• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    На першым часе яму гэта, здаецца, удавалася. Ён пачаў асцярожна, з найменш каштоўных марак, набытых абменам, і мне падабалася разглядваць яркія паўднёваамерыканскія маркі з птушкамі, геаграфічнымі картамі, пальмамі, малпамі, гарадамі. Часам я нават размахваўся патраціць дзесяць — дваццаць пфенігаў сваіх грошай, каб дапоўніць якінебудзь камплект. Бацька хваліў мяне за гэта.
    Але чым вышэй падымалася цана, тым большую нуду наводзілі на мяне гэтыя шматкі паперы з зубчыкамі і без зубчыкаў. Цыфры, толькі цыфры былі на іх, а яркія фарбы ўсё больш бляклі, саступаючы месца шэраватым і карычневым тонам. Маркі ўжо мне прыеліся, і было вельмі крыўдна, што за добрую адзнаку мне давалі замест талера толькі гэтыя абрыдлыя паперкі. Ужо і глядзець на іх не хацелася. Скажаш прывычнае «дзякуй», у якім ужо гучала нотка расчаравання, і нядбала кладзеш чарговы ліст у шуфляду камоды.
    Гэта перамена ў маім настроі, відаць, не ўнікла бацькавых вачэй. Настойлівей, чым звычайна, ён стараўся ўталкаваць мне, як памастацку, з якім майстэрствам выкананы гэтыя малюпасенькія лісцінкі, якая тут чысціня рысунка і гравюры. Але калі і гэта не рабіла ўражання, ён нагадваў,— праўда, з болем у сэрцы, бо такі аргумент быў яму не да спадобы,— пра высокі кошт некаторых экземпляраў, каб абудзіць ува мне радасць валодання.
    Але нішто не дапамагала. Потайкам я сердаваў на бацьку. Колькі ўсякіх жаданняў можна было б задаволіць за адзін толькі талер! А я, дурны, нават не зда
    34
    гадваўся, што, прадаўшы аднуадненькую марку, можна спраўдзіць свае жаданні на чвэрць, на паўгода наперад. Так, зрэшты, і пазней у жыцці я рабіў глупствы з неверагоднай грунтоўнасцю.
    Ну, а прыяцель мой Ганс Фёч быў калекцыянер што трэба. Ён збіраў маркі, штэмпельныя адбіткі, a таксама абразкі, прыкладзеныя да тавараў фірмаў «Штольвэрк» і «Лібіг». Лібігаўскія абразкі мне падабаліся найбольш. Папершае, гэта была рэдкасць, бо да бляшанкі мяснога экстракту прыкладваўся толькі адзін абразок, а бляпіанкі, на жаль, хапала надоўга. Падругое, на абразках былі сцэнкі з жыцця ў пампасах — гасіенды, быкі, гаўчо, ласо, індзейцы,— усё тое, што распальвала маю фантазію. Ганс Фёч назбіраў некалькі соцень такіх абразкоў, некаторыя былі новенькія, як толькі што з друкарні, іншыя — з самымі жывымі слядамі мноства нямытых хлапечых рук, праз якія яны прайшлі, і за гэта яны мне здаваліся яшчэ больш вабнымі. Ужо і не памятаю, хто з нас двух быў спакушальнік, але аднойчы здзелка адбылася: я стаў уладальнікам тоўстага пачка лібігаўскіх абразкоў, a ўсе мае маркі перабраліся да Ганса Фёча. He скажу, каб на гэты абмен мы пайшлі са спакойнай душой. Мы пабажыліся, што захаваем нашу тайну на векі вечныя, і на першым часе я старанна аберагаў свой скарб ад брата, сясцёр і бацькоў.
    Але ў дзяцінстве ўсё забываецца скора, і вось настаў дзень, калі мама заспела мяне над гэтымі абразкамі.
    — Адкуль яны ў цябе, хлопчык мой? — спытала яна са шчырым подзівам.
    — Ай, ды так...— адказаў я.— А праўда, прыгожыя? Во глянь, мам, вось гэта кафейная плантацыя! Ці ведала ты, што кава расце на такіх маленькіх дрэвах?
    Але мама не была б мамай, калі б не ведала сваё войска. Мой нявінны тон якраз і зарадзіў у ёй падазрэнне.
    — Вельмі міла! — сказала яна.— А ў каго ты ўзяў гэтыя карцінкі? Іх жа ў цябе тут некалькі соцень.
    — Пяцьсот трыццаць! — з гонарам сказаў я.
    — А хто табе іх даў?
    — Ай, ды так...— зноў сказаў я.— Хлопцы...
    2*
    35
    — Якія хлопцы? — не адставала яна.— Як іх завуць?
    Я зноў:
    — Ай, ды так! — I нарэшце: — У школе...
    Цяпер ужо мама была пэўная, што тут не ўсё чыста.
    — Ганс! — захвалявалася яна.— Нешта тут не так. Я хачу ведаць, як завуць гэтых хлопцаў! — I, таму што я марудзіў з адказам, дадала: — Калі ты іх не назавеш, мы разам пойдзем да таты! А ўжо ён у цябе папытае...
    Пагроза мяне вельмі спалохала, бо адразу нагадала пра маркі, якіх у мяне ўжо не было. I я зрабіў ласку — прызнаўся, што атрымаў абразкі ад Ганса Фёча.
    Мама з нейкай палёгкай уздыхнула:
    — Ну, дзякуй богу, Ганс Фёч! — Але, падумаўшы, спытала: — А што ты даў Гансу ўзамен? Ганс — харошы хлопчык, але падарункамі ён не раскідаецца.
    — Ён даў іх мне за так, мам!
    — Ты маніш; Ганс, глянь мне ў вочы!
    — Але ж не, мам, праўда! — горача запэўніў я і скасавурыўся ў люстра, каб пабачыць, ці не пачырванеў я.
    — He, ты хлусіш, Ганс,— сказала мама, цяпер ужо ўпэўнена.— Калі ты не хочаш сказаць гэта мне, давядзецца ўсётакі ісці да таты, ён разбярэцца.
    I тут я пачаў прасіцца. Я быў гатовы прызнацца, хай толькі яна паабяцае нічога не казаць бацьку.
    Але мама не ішла ні на якія кампрамісы.
    — Ты ведаеш, ад таты ў мяне сакрэтаў няма. I калі ты зрабіў што забароненае, дык тата тым болей павінен ведаць усё. Хадзем, сынку, хадзем да яго. Ты ведаеш, тата ніколі не сярдуе, калі ты сумленна і шчыра прызнаешся, што зрабіў нядобра. Ён не даруе толькі маны...
    I я падумаў, што лепш прызнацца ў сваёй ганьбе спачатку маме. Хацелася пабачыць, як яна гэта прыме. Мама жахнулася, аж села.
    — Што ты нарабіў, Ганс! — усклікнула яна.— Як ты так мог! Цудоўную, дарагую татаву калекцыю, якою ён так ганарыцца! Аддаць за бесцань, за недарэчныя запуцаныя карцінкі! Проста не ведаю, як яму 36
    сказаць... Ён вельмі пакрыўдзіцца, Ганс! Няўжо табе зусім не дарагі татаў падарунак?
    Са слязьмі на вачах я кляўся, што вельмі даражу татавымі падарункамі, але я ж не вінаваты, што лібігаўскія абразкі мне падабаюцца больш...
    — Ах, Ганс, які ж ты дурненькі! За дзесятую долю марак ты б мог купіць тысячы гэтых карцінак, тысячы! Твой сябар ашукаў цябе на абмене... He, не вельмі гэта ён прыгожа зрабіў, твой Ганс!
    Мама задумалася. Устрывожаны, я чакаў, калі яна кончыць з тэарэтычнай часткай — папрокамі — і пяройдзе да практычнай — скажа бацьку ці не скажа. Але мама знайшла іншы, яшчэ горшы ратунак.
    — Ведаеш што,— сказала яна энергічна,— вазьмі карцінкі і збегай да Ганса Фёча. Скажы яму, калі хочаш, што мама не дазваляе мяняцца.
    — Але ж, мам! — спалохаўся я.— Я не магу! Я ж даў яму слова, што нічога не скажу вам. Як жа я цяпер перад ім буду?..
    Але мама ўжо не зважала на самыясамыя «словы гонару», ні на прысягі, ні на бажбу.
    — Ах, усё гэта лухта — усе вашы словы! — раздражнёна крыкнула яна.— Вы яшчэ дзеці, а ты дурное дзіця, цябе проста абжулілі! Набярыся смеласці, Ганс, і бяжы да Фёча!
    — Ён напэўна не аддасць.
    — Павінен аддаць. Ён добра ведае, што ашукаў цябе. Яшчэ, нябось, і баіцца, што даведаюцца бацькі, можаш не сумнявацца.
    Але я ўпарта ўпіраўся. Я не хацеў ганьбы перад сябрам. He хацеў стаць «несумленным» у яго вачах. I, акрамя таго — але гэтага я не адважваўся сказаць маме,— бацька ж падарыў мне маркі не за так, а за розныя там прыкладныя поспехі, і зноў жа са сваёй уласнасцю кожны вольны рабіць што хоча. Калі бацька лічыць маркі такім ужо скарбам, дык не трэба было іх дарыць. Я яго не прасіў! Мне абразкі ўсё роўна падабаюцца больш...
    Прыкладна так я і даводзіў маме. Яна так нічога і не дамаглася і пайшла засмучаная. Смутак панаваў і на вячэры. Бацька, які напэўна ўсё ўжо ведаў, сядзеў моўчкі і толькі час ад часу выпрабавальна зіркаў на мяне. Але, як гэта і было яго правілам, не ўмешваў
    37
    ся — «справу» вяла мама — і спакойна чакаў... Мама таксама ніколі сабе не дазваляла ўрывацца ў сферы дзеянняў бацькі. Яны толькі пасаблялі адно аднаму, калі дапамога была патрэбна.
    Ноч прайшла дрэнна. Часам я ўжо згаджаўся, што не варта было мяняцца, не папытаўшыся ў бацькі, але часцей за ўсё адчуваў у сэрцы нейкі гнеў за тое, што Ганс Фёч так мяне абкруціў. Потым я пачуў голас бацькі, які, як гэта часта ў яго бывала, пакепліва напяваў: «Разумны я і мудры я, мяне не аіпукаеш!» I мне пачынала здавацца, што я і праўда не надта разумны.
    Але потым я зноў вяртаўся да сваіх любімых абразкоў. Няўжо іх прыйдзецца аддаць, назусім, на векі вечныя, такія прыгожыя? He, не змагу! Рука не падымецца! Несправядліва, што мама патрабуе такое. Я не магу без іх.
    На другі дзень пасля школы я зноў засеў за абразкі. Яны мне цяпер сталі яшчэ даражэйшыя! Я пачаў раскладваць іх пановаму: індзейцы да індзейцаў, быкі да быкоў, гасіенды да гасіендаў. Тут нехта ўвайшоў у пакой, зірнуў цераз мой плячук, і я пачуў мамін голас:
    — Зрабі нам добрае, сынок! Перасіль сябе хоць раз!
    Мама ласкава пагладзіла мяне па галаве.
    Але я маўчаў, і мама ціха выйшла з пакоя, не сказаўшы больш ні слова.
    Я хацеў быў пачаць зноў сартаваць абразкі, але ўжо нічога не клеілася. Я склаў іх у некалькі стосікаў, перацягнуў гумкамі і нейкі час моўчкі глядзеў на іх. Потым устаў, параспіхваў, колькі ўлезла, па кішэнях, астатняе ўзяў у рукі і рупхыў да Ганса Фёча.
    Ах, на сэрцы ляжаў цяжкі камень, я зусім не адчуваў, што раблю нешта вартае пахвалы. Але нейкі голас ува мне гаварыў, што я павінен, як бы там ні было цяжка, зрабіць гэта, што нельга так расчароўваць бацькоў... А мне так не хацелася, сэрца маё было зусім іншага складу... I я пайшоў, вой, не па добрай волі...
    He скажу, каб Ганс Фёч паспагадаў майму клопату. Як прыроджаны аптыміст я цешыў сябе думкай, што ён, прыпамсі, не ўзваліць лішняга цяжару на мае плечы. Але той упёрся на сваім «гешэфт ёсць re
    38
    іпэфт» і біў мяне маімі ж аргументамі: я, бач, даў слова, я, бач, бажыўся, што маркі мае. А што да ўласнасці, дык тут нават родны бацька не мае права ўмешвацца.
    Давялося пусціць у ход цяжкую артылерыю: расказаў, у якім шалёным гневе цяпер мой бацька і як раззлуецца Гансаў. Аднак не хацелася і палохаць Ганса непрыступнасцю маіх пазіцый: Гансава зацятасць развярэдзіла мяне яшчэ больш, хацелася змусіць яго здацца, але ў душы я ўсётакі спадзяваўся, што ён не адступіцца,— я б так і адрапартаваў сваім, і абразкі засталіся б у мяне.
    Але, на жаль, Ганс капітуляваў. Ён яшчэ крыху пабурчаў, што вось я які, што ніколі больш са мною не будзе мець нічога, што цяпер ён ведае, чаго варта маё слова гонару, але лібігаўскія абразкі ўзяў. Mae маркі ён, канечне, не мог аддаць так адразу, каб на, бяры, бо пераклеіў іх у свой альбом, і там, і там, у самых розных месцах. Трэба будзе, калі выдасца хвіліна, зноў іх пааддзіраць. А некалькі дубляў ён ужо памяняў — якая ж тут можа быць аддача.
    Развіталіся мы даволі холадна. Затое дома мама сустрэла мяне ласкава. Пахваліла, што я намогся пабароць самога сябе, бацька таксама глядзеў на мяне, як і раней, зноў лагодна. Абое, як заўсёды, былі гатовы прыняць добры ўчынак за добрую волю.