• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    — Маеш рацыю, швагер, вой як маеш! — кіўнуў дзядзька.— Я б цяпер і дзве люстры аддаў, а не ўблыт
    85
    ваўся б у працэс. Гэта ж страхоцце людское! Калі я пачынаў, я быў цвёрды, як скала, я верыў у сваю праўду. I толькі потым спаквалютку ўва мне пачалі выкуклівацца сумненні. А цяпер, калі рэйхсгерыхт пацвердзіў маё права, мяне мучыць паняверка. Зрэшты ж, я сапраўды парушыў важны пункт страхавога дагавору, а дагаворы трэба паважаць.
    — Ты зведаў на сабе ненадзейнасць усіх людскіх устанаўленняў, швагер,— сказаў бацька.— Мы, канечне, можам дабіцца права, але поспех яго заўсёды няпэўны. I не прыпісвай гэта толькі нам, юрыстам, нават палкаводзец не заўсёды выйграе бітвы толькі таму, што яго справа справядлівая.
    Такая вось гісторыя працэсу дзядзькі Альберта. Але наўрад ці я расказаў бы яе, калі б гэтым яна і завяршылася. Якое там — на жаль, быў яшчэ і даволі сумны эпілог. Дзеля гэтага эпілога я ўвогуле і расказаў яе.
    Бо як мінула пасля працэсу з паўгода, бо як ужо зусім быў мой дзядзька асвойтаўся і ачуняў, раптам аднойчы, калі ён сядзеў у верхнім пакойчыку свайго дома, адчыняюцца дзверы, і Аўгуста з парога:
    — Пан падпалкоўнік, там вас просіць нейкі пан, хоча пагаварыць з панам!
    Дядзька адказаў:
    — Хай заходзіць!
    I цераз парог ступіў чалавек, убачыўшы якога, дзядзька гнеўна бліснуў вачыма і нахмурыў лоб.
    — Добры дзень, пан падпалкоўнік,— ласкава і прыветліва павітаўся страхавы інспектар гер Кольрэп.— Я рады, што рознагалоссі паміж намі нарэшце ўхілены. I мне прыемна, хоць я і верна служу свайму агенцтву, што перамаглі вы.— I змяніўшы тон: — Думаю, урэгулявана ўсё? Усё заплачана дакладна, і вы задаволены.— I паблажліва хехекнуўшы: — Але ж, канечне! Я сам бачыў вашых адвакатаў і грашовы перавод! Салідная сума, пан падпалкоўнік! Мусіць, cappa ў вас ад радасці зайшлося і спявае!
    Але дзядзькава сэрца і не думала пра спевы.
    — Пане! — сказаў ён пагрозліва.— Вымятайцеся адгэтуль, каб мае вас вочы не бачылі! Чаго вам яшчэ трэба?..
    — Але, пан падпалкоўнік! — здзіўлена прамовіў
    86
    інспектар.— Вы ж чалавек не злапомны. Вы ж свае грошы атрымалі? — Пасля сур’ёзна: — Я да вас з прапановаю! Каб коратка і ясна: ці не хацелі б вы ў нас застрахавацца?
    Дзядзьку ледзь язык не адняло.
    — Якое нахабства! — прастагнаў ён.— I не саромеюцца, і пана бога не баяцца! Колькі жыву, а такога не чуў і не бачыў! Вы зглумілі мне гады жыцця і пасля ўсяго гэтага яшчэ асмельваецеся пераступаць парог майго дома з прапановай...
    Дзядзька не мог далей гаварыць. Ён толькі тросся ад ярасці і глядзеў на візіцёра.
    — Але ж, пане падпалкоўнік! — шчыра здзівіўся той.— Мы зусім не глумілі вам ваша жыццё, як вы маглі такое падумаць! Ну, быў спрэчны юрыдычны казус, мы сумленна змагаліся да канца, sine ira et studio, ну, добра, цяпер з гэтым пакончана! Мы ж не ў прэтэнзіі да вас, што прайгралі!
    Дзядзька ва ўсе вочы глядзеў на інспектара. Дык вось з кім ён змагаўся, вось з якімі людзьмі, вось на каго злаваўся, праз каго тузаў свае нервы, забыў сон і спакой, ахвяраваў беззваротнымі гадамі дарагога жыцця, якое ідзе ўжо на спад. Для іх усё гэта было толькі спрэчным юрыдычным казусам!
    Дзядзька быў з другога свету, усё, што ён меў рабіць, ён рабіў cum ira et studio, з гневам ці любоўю, ён быў перакананы, што вясёлая бесклапотнасць гэтага чалавека — толькі ад бясконцай подласці.
    — Вон! — толькі і змог ён прастагнаць.— Прэч, бо я за сябе не адказваю!
    Але гэтым разам гер Кольрэп не адчуў небяспекі своечасова. Ён яшчэ спадзяваўся ўгаварыць кліента. А дзядзька дрыжаў ад гневу і пачаў наступаць на госця, адціскаючы яго да дзвярэй. Дзверы былі адчынены. Дзядзька выпітурхнуў яго на калідор, да лесвіцы; інспектар усё нешта балбатаў, балбатаў, рахмана і лісліва.
    — Выберцеся з майго дома! — крыкнуў дзядзька і штурхнуў гера Кольрэпа мацней.
    Скаціцца па лесвіцы і зламаць нагу было справай тэхнікі.
    Нага зраслася дрэнна. Гер Кольрэп стаў кульгавы, збакерыўся. Суд абавязаў дзядзьку плаціць яму па
    87
    жыццёвую рэнту. Вось так у самай апошняй інстанцыі дзядзька такі прайграў працэс...
    Калі бацька расказваў пра гэты журботны фінал, твар яго быў вельмі сур’ёзны. Але я бачыў, што маршчынкі вакол вачэй весела гарэзавалі.
    — Я прыйшоў да пераканання,— любіў сказаць бацька ў заключэнне,— што людзям пэўных прафесій лепей не судзіцца. Напрыклад, суддзям. Альбо кавалерыйскім афіцэрам. Свяшчэннікам яшчэ, бадай, можна. Але ўжо ні ў якім разе не людзям мастацтва...
    Што да апошняй прафесіі, дык я толькі магу згадзіцца з бацькавай думкай.
    ЗБОРЫ Ў Д A Р 0 Г У
    ЯК ТОЛЬКІ МІНАЛІ КАЛЯДЫ, БАЦЬКІ ПАЧЫНАлі насіцца з планамі на лета. Летняя паездка ў нас сама сабой разумелася; для бацькоў таму, што большую частку жыцця яны пражылі ў маленькіх, амаль сельскіх гарадках, ды так і не сталі гараджанамі. Ім вечна хацелася больш святла, меней шуму і каліўца зелені. А нам, дзецям, трэба было хоць раз на год вырвацца з вялікага горада; якраз таму, што мы ўжо былі яго кроўныя дзеці, летнія выезды ў вёску таілі ў сабе ўсе спакусы падарожжа ў невядомае.
    Я памятаю ўсяго адзін выпадак, калі бацькі летам адпачывалі без нас,— яны ездзілі ў Італію. Мы, дзеці, засталіся дома пад наглядам адной «нібыта цёткі», фраў камергерыхтраціхі Ціта, якую мы звалі проста Таці. За бездакорныя паводзіны нам былі абяцаны фантастычныя ўзнагароды: двойчы на тыдзень нас будуць вадзіць у заапарк і кожную нядзелю ў кандытарскую — ласавацца пухкім печывам з крэмам. Грошы на цукеркі і ўсякія лагодкі на час канікулаў былі падвоены.
    Бацькі паехалі, і з той хвіліны ў нашым доме ўсталяваўся вэрхал. Таці, у якой не было сваіх дзяцей, мусібыць, усё яшчэ меркавала, што мы добра выхаваныя дзеці. Ах, раней япа бачыла нас толькі пад бізуном нашых дрэсіроўшчыкаў! Калі ў мяне ўсё добра з памяццю — увесь гэты час мы скарысталі на крывавыя парахункі; мы біліся, а цётачка толькі сюдтуд спалохана
    88
    і бездапаможна пакудахтвала; калі .бітва дасягала апагею, яна падавала голас:
    — Ах, вы ж у мяне такія, такія гахманыя дзеткі, я ж добга ведаю! Ганс, ты ж такі гахманы хўопчык, ты ж толькі пгытвагаешся! Фітэ, Іцэнпліц, вы ж дзяўчаткі, а дзяўчаткам біцца бгыдка! (Факты, праўда, у той момант вельмі супярэчылі такому пастулату.) Біціся — вуй, вуй, як бгыдка! Дзеткі, дзеткі, вы ж пе хочаце, каб я напісаўа пга гэта татку і мамцы, вы іх тааак пакгыўдзіце!
    Але мы верылі і ведалі, што Таці нікому не напіша, яна была вельмі добрая душою. Мы толькі падражніваліся:
    — Вуй, Таці, ты ж не нагаворшчыца! Даносіць — вуй, вуй, як бгыдка,— і біліся сабе на здароўе далей, аж пыл курэў і шэрсць ляцела.
    Якіхнебудзь прынцыповых нязгодзіц з сёстрамі ў нас не было. Проста мы радаваліся, калі ў доме шум і гармідар, у доме, дзе мы павінны былі хадзіць ціхенька, на дыбачках, бо — «тата працуе!». Сёстры былі раслейшыя за нас і дужэйшыя, але ім заважала вопратка. Па модзе таго часу яны насілі доўгія, ледзь не да пят сукенкі і гарсэты, якія мы, хлопчыкі, называлі «залезнымі скрыжалямі».
    I ваявалі яны пабабску: моцна ўдарыць баяліся і не ўмелі, затое ўсялякія хітрыкі — іх першая зброя. Звычайна яны схілялі шалю перамогі на свой бок так: кідаліся на аднаго з нас абедзве разам, не зважаючы на другога, валілі з ног і мігам грувасцілі над ім кучумалу з крэслаў і столікаў. Потым хапалі другога. I перш чым мы выпаўзалі зпад зыбкай кучы мэблі, што восьвось і магла абваліцца, яны ўжо замыкаліся ў сваім пакоі. (Самае галоўнае ім было — выйграць столькі часу, каб паспець замкнуць дзверы.)
    Нам, хлопцам, толькі таго і заставалася, што злосна бабахаць у дзверы альбо, калі ўжо надта распаляла прага помсты, цыркаць вадою праз шчагу замка. Памятаю таксама, аднойчы мы з Эдзі знайшлі ў кладоўцы серны шнурок, падпалілі яго і прасунулі ў пакой еясцёр, каб выкурыць іх. Але якраз пры гэтых акалічнасцях абложаны непрыяцель зрабіў дзёрзкую вылазку, вельмі горкую для нас па вынікі,— нас разбілі ўшчэнт і ўдрузг!
    89
    На вялікае няшчасце Таці паша старая Міна таксама пайшла ў адпачынак; яна б нізашто не пацярпела такой распусты і псоты ў гаспадарскім доме. Другая служанка, Крыста Бартэль, нанялася да нас зусім нядаўна, яна прыехала з вёскі, і ёй было ўсяго семнаццаць. Так што Таці ад яе не мела ніякага падсобку. Больш таго, неўзабаве мы перавербавалі Крысту на свой бок: бо такі яно і праўда, што наш жыццёвы ўклад нашмат цікавейшы, чым прыбіранне пакояў,— і такім чынам у яе асобе мы атрымалі моцную саюзніцу. У яе бясхітраснай, зусім затлумленай шумам вялікага горада галоўцы выспела ўпэўненасць, што мы, дзеці багатых людзей — бо бацькоў нашых, зразумела, лічыла багатымі,— мелі права бэсціцца, як мы і бэсціліся, і што Таці рабіла зусім няслушна, калі спрабавала ўрэзаць нашы правы.
    Бо яно і так: якая радасць шкрэбці і дзерці на кухні дурны медны посуд, калі можна, скарыстаўшыся хвілінкай, як Таці выскачыць у магазін, ператварыць свяшчэнную плюшавую гасціную ў сераль Гаруна аль Рашыда, для чаго вельмі ўдала стасаваліся ўсе, якія меліся ў кватэры, падушкі, дываны і посцілкі. Крыста і сёстры строіліся завуаляванымі гарэмніцамі — з цюлевых занавесак выходзілі выдатныя вуалі! — Эдзі быў за візіра, а я, натуральна, за Гаруна *. Праўда, я не ведаў, што мне рабіць з маімі наложніцамі. Я стаяў на тым, каб за любую правіну сячы ім галовы, што дамам не вельмі каб падабалася, бо абезгалоўліванне выконвалася бацькавым доўгім бамбукавым нажом для паперы. Потым мы даўмеліся тапіць іх жыўцом у мяшках: непакорлівых «жанок» угортвалі рулонам у дыван, перавязвалі вяроўчынай і шпурлялі ў сіні акіян, гэта значыць, валаклі ў цёмную каморку, дзе ляжалі венікі і дзеркачы.
    Мы з Эдзі добра налаўчыліся надзейна пакаваць усіх трох у дываны. Пачыналі з самай здаравеннай — Крысты; тут нам пасаблялі Іцэнпліц і Фітэ, потым лаштавалі Іцэнпліц ужо з дапамогай Фітэ, а самой Фітэ мы і так давалі рады, без дапамогі. Неяк аднаго paay, упэўніўшыся, што «жанкі» ўладжаны як след, мы
    *Гарун аль Р а ш ы д — багдадскі халіф, герой многіх усходніх казак.
    90
    адспявалі над павержанымі песню ганьбы, пасля, нягледзячы на іх просьбы і грозьбы, замкнулі дзверы каморкі і пашыбавалі на вуліцу шукаць новых прыгод.
    Тым часам вярнулася напіа добрая Таці. Як заўсёды, яна забылася ўзяць ключ. Яна званіла, званіла з пахвальнай цярплівасцю, але на яе званкі ніхто не выходзіў. У кватэры, дзе яна пакінула пяцёра галаварэзаў у росквіце сіл і здароўя, панавала магільная цішыня. Таці вечна ўсяго баялася, таму яна першнаперш падумала на газ, на ўзломшчыкаў, на забойцаў...