Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
Але ў той вечар, канечне, мама ўсё ж прыплакнула. Фраў Зідэлебен, якую мама асабліва недалюблівала за яе паблажлівы тон, дабрачынна сказала на развітанне:
— Было так чароўна, далібог! У вас заўсёды здараецца штонебудзь цікавае, штонебудзь такое, што зусім выходзіць за межы таго, да чаго мы тут, у сталіцы, прывыклі. (Яна ніколі не забывала нагадаць маме, што тая родам з правінцыяльнага гарадка.) Вельмі займальна, далібог!
Мама прыпала да грудзей бацькі і расплакалася, праўда, дзякуй богу, калі ўжо ўсе госці разышліся.
— Заўсёды здараецца нешта новае, Луіза! — суцяшаў маму бацька.— Вось пабачыш, праз месяц усе будуць гаварыць зусім пра іншае. Чакайчакай, праз два тыдні, у чацвер, дзінэр у Зідэлебенаў, можа, і ў іх штонебудзь выдасца!
— Каб у іх? Ніколі! — усклікнула мама праз слёзы.— Сэрца ў яе няма! Хадзячы звод прыстойнасці, нічога больш!
— Вядома, мы ім благога не зычым,— сказаў бацька.— Але хто ведае, хто ведае...
* Увага, слугі! (Франц.)
18
Аднак дзінэр у Зідэлебенаў прайшоў без інцыдэнтаў, як па шнурочку: ні аблізаных лыжак, ні засморканых абрусаў, ні абкусаных тартоў, ні перапітых афіцыянтаў. Усё адстукатала, як добра наладжаны механізм гадзінніка. Выдатныя віны, цудоўны дэсерт, цыгары вышэй усякай пахвалы. На чале стала ў позе непагрзшнасці, так ненавіснай маёй маме, царавала фраў Зідэлебен, і калі яе позірк спыняўся на маме, у ім чыталася: вось які павінен быць сапраўдны дзінэр, мая мілая правінцыяльная цыпачка!
He, выцерпець такую беспахібнасць наўрад ці было можна!
Аж пакуль на другі дзень не разляцелася чутка... Спачатку яна здалася проста неверагоднай, пасля набыла больш чоткія абрысы, былі ўстаноўлены некаторыя неабвержныя факты... Абсалютна дакладна было: у самай сярэдзіне месяца фраў Зідэлебен засталася без прыслугі, перад гарой нямытага посуду, ледзь не ў разгромленай кватэры!..
Якая прычына?.. Але ж, мая ты даражэнькая, якая там прычына?.. 3 якіх бо то пор прыслуга разбягаецца адразу пасля дзінэра, сярод цёмнае ночы, белага свету не даждаўшы?!. У такі час чалавеку адно наўме: прыкархнуць хвілінку!
Зацялася калатэча, самая сапраўдная баталія паміж нанятымі афіцыянтамі і хатняй прыслугай Зідэлебенаў!
Але за што?! Вы яшчэ пытаеце за што?! За што могуць біцца людзі, якія стаміліся да смерці!
I таямнічазмрочным голасам: *Кажуць, прапалі чаявыя!»
3 глыбокім уздыхам: *Ах ты божа мой! Ну, тады, канечне, тады многае робіцца зразумелым!»
А ўсё ў тым, што геры камергерыхтраты банкетавалі за сталом у сваіх калег не зусім задарам. Калі гаспадары траціліся на частунак, дык і госці не былі вольныя ад сякіхтакіх выдаткаў. Пад час самога дзінэра тая ці іншая пара ўжо спыняла задуменны позірк на тварах слуг, а пасля, за кавай, муж і жонка таямніча перашэптваліся.
— Сем! — гаварыў бацька.
— I пяці досыць,— гаварыла мама.— He трэба іх панаджваць.
19
— He забывай, што афіцыянтаў двое, а яшчэ трое на кухні,— пярэчыў бацька.— Увогуле, варта было б даць сем пяцьдзесят.
— Хопіць з іх і пяці,— настойвала мама.— Вечна ты вельмі шчодры, Артур.
— Што ж, пабачым, колькі дасць старшыня Корнільс,— гаварыў бацька.— Зрэшты, трэба ж і людзям даць на радасць. Столькі беганіны, крутні — у іх ногі адымаюцца.
— У мяне таксама ногі часта адымаюцца,— падводзіла вынік дыялога мама.— He больш пяці, Артур.
Калі госці апраналіся, дык у прыхожай на маленькім століку, збоку, ужо стаяла талерка або, што яшчэ лепш, бо менш кідалася ў вочы, алавяная місачка. I пакуль дамы папраўлялі перад люстрам карункавыя накідкі паверх прычосак і ўкладак, мужчыны спаважна падыходзілі да гэтай ахвяравальнай чашы і як мага цішэй апускалі ў яе свой узнос. Пры гэтым усе трымаліся так, нібыта рабілі нешта забароненае: манетамі нельга было дзынкаць, ахвяравальнік рабіў выгляд, быццам нацягвае пальчаткі ці разглядвае карціну на сцяне над чашай. Бо даваць чаявыя, ды яшчэ ў доме свайго калегі, лічылася не зусім далікатным, як, скажам, недалікатным лічылася (ax, shocking) гаварыць пра грошы, хаця мець іх — пажадана.
Нягледзячы на ўсю «асцярогу», ахвяравальнік быў пэўны: за яго маніпуляцыямі каля чашы спадціха, але на ўсе вочы сочаць, папершае, калегі, якія яшчэ не вызначылі сумы гасцінца, а падругое, афіцыянты, якія падавалі паліто панам, і служанкі, якія дапамагалі апранацца марцыпаням. Збор належаў ім...
Але як толькі выходзіў апошні госць, вярыгі ханжаскай пачцівасці ападалі. Адкрыта і нахабна афіцыянты пад пільным канвоем служанак неслі талерку на кухню і там прыступалі да дзеляжу, вынікам якога часта бывалі свары. Ад удзельнікаў гэтай працэсіі можна было пачуць вельмі брыдкія водгукі, у якіх кляймілі ганьбай «вантробы і вочы папоўскія» некаторых гасцей. Гаспадары лічылі, што лепш трымацца далей ад лакейскага шабасу.
Аднак некаторыя гаспадыні і сярод іх камергерыхтраціха Зідэлебен прымалі за свой святы абавязак
20
прысутнічаць пры падзелах, каб усё было справядліва. (I каб сабраць каштоўны матэрыял для прыяцелек: «Н. паклаў усяго дзве маркі, затое, як сказаў афіцыянт, напхаў поўную кішэню цудоўных гаванскіх цыгар з гаспадарскага стала. Сама гэтага не скажу, мілая, бо не бачыла. А чаго не бачыла — не скажу. Але так кажа афіцыянт, а ён бачыў на свае вочы!.. Вы толькі падумайце, міленькая! Шультэ паклаў дзесяць марак, больш за старшыню Корнільса, а ў Шультэ ж дзеці, ды такія заморкі, што не дай бог! Фраў Шультэ вечна ные, што ім трэба эканоміць. Гаварыць пра эканомію і раскідацца такімі чаявымі — ну, мая мілая, вы мне даруйце, гэта — пыха!»)
Але ў тую страшную ноч фраў Зідэлебен не ўдалося паназіраць за дзеляжом: як толькі сышла апошняя пара гасцей — гер камергерыхтрат Эльбе з жонкай,— выявілася, што ўсё змесціва талеркі прапала. I стаяла гэта талерка ў куточку, як вылізаная — каб хоць якая марчына на завод!
He паспела фраў Зідэлебен сказаць хоць слова пра катастрофу, як выбухнула шалёная свара. Служанкі вінавацілі афіцыянтаў, афіцыянты былі ўжо згарнулі кулакі, каб адбіць у суперніц нібыта ўкрадзеную імі здабычу. Партыі грызліся як зацятыя,— прапала ж больш за сотню марак, а на той час гэта былі грошы, не тое што цяпер. Да служанак падаспела падмацаванне з кухні: кухарка і пасудніца, і бітва забушавала з новай сілай.
3 гаспадарскай спальні выскачыў разгневаны камергерыхтрат, ужо ў падцяжках і пантофлях — але што тут рабіцьмеіп, калі ён усяго толькі муж камергерыхтраціхі. Грымелі грозныя раскаты магутнага голасу Зідэлебеніхі, але, нікога не спалохаўшы, аціхалі; з кватэр на паверхах пад і над прыслалі ганцоў з наказам: неадкладна спыніць гвалт — палова ж трэцяй!.. А садома віравала...
Нарэшце абшукалі адно аднаго: ніякага выніку. Пасля надышла чарга кватэры, і з гэтай нагоды ўсё было перавернута дагары нагамі і нагамі дагары — зноў без выніку. Гадзін каля чатырох сейм перанеслі на кухню.
Тым часам гер Зідэлебен зусім змогся і ўжо схіляўся да таго, каб заплаціць людзям адступнага ў разум
21
ных, вядома, памерах, а грошы, якія прапалі, лічыў ён, самі пасля і знойдуцца.
Але фраў Зідэлебен плюнула на свецкія цырымоніі і сказала:
— Лухта, мой пане! Гэта яны хай мне заплацяць... што яны зрабілі з маёй кватэры! I наогул, я ўсіх іх, шасцярых, зараз патуру ў паліцыю!
Гер Зідэлебен, які, як і большасць спрактыкаваных юрыстаў, не любіў заводзіць працэсы па сваіх справах, рашуча запярэчыў супроць якога б там ні было ўмяшання паліцыі:
— Рабі як і што хочаш, Фрыдэрыка, ты зусім не абавязана плаціць адступныя з хатняга бюджэту, страты кампенсую я. I дайце мне нарэшце спакою, я легчы хачу.
— А я ўсё роўна пайду ў паліцыю! Адзін з шасці напэўна — злодзей!
Да раздору паміж слуг дадалася спрэчка гаспадароў, якая, зрэшты, неўзабаве сунялася. Шасцёрка пастукалася ў дзверы спальні, рашуча туды ўварвалася і паведаміла, што, на іх думку, грошы мог прыхапіць толькі нехта з гасцей, той, хто пайшоў апошні. Яны, бач, усё абмеркавалі і даказалі самі сабе, што апошнія пяць мінут ніхто з іх, з прыслугі, нават блізка не падыходзіў да талеркі, а таму яны просяць назваць прозвішчы і адрасы гасцей, якія выйшлі апошнія.
Госпадзі, воля твая! Як дружна абурыліся Зідэлебены! Запляміць гонар судовай палаты, зняславіць сяброў дома — і хто пасмеў? Хто?.. О, цяпер ужо ў словах і праклёнах не разбіраліся: Зідэлебены раскопвалі стары хатні бруд, нянавісць выплюхнулася з берагоў, прапажа цукеркі разбухала да крыміналу — хто каго, зрэшты, перакрычаў, хай разбірае гісторыя, звольнілася прыслуга сама ці была звольнена — пра гэта існуюць процілеглыя легенды.
Карацей, у шэсць гадзін раніцы камергерыхтрат Зідэлебен, змораны да апошняй рэшты, сядзеў за сваім сталом і афармляў разліковыя кніжкі, выплачваў зарплату (плюс кампенсацыю за прапажу, пра што яго жонцы не трэба было ведаць), а Зідэлебеніха тым часам пільным вокам сачыла за служанкамі, якія пакавалі свае бэбахі. Гадзіне так а сёмай пара нарэшце ўлеглася. На жаль, ім было не да сну — куды падзе
22
ліся грошы? Як прыбраць кватэру? Дзе цяпер, у сярэдзіне месяца, знайсці новую прыслугу? Як ахаваць тайну ад калег? I ці не прагаворацца служанкі і афіцыянты?
Увесь трагізм становішча асабліва востра адчувала Зідэлебеніха: цяпер ад гэтых жаўтаротых пеўнікаў у палаце не чакай ніякага рышпекту, калі яны даведаюцца, іпто здарылася ў яе доме.
— Калі ты, нарэшце, станеш старшынёй палаты, Генрых? — спытала яна.
Саветнік адарваўся ад сваіх думак.
— Я? — спытаў ён.— Я — старіпынёй палаты? Ніколі! Нават калі прапануюць, адмоўлюся! Я задаволены і тым, чаго дасягнуў!
— А я — не! Ты павінен стаць старшынёй... Пасля сённяшняга гэта мусова трэба, да зарэзу...
Сваімі словамі яна, прынамсі, закалыхала мужа, самой жа ёй, зразумела, не спалася...
Часам, хай і не часта, хадзілі мы з братам Эдзі ў госці да сыноў бацькавага калегі камергерыхтрата Эльбе. Хоць і жылі яны за некалькі дамоў ад нас, на той жа самай Луіпольдштрасэ, а хлопцы іхнія былі напіы равеснікі, а ўсё ж не вадзіліся мы каб гэта як пасяброўску, гэта быў толькі саюз, навязаны бацькамі. Сыны Эльбе хадзілі ў вышэйшае рэальнае вучылішча, мы — у класічную гімназію, а тут паміжпаміж такая прорва, як усё роўна паміж камергерыхтратам і судовым сакратаром. У дадатак у старэйшага брата Хэльмута была дыхавіца (пацяперашняму — астма), і часта здаралася, калі мы прыходзілі, ён ляжаў у ложку, і яму было не да нас. Мы з Эдзі былі «кніжныя караеды», яны — проста шашаль,— зямля і мора...