• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Расказваючы гэта парцье, яна дрыгатала, як цюцюбалка. Парцье бачыў толькі нас, хлопцаў, калі мы выходзілі. Паўторныя званкі дуэтам таксама не далі выніку, як і цётаччына сола. Паклікалі слесара, і дзверы адчынілі.
    — Айёечкі! — усклікнуў парцье.— Тут паўхаджаліся бандзюгі.
    Кватэра выглядала менавіта так. Параскіданыя пасцелі, перавернутыя крэслы, сарваныя гардзіны, пасцяганыя абрусы, перакуленыя вазы — яркі доказ яго рацыі. Цётачка пакорліва ўсміхалася. Падобныя сляды разбою апошнім часам яна бачыла нярэдка, але яны неабавязкова наводзілі на ўзломшчыкаў.
    Яе трывожыла толькі нязвыклая цішыня ў кватэры. Слесар узброіўся малатком, парцье — цудоўнай бацькавай лёсачкай з эбенавага дрэва, а цётачка падняла з падлогі акварэль — старажытнарымскі акведук у Кампаньі — і несла яе пад пахай.
    Так яны абышлі ўсю кватэру, поўныя самых кашмарных прадчуванняў. I толькі ў канцы доўгага «чорнага» калідора, каля каморкі, яны пачулі знясіленыя крыкі і, калі адчынілі дзверы, знайшлі там пакараных гарэмніц.
    У душным, без акон, памяшканні, загорнутыя ў тоўстыя дываны, дзяўчаты кансерваваліся некалькі гадзін. Выратавальнікі спярша і праўда падумалі на азвярэлых пагромшчыкаў. Але абурэнне стала агульным, калі яны даведаліся, што ўсё гэта ўчворылі двое міленькіх, «добга выхаваных хўопчыкаў».
    Слесар тут жа сказаў, што застанецца і дапаможа цётачцы як след урабіць вінаватых, але Таці, якую вельмі турбавала добрае імя маіх бацькоў, адмовілася
    91
    ад шчырых паслуг. Яна рашыла строга, вельмі строга пакараць нас, калі мы вернемся, яна, усім так здалося, не збаіцца на гэты раз нават выхаваўчага пасячэння. Але Таці не ўлічыла той помслівай прагі, якая апанавала дзяўчат!
    Як толькі мы вярнуліся, як толькі Таці стала ў nosy для казані, тыя трое, як пантэры, кінуліся на нас. Тактак, прастадушная дзеравеншчына Крыста таксама прыклала руку да мардавання гаспадарскіх чадаў, бацька якіх даваў ёй прытул і кавалак хлеба. Цётачка была толькі вялым лісцікам у патоку часу і марна спрабавала сваім кволым галаском перакрычаць грукат бітвы, марна яе слабенькія, дрыготкія рукі хапаліся то за чыйсьці рукаў, то за чыюсьці нагу, якая часам вытыркалася з кучы — Таці адступіла перад бурай: вадаварот мог уцягнуць і яе самую, бедную.
    Спалатнеўшы ад жаху, яна схавалася за стол і адтуль цікавала, як лютуе разбушаваная стыхія. Добра адлупцаваўшы, дзяўчаты завалаклі нас у ванную і замкнулі. Яны наадрэз адмовіліся выпусціць нас нават на вячэру. Хай спаць не заснём, хай за нач з голаду спухнем — а ключа яны не аддадуць! I толькі папаўночы, калі пантэры паснулі, цётачцы ўдалося выцягнуць ключ зпад падушкі Іцэнпліц і даць нам збавенне. Мы з Эдзі ўвесь гэты час правялі ў купаннях і марскіх баталіях — ванны пакой меў, натуральна, сінопскі выгляд!
    Бедная, бедная, цяпер ужо нябожчыца, цётачка! Баюся, што мы з усёй нашай несвядомай дзіцячай жорсткасцю ператварылі для цябе той летні месяц у пекла! Бо незадоўга да таго ты страціла мужа і адчувала сябе вельмі самотнай і пакінутай. Ты спадзявалася знайсці хоць дробачку спагады, а трапіла ў разбойніцкае кодла! Як цяпер бачу цябе ў чорнай сукенцы, цененькая фігурка з бледным тварыкам, на якім вельмі пацешна сядзеў вечна чырвоны востры нос. Колькі слёз ты, мусіць, праз нас праліла, як часта дражнілі мы цябе гэтым носам, Таці! «Чаму ў цябе такі чырвоны нос, Таці?.. Ці не выпіваеш ты потайкам, Таці?.. У цябе такі нос ад віна, Таці?.. He, ад гарэлкі?.. He, гэта носкарбункул!.. Таці, а можа, мы прысыплем твой нос мукой, цікава, а ці прасвеціцца ён?» Божухны — жахлівыя дзеці і самы страхотлівы — я, а ўжо ж, здаецца,
    92
    кагокаго, а мяне павінны былі шмат чаму навучыць латаныя штаны!
    Але, Таці, я павінен цябе пахваліць: нягледзячы на ўсе пакуты і страхі, якіх ты праз нас нацярпелася, ты не накляпала на нас бацькам. Ты не паклікала іх на дапамогу, ты рашыла несці свой крыж да канца. I калі тыя зусім нянаджана і намнога раней, чым чакалася, вярнуліся з Італіі, выпісаныя нашымі суседзямі зверху і знізу, якія больш не маглі выносіць вечнага гвалту і вэрхалу, ты заступілася за нас і ўсе навытвараныя беды прыпісала свайму поўнаму няўменню вадзіцца з дзецьмі. Дзякуй табе, што не было ніякіх непрыемных роспытаў, што не адбыўся строгі суд. Тыя летнія канікулы бацькі заўсёды абыходзілі глыбокім маўчаннем. Прывезеныя з Італіі гасцінцы мы, праўда, убачылі, але ледзь толькі агледзелі іх, як яны адразу і зніклі. Толькі шмат, шмат пазней, пад уплывам нашых пераканаўчых поспехаў, яны знайшлі дарогу да нас! •
    Але, гэта былі, як ужо гаворана, адзіныя летнія канікулы, якія мы правялі так вольна і дзіка, і тым не меней мы расчараваліся ў сваіх спадзяванках. Бацькі зрабілі адпаведныя вывады і адмовіліся ад паездак у Італію, яны рашылі заставацца паблізу і не спускаць з нас вачэй. Зноў мы ездзілі на лета ўсёй сям’ёй.
    Выбар мясціны адпачынку заўсёды даваўся цяжка: яна павінна быць недарагая, не надта далёка ад Берліна і адпавядаць ідэалу вясковай цішыні і прыгажосці, які даўно склаўся ў бацькоў. Яны адкрылі сабе некалькі куточкаў, куды ў тыя часы не завітваў ніводзін берлінец. Мы адпачывалі ў НойГлобзаве, запусцелым сяльцы, пакінутым гутнікамі; некалькі лет мы правялі ў Граалі, калі там яшчэ было павясковаму ціха, без буд на пляжы і без курортных пабораў. Мюрыц ужо кішэў берлінцамі, Мюрыц быў прыморскі курорт і якраз уваходзіў у моду, а ў Граалі яшчэ панавала спакайната.
    Як толькі сяло было выбрана, бацька першнаперш купляў карты, тапаграфічныя карты мясцовасці — так званыя лісты мензульных здымкаў. Зімовымі вечарамі, калі за вокнамі кружыліся сняжынкі, мы рассаджваліся каля бацькі і сачылі за яго пальцам, які вадзіў нас па сцежках будучых прагулак. Любоў да
    93
    парадку ў бацькі была такая, што ён пабаяўся б кудынебудзь выехаць, папярэдне не вывучыўшы па карце, яшчэ да таго, як убачыць, кожную дарожку, кожны масток, кожны пералесак, кожнае «адзінока стаяшчае дзерава».
    Пад яго вокам мы паступова вучыліся чытаць карту і неўзабаве пачалі разбірацца ва ўсіх тапаграфічных знаках. Мы ведалі ўсю дарогу ў Грааль з кожным яе адгалінаваннем, усе лясныя пасадкі ўздоўж яе, маглі дакладна сказаць, дзе кончыцца лес і выцягнецца вёска. Але як бы добра ні вывучалі ўсё загадзя, нас заўсёды нечакана ўражвала, калі ўсё тое, што мы бачылі на чорнабелым лісце, раптам ажывала. Маленькія крывулькі, якія на карце азначалі лес, уздымаліся велізарным купалам букавага гаю, дарога, якая здавалася такой роўнай і гладкай ад пачатку да канца, якую можна было акінуць позіркам, вілася па лесе і ад павароту да павароту праглядвалася не больш чым на сотню крокаў. Яна зусім не была роўная, не была гладкая: глыбока ўрэзаная ў пясчаны грунт, яна перапаўзала з пагорка на пагорак, пра якія карта і не заікалася.
    Апрача карт бацька купляў яшчэ, у другім магазіне, у Фрыдрыхштаце (гэта цэнтр Берліна), здаецца, на Мітэльштрасэ, паштоўкі з відамі той мясцовасці, дзе мы збіраліся адпачываць. Сам я ніколі не бываў у тым магазіне, не змог знайсці яго і пазней і нават сумняваўся, што ён наогул быў. Але ўсё, што нам бацька расказваў пра той магазін, межавала з дзівам.
    Там можна было дастаць не толькі відавыя паштоўкі ўсіх германскіх мясцін, любога куточка краіны, але і амаль усіх турысцкіх выдатнасцей зямнога шара. Калі, напрыклад, бацька пытаў у прадаўца паштоўкі з Граалем, дык сусед злева цікавіўся, скажам, Марселем, а пакупніца справа перабірала адкрыткі з відамі Канаў і бажылася, што павінна быць яшчэ адна, асабліва прыгожая, з трыма пальмамі наперадзе і дзвюма ззаду. I гэту адкрытку знаходзілі! I больш за ўсіх радаваўся бацька, што яе знаходзілі. Ён так любіў парадак!
    I ашчаднасць. Таму ўвесь патрэбны на лета запас паштовак бацька купляў не ў Граалі, а ў тым магазіне, у Фрыдрыхштаце, дзе яны каштававалі пяцьдзесят
    94
    пфенігаў за тузін, тым часам як у Граалі цэлую марку. Адкрыткі трэба было рассылаць усім, якія толькі былі, знаёмым і сваякам. Гэта служыла доказам таго, што летам вы адпачывалі не ў Берліне. I наогул, лічылася добрым тонам пасылаць прывітанні з адпачынку. Калі ж улічыць, што графа выдаткаў на гэтыя паштоўкі заўсёды была вельмі вузкая, дык і купляць іх трэба было як мага танней. На ўліку кожны пфеніг, і таму любая магчымасць сэканоміць яшчэ некалькі — шчаслівая ўдача. Таму бацька і хадзіў па адкрыткі ў берлінскі магазін.
    Хто сам гэтага не перажыў, той і ўявіць сабе не можа, з якой інтэнсіўнасцю эканоміла пакаленне на рубяжы стагоддзяў. Гэта была не скупасць, гэта была глыбокая пашана да грошай. Грошы былі працай, часта цяжкай працай, часта з нізкай платай, а таму нядбальства з грашмі лічылася грахом і заслугоўвала пагарды.
    Бацька зусім не быў скнара; пазней я часта пераконваўся ў яго шчодрасці, калі камунебудзь з яго дзяцей былі патрэбны грошы; кожны раз, пасылаючы аднаму ці другому з такой цяжкасцю зберажоную сотню або і тысячу, ён шчасліва радаваўся. Але той жа бацька мог страшэнна разгневацца, калі бачыў у ваннай, што мыла плавае ў мыльніцы: так яно размакала і хутка змыльвалася. Калі бацька мыўся сам, ён умеў нейкім асобым прыёмам шмулянуць мыла паміж пальцаў так, што яно выкоўзвалася амаль сухое,— ашчаднасць! Калі адкрывалі пляшкі з дамашняй гатоўлі сокам, дык сургуч з гарлячкоў аббівалі ў спецыяльны гарнушак, праз год яго зноў награвалі, і ён нёс сваю службу далей. Калі палілася печ або гарэла лямпа, бацька ніколі сярнічкай не чыркне,— са старых паштовак ён наразаў вузкія палоскіфідзібусы, падпальваў адну з іх ад агню і раскурваў люльку. Ад кожнага бланка, ад кожнага пісьма ён адразаў чыстую частку ліста і карыстаўся гэтымі паперкамі для розных занатовак.
    У яго было сотні ідэй, як скараціць выдаткі, і я павінен прызнаць, што ніводнае з гэтых мерапрыемстваў па эканоміі не зніжала дастатку ў доме і не наводзіла на думку пра беднасць (вядома, за выключэннем маіх латаных штаноў). Ашчадлівасць у нашым доме выніка
    96
    ла сама з сябе, так што мы — нават я, марнатраўца ад прыроды,— абмяжоўвалі свае жаданні. Папрасіць за сталом дабаўкі да тых трох лісціначак мяса, якія нам падавалі, здавалася нечуванай дзёрзкасцю.
    Толькі пазней, на вялікае наша здзіўленне, мы даведаліся, што бацька быў заможны, амаль багаты чалавек, які сваёй жалезнай эканоміяй здолеў не толькі захаваць, але і памножыць некалькі спадчын. Толькі ж я павінен яшчэ дадаць, што мы, дзеці, ніколі не былі пазбаўлены таго, што мелі іншыя дзеці. Калі ж у некаторых выпадках бацька ашчаджаў ажаж занадта, дык гэта часцей за ўсё тычылася яго ўласнай персоны.