• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    54
    заробку на чорны дзень і не адступіцца ад гэтага правіла. Прыйдзе час, і ўсё будзе ваша. He, ты апрануты палюдску, чыста, прыстойна,— куды мы так заедзем, калі кожны раз, як ты прашаруеш штаны, я буду купляць табе новыя?!
    Я і разумеў яе і не мог зразумець. Я лічыў, што калі мае бацькі не могуць апранаць мяне так, як апранаюць іншыя бацькі сваіх дзяцей, дык хай не пасылаюць у такую раскошную гімназію. Я спрабаваў, прынамсі, намякнуць маме, як з мяне смяюцца. Але яна нічога не разумела, ва ўсякім разе, маіх намёкаў.
    — Аа, дзіцячыя выбрыкі,— казала.— Праз дзень ім абрыдне, і яны прыдумаюць сабе іншую забаву. А ты надта крыўдлівы, хлопчык, і зусім не разумееш жартаў. Але будзе толькі добра, калі ты прывыкнеш.
    Аднак я і не прывык, і ніхто не прыдумаў іншай забавы, каб Фрыдэман мог адвесці ёю сабе душу. Час быў няўмольны, і я паранейшаму заставаўся аб’ектам кпінаў. А той смехалюднік выдумляў усё новыя варыянты, тут ужо галава яго варыла густа. Аж пакуль аднаго разу на перапынку мая роспач не кінула мяне на яго, дужэйшага; я падскочыў, збіў з яго носа акуляры і добра такі пацэліў кулаком у твар. Фрыдэман грымнуўся на зямлю — такі неспадзяваны быў мой наскок. Я сядзеў на ім з нагамі, у душу маю ўварваліся патоля і гонар, я малаціў яго, а ён, доўбня, нават не адважыўся адбівацца ад слабейшага!
    Восьвось, тут якраз і выявілася, што задзірака Фрыдэман — дужы як свіння ў лужы. I гэта бачыў увесь клас, і з той хвіліны настаў канец і Фрыдэману, і яго смехам, што праўда, то праўда. Праз некалькі дзён, ачомаўшыся ад маёй атакі, ён зрабіў яшчэ адну спробу завесціся пра мае латкі, але яго адразу ж нехта абарваў:
    — Заткніся, Фрыдэман! 3 гэтым пакончана раз і назаўсёды, і каб я цябе больш не чуў і не бачыў!
    Я дабіўся, што да маіх латак прыцярпеліся, але не шмат здабыў на гэтым. Як і раней, я быў адвержанец. На перапынках ніхто са мной не вадзіўся, ніхто не хацеў сябраваць са мной. I паступова мяне пачала агортваць глыбокая скруха, якая не магла не адбіцца і на маіх поспехах. Павінен сказаць, што гэтаму спрыяла яшчэ адна сумная акалічнасць: у гімназіі вучылі нас
    55
    некалькі настаўнікаў, якія былі чортведама чым, толькі не педагогамі. Любы, хто мае вочы, мог, нарэшце, заўважыць мой зацкаваны, жалю варты выгляд, толькі не гэтыя выхавальнікі маладога пакалення.
    Напрыклад, напі выкладчык нямецкай мовы, яшчэ маладжавы пан са шнарамі на твары — сляды студэнцкіх дуэляў,— аддаваў мне пэўную перавагу. Праўда, у даволі непрыемнай форме. Я быў у ліку самых горшых вучняў класа, мяне пасадзілі на першую парту, насупраць настаўніцкай кафедры. Пан Грэбер, так звалі настаўніка, не любіў весці ўрок з кафедры і ўзвышацца над вучнямі, як боства. Ён хацеў быць у гушчыні мас і пахаджаў паміж партаў, але найбольш яму падабалася стаяць каля мяне. I ў той час, калі ён жвава і зычна вяшчаў навуку, яго пальцы бесперастанку кудлацілі мае валасы...
    Хаця ў той час мне ўжо стукнула гадоў адзінаццацьдванаццаць, я яшчэ насіў доўгую прычоску. Як я ні прасіў, мама не адважылася выдаць цырульніцкім нажніцам мае русявыя кучары. Светлыя локаны спадалі амаль на самыя плечы, а на лобе было нешта афіцыйна названае «грыўкай поні», а на мове маіх з’едлівых аднакласнікаў — «трэпсікамі». Гэтая грыўка, ці трэпсікі, нейкім таямнічым чынам прыцягвала пальцы гера Грэбера. Цэлы ўрок яны толькі і ведалі, што сплятаць з маіх трэпсікаў маленькія тугія касіцы, якія тырчалі ва ўсе бакі. Праўда, у гэтым была і свая неацэнная перавага: гер Грэбер ніколі мяне ні пра што не пытаў. Па нямецкай мове мне ніколі нічога не задавалі, затое заўсёды былі добрыя адзнакі. Але калі ў канцы ўрока гер Грэбер падымаў мяне і казаў паказацца класу, калі выбухваў гром рогату, «кол» здаваўся мне большаю звабай, чым гэтая вясёлая парасячая радасць.
    Нават прыгаломшаны, я добра ведаў, іпто гер Грэбер вырабляў усе гэтыя штукі без нічога ніякага злога наўме. Ён проста бавіўся, хоць, канечне, да гэтай бавы яго змушала нервовасць. Яму гэта была нейкая пацеха, і я ўпэўнены, іпто ён дзіву даўся б, калі б пачуў, што я не лічу такія жарты пацешнымі.
    Куды больш горка думаў я пра прафесара Алеарыуса, нашага класнага настаўніка, які далучаў нас да таемнасцяў латыні. Гэта быў лыгаты і тонкі, як цы
    56
    бук, мужчына з кашчавым тварам, чорнымі вусамі і пякучымі чорнымі вачыма. Ён быў філолагкласік самай чыстай вады. Увесь белы свет для яго складаўся толькі з латыні і старажытнагрэчаскай, і вучня, які быў няздатны да гэтых навук, ён ненавідзеў зацятай нянавісцю, нібы той зрабіў яму асабістую крыўду. У яго, як у чорта, была з’едлівая манера мардаваць слабейшых вучняў, манера, якая, дай божа ласкі, можа, ўжо і адышла ў нябыт па нашым добрым часе.
    Так вось, напрыклад:
    — А цяпер мы папытаемся разок і ў нашага недапекі. I хоць ён нічога не ведае, нічога не ведацьме і гзтым разам, а тым часам паслужыць нам усім добрым прыкладам для застрашэння.— Альбо: — Ах, Фалада, ах, Фалада, у галаве тваёй — як мала там! — Альбо: — О Фалада, вось дзе вісіш ты! * Каб толькі ведаў твой татуля, на што марнуе грошы!
    Пасля такой падбадзёркі з мяне, вядома, выпырхвалі апошнія кволінкі ведаў, і я стаяў перад ім дурны, як гарбуз! Чым больш ён насядаў на мяне, тым глыбей загрузаў я ў бяздоннай багне лухты, якую плёў яму ў адказ, і, канечне ж, смех было і слухаць і глядзець. I, вядома ж, прафесар Алеарыус меў тут поўную рацыю, калі казаў:
    — Вы толькі сузрыце яго! Што яму ў тых гімназіях, зрэшты, трэба, для мяне назаўсёды застанецца загадкай! — I з усёй пыхай вучонага караеда дадаваў: — Пачатковай школы, басяцкай граматы хапіла б яму з верхам!
    I тут слёзы бобам сыпаліся з маіх вачэй!
    Наогул, на ўроках прафесара Алеарыуса я не прасыхаў. Гэта быў адзіны сродак хоць неяк абараніцца ад яго здзекаў, адзіная рада і ратунак, які я прыдумаў. Як толькі ён мяне выклікаў, я адразу ў румзы, нават не спрабуючы адказаць хоць на якое яго пытанне. Рана ці позна ён усё адно давядзе мяне да слёз, дык ці не лепей адразу ж і пачаць! Дайшло да таго, што ў класе перад лацінай біліся ў заклад: заплачу я сёння ці не. Мяне падбадзёрвалі, умаўлялі:
    * Ф а л а д a — конь, які гаварыў пачалавечы, з казкі братоў Грым «Гусятніца» (яму адсеклі галаву і павесілі на браму за тое, што ён заўсёды гаварыў праўду).
    57
    — Ну, зрабі нам ласку, чалавеча, хоць адзін раз не скавычы. Вазьмі сябе ў рукі!
    Але ласка ласкай, рукі рукамі, а стрымацца я не мог. У дадатак да ўсіх пакут прафесар Алеарыус дадумаўся выклікаць мяне да дошкі. Ад слёз і рыданняў я слова не мог вымавіць, дык мне было загадана пісаць адказы на дошцы. I калі замест amavissem я пісаў amatus essem *, прафесар дзюбаў мяне па галаве костачкай пальца і ўрачыста прамаўляў:
    — Бо хто пастукае, таму адчыняць!
    Ад гэтага дзюбання, якое не спынялася, пакуль на дошцы не з’яўляўся правільны адказ, мне моцна балела. У нашай шыкоўнай гімназіі настаўнікам на прамілы бог не дазвалялася біць вучняў; хадзілі чуткі пра аднага прафесара, які заехаў свайму вучню поўху і пры гэтым крыху драпнуў яго пярсцёнкам, дык што ж вы думаеце,— настаўніка таго адразу ж і папрасілі. А жартоўнае дзюбанне костачкай па галаве — якое ж гэта цялеснае пакаранне, хаця несумненна гэта яно, што ж яшчэ?
    Праз некалькі гадоў выпадак судзіў мне сустрэцца з прафесарам Алеарыусам на задняй пляцоўцы трамвая. Ён адразу пазнаў мяне, як пазнаў яго і я, і ўва мне адразу ж выбухнула старая нянавісць. Я даўно ўжо хадзіў у іншую гімназію, у пяты клас, мяне там хвалілі...
    Зусім не саромеючыся пасажыраў, прафесар Алеарыус з ранейшай фанабэрыяй павярнуўся да мяне і сказаў:
    — Ну, бедалага Фалада... У якой выхаваўчай установе ты цяпер мардуеш няшчасных педагогаў?
    Але перад ім стаяла ўжо не ранейшае затурканае хлапчо з пятага ці чацвёртага класа. Я паспеў ужо ўпэўніцца што розумам іншых дастану і ўжо ж такі не дурнейшы за гэта старое трундала, якому ўвесь свет свяціўся толькі лацінскімі і грэчаскімі дзеясловамі. I я зычна на ўвесь трамвай адрапартаваў:
    — Я не ведаю гера, а калі б і ведаў — ніколі б не павітаўся з такім чалавекам, як вы!
    Сказаў, убачыў, як той спалатнеў ад публічнай
    * Я б любіў... мяне б любілі (лац.).
    58
    ганьбы, і саскочыў з трамзая. Душа мая трыумфавала ад — хай сабе і дзіцячай — помсты!
    Але гэта пазней, а тады, у гімназіі, помста мне і пе снілася. Кожную раніцу школа з аднакласнікамі, настаўнікамі і ўрокамі насоўвалася на мяне, як чорная гара. Калі выпадала нагода прагуляць, я не ўпускаў яе. Я быў заморак, бацькі вечна дрыжалі за маё здароўе, і таму не было вялікім клопатам застацца дома. Калі з выгляду хваробы якой і не дасі, а дзень шыкаваў мне нязбытныя турботы і смуткі, я крадком прабіраўся ў каморку і выпіваў глытокдругі з пляшкі воцату. I адразу памагала. Бо на мяне набягала такая нечалавечая бледнасць, што мама сама без напаміну выпраўляла мяне ў ложак.
    Я ляжаў гадзінамі, днямі і чытаў, чытаў. Я не стамляўся перачытваць Марыята, Герштэкера * і потайкампохапкам — пазычанага Карла Мая. Чым больш невыносным здавалася мне маё буднае жыццё, тым настойлівей шукаў я ратунку ў герояў прыгодніцкіх кніг. 3 імі я плаваў па марах, таймаваў грозныя штормы, з імі гайдаўся, збіраючы ветразі на рэях (на мяне хукні — і павалюся!), плыў да пустэльнай нсабжытай выспы ( а я і плаваць не ўмеў) і жыў там Рабінзонам, далёка ад латаных штапоў, заплеценых косак і лацінскага сковыту.
    Ад гэтых летуценняў быў усяго адзія крок да, спачатку нявіннай, задумы — уцячы, збегчы ўпрочкі ад усіх нягод, стаць сапраўдным юнгам, перажыць сапраўднае караблекрушэнне і высадзіцца на востраў. Чым часцей я пра гэта думаў, тым лягчэйшым здавалася мне здзяйсненне мары.
    Спачатку намёкамі, пасля ўжо сур’ёзней гаварыў я пра гэта Гансу Фёчу і, на маё вялікае дзіва, знаходзіў поўнае разуменне. Гансу Фёчу таксама абрыдла цярпець несуладзіцы жыцця. Хаця ў школе. як ён казаў, у яго не было ніякіх клопатаў. Затое ён быў на нажах з бацькам, які большай поўніцай, чым гэта здавалася Гансу дастатковым для разумнай меры, трактаваў яго дубцоМ і дзягай і наогул быў чалавек несправядлівы, нейкі шаленец без душы і водуму.
    *Фрыдрых Герштэкер (1816—1872) — нямецкі пісьмсннік, папулярны ў тыя часы аўтар прыгодніцкіх раманаў і апавяданняў.