• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    — Ах ты божа мой! — амаль спачувальна сказаў бацька.— Канечне, ёсць, і закон заўсёды застаецца законам. Але ж і ты павінен згадзіцца, што законнасць тваіх прэтэнзій крышку сумніцельная, га? He, швагер, лепш не кладзі сваю спакойную старасць на шалі судовых працэсаў... Якая сума тваіх страт?
    Дзядзька назваў.
    — Ну, што ж, грошы немалыя, але ж ты чалавек заможны. Пра дзяцей клапаціцца не трэба. Забудзь тыя грошы, лічы, што вы з жонкай патрацілі іх на якоенебудзь вясёлае падарожжа...
    — Ты гаворыш супроць сваёй жа выгоды,— сказаў дзядзька.— Доля тваіх дзяцей у спадчыне скароціцца на гэту суму.
    — Ты прасіў у мяне парады, яе табе я даю для тваёй жа карысці, а не дзеля маіх дзяцей. Абдумай усё яшчэ раз як след. Парайся з жонкай...
    Швагер абяцаў зрабіць усё, але што ён зрабіў, мы
    80
    не знаем. Ва ўсякім разе, праз некаторы час бацька даведаўся — не ад швагра, праўда, а сваім спосабам, праз сваякоў,— што дзядзька падаўтакі. 3 той хвіліны жыццё адстаўнога падпалкоўніка крута павярнулася. He было ўжо ні ранейшага спакою і ўтульнасці, ні радасці ад дома і саду, ні бясед са старымі аднапалчанамі. Тэмперамент не дазволіў яму цалкам даверыць вядзенне працэсу адвакатам. Ён улазіў ва ўсё асабіста, чытаў усе паперы, самаручна пісаў праекты адказаў (адвакаты выкідалі іх у кош). Ён, хто ціха і спакойна агнездаваўся ў старасці, цяпер амаль увесь час быў у раз’ездах — то ён у Гале, то ў Магдэбургу, а то і ў Берліне (праўда, без сваяцкіх адведзін). Усюды ён раіўся, усюды гаварыў з бывалымі людзьмі пра свой працэс. I вось ужо варта яму з’явіцца ў кампаніі старых сяброў, як у тых адразу таўкачамі выцягваліся твары, адвісалі губы.
    Спачатку дзядзьку слухалі спачувальна, нават казалі, што гэта брыдота і што ён мае поўную рацыю, падаўшыся ў суд. Але спакваля ім абрыдлі вечныя дзядзькавы гавэнды, яго ўжо слухалі спагадліва, пераводзілі гаворку на колішнія палкавыя эскапады, на кавалерыйскія баталіі. Дзядзька неўзабаве заўважыў гэта, пакрыўдзіўся і адасобіўся зусім.
    Заставалася толькі цётка, але і тая бунтавала, як толькі яе змушалі слухаць аб працэсе. Пачне дзядзька чытаць ёй дакументы, а яна і засне. Мінула з год, і цётка паехала на Рыўеру адна. Дзядзька не мог, дзядзьку не пускаў працэс. Кожны дзень яго маглі выклікаць у суд, бо з абодвух бакоў ужо і без таго паступіла дастаткова доказаў і прашэнняў на адтэрміноўку слухання.
    Тут і вясна прыйшла, вярнулася цётка, паперацвіталі сады, ужо і чарэшні выспелі, і толькі тады справа «Розен contra страхавое агенцтва Гале/Заале» было пастаўлена на разгляд. Дзядзьку ахапіла ліхаманка. Пражыты год даўсятакі ў знакі: і без таго худы, дзядзька зблажэў яшчэ больш, скінуў сем фунтаў, і сон стаў не сон, а слотнае прадвесне падкінула яму зацяжную прастуду.
    Але такі дачакаўся! Нарэшце такі! Наканец!
    Пасля разбору справы дзядзька з’явіўся да нас у Берлін распраменены і румяны, як велікоднае яйка.
    81
    Гэта быў першы візіт пасля доўгай пярэрвы; дзядзька выйграў працэс і з вялікай радасці дараваў кепскаму дарадцу ад юстыцыі. Маме ён прынёс шакаладку, бацьку — карабок цыгар, сёстрам брошкі, а мне з Эдзі некалькі тамоў Карла Мая. Бацька толькі зіркнуў на гэты дар, але не сказаў ні слова — пакуль госць у доме.
    Дзядзьку было не пазнаць. Нават як на чалавека, які перамог і пераканаўся, што ёсцьтакі праўда на белым свеце, ён радаваўся занадта і няма ладу як завельмі.
    — От жа бачыш, Артур! — трыумфаваў ён.— А ты мне казаў! Паслухайся я тваёй добрай рады, a сабе не даў бы рады,— і было б у нас на некалькі тысяч меней!
    — Яны табе абышліся даволі дорага, швагерку! — сказаў сваё бацька.— Цэлы год трывог і рызыкі. На вока відаць, як ты змізарнеў.
    — Затое цяпер сваё нагуляю! — весела ўсклікнуў швагер.— Усё, годзе і досыць мне вашых працэсаў!
    Бацька здзіўлена паглядзеў на яго.
    — Чаго ты так утаропіўся, Артур? Штонебудзь не тое?..
    — Ай, ды не... я так!..— схамянуўся бацька.— Твае адвакаты нічога табе не казалі?
    — Павіншавалі, узычылі шчасця! Бо і што мелі яшчэ сказаць! Зробяць падрахункі, пералічэнні паступяць самі па сабе!..
    Дзядзька ціха ўздыхнуў.
    — А, тады добра,— сказаў бацька.
    Але дзядзька адчуў, што ніякага дабра тут бацька не бачыць, што нечага не дагаворвае...
    — Швагер, а што павінны былі сказаць адвакаты?..— спытаў ён настойліва.
    — Ах! — уздыхнуў бацька,— Я проста стары скептык у судовых справах. Ведаеш, я яшчэ ніколі не чуў, каб той бок, які прайграў такога роду працэс, каб ён задаволіўся рашэннем першай інстанцыі.
    — Ты так думаеш?..— дзядзька разгублена паглядзеў на бацьку.
    — Я думаю,— адказаў бацька, павысіўшы голас,— што агенцтва апратэстуе рашэнне. Але паколькі твае
    »2
    адвакаты нічога табе не сказалі, дык, можа, і абыдзецца.
    Запанавала скрушлівае маўчанне.
    — He турбуйся дарма, Альберт,— пачаў бацька,— я зрабіў неразумна, што загаварыў з табою пра гэта менавіта сёння. Але хутчэй за ўсё мае апасенні беспадстаўныя.
    Аднак па ім было відаць, што ён зусім не ўпэўнены ў беспадстаўнасці сваіх апасенняў.
    — Ну што ж,— вяла сказаў дзядзька,— гэта другое рашэнне будзе простай фармальнасцю. Мая праўда ўстаноўлена, тут ужо нікуды не папрэш.— I ён з выклікам паглядзеў на бацьку. Але той маўчаў.— Артур! Прашу цябе, скажы мне сваю думку, шчыра скажы!
    Бацька пачаў асцярожна.
    — Страхавыя агенцтвы неахвотна ідуць на значныя судовыя выдаткі, калі ў іх няма хоць каліва надзеі на выйгрыш.
    — Чорт вазьмі! — гнеўна ўзвіўся дзядзька.— Праўда і закон на маім баку, гэта ясна, як божы дзень! Гэта пацверджана ландсгерыхтам. I суддзі ў вышэйшай інстанцыі прызнаюць таксама.
    У душы бацькі адбывалася кароткая схватка юрыста са спагадлівым сваяком. Праз некалькі хвілін перамог юрыст.
    — Я б хацеў выказаць адну старую ісціну, праўда, у даволі блюзнерчай форме, што вышэйпастаўленыя суддзі, гэта значыць, оберландсгерыхт *, заўсёды мудрэйшыя за ніжэйпастаўленых, гэта значыць, ландсгерыхт. Менавіта таму я і баюся за твае перспектывы, швагер.
    — А тады апратэстую я! — загарэўся дзядзька.— Маю ж я такое права?
    — Маеш,— пацвердзіў бацька.— Калі не абрыдне і цярплівасці хопіць, дык пойдзеш у камергерыхт.
    — А там у мяне ты! — узрадаваўся дзядзька.
    — Толькі ж у палаце па крымінальных справах. Прымем, напрыклад, за аксіёму рызыкоўны пастулат, што вышэйпастаўлены суддзя мудрэйшы, дык камер
    * Оберландсгерыхт — вярхоўны зямельны суд; л а н дсгерыхт — зямельны суд, у які апеліравалі на рашэнні амтсг е р ы х т а.
    83
    герыхт скасуе рашэнне оберландсгерыхта, і ты зноў будзеш у выйгрышы.
    — Значыцца, усётакі я! — урачыста сказаў дзядзька.— Дзякую, швагер, за шчырасць. Бачу, мяне чакаюць цяжкія выпрабаванні, але я дамагуся свайго...
    — Хвілінку! — перабіў яго бацька.— У камергерыхце твой працэс яшчэ не скончыцца...
    — Як так не?..— расчаравана спытаў дзядзька.— Я ж думаю, вы — самы высокі суд!
    — У Прусіі — самы, але над намі яшчэ ёсць рэйхсгерыхт.
    — I якія ж мае шанцы там?
    — Што да рэйхсгерыхта, дык я не рызыкую на ерэтычныя прагнозы,— урачыста сказаў бацька, хоць маршчынкі каля яго вачэй усміхаліся.— Бо я не рэйхсгерыхтрат, а толькі хацеў бы ім стаць. У рэйхсгерыхце ўсе вельмі старыя і мудрыя. I ўсё там пакрыта мглою, белым туманам, так што прадказаць нешта пэўнае — цяжка...
    — А як жа доўга ўсё гэта разам будзе цягнуцца? — панура спытаў дзядзька, памаўчаўшы.
    — Зноў жа нельга вызначыць нават прыблізна. Можа, гады з два. А можа, і пяць, і ўсе дзесяць, усё так няпэўна...
    Дзядзька аж застагнаў.
    — Швагер! — пачаў угаворваць бацька.— He апускай рук. Пашукай з людзьмі якога парахунку. Даручы гэта свайму адвакату. Цяпер у цябе якраз параўнаўча спрыяльнае становішча і добрыя пазіцыі.
    — Каб я... каб рахаваўся... каб з гэтымі ўварвалкамі, з гэтымі чувырламі...— зноў выбухнуў гневам дзядзька.— He, швагер, і не прасі, не будзе гэтага! Яны ўкралі ў мяне год жыцця, і каб я яшчэ шукаў з імі кампрамісаў? Яны мне заплацяць!
    — Яны аплацяць толькі страты ад аварыі водаправода і, у лепшым разе, судовыя выдаткі. Але хто табе заплаціць за гады жыцця, якія ты марна ўтрубіш? Наслухайся мяне, паразумейся з людзьмі, ідзі на міравую!
    — Хай ім мірам зямля стане! Ніколі! — усклікнуў адстаўны падпалкоўнік фон Розен, рашуча, пакавалерыйску, скрыгануўшы зубамі.
    I ён не памірыўся, не паразумеўся, не палагодзіў
    84
    ся. Ён павёў працэс праз усе інстанцыі. 3 дамавітага афіцэра на пенсіі, што прыматкабожыўся да шчадрот зямлі, ён зрабіўся хадайнікам па сваёй справе. Усе яго думкі круціліся толькі вакол працэсу, ён чытаў спецыяльную літаратуру па пытаннях страхавання і з часам так падкаваўся, што збіваў з панталыку сваіх адвакатаў.
    У нас у Берліне ў гэтыя гады дзядзька паказваўся толькі зрэдзь, а калі заходзіў, дык ухіляўся ад размоў на далікатную тэму.
    — Ідзе сваім ходам, ідзе, швагер,— гаварыў ён унікліва.— Ідзе выдатна, асабліва ў выдатках! Думаю, праз годдругі паставім кропку.
    Але прайшло цэлых чатыры гады і дзевяць месяцаў, перш чым рэйхсгерыхт прыняў канчатковае рашэнне. Усе гэтыя гады дзядзька жыў, адмовіўшыся ад прывычнага ўкладу. Ніякіх Рыўер, ніякіх застолляў і пачостак, Аўгуста ўзяла пад свой догляд запушчаны сад і завяла там агародную гаспадарку, а сам дзядзька стаў хваравіты, раздражнёны, знерваваны, зацкаваны крыўдамі старэча. Ад былой статутнай выпраўкі і звання не засталося. Хадзіў ён унураны і пакехваў.
    I вось ён сядзіць у бацькавым кабінеце і распавядае пра канчатковае, ужо беспаваротнае завяршэнне працэсу. Вырак рэйхсгерыхта абвешчаны: страхавое агенцтва прайграла, яно ж плаціць і судовыя выдаткі.
    Аднак гэтым разам не было відно, каб дзядзьку распірала радасць, хаця ён і перамог.
    — Я рады, швагер, што ўсё скончылася! — сказаў ён.— Думаю, я б радаваўся, бадай, не менш, калі б і прайграў, абы толькі якінебудзь канец быў! Нават сказаць табе не магу, як мне гэта абрыдла! Апошнія гады я ўжо змагаўся і не мог адступіць толькі з чыстай упартасці, а ў сутнасці мне было напляваць, хто возьме верх і за кім будзе праўда. Калі ўжо закалаціў калатушу... Калі б я ў самым пачатку ведаў, што ведаю сёння, дык бы не заводзіўся.
    На што яму бацька зноў працытаваў прымаўку пра тое, што лепш гадзіцца, чым судзіцца, і падмацаваў яе прыкладам з люстраіо...