўся на кожным паўстанку. Бацька выглядваў у акно і, прасачыўшы, як дзветры сялянкі з кашамі паспешна ўлазілі ў вагоны, садзіўся на месца, задаволены, што назіранне зроблена і з яго можна будзе сплесці цікавую пагудку. Якоенебудзь развітальнае
    120
    слова, сказанае спехам, цяжкая для разгадкі праблема — што ў жанчын у кашах? — адзінокая карова, якая высунула мысу ў дзверы таварнага вагона,— усё гэта і тысячы іншых драбніц давалі яму добры харч для вясёлых высноў.
    I тое праўда <цяпер мне гэта ўспамінаецца), што бацька асабліва быў прыхільны да кніг Генрыха Зэйдэля *, гэтага патрыярха філасофіі ўтульнасці і буднага шчасця маленькага чалавека, пісьменніка, чый занадта танны аптымізм сёння ўжо не смакуе. Падобна таму, як зэйдэлеўскі Леберэхт Хюнхен, з’ядаючы адно яйка, цешыць сябе ўявай, што разам з гэтым яйкам з зямлі знікнуць сотні будучых курыных пакаленняў — і ўсё гэта толькі дзеля таго, каб ён, Леберэхт, быў сыты, дзеля ягонай вантробы (ён называў гэта «нямням і жлуктай»!), і таму ён мае поўнае права прыроўніваць сябе да боства, так і мой бацька, якому рэдка калі ўдавалася адарвацца ад сваёй працы, піў нектар з кожнай кветачкі. Кожны чалавек яму быў цікавы, кожная птушка яго радавала, на кожным сметніку ён знаходзіў кветкі, якіх ніхто, апрача яго, не заўважаў. Дык з якой жа рацыі яму адмаўляцца ад трэцяга класа пасажырскага поезда, калі гэта дае столькі прыемнай спажывы?!
    Мама вярнулася з разведкі. Яна шукала «тую ўстанову», якая ў нас, дзяцей, называецца проста «тое месца». Калі семвосем гадзін падрад сядзіш у цягніку з чатырма — не, з пяццю дзецьмі (бо нельга ж лічыць Крысту дарослай!), дык праблема «таго месца» робіцца вельмі актуальнай. Але мама прынесла суцяшальныя весткі.
    — Яно тут, зусім побач,— паведаміла яна паўшэптам, улічваючы пікантнасць тэмы.— Адно на два купэ, на нас і суседзяў, значыць, не будзе ўвесь час занята. Праўда, у іх пяцёра дзяцей і старэйшаму не больш дзесяці... Людзі мілыя, я з імі слоўцам перакінулася, але ў фраў не надта тонкі густ, на ёй вельмі шмат украс. Яны едуць у Брунсгаўптэн ужо пятае, ка
    *Генрых Зэйдэль (1842—1906) — нямецкі пісьменнік. Гумарыстычна Зэйдэль малюе ідылічнае жыццё дробнага бюргерства; любімыя яго героі— дзівакі і наіўныя летуценнікі. Найбольш папулярная серыя апавяданняў «Леберэхт Хюнхен».
    121
    залі, лета падрад,— гэта ж трэба! I вельмі задаволены Брунсгаўптэнам, казалі, там усё лягчэй дастаць, чым у Граалі. У іх там ёсць нават прыстань, а гэта так цікава дзецям, калі прычальвае параход, казалі... Далібог, вельмі далікатныя людзі, хоць і шмат украс на фраў... Дзеці, ідучы міма суседняга купэ, каб мне кожнае віталася з суседзямі, чуеце, што я сказала!
    Маміна данясенне пра суседзяў я слухаў напаўвуха. Я думаў пра ранейшыя падарожжы, калі мы былі зусім малыя. У тыя часы, мусіць, яшчэ не ва ўсіх вагонах былі прадугледжаны «тыя ўстановы», і што было рабіць беднай матулі з дзецьмі, калі ім хацелася «туды», а ніякага «туды» не было!