• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Настала раніца, бацька і маці яшчэ спалі. На сняданак мне з братам далі торт, а сёстрам бутэрброды. Сёстры былі запратэставалі, але Шарлота, якую ўжо ногі не насілі, бедную, рэзка заявіла ім, што так распарадзіўся сам пан саветнік. Калі ў школе мы разгарнулі нашы пакункі з ежай, там былі не бутэрброды, a торт. У абед — бацька яшчэ не вярнуўся з суда — мама была халодная з намі, аднак пра торт — ні слова. Затое мы з Эдзі зноў елі торт, тым часам як усе астатнія шыкавалі над рэштаю дзінэра. I над марожаным!
    Полудзень, вячэра: у нашым меню ніякіх змен — торт. На другі дзень — торт! У абед усе елі смажаную выразку з варанай бульбай, пасыпанай свежай зялёнай пятрушкай, а мы — торт! I ўсё цяжэй і цяжэй было наядацца тортам. Пачалі ўжо ненавідзець яго. Экспедыцыі ў кладоўку і на кухню ніякага поспеху не далі: кладоўка на замку, а з кухні адразу выгналі.
    I быў дзень трэці! Торт! Няўжо гэтым выклятым куханам канца не будзе? I з кожнага кавалка на нас з немым дакорам глядзелі абломкі зубцоў. На бунт мы не адважыліся, мы нават прасіць ці перапрасіць не
    13
    адважыліся... Мы толькі вяла перабіралі пашчэнкамі і каўталі абрыдлы торт...
    Самае жахлівае, што ніхто і слова не закінуў пра наш даволі аднастайны стол. Нібыта само сабою разумелася, што мы кормімся толькі тартамі, ад Адама і на векі вечныя! I варта было прыдуркаватым сёстрам пачаць перадражніваць нашы пакутніцкія твары, як — строгі бацькаў позірк, і тым — як зарвала. Нават Міна і Шарлота, якія звычайна любілі нас пашкадаваць, слова не замовілі пра наша выпрабаванне. Бацька рэдка калі гаварыў з імі, але калі ўжо што гаварыў, яны слухаліся моўчкі. Абедзве — і старая буркатуха Міна, і маладая гарэза Шарлота — любілі яго без памяці за дабрыню і справядлівасць.
    Божа мілы, якія мы з Эдзі былі б шчаслівыя, калі б нас, свавольнікаў, што зноў натварылі немаведама чаго, як след высцебалі ды па чым папала! Але бацька не прызнаваў ні лупцовак, ні крыку, усякі гвалт і лямант быў не ў яго натуры. Грэшніка ён караў ягоным грэхам. Ласуноў, натуральна, ласным тортам. Гэта ж і дурню ясна...
    Нарэшце тарты былі паедзены. На абед — каб мне век такая памяць, як жа добра я памятаю — было вэнджанае мяса і вялікія вестфальскія бабы з кісласалодкай поліўкай,— ежыва, ад якога я раней пысак вярнуў. А тут я акладаўся, як бы мяне зроду не кармілі. Калі я падаў талерку на трэцюю дабаўку, мама жахнулася:
    — Ганс, аб’ясіся, ці ты малы!
    А бацька толькі прымаўляў:
    — He, ты пабач! Ты толькі пабач! — і ўсе маршчынкі каля яго вачэй усміхаліся.
    Але што там гэта дзіцячая ахвота да салодкага, калі падумаеш пра загадкавае злачынства праз год ці там два на адным нашым дзінэры?! Нягледзячы на востры крыміналістычны нюх бацькі,— а ён быў вядомы следчы, якога ў пэўных колах пабойваліся,— зламысніка вельмі доўга не маглі выкрыць, пакуль той сам гадоў праз шэсць — восем не явіўся з павіннай; тады нават бацькі пасмяяліся ад душы!
    А на тым дзінэры бацька і маці ад крыўды зусім сумеліся і засмуціліся. Такое магло здарыцца, вядома ж, толькі ў пас! Мама вельмі ганарылася нашым
    14
    святочным сталом. Яго сервіраваў спецыяльна наняты тафельдэкер — гэта каторы сталы накрывае! Шкло і куверты нам даводзілася, як і ўсім, браць з аддачаю, затое сервіз — вэджвудаўскі, славуты на ўсе гасціны — у нас быў свой, на сто персон! Сто персон! Гэта прорва начыння ўсялякіх памераў і памерчыкаў была б у самы акурат Гарганцюа: з блюдам, на якое можна было ўзвалачы смажанае цяля з галавою і капыццем, а з кожнай падлівачніцы магла б аб’есціся супам невялікая сям’я, а колькі талерак, талерачак, місак, місачак і ўсякай іншай драбязы!
    Гэты, я б сказаў, царскі сервіз як з неба зваліўся на нашу сям’ю, якая ніколі не пнулася ў панства. Аднойчы, шматшмат гадоў таму назад, мой дваюродны дзед ішоў па гораду Аўрыху ў сваю адвакацкую кантору, дзе ён звычайна прымаў кліентаў, і каля нейкага дома ўбачыў невялікі натоўп. Цікаўны да ўсяго, што адбывалася ў родным горадзе, ён падышоў бліжэй і даведаўся, што тут ідзе з малатка маёмасць, якая засталася пасля смерці нейкага марскога капітана. Дзед быў рушыў далей, але тут з дзвярэй выйшаў яго знаёмы аўкцыянер Кёц, сунуў яму пад нос блакітны кубачак, на якім манерна выдурніваліся нейкія грэчаскія героі ў белым, і сказаў:
    — Гэта спецыяльна вам, пане адвакаце!
    Прыслепаваты дзед зірнуў на кубачак, далікатны блакіт улашчыў яго вока, і дзед сказаў:
    — Тры талеры, Кёц! Пашліце мне дахаты! — і пайшоў сабе далей, куды трэба было.
    Колькі ж дзіва было, калі ён вярнуўся дахаты і ўбачыў сваю жонку,— тая аж умлела! Уся кватэра была застаўлена сервізам з аўкцыёну. Месца не было, дзе б не ззяў блакіт, дзе б не выгульваліся белыя грэкі ў хітонах. Дзед думаў, што купляе толькі адзін кубачак, а купіў цэлую краму посуду. Але, як яно вечна так бывае, адна купля вымагае другой: каб неяк увесці ў берагі гэту пасудную паводку, давялося заказаць велізарную дубовую шафу. Пакуль яе зрабілі, дзед з жонкаю хадзілі па пакоях, не раўнуючы як у цырку па дроце.
    Пасля смерці дзеда сервіз з дубовай дамавінай, якая, як сказаў мой бацька, выключала нават думку пра пераезд, дастаўся ў спадчыну нашай сям’і. «Гэта
    15
    не шафа, гэта — замак,— які тут пераезд! Нават берлінскія мэблёўшчыкі да такога не дараслі...»
    Зрэшты, апрача шафы з посудам дзед з Аўрыха не пакінуў нам нічога, і за гэта яго ў нас празвалі «свойскім хлусам». Бо ён, аўдавеўшы ўжо на чацвёртым дзесятку, пісаў усім нам пад дзень нараджэння і пад кожныя каляды: «Ну, што мне вам падарыць? Я ж і так вам адпішу ўсё разам!» Але, адгойсаўшы вольным кавалерам яшчэ сорак гадоў, дзед у семдзесят два разагнаўся на маладзіцу, і яна апрыходавала ўсё адпісанае ёй зямное дабро,— ці ж не свойскі хлус!
    Незнаёмая, свежага заводу «бабульхен» зрабіла, прынамсі, ласку і пераслала нам гэты сервіз, але і тое, мусіць, толькі таму, што пасудны кавардак быў ёй лішнім клопатам, хаця сякіятакія прадметы пабывалі ў руках кухаркі і з іх ужо жывыя не вырабіліся! Тым не меней на сорак персон яго яшчэ хапала з лішкам, і на стале, які зіхацеў крышталём і пазычаным мельхіёрам, наш сервіз глядзеўся пацарску.
    Незадоўга да рассадкі гасцей мама прывычна яшчэ раз акінула вокам сервіроўку. Усё бездакорна і намнога прыгажэй, чым у калег з іх белым фарфорам. Пасля яна пайшла на кухню даць апошнія ўказанні перад вялікай салоннай бітвай.
    I тут прабіла зорная гадзіна маёй сястры Фрыды, якую мы празвалі Фітэ. Трымаючы ў руцэ сподачак з чарнічным варэннем, яна пракралася ў гасціную, падышла да стала і...
    Ну, што ж яна такое ўчворыла? Як я ўжо сказаў, Фітэ прызналася толькі праз некалькі год і расказала, чаму так зрабіла. Але тады гэты выбрык здаваўся загадкавым, амаль злачынным...
    Сястра Фітэ была дзіўнае дзіця. Ціхая, крыху нюня і румза, яна тым не меней была здольная на самыя бурныя выбухі гневу, асабліва калі чапалі яе рэчы. Звычайна дзеці карыстаюцца рэчамі сваіх братоў і сясцёр, як у камуне; з Фітэ на такіх умовах лепш было і не заводзіцца: яна аж сатанела. Як сёння памятаю: аднойчы Фітэ закрычала як рэзаная і здрасавала нагамі сваю любімую ляльку толькі за тое, што гэту ляльку пацалавала старэйшая сястра Элізабет, якую мы празвалі Іцэнпліц!
    Можна сабе ўявіць, што перажывала раздуранае
    16
    дзяўчо, калі мама, седзячы каля яе за сталом, увесь. час каштавала суп ці што там яшчэ яе лыжкай! А Фітэ наша ў ежы была перабора. Вечна ёй нешта не так, вечна не гэтак: то перасолена, то перасалоджана, то кіслае, то гарачае, то халоднае, a то зноў жа аніякае. I не было разу, каб Фітэ села за стол і да чагонебудзь не прычапілася. Пішу я вось гэтыя радкі, а ў самаго ўвушшу цвірчыць яе пісклявы, звярэдлівы галасок; толькі заверне лыжку ў рот, як пачынаецца...
    Мама брала ў яе лыжку, каштавала з яе талеркі і гаварыла спакойна:
    — Усё так смачна, Фітэ. Ты проста зажываеш!
    Мільён разоў Фітэ прасіла маму, каб яна каштавала сваёй лыжкай. Але дарма: Фітэ ныла і гнула сваё, а мама кожны раз брала яе лыжку, не, не для кары, а так, па звычцы, бо ўжо даўно перастала зважаць на прыдуры Фітэ, як бы тая ні слініла.
    I вось Фітэ адважылася на жудасную помсту...
    Яна борздзенька шмыгае ўздоўж стала. Прыпыняецца каля кожнага куверта, хапае лыжку і старанна аблізвае. Але ёй мала толькі адчуваць сябе адпомшчанай, час ад часу яна чэрпае лыжкай чарнічнае варэнне — хай, хай цяпер пабачаць самі дарослыя, як зневажаць тое, што належыць дзецям!
    Фітэ закончыла сваю работу. Хвілінудругую вы~ прабавальна сузірае вынікі. Стол ужо не такі прыгожы, як быў, на ўсіх лыжках сіняватыя і чарнаватыя пісягі. Фітэ адчувае, што чагосьці не хапае, што трэба дадаць нейкі штрых: яна нагінаецца і сморкаецца ў рог абруса. Пасля робіць тое самае з трыма астатнімі. I бясшумна знікае...
    Вядома, нават самы тактоўны госць не мог не заўважыць гэтага. Мусіць, госці ўзялі ў рукі лыжкі, працягнулі былі іх да смачных страў, але тут жа апусцілі са здзіўленнем у вачах. Мама пачырванела, як вячэрняя зара, бацька строга паглядзеў на яе.
    — Нічога не разумею,— прашаптала няшчасная мама.— Я ж толькі што ўсё праверыла. I хто гэта мог так пажартаваць?..
    Мама была — восьвось слязьмі зальецца. Так яно і было б, калі б за сталом сядзелі толькі сябры. Але сярод гасцей дамскай палавіны былі і такія, якім яна не магла зрабіць ласкі, паказаўшы свае горкія слёзы.
    17
    — Сабраць усе прыборы і вымыць! — загадаў бацька афіцыянтам.— He, усе, нажы і відэльцы таксама... хто ведае...— I ўжо з усмешкай да гасцей: —Дзеці... дзеці... Самі ведаеце, як гэта з імі. Нейкае незразумелае свавольства!.. Але я разбяруся!
    Пачалася дыскусія. Большасць выказалася за акт помсты. Потым закранулі невычэрпную тэму прыслугі, а там не менш бясконцую — пра афіцыянтаўпадзёншчыкаў. Пакуль чакалі вымытых прыбораў, час цёк самым прыемным чынам. Нарэшце, вокліч:
    — Attention, les servants! *
    Адна мама была пацэлена ў самае сэрца — хто ж мог нанесці ёй такі ўдар, хто?! На Фітэ яна і не падумала, і ніхто не падумаў на Фітэ. Да яе ныцця за сталом, да яе пераборашчаў усе настолькі прывыклі, што даўно ўжо на іх не зважалі,— як тут было падумаць! Спакваля падзея захлынулася ў плыні часу, як захлынаюцца і гінуць усе падзеі, адны раней, другія пазней...