Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
— Хоч і проці сваёй выгоды, а, браце, скажу Ta66,— гэта выкінутыя грошы! Мая машынка бярэ да дзесятай долі міліметра, сам убачыш, як табе ўпасуе, дзякавацьмеш! I дваццаць фенікаў на цукерык мецьмеш, мамцы можна й не казаць! Вой, а як рада будзе, цябе калі такога ўбачыць! Яна ж і знаць не знае, які ты ў правільным фасоне. Ну, іпто рабіцьмем?
Я нясмела запярэчыў, што калі ўжо мяняць прычоску, дык след пастрыгчыся на прабор, як у іншых хлопцаў. Але майстар замахаў рукамі:
— Аяй, ці ты малы! He, браце, шо мы таптацьмемся на паўдарозе! Ты й не ведаеш, як добра летам стрыжаным, стрыжаным выгода: ветрык хукае, халадок такі! A то, гля, ну як. табе воўнянка якая, а не галава! Ты знаеш, гляджу я от на цябе, дай думаю сабе: на мора едзеце? Га, ну шо, угадаў ці не?
Я пацвердзіў, «шо на мора».
— Дак во гля! — сказаў ён вельмі задаволена.— Рыхтык, шо я і хацеў ведаць! Каб то табе ў Гарц або ў Цюрынгію, дак бы я б табе й прабор прабраў, шо мне, цяжка? А нашо табе праборы на сінім моры, дзе табе цалюткі божы дзень на пляжы пляжыцца, як усё роўна яблыку ў духоўцы. I тока ў ваду — цыгельшабоўсь! — шо ж тады з тваіх локанаў застанецца? Як усё роўна ўвараная капуста! I от ужо дзеткі сабе бегаюць, у пясочку куляюцца, а цябе матка чэша, паўгадзіны чэша, гадзінку чэша... Во будзе! Рве, тузае, скубе, шморгае, злую долечку кляне, а ты юрзаеш, а яна табе яшчэ і бухняка ў плечы — сядзі, кажа, браце, каб табе скула
101
села!.. Во як яно, браце!.. Бог яго душу ведае, каму такое жыццё ласа! Дак шо, мо рызыкнём?..
Карціна, якую ён намаляваў і якая ў цэлым адпавядала праўдзе,— якраз так і было летась, хоць і без бухнякоў,— канчаткова паўплывала на маё рашэнне. Пра кампрамісны варыянт — на прабор, як у іншых,— я больш не думаў, альбо ўсё, альбо нічога, пытанне цяпер стаяла рубам. Спакушальнік перамог па ўсіх пунктах. I я кіўнуў.
У тую ж хвіліну ў яго руцэ бліснула мапіынка, і ён, пачаўшы з патыліцы, выгабляваў да самага лоба шырокую роўную паласу сярод раскошных кудзерак. Потым спыніўся, адвёў руку і спытаў:
— Ну шо, браце, файна? Наравіцца?..
Я зірнуў у люстра і пахаладзеў. Я не думаў, што відовішча будзе такое жахлівае! Абапал прасекі яшчэ дыбіўся ва ўсёй пекнаце дрымучы лес, а пасярэдзіне яна, трыба, цэлы гасцінец, і ніякая малітва, ніякае раскаянне не прымусіць вырасці на ёй да пары хоць бы адно кволае дрэўца! Мільганула думка пра бацькоў, але толькі мільганула, бо думаць пра іх цяпер я не мог. Было б подла думаць пра іх у такую хвіліну!
Майстар з цікаўнасцю сачыў за маім тварам. Пасля сказаў:
— Думаеш, укінуць? А, не зважай, гэта няшкодна! Сапраўдны хлопец, во, як ты ў мяне, дубца не баіцца... укінуць, а ён праз хвіліну ўжо і забыў, ужо і смяецца. А ты ж у мяне зух, а не якая там рохляздохля, мармоля якая, га?! А во з гэтымі касмачамі быў як жамерына якая, такія, браце, мяне мыслі бяруць...
Ды я ўжо не слухаў яго. Я думаў толькі пра той прыём, які мяне чакае дома. Але тут мне прыйшло ў галаву, што круцель майстар проста ашукаў мяне. Хтохто, а ён добра ведаў, што новая прычоска, калі чэрап як гарбуз, жахне маму, значыць, ён усё ведаў наперад! Вось так у мяне заўсёды: няма каб падумаць, перш чым зрабіць! Вечна ўступлю ў нештачкі, вечна змаруджу, вечна недакумекаю! Толькі цяпер я расшалопаў, што пракуда цырульнік быў добры свавольнік. Ён даў сабе ласкі пазбыткаваць з мяне! Гэта такія, відаць, цырульніцкія жарты!
Ён — ёнам, а я — мною, і не пакажу, што напалохаўся! Сапсую яму радасць. I я, што меў сілы і волі,
102
пастараўся напісаць на твары шчасце. I нават сам пажартаваў са сваіх вушэй, якія раптам вытапырыліся зпад валос і, па меры таго як памяншалася капіца на галаве, усё больш чырванелі.
He ведаю, ці ўдалося мне падмануць хітругу. Але ў самым канцы працэдуры я ўсётакі яго агаламашыў. Калі ён завяршыў сваю працу, я працягнуў яму заробленыя дзесяць пфенігаў, аднак манета была велікадушна адхілена.
— Я ця, браце, за так! Мне было дужа прыемна! Ты заўтра заскоч да мяне, раскажаш, шо там твае выкінуць, я табе, браце, шчэ й прыплачу!
Тады сказаў я, настойваючы на плаце:
— He, не, вазьміце, мне таксама было прыемна скінуць з галавы кудзелю!
I з гэтымі словамі я пакінуў цырульню — з высока паднятай галавой, горды, як іспанец! Школьная фуражка нахлабучылася на галаву, паехала ўніз і спынілася толькі тады, калі напаролася на прыродную апору ў выглядзе памянёных вушэй.
Але крокаў праз дваццаць гордасць мая надламалася. Мне ўжо здавалася, што ўсе азіраюцца, што кожны, глянуўшы на мяне, смяецца. Я туліўся да сцен, праклінаў доўгі летні дзень, які асудзіў мяне явіцца на вочы маме пры поўным святле. Я абмінуў Луіпольдштрасэ, каб не наскочыць на знаёмых дзяцей. Я валэндаўся па суседніх вуліцах, колькі мог вытрымаць, пакуль не прыйшла пара вячэраць і мне хоч не хоч давялося вяртацца дамоў; па нашай вуліцы я ляцеў як вецер, апусціўшы галаву, і ні з кім не загаворваў. Дома па чорным калідоры непрыкметна пракраўся да сябе ў пакой і сеў, чакаючы непазбежнага; нават чытаць не хацелася.
Зайшла мама і паклікала вячэраць. Я адчуў, што фраза «не вер вачам сваім», якая часта несвядома ўжываецца ў гаворцы, цяпер набыла глыбокі сэнс. Мама вырачылася на мяне з такім недаверам, быццам я — не я, а нехта немаведама хто, страшэнна знявечаны двайнік, здань, фантом, начны прывід, трэба толькі тройчы перажагнаць яго, і ён знікне, растане ў воблаку чаду, а на яго месцы на крэсле зноў будзе сядзець мілы хлопчык з залатымі кудзеркамі...
Але колькі мама ні церла вочы, хлопчык з залаты
103
мі кудзеркамі не паявіўся. Прывід застаўся. Тут яна зразумела, што адбылося, і заплакала:
— Хлопчык мой, што ж гэта ты зноў нарабіў! Такія былі валоскі! На каго ты падобны стаў?! Якія ў цябе вушы?! Горшчык з двума вушкамі! Хоць бы ўжо на прабор пастрыгся! Я ж ужо і бацьку падрыхтавала, што нядоўга тваім локанам красавацца. А ты яму такі ўдар! Як ты на гэта рашыўся? I ў нас не папытаўся...
Мама ўсё прыгаворвала і галасіла, але я яе амаль не слухаў. Мяне збіла з панталыку яе прызнанне, што гэта не яна, а бацька хацеў, каб я насіў тыя «трэпсікі». Значыцца, мама па сваёй добрай волі ўзяла на сябе ўсе турботы з локанамі, цярпела ўвесь мой скрып і ні разу не выдала, што не яна, а бацька быў звадыяш.
I раптам мне стала так шкада мамы. Я прытуліўся да яе і сказаў са слязьмі на вачах:
— Мама, я праўда не хацеў. Гэта ўсё так выпадкова выйшла, цырульнік вельмі спяшаўся! — Амбіцыя не дазваляла мне прызнацца, што ў мяне пыталіся наконт стрыжкі і што я даўся ашукаць сябе.— Яны хутка вырастуць, мама, ты ж ведаеш, валасы ў мяне растуць вой як хутка. I хай тады застануцца локаны, я больш не буду сварыцца за іх...
Але мама толькі сумна галавой паківала.
— Ах, Ганс,— сказала яна.— Ты заўсёды так, перапрошваць адразу гатовы... хай бы ты спачатку падумаў, перш чым на што наважыцца! А з тваімі локанамі кончана раз і назаўсёды! — Яна выцерла вочы.— Цяпер ужо нічым не паможаш. Што сталася, тое сталася. Пойдзем да бацькі, сынок, пойдзем хутчэй, скажам яму да вячэры, пакуль нікога няма...
Яна ўзяла мяне за руку і павяла. Так мама рабіла заўсёды. 3 дзецьмі ў яе не было ніякіх сакрэтаў ад мужа; калі мы прасілі ў яе хоць дзесяць пфенігаў, яна пыталася ў бацькі. Але яна заўсёды была гатова заступіцца за нас і памірыць з бацькам. Яна пакорна прымала большую долю бацькавага гневу на сваю непавінную галаву, вытрымлівала першую ўспышку, а ўжо толькі потым гаварыла з ім самнасам і бараніла дзяцей.
Павінен сказаць, што ў гэтым прыватным выпадку мой добры, рахманы бацька мяне вельмі расчараваў.
104
Мне здалося, што яго гнеў з прычыны «крадзяжу «трэпсікаў» ніяк не суадносіўся з цяжарам майго злачынства. Ён толькі сказаў, што ў мяне ганебны выгляд, што я падобны на катаржніка! Толькі ў катаржнікаў такія нагола астрыжаныя галовы!! Са мной сорамна выйсці на людзі!!! Мяне трэба хаваць ад сваякоў і знаёмых! Што ж да нашай паездкі, дык ён не хоча ехаць са мной у адным купэ! Хай мама робіць, як мама хоча, а ён не сядзе на адну лаву з катаржнікам!
Усё гэта было так незвычайна і неспадзявана, што я зусім разгубіўся. Пазней мне даводзілася рабіць і большыя глупствы і нават подласці, аднак бацька, крыху ахалонуўшы ад першага абурэння, заўсёды рабіўся ранейшым, цярплівым, гатовым падаць руку дапамогі. А цяпер яго нельга было пазнаць: калі я даволі няўклюдна паспрабаваў апраўдацца і, спаслаўшыся на дзешавізну фасону, падаў бацьку дваццаць сэканомленых пфенігаў, ён злосна выбіў іх з маёй рукі. Бацька, які ніколі не памятаў зла, яшчэ доўга, калі ў ім з новай сілай успыхваў гнеў, называў мяне катаржнікам.
Калі сёння я думаю пра гэтыя зусім незразумелыя выбухі, мне пачынае здавацца, што ключ да іх разгадкі — якраз у слове «катаржнік». Бацька быў юрыст, ён быў суддзя, які выносіў прыгаворы па крымінальных справах, і да ліку яго абавязкаў, якія ён успрымаў асабліва хваравіта, належаў і абавязак выносіць смяротныя прыгаворы. Памятаю, як маці ў такія дні старалася, каб у доме было ціха. Афіцыйна нам не гаварылі, чаму гэта раптам стала трэба, каб было цішэй, чым звычайна. Але мы заўсёды выведвалі праўду, не памятаю ўжо як,— ці то дзякуючы маім тайным вылазкам у бацькаў кабінет, ці, можа, дзякуючы выпадковаму слову мамы ў гутарцы з прыслугай.
I мы ціха сядзелі ў нашых пакоях, а калі наставаў вечар і аціхаў шум на вуліцы, мы чулі з кабінета бацькі яго крокі, лёгкія, імклівыя — гадзіну, другую, трэцюю, пакуль не засыналі. Мы ведалі: бацька ўзважвае меру віны і меру пакарання. Часам суд меў толькі факты, заснаваныя на ўскосных доказах, і бацька пытаў сваё сэрца, ці здольна яно судзіць без гневу і непрадузята.
(Магчыма, кагонебудзь здзівіць, што мой бацька,
105
які мог так скептычна выказвацца пра юрыспрудэнцыю наогул і пра грамадзянскі кодэкс у прыватнасці, да сваёй работы ставіўся амаль са свяшчэннай сур’ёзнасцю. Але тут заўсёды трэба перш за ўсё звяртаць увагу не на словы, а на ўчынкі. Ён любіў ЖанПоля, Вільгельма Раабэ *, Тэадора Фантанэ,— людзей, якім ніяк не ўдавалася абысціся без прыгожай фразы, тых, каму гульня інтэлекту прыносіла радасць і хто, аднак, не менш сур’ёзна верыў у праўду і чалавечнасць.)
Але бацьку прыпадала не толькі выносіць смяротныя прыгаворы; па правілах таго часу, як мне здаецца, ён павінен быў прысутнічаць і пры выкананні іх. Якая гэта была пытка для далікатнага, зверхуспрыімлівага чалавека! Аднак далікатнасць ужылася ў ім з мужнасцю: ён ні разу не ўхіліўся ад абавязку, які для яго самога вынікаў з вынесенага прыгавору. Мусіць, яму не адзін раз даводзілася бачыць асуджаных у самых жахлівых умовах, з адметай асуджанага якраз і была нагола стрыжаная галава!