• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    59
    Нашы планы спакваля набывалі ўсё больш пэўныя абрысы. Мы рашылі ехаць у Гамбург і там наняцца юнгамі на якуюнебудзь барку ці брыг. Самае цяжкае, здавалася нам, дабрацца да Гамбурга. А як ужо дабяромся, там усё пойдзе гладка. Мяркуючы па тым, што мы вычыталі, ва ўсіх портах шалёны попыт на юнгаў з прыстойных сем’яў. Мы даведаліся, што цягнік на Гамбург адыходзіць раніцай, самасама ў той час, калі нам ісці ў школу,— значыць, з гэтым поўны камфорт. 3 нарыхтоўкай дарожнага правіянту цяжкасцей таксама не прадбачылася — разлік ішоў на хатнія каморы. Мы загадзя пачалі красці розныя кансервы і гэтым самым абудзілі вялікі неспакой і чорныя падазрэнні ў нашых сем’ях...
    Самае ж цяжкае аказалася — раздабыць грошай. Мы аблічылі патрэбны нам мінімум у дваццаць марак, але гэта была непамысная сума, не па кішэні ніякаму школьніку. Ганс Фёч знайшоў сабе выйсце ў тым, што пачаў рэвізаваць кішэні бацькавага паліто. Я ж акуратна заглядваў у маміну сумачку. Але трафей наш быў — курам на смех: за тры тыдні дробных махінацый мы не наскрэблі і дзвюх марак.
    I тады я адважыўся на рызыку. Я ведаў, што грошы на месячныя выдаткі бацька хаваў у сярэдняй шуфлядзе свайго пісьмовага стала: серабро і дробязь у адкрытай драцяной шкатулцы, а залатыя манеты — у двух сімпатычных белых мяшэчках, на якіх Фітэ крыжыкам вышыла — «Дзесяць марак» і «Дваццаць марак». Шуфляда гэта заўсёды замкнута, але ў доме столькі ўсякіх шаф і камодаў, у якіх заўсёды тырчалі ключы, што я не сумняваўся: падабраць які з іх не будзе цяжкай задачай.
    Раніцай, калі ўсе яшчэ спалі, я ўстаў і на пальчыках падыбаў па кватэры, прабуючы ключы. Нарэшце, на маю бяду, адзін падышоў. Перада мною была адчыненая шуфляда, у белых мяшэчках прыемна бразгатала. Пасля доўгага роздуму я асмеліўся ўзяць адну манету ў дзесяць марак і адну ў дваццаць. Я прыкінуў сабе, што бацьку будзе цяжэй заўважыць прапажу, калі ў кожным мяшэчку не хопіць па адной манеце, чым калі б у адным не хапала адразу дзвюх. I хоць мы з Гансам Фёчам цвёрда дамовіліся, што з Гамбурга ў першую ж палучку мы вышлем бацьку сплату выму
    60
    шанай пазыкі, маё сэрца моцна стукатала. Было вельмі цяжка на душы, і, снедаючы, я сядзеў за сталом, апусціўшы вочы.
    Яшчэ па дарозе ў школу мне ўдалося пераняць Ганса Фёча і сказаць яму, што акцыя ўдалася. Паколькі ў сувязі з такімі ўскладненымі абставінамі далейшая адцяжка здавалася ўжо немагчымай, уцёкі былі назначаны на раніцу.
    Пасля абеду ў нас была прорва розных спраў. 3 вялікай радасцю мі вытраслі падручнікі, напхалі ранцы кансервамі, узялі крыху бялізны. Ніякіх там урокаўшмурокаў мы ўжо, зразумела, не рабілі, мы спалілі свае караблі. Накупілі ў пекара булачак, у мясніка — лівернай каўбасы; нам здавалася, што гэта самасама дарожная ежа. Грошы мы падзялілі так, што ў Ганса Фёча аказалася дзесяцімарачная манета, а ў мяне — дваццатка. Рассталіся позна ўвечары, абодва вельмі ўзбуджаныя. Сустрэчу назначылі на палову восьмай раніцы.
    Колькі я спаў у гэтую ноч, ужо і сам не ведаю. Ва ўсякім разе, мне сніліся брыгі, што ляцелі, як прывіды, з надзьмутымі ветразямі.
    Раніцай разам з усімі сеў за стол снедаць бацька, і гэта было зусім нечакана: ён заўсёды снедаў не раней дзесяці — паловы адзінаццатай, бо звычайна працаваў да дзвюхтрох ночы, калі ў доме панавала поўная цішыня. Аднак я не звярнуў увагі на гэтую дзіўную перамену ў яго распарадку, як не заўважыў і позіркаў, якія ён кідаў на мяне. Я быў занадта захоплены сваімі планамі і надзеямі. Нарэшце такі!
    Каля паловы восьмай я схапіў свой нязвычна пацяжэлы ранец і памчаўся да Фёчаў. Пачакаў пяць мінут, пачакаў дзесяць — ад хвалявання пайшлі дрыжыкі, як у ліхаманцы. Няўжо нешта здарылася, альбо, можа, капуха Ганс, як заўсёды, валюхаецца памаленьку?..
    Ды вось паявіўся і ён, але... мне аж дыханне перахапіла, калі я ўбачыў, што яго вяла за руку маці!.. Аслупянелы, я ўтаропіўся на свайго бледнага, зарумзанага сябра і строгае аблічча яго маці, якая валакла хлопца за сабою, бадай, хутчэй як арыштанта, чым як маці свайго сына! Яны прайшлі міма мяне зусім блізка, амаль пошарпам. Ганс нават зірнуць на мяне не
    61
    асмеліўся, затое тая, яго матуля, акінула мяне поўным абурэння позіркам і сыкнула:
    — Ах ты шахрай смярдзючы!
    I яны пакроілі далей па Луіпольдштрасэ і неўзабаве зніклі з маіх вачэй. Я быў знішчаны, раздушаны. Значыцца, змова наша выкрыта, і я асуджаны зноў сядзець за ненавіснай партай, цярпець насмешкі і абразы! Бывай, свабоднае матроскае жыццё! Бывайце і вы, вясёлыя вандроўкі пад ветразямі, бывайце, дэльфіны і вашы гулі вакол карабля! Бывайце, пальмы і сонечныя выспы паўднёвых мораўакіянаў!
    Аднак што ж цяпер рабіць? Што ж мне цяпер, госпадзі ты божа мой, рабіць?!. He магу ж я, зрэшты, як бы нічога ніякага, вярнуцца дамоў, памяняць змесціва ранца і спакойна пайсці ў «мучылішча»? Я ж і ўрокаў не рабіў.
    Я стаяў у поўнай нерашучасці, не ведаючы, што прыдумаць, калі на плячо мне легла рука бацькі, які ўвесь гэты час цікаваў зза афішнай буды.
    — Значыць, праўда такі,— сказаў ён глыбока засмучаным голасам,— што мне паведаміла фраў Фёч, праўда, што вы збіраліся ўцячы? Ды яшчэ з крадзенымі грашыма!.. Хадзем, Гансе, раскажаш маме і мне, як мог наш хлопчык дакаціцца да такога. Ты ўчыніў крадзеж, буйны крадзеж, абцяжараны акалічнасцямі,— розніцу ты, канечне, разумееш! I ў дадатак ты падбіў на злачынства Ганса Фёча!
    Мы вярнуліся дамоў. Мяне ўжо чакала перапалоханая мама. Яна прайшла першая наперад, у бацькаў кабінет, дзверы за намі зачыніліся, і я прадстаў перад бацькамі як падсудны. Цяпер ужо не дапамогуць ні хлусня, ні адпіранне, супроць мяне набралася надта многа доказаў, бо Ганс Фёч раскалоўся, як на споведзі!
    Надоечы вечарам яго маці выпадкова трапіў пад рукі ранец сына, і трапіў якраз таму, што Ганс паставіў яго не на сваё месца; цяжар ранца азадачыў яе, ну, а выдабыць з Ганса прызнанне было ўжо справай тэхнікі. На жаль, Ганс Фёч аказаўся ненадзейным сябрам, ён адразу ж прыкінуўся бедным ягняткам, усю віну за крадзеж зваліў на мяне, закляйміў мяне, затое цалкам замоўчаў свае грахі. У тую ж ноч Фёчы прыляцелі да маіх бацькоў і нагаварылінавярнулі на мя
    62
    не немаведама чаго і колькі. Свайму сыну яны забаранілі ўсякія зносіны са мной.
    Усё гэта, натуральна, моцна засмуціла маіх. Бацьку больш за ўсё ўкалоў крадзеж: як юрыст бацька ўспрыняў факт сур’ёзней, чым гэта зрабіў бы іншы бацька, не юрыст. Маці не магла ўцяміць, чаму мне, пры ўсіх яе клопатах і апеках, жыццё ў родным доме так абрыдла. Асабліва глыбока ўразіла яе, што сын не аказаў ёй даверу.
    На жаль, я змалку не ўмеў выкладваць, што ў мяне на сэрцы. Як я не мог нікому, нават лепшаму сябру Гансу Фёчу, падрабязна расказаць пра свае школьныя нягоды, так і ў гэту судную гадзіну вымушаных прызнанняў не мог вымучыць з сябе нічога, акрамя некалькіх бязглуздых фраз пра сваю нядолю. Усё, што яны ад мяне пачулі, здалося ім зусім неістотным і недастатковым для апраўдання майго вар’яцкага ўчынку.
    Тым не меней бацька, які добра ведаў, што следчы павінен збіраць матэрыял не толькі супроць, але і за абвінавачанага, палічыў сваім абавязкам спачатку высветліць у школе, што там, зрэшты, са мной дзеецца. Да канчатковага праяснення справы мяне замкнулі ў пакоі і загадалі рабіць урокі.
    Mary толькі ўявіць сабе, з якім душэўным смакам прафесар Алеарыус выслухаў журботную споведзь майго бацькі. Вось да чаго можа дакаціцца гультай, які лянуецца вучыць лацінскія дзеясловы! Карабельны юнга — чаго ўжо больш, мудрэй кручанага сабакі! I ён самымі чорнымі фарбамі абмаляваў майму беднаму татку схільнасці, характар і здольнасці яго чада.
    — Павінен вам параіць, глыбокапаважаны гер камергерыхтрат,— з урачыстым трыумфам заключыў прафесар Алеарыус,— неадкладна забраць вашага сына з гімназіі. Хаця б ужо дзеля таго, каб пазбегнуць consilium abeundi (выключэння), таму што я лічу сваім абавязкам далажыць педагагічнай калегіі пра ваша паведамленне. Што да далейшай адукацыі вашага сына, дык самым даступным яго здольнасцям я лічу, натуральна, народнае вучылішча, а яшчэ больш правільна было б інтэрніраваць яго ва ўстанове для разумова і духоўна адсталых дзяцей, бо вучэнне — як да галавы. Гэта вечнае ныццё, гэта няўменне завучыць самыя
    63
    простыя лацінскія формы, мне здаецца, якраз і сведчыць пра пэўную тупасць і абмежаванасць яго розуму.
    Бацька быў схільны разглядаць мае ўчынкі ў чорным, вельмі чорным святле. Але такія злосныя гіпербалы абурылі яго бацькоўскае сэрца. Ён лічыў, што свайго сына ведае лепш. I калі педагог з зямлёй дзіця драсуе, дык гэта сведчыць не супроць дзіцяці, а супроць педагога!
    Даволі рэзка ён адказаў, што, вядома ж, неадкладна падасць прашэнне на адлічэнне сына з гімназіі, але толькі дзеля таго, каб адразу перавесці яго ў іншую гімназію, дзе, трэба думаць, педагогі больш талковыя і кампетэнтныя.
    3 несакрушальнай упэўненасцю прафесар Алеарыус сцвярджаў, што і там мяне чакае поўнае фіяска, бо я настолькі тупы і дурны, што і дарагія дактары не памогуць...
    Абодва рассталіся ўзбуджаныя, кожны з не вельмі добрымі думкамі пра субяседніка. Прафесар Алеарыус з жалем за сляпую бацькоўскую любоў (як у малпаў!) некаторых татак, а бацька — за недальнабачнасць і абмежаванасць некаторых школьных дэспатаў. Але ўсётакі я абавязаны менавіта злосным плявузгам прафесара Алеарыуса тым, што бацька вярнуўся дамоў у больш злагодненым настроі, чым я чакаў. Крадзеж, вядома, так і застаўся цёмнай плямай, але той адчай, да якога давяло мяне безгалоўе настаўніка, прымушаў дараваць многае.
    У той жа дзень мяне ўладкавалі ў гімназію імя Бісмарка ў берлінскім раёне Вільмерсдорф. Бацька асцярожна заікнуўся пра маю запалоханасць і баязлівасць. I словы яго ўпалі на добрую глебу. На першым часе настаўнікі далі мне волю вольную, а калі пазней пачалі памалу ўцягваць мяне ў гульню пытанняў і адказаў, дык рабілі гэта з такой далікатнасцю і дабрынёй, што запалоханасці маёй як і не было, і я смела выкладваў усё, што ведаў.
    Паколькі мае новыя аднакласнікі не падазравалі, што раней я быў казлом адпушчэння, і паколькі ў гімназіі Бісмарка не вадзілася ніякіх прымхаў, што да латаных штаноў, дык я, небараканедавумак, неўзабаве заваяваў сабе месца пад сонцам і пры пераходзе ў наступны клас быў ужо шосты сярод трыццаці двух.