• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Але гэта толькі мая здагадка, не падмацаваная ніякімі фактамі, і мне здаецца, што ёю можна вытлумачыць прычыну бязмежнага гневу, які ахапіў яго, калі ён убачыў маю «катаржную» стрыжку. ПІто ён асатанеў толькі ад бяздумнага бацькоўскага гонару — не паверу ніколі. Бацька мой не быў такі!
    СЯМ’Я Ў ДАРОЗЕ
    I ВОСЬ ЁН — ГЭТЫ ДЗЕНЬ!
    Хоць наш цягнік адпраўляўся са Штэцінскага вакзала толькі а восьмай раніцы, уся сям’я разам з бацькам ужо а палове шостай паднята з ложкаў, бо пасце
    * ЖанПоль (псеўд. Ёгана Паўля Рыхтэра, 1763—1825) — нямецкі пісьменнік, заснавальнік напрамку ў нямецкай літаратуры, які спалучаў у сабе асветніцкія ідэі з прынцыпамі сентыменталізму. Яго першыя творы — вострая сатыра. Вяршыняй прозы ЖанПоля з’яўляецца раман «Зібенкэз» на тэму пра згубны ўплыў галечы на натуру чалавека.
    Вільгельм Раабэ (1831—1910) — нямецкі пісьменнік. У аповесці «Хроніка Вераб’інай вуліцы» апісаны жыхары берлінскіх ускраін, што шукаюць шчасця, галадаюць, гінуць і не трацяць пачуцця гумару. Асноўны твор — трылогія «Галодны пастар», «Абу Тэльфан», «Чумная паводка».
    106
    лі таксама трэба ўпакаваць! Пакуль мама са старой Мінай піхаюць і таўкуць іх у велізарны мех з чырвонай парусіны, Крыста на кухні штабялюе бутэрброды. Бутэрброды з каўбасой. Бутэрброды з яйкамі. Бутэрброды з халоднай смажанінай. Бутэрброды з сырам. Але як яна ні шчыруе — мажа, накладвае, мажа, накладвае,— штабялі растуць марудна, бо мы ўвесь час робім набегі на кухню і выскокваем з трафеямі. Нашаму апетыту гэтак жа супыну няма, як і хваляванню. Значыць, праўда — едземтакі!
    Мне раптам стукнула: трэба пагаварыць з парцье. А палове сёмай мы з Эдзі з грукатам імчымся ўніз па лесвіцы і вітаем вечна ваўкаватага домаўправіцеля. I не дзіва, што ён пануры,— ён жа не едзе да мора, ёя жыве без канікулаў!
    Ужо ці не дзесяты раз я хадайнічаю за сваіх трусікаў — яны ў мяне ў падвале. Асабліва за Мукі,— каб кожны вечар яму давалі свежай моркаўкі, гэта так важна!
    Парцье — няўмольны.
    — Здаліся мне твае дурныя, вашывыя заморкі!
    Я крыўджуся, я пратэстую.
    — Аж кішыць! Калі ў цябе вачэй нямаш, вазьмі лупу ды ў вушы заглянь! Там не толькі вошай, там іх цэлае гняздо!
    Даканаўшы мяне, парцье прымаецца за Эдзі.
    — А, ты? А, твой хамяк? Я во іпто табе сказаці маю! Што мне твайго хамяка на душу браць! Накарміць — накармлю, напаіць — напаю, але скажу табе: скрынка нікудышняя, так што сам каб ведаў! Калі выскачыць, я з ім навыперадкі не ўлягу! Вельмі мне трэба, каб я яшчэ і даганяў...
    Ужо тры месяцы Эдзі гадуе ў пакоі хамяка, у скрынцы з драцяной сеткай. Афіцыйна бацька пра гэта нічога не ведае, як не ведае — афіцыйна! — і пра мой трусятнік. Але мае трусікі — плахенькія, рахманыя, а Эдзеў хамяк Максік — лютасць у жывой скуры! Гэта бестыя толькі шыпіць, плюецца і кусаецца, a Эдзі як душой прыкіпеў да яго. Эдзі думае, што з часам навучыць яго свісцець і танцаваць, як сурка ў цырку.
    Эдзі божыцца, што хамяку ў скрынцы — выгода, што ён ні разу не спрабаваў уцячы.
    107
    — Ай, не мялі лухты! — бурчыць парцье.— Вось як паедзеш, дык звяруга твая і пачне і пачне. А мне няма калі над ім сядзець і пад хвост заглядваць — што во якая яму выгода ў скрынцы! Будзь я ваш бацька, я б не дазволіў. Гэта ж кара, а не жыццё — трымаць трусоў у цёмным падвале, а хамячаня ў скрынцы! Але што мне да гэтага! Я не з таварыства аховы жывёл. А калі з імі што якое, дык я ні пры чым! Ясна вам?
    Што ж тут няяснага — усё адно іншага кармільца не знойдзеш, і мы мусілі згадзіцца. Крыху засмучаныя, мы з братам зноў падняліся па лесвіцы. Але як толькі я ўбачыў вясёлы вэрхал у кватэры, як тут жа забыў сваю скруху. Уся хатняя гаспадарка была ў расфарміраванні. Пяць істот жаночага роду мітусіліся, бегалі — па ўсім відаць, без пэўнай мэты — то туды, то сюды, нешта ўносілі, нешта выносілі.
    Міна:
    — Пані саветніца, мне зноў патрэбен ключ да вялікага каша!
    Фітэ лезла ўсім пад рукі са сваёй скрыначкай ад цыгар, куды яна склала ўвесь ляльчын гардэроб, патрабавала, каб мама ўладзіла яго ў замкнуты чамадан. Іцэнпліц капалася ў бацькавых кнігах, выбірала пачытаць у дарозе. А Крыста ўсё шмаравала свае бутэрброды.
    У прыхожай стаяў бацька і лічыў багаж: і дарма і марна, бо толькі ён называў канчатковую лічбу, як тут жа адно месца выносілі і ўносілі два.
    — Луіза! — усклікнуў бацька.— Пара пасылаць па фурмана! Можа, Ганса?
    — Адну хвілінку, Артур! Гляну, ці ўклалі купальныя ручнікі.
    — Паспяшайся! — папярэдзіў бацька.
    Мы з Эдзі тут жа наляцелі на яго: каму з нас будзе дазволена сесці з фурманам на козлы. Бацька сказаў, што там будзе відаць; ад непрывычнай сумятні ён увачавідкі нерваваўся, але ўсімі сіламі стараўся падтрымаць сваю рэпутацыю ўпраўнага арганізатара, у якога ўсё ідзе па пратаколу.
    — Я шлю Ганса! — крыкнуў ён, зірнуўшы на гадзіннік.— Больш адкладваць нельга!
    — Яшчэ хвілінку, Артур, прашу цябе! Ніяк не ўладзім мех з пасцелямі!
    108
    — Ляці, ГансІ — ціха сказаў мне бацька і пайшоў памагаць завязваць мех.
    Я збурыўся бегчы ўніз. Эдзі далучыўся без запрашэння. Прыйшлося сцярпець, хоць і не па душы мне была яго кампанія. Бо калі едзеш у карэце адзін, у гэтым ёсць нейкі шык! Удвух — ужо не тое.
    Быў першы дзень летніх канікулаў. Увесь Берлін, усе, у каго былі дзеці і хто мог дазволіць сабе зрушыць з месца,— ехалі. Міма нас кацілі карэты, брычкі, дрожкі, фурманы патузвалі лейцы, пацмоквалі — усё занята, усё расхапана. Мы кідаліся туды, сюды, шукалі, лавілі свабодную, стараліся як маглі, бо добра ведалі, як нецярплівіцца пунктуальны бацька. Але над намі як бы закляцце навісла якое: парожніх карэт хапала, але ніводнай, умяшчальнасць якой падпадала б нашаму багажу. Наогул, гэта павінна была быць грузавая падводзіна, добрая такі дрында з чорнай закрытай будай і з моцнай сеткай зверху, каб можна было ўзбатаваць туды прорву чамаданаў і ўсе мяхі і пасцелі.
    Нарэшце на Нолендорфплац удалося злавіць такую халабуду. Мы горда падняліся ў «салон» і важна расселіся на цёмнасініх падушках. Але тут жа паўскоквалі і прыніклі да акон. Цікава было, як успацелыя бацькі сямействаў, хлопцы, служанкі і парцье лавілі парожнія карэты.
    — Beati possidentes! — сказаў я Эдзі, горды яшчэ і тым, што ён ведае латынь не настолькі, каб я сам яму не пераклаў: — Шчаслівы, хто валодае!
    Так, нам усе навокал зайздросцілі. Па ўсёй дарозе на тратуарах за бастыёнамі чамаданаў і куфраў стаялі сямейныя апалчэнні. Старыя бабулькі ў роспачы махалі нашаму фурману парасонамі. Хлопчыкі проста ўскоквалі на прыступку нашай карэты і совалі фурману марку толькі за тое, каб ён вёз іх. А мы трактавалі абардажнікаў па руках, па пальцах, па чым зарвала, пакуль тыя не саскоквалі.
    Бацька, высочваючы нас, таксама стаяў на Луіпольдштрасэ каля некалькіх чамаданаў; ён ужо хацеў быў выгаварыць нам за спазненне. Але заступіўся фурман.
    — Шо вы да хлопцаў маеце! — сказаў ён.— Ім яшчэ пашыкавала, шчасце само ў рукі далося, бо перанялі мяне! Цяпер вы ва ўсім Берліне не знойдзеце
    109
    парожняй. Пане парцье,— звярнуўся ён да нашага домаўправіцеля, які з Мінай якраз вывалак велізарны чамадан,— дык што тут у вас цяжэйшага? Ну, што ж, паспрабуем закінуць, ану паддайце!
    I яны пачалі ўсцягваць чамадан, цераз кола, цераз козлы, наверх. 3 пад’езда пацягнуліся дамачадцы з багажом: хто з хатулямі, хто з клумкамі, хто з бярэмкам парасонаў, сярод якіх тырчалі і нашы леташнія пляжныя лапаткі. Толькі мы з Эдзі не ўдзельнічалі ў гэтым цяганні, мы аглядалі *нашых жарабцоў». Ад славутай пароды Вінету * яны яўна не паходзілі, але я стаяў за тое, што яны ўсходнепрускія, а Эдзі быў за гановерскіх — хаця, што мы ведалі ў тых пародах!
    Бацька тым часам пасабляў грузчыкам добрымі парадамі. Але на галаву сямейства цяпер не звярталі ўвагі, нават Міна і тая не зважала і не слухала. Тады раптам бацька рынуўся ў дом прыспешыць маму.
    Нарэшце ўсе сышлі ўніз, нарэшце ўсё было пагружана, нарэшце ўсё было ўвязанаўпяразана. Нарэшце ўсе расселіся. Я незадаволена крывіўся, бо мяне ўціснулі паміж сясцёр, тым часам як тронкозлы апанаваў Эдзі. Праўда, ён сеў не на самыя козлы, а на пастаўлены каля фурмана чамадан: верх карэты аказаўся ўсётакі недастаткова ёмісты.
    Мама высунулася з акна і давала Міне, якая, перш чым пайсці ў адпачынак, мелася прыбраць кватэру, апошнія настаўленні, якія, пэўна, яшчэ тысячу гадоў назад наказвала сваёй ахмістрыні кожная гаспадыня перад дарогай:
    — I дасачыце, Міна, каб вада з кранаў не капала. I яшчэ раз праверце газ, закруціце, каб шчытненька ўсё. Ага, а калі будзеце націраць паркет у сталовай, дык спачатку пашаруйце жалезным пілавіннем тое месца, дзе Крыста з шуфліка жар упусціла. Пудынг фраў Ціта забярэ сама. Кветкі на балконе ўсе састаўце на падлогу, каб фраў Маркуляйт было лягчэй паліваць. А то і дождж часам пройдзе. I не забудзьцеся сказаць, каб не насілі булачкі і малако. Ага, яшчэ, і скажыце, каб газету пакуль што аддавалі Айхенбергам...
    — Паехалі! — крыкнуў бацька фурману.
    * Вінету — герой раманаў К. Мая, правадыр індзейцаў.
    110
    Коні рушылі, і мама плюхнулася на сядзенне.
    — Ай, бацька! — спалохана войкнула яна.— Я напэўна штонебудзь забыла... Сэрцам чую, што нешта хацела...
    — Калі што,— рашуча заявіў бацька,— напішаш фраў Ціта адкрытку. Трэба спяшацца, a то спознімся на цягнік!
    — Налета ўстану на гадзіну раней,— сказала мама.— Ніколі нічога спакойна не зробіш. Я проста ўся закруцілася... Што ж бо я забыла? От жа сэрцам чую, што нешта хацела...
    I яна глыбока задумалася.
    Тым часам карэта патарахцела па МарцінЛютэрштрасэ і ўжо разварочвалася на Люцаўплац. Уся плошча была заліта сонцам. Фантан Геркулеса ўжо шумеў і бушаваў усім сваім хараством, рассыпаў тысячы бліскучых зялёных, жоўтых і блакітных пырскаў. У пясочніцах грэблася дзятва. А мы ўжо сёння пад вечар будзем гуляць на марскім пяску!
    Калі ж мы яшчэ жвавей пашыбавалі па Гоф’егералее, мне ўсё навокал здалося нейкім нерэальным. Яно праўда — я сяджу ў карэце, еду з бацькамі, сёстрамі і братам да мора, але ці еду на самай справе Я? Год гарадскога жыцця так уеўся ў косці, што ўсё на вуліцы як бы мроілася.
    У мяне было дзіўнае адчуванне, быццам я яшчэ дома, на Луіпольдіптрасэ. Быццам бачу, як стаю ў сябе ў пакоі — я, і ў той жа час нібыта і не я, бо я ж еду ў карэце праз Тыргартэн! I на мяне раптам найшло, як ужо не раз находзіла — праўда, слабей,— што ёсць, калі папраўдзе, два Гансы Фалады, два абсалютна аднолькавыя Гансы Фалады, і з абодвума адбываецца адно і тое, але перажываюць яны гэта парознаму.