Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
Далей мне пашанцавала гэтак жа, як і бацьку з яго начальнікам: колькі я папахадзіў да Ганса з просьбамі і напамінамі, перш чым ён даў сабе клопат шпурнуць мне нейкую драбнютачку тых марак:
— На, гэта ўсё! Больш нічога твайго няма і нічога твайго мне не трэба!
Нават сваім некалекцыянерскім глуздам я скумекаў, што ў гэтым хламе толькі некалькі марак з бацькавай калекцыі. Але я па горла наеўся ўсёй гэтай гісторыі, і не хацелася далей назаляцца Гансу Фёчу.
Бацька маркотна зірнуў на гаротныя рэшткі:
— Таак, мой ты пане Гансе, цудоўнай калекцыі як і не было, і ты ўжо зрабі ласку не крыўдуй, калі ў будучым я, перш чым падару табе што людскае, добра такі раскіну мазгамі... Думаю, самае лепшае цяпер — аддаць гэтыя маркі сястры Іцэнпліц. Яна ўжо сёетое назбірала і здолее знайсці ім лепшы ўжытак, чым ты.
39
Я так і зрабіў; застаўся і без марак, і без абразкоў.
Потым я часта разважаў — якая ж такі плата за маю перамогу над самім сабой: бацька без калекцыі, я без абразкоў, сябар пакрыўджаны. Вынікі — хоць ты плач!
Пасля гэтага мае адносіны з Гансам Фёчам пэўны час былі даволі халаднаватыя. Мы завялі кожны сабе іншых верных сяброў, а калі сустракаліся на вуліцы, абыходзіліся без лішніх слоў. Але ў дзяцінстве ўсё забываецца хутка, а ў мяне да таго ж даволі рана выявілася схільнасць як мага хутчэй выкідаць з галавы ўсё непрыемнае, асабліва тое, што ганьбіла мяне. А ў Ганса Фёча, які, зрэшты, выйшаў пераможцам з гэтага інцыдэнту, бадай, і зусім не было прычыны доўга тачыць на мяне зуб.
Так яно і сталася, што неўзабаве паміж намі зноў былі згода і лад. У тыя дні ўвесь Берлін толькі і гаварыў, што пра новы універсальны магазін на рагу Лейпцыгерштрасэ і Лейпцыгерплац, усе хвалілі фантан з мядзведзем і зімовы сад, неверагодную раскошу асветленага дворыка — і пачалося небывалае паломніцтва: кожны, куды б ні ішоў, стараўся мусова завінуць туды ці каб купіць што, ці проста так.
I мы, хлапчукі, былі нязгорш, і ў нас свая выгода. I хаця іпвейцарам было дадзена ўказанне не пускаць дзяцей без дарослых, мы ўмелі даць сабе рады. Прыгледзеўшы ў вестыбюлі якуюнебудзь таўсманую, не вельмі ўвішную фраву, мы борздзенька прыстройваліся абапал яе, чынна ішлі праз запаветную брамку і, праходзячы, дзелавіта гаманілі.
А ўжо ўсярэдзіне — прачэсвалі будыніну ад даху да падмурка. Доўга нават нам здавалася, што магазін не абыдзем да канца дзён сваіх. Кожны раз мы адкрывалі новыя секцыі, совалі нос у самае ў патаемнае. Бадай, тое ж самае павінны былі адчуваць Лівінгстон * і Стэнлі **, калі пранікалі ў глыб чорнага мацерыка. I ўсё навокал было завалена дзівоснымі скарбамі. Мы жылі імі, мы імі трызнілі. Мы былі аслеплены разам
* Д а в і д Лівінгстон (1813—1873) — англійскі падарожнік па Афрыцы.
**Генры Мортан Стэнлі (1841 —1904)—англійскі падарожнік па Афрыцы.
40
з усім Берлінам, які ў тыя часы — а тады такая раскоша была вабным гасцінцам — тлумам тлуміўся каля прылаўкаў, вірам віраваў у праходах: усіх апанавала ліхаманкавая прага да куплі, на ўсіх напаў нейкі шалёны гандлярскі сверб. Тут нават самы бедны жабрак мог увачавідкі пабачыць перад сабою, памацаць сваімі рукамі ўсе багацці свету, не раскіданыя па крамках, абысці якія ён ніколі не даў бы сабе змогі і адвагі, а ўсе разам, выстаўленыя і выкладзеныя як бы рыхтык, як бы акурат для яго, жабрака...
Нават калі мы вывучылі ўвесь універмаг лепш за трэцяе спражэнне дзеяслова monere *, і тады ён яшчэ доўга заставаўся мэтай нашых шпацыровак. Ад Луіпольдштрасэ да Лейпцыгерплац быў ладны кавалак дарогі, але і гэты кавалак быў як пірог з ягадкай,— поўны чароўных прынад. Мы беглі альбо да МарцінЛютэрштрасэ цераз Люцаўплац і ўздоўж Ландверскага канала, альбо ішлі па Клейст і Бюлаўштрасэ, дзе бясконца, як памятаю сябе, нешта капалі і забівалі палі для падземнай і надземнай чыгункі. Адтуль мы збочвалі на Потсдамерштрасэ, таксама вабную сваімі шыкоўнымі вітрынамі.
Ва універмагу ў нас былі любімыя секцыі, найперш, вядома, кніжная і секцыя цацак. Але я чамусьці асабліва любіў нялюдную секцыю спальных тавараў. Там можна было свабодна пахадзіць, паацірацца, паашывацца. Мне падабаўся і выглядам і пахам чырвоны, сіні, паласаты пасцельны цік, падабаліся вялікія зашклёныя спераду скрынкі з лёгкім, пухкім пер’ем — ад далікатнамяккага гагачага пуху да груба дранага курынага пер’я. А калі, здаралася, запускалі велізарную машыну, у якой чысцілі пер’е, і мне ўдавалася заглянуць у акенца на віхуру, на завею пёрак і пылу,— вой! тут хоць стой, хоць не садзіся!
А Ганс Фёч панадзіўся ў прадуктовы аддзел. Там ён прагна прынюхваўся сваім вечна — і зімой і летам — канапатым носам, хадзіў па зале, глядзеў — аж дух займала — на геркулесаўмяснікоў, якія спрытна жангліравалі валоўімі сцёгнамі і свінымі кумпякамі, цэлымі тушамі, а пад канец надоўга прыліпаў да акварыума з жывымі рачнымі рыбамі. Там млява ва
* Нагадаць, уталкаваць (лац.).
41
люхаліся карпы з блакітнай і жаўтаватай луской, ляніва пашавельвалі плаўнікамі, тым часам як іх спракавечныя заклятыя супастаты шчупакі не праяўлялі аніякіх агрэсіўных намераў і нерухома стаялі над самым дном, дзе спляліся ў клубок вугры.
На закуску была секцыя гадзіннікаў, на жаль, невялікая. Затаіўшы дыханне, мы слухалі ціканне процьмы механізмаў. Здавалася, мы трапілі ў майстэрню Часу, які мы ніколі не маглі толкам зразумець,— як гэта ён спакваля пераўтвараў нас так нячутна, нябачна, што мы самі сабе рабіліся чужымі. Нам здавалася, што мы ўжо набліжаемся да разгадкі тайны Часу, калі слухалі кукаванне зязюлі з шварцвальдскага гадзінніка, удары гонга гадзіннікастайчака і рэгулятараў, але перш за ўсё калі стаялі каля гадзінніка, які ахрысцілі «тачылам». Ён быў пад шкляным каўпаком, і бліскучы масянжовы механізм выкладваўся ў рабоце проста на вачах, адкрыта, тудысюды, тудысюды, заўсёды толькі на палавіну абароту, зусім бязгучна, але затое навідавоку. Вось такім я і ўяўляў сабе Час: тудысюды, тудысюды, але галоўнае — бязгучна.
Часта, бывала, глянем на цыферблат, аж ужо бегчы дамоў нагамі позна. I мы ахвотна ахвяравалі свае апошнія пфенігі і ехалі трамваем. Шчаслівыя і распрамененыя вярталіся дахаты, але, божа барані, не выдавалі бацькам тайны нашых эскапад, каб не напароцца на магчымую забарону. Мы проста гулялі, бегалі... Дзе? Куды? Ай... тут сабе... непадалёк...
Але настаў дзень, адзін нейкі такі дзень, калі чары універмага рассеяліся. Мы расхлябана сноўдаліся з паверха на паверх, з залы ў залу і не маглі ўцяміць, чаму тое, што раней так падабалася, што так захапляла, цяпер раптам перастала быць прыгожым і чароўным. Наведалі нашы любімыя «атракцыёны» — і ніякага ўражання, ну, каб хоць на завязь. Усё нейкае простае, буднае, выцвілануднае. Казачныя ложкі — усё роўна як нашы хатнія ложкі, на якіх мы без просыпу і без захаплення спалі кожную ноч. Дзіва! Сыр смярдзеў, a карпы нагадвалі пра «карпа папольску», якога падавалі на куццю і які нам, я б не сказаў, каб вельмі смакаваў.
Адкрыццё гэта вельмі непрыемнае, але япічэ больш непрыемная была праблема: тпто нам рабіць у вольны
42
час пасля школы? Мы ўжо так спанатрылі швэндацца, што сама думка пра тое, як давядзецца цэлымі днямі крукам сядзець над кнігамі,— жахала. А дома ж не сядзелася, у нас пяты свярбелі, на нас скура гарэла.
Нарэшце на Ганса Фёча найшло азарэнне, яго ідэя мне дужа спадабалася:
— А хадземце проста пад ліпамі да палаца, там я даўно не быў. Пабачым, ці дома ЯВ.
Мы выйшлі з універмага праз дзверы на Фосштрасэ і рушылі міма змрочнага будынка міпістэрства юстыцыі па Вільгельмштрасэ пад ліпы. Гэта вуліца так і называецца — «пад ліпамі» — УнтэрдэнЛіндэн. Быў пахмуры, але сухі лістападаўскі дзень. На алеі пад магутнымі ліпамі вільготная мёртвая лістота наліпала на падэшвы. На вітрыны раскошных магазінаў глядзець не хацелася, мы ўжо аб’еліся раскошай.
Але калі мы падышлі да пасажа, Ганс Фёч сказаў, што, захацеўшы, можна было б хоць вокам кінуць на ўваход у паноптыкум Кастана. Выстаўка васковых фігур мела ў той час вялікі поспех у берлінцаў. Фёч паспеў ужо пабываць тут некалькі разоў, а мне ўсё яшчэ не ўдавалася: і грошай не хапала, і строгая бацькава забарона — не жарты. Тоўсты ў залатых галунах швейцар прыйшоўся мне вельмі даспадобы, а калі я прапхнуўся праз натоўп цікаўных да вітрыны — аж дух перахапіла.
На фоне панарамы брандэнбургскага хвойнага ландшафту з блакітнай затокай возера стаяў станісты пан у чорным сурдуце, штанах у шэрую палоску і з цыліндрам на галаве. Крыху фанабэрысты твар з прыгожымі румянымі шчокамі, у воку бліскучы манокль, а прыгожая каштанавая кучаравая барада такая аздобная, нібы яе толькі што завіў прыдворны цырульнік кайзера, сам гер Габі.
У апушчанай руцэ гэты пан трымаў рэвальвер, пагляд яго крыху дурнаватых лялечных вачэй быў скіраваны на другога пана, які распасцёрся каля яго ног, апрануты гэты другі пан быў, як і першы, а на белай кашулі, якраз на грудзях, расплылася рудавачырвоная пляма. Гэты, каторы застрэлены, з на дзіва, да жудасці натуральна прыгаслым позіркам, уяўляў сабою тып бледнага брунета. Малому і таму адразу ясна, што гэта злыдзень, добрага гіцля кавалак, а бландзін — re
43
рой, які абрушыў на нягодніка заслужаную кару. Паднізам стаяў подпіс: «Мсцівец за паганьбаваны гонар», і ўся сцэна несумненна была фрагментам з даволі частых на тую пару дуэляў, калі ашуканы муж помсціў за зняважаны гонар — хай не за свой, а, мелася на ўвазе, за гонар жонкі.
Як я ўжо сказаў, гэта група, нягледзячы на мёртвую застыласць, зрабіла самае глыбокае ўражанне на маю фантазію, і я ўспрымаў усю сцэну як жывую, пераканаўча жывую. Пэўны гратэск малюнка, хоць бы тое, што застрэлены пралеснік упіраўся нагамі ў чаравікі свайго праціўніка (у вузкай вітрыііе асабліва не раскінсшся), мяне зусім не бянтэжыў. Я доўга стаяў перад групай, разглядваў кожную дэталь: рэвальвер забітага на зямлі, жменю запылекага верасу, які ляжаў якраз каля бледнай шчакі трупа, жаўтаватую васковую руку з доўгімі сіняватымі васковымі пазногцямі...
I мая фантазія разыгралася, і я ўявіў сабе, што будзе рабіць бландзін, які застаўся жывы. Найбольш турбавала — што зробіць з рэвальверам. Ці кіне яго тут, да другога, ці так вось адкрыта панясе ў руцэ дамоў? Ды і ці дабярэцца дадому? Нават калі ён жыве ў Груневальдзе, што зусім тут пад бокам, пад Берлінам, дык і тады ён усім кінецца ў вочы сваёй вопраткай, вельмі нязвыклай, хаця б яму і ўдалося схаваць рэвальвер пад палою.