• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    I ўсётакі часпарою мы да іх завітвалі; «да іх» — гэта не проста да хлопцаў, а таму, што нам было цікава ў іх дома. Там быў зусім іншы свет... У нас дома ва ўсім быў вялікі парадак, чоткая дакладнасць: за стол — мінута ў мінуту, перад ежай мы кожны раз паказвалі рукі, а калі бацька працаваў, у доме — ні шыкні. Карацей, у нас усё было загадзя прадугледжана і прадвызначана, нават парадак у шуфлядах і шафах.
    У Эльбе — усё наадварот. Захацелася хлопцам есці, яны навалам у кухню ці ў кладоўку і ядуць, што
    23
    пад руку папала, што хочуць, калі хочуць і колькі ўлезе. Яны спявалі, смяяліся, сваволілі, гапатавалі, бы коні, па ўсёй кватэры ў любую пару, у любы час. Збяруцца падаваць на стол, а стол той увесь застаўлены алавянымі салдацікамі. Кіпіць бітва, і як тут яе спыніш нейкім недарэчным абедам; карацей — рабі што хоч, гізуй — хоць разарвіся, слова табе ніхто не скажа ліхога...
    Зрэшты, і ўсім дарослым у гэтым доме была воля вольная: кухарцы, служанцы, геру і фраў Эльбе. Вечна вясёлая, вечна прыгожая і на дзіва маладая фраў Эльбе сноўдалася з пакоя ў пакой, спакойна глядзела на ўвесь тарарам, і вечна з цыгарэтай у зубах, а гэта ў тыя часы лічылася фі — як няфайна. Ніколі ніякага пэўнага занятку ў руках не мела. He, мела — заўсёды штонебудзь трымала ў руцэ: мужчынскія штаны, апалонік, вазу. Але, мусіць, як толькі гэтыя рэчы абрыдалі ёй, яна кідала іх куды папала. Потым, натуральна, пачыналіся пошукі, і пакуль палоўнік знаходзілі, суп ужо астываў. Аднак ні гаспадыня, ні хто іншы ў доме не худзелі ад гэтага, як той казаў — не выліваць жа свінням...
    Фраў Эльбе была памешчыцкая дачка, вырасла ў вёсцы і нават цяпер з вялікай ахвотай гаварыла пра вясковае жыццё. А пра змрочную цеснату гарадской кватэры, дзе ні павярнуцца, ні разгарнуцца, ні ступіць, ні прыступіць — якая ўжо там праца! — гаварылала толькі з пагардай. У горадзе наогул нічым людскім не зоймешся. Калі мая мама, хоць і нясмела, але ўсётакі пнулася неяк вызваліцца ад правінцыяльных звычак і стаць берлінкай, дык фраў Эльбе ніколі не выракалася свайго вясковага звання. Аднаго разу на асабліва ўрачыстым дзінэры, калі госці моўчкі сядзелі за сталом і чакалі першага, яна весела бухнула на ўвесь голас: «Во, рыхтык як у бацькавым хляве, калі быдлу даюць!» Нават хто найбольш патураў ёй, і тыя жахнуліся — мароз пайшоў па скуры. Гэта ж трэба, гэта ж прыйдзе чалавеку ў галаву ўспомніць пра хлеў, калі сядзяць і камергерыхтраты, калі і сам старшыня палаты сядзіць, а яна языком замельвае...
    Яна была проста enfant terrible * сярод іх. Колькі
    * Жахлівае дзіця (франц.).
    24
    хадзіла розных пагудак пра яе нетактоўныя выбрыкі, якія каламуцілі чысцюткую плынь жыцця. У час візіту новага камергерыхтрата ў «салоне» фраў Эльбе, ва ўсіх на вачах, без ніякага сораму, красавалася пасудзіна для пэўных патрэб; калі абмяркоўвалі гэту падзею, дамы «старэйшага ўзросту» выкопвалі ў памяці французскія словы, якія заселі яшчэ са школьнай лавы, каб назва гэтага прадмета гучала больш міла: «Вы толькі ўявіце сабе, сапраўдны un pot de chambre *. I каб жа яна вам пасаромелася, а не змаргнула! Засмяялася, узяла за ручку і выносіць!»
    Другім разам фраў Эльбе паспрачалася з камергерыхтратам Бекерам — «ці такая яна ўжо і атрута на самай справе тыя вашы мухаморы». На яе думку есці можна ўсё, што расце ў лесе і ў полі, усё спажыўна і ўсё смачна. I каб даказаць гэта, яна пры ўсіх пабажылася, што згатуе ўсёй сваёй сям’і мухамораў — «есцімуць, за вушы не адцягнеш, поўразкамі не адгоніш...».
    Гер Бекер перапалохаўся і марна ўмаўляў яе адмовіцца ад самагубнай задумы. У першую ж нядзелю яна павалакла ўсіх сваіх сямейнікаў у Груневальд збіраць мухаморы, а вечарам яны былі пададзены на стол з яечняй і смажанай бульбай! Праўда, для большай пэўнасці яна іх некалькі разоў выварыла і адкінула на друшляк, так што ўсім толькі крыху парэзала ў жываце і, дзякуй богу, перастала.
    — А чалавек мне кажа — атрута?! Атрута, каб вы ведалі, б’е, як маланка! А што жывот, дык ён у мяне і ад рыцыны бурчыць! Дык што, вы мне скажаце, і рыцына — атрута? Схамяніцеся, людцы!
    (Тое, што яна пры ўсім гэтым не саромелася гаварыць пра свой жывот, ды яшчэ ў сувязі з рыцынай — гэта... гэта... shocking! Shocking! Shocking!)
    А што гаварыў сам гер камергерыхтрат Эльбе пра сваю жонку, пра гэты гармідар, пра яе смешную блазноту? А нічога не гаварыў! Думаю, ён наогул нічога не заўважаў. Ён нават не ўяўляў сабе, што жанчына можа быць іншай, піто гаспадарку ў доме можна весці інакш, што інакш можна і дзяцей гадаваць. Сваёй рассеянасцю і адарванасцю ад жыцця ён мог бы пера
    * Начны горшчык (франц.).
    25
    плюнуць любога «дзівака прафесара». Гер Эльбе, канечне ж, быў «цывіліст», які вечна разважаў над рознымі мудрагелістымі казусамі грамадзянскага права,— надта ж ён быў далёкі ад нашага беднага свету, каб займацца крыміналістыкай. Юрыспрудэнцыя для яго была ўсё адно што геаметрыя: прамыя вуглы, пабудова трохкутнікаў, вылічэнне нейкага невядомага па дадзенай велічыні (параграфе).
    Наробім, бывала, гвалту ў іх доме, адчыняцца дзверы, і ўвойдзе ў пакой гер саветнік. Невысокі ростам, жоўты, як айва, маршчыністы твар, лысы і безбароды, хоць у той час у модзе хадзілі пышныя бароды. Дома ён заўсёды насіў вылінялы сіні халат, які боўтаўся на яго худых плячах мільёнам складак... На нагах звычайна былі пантофлі, але часам ён забываўся ўступіць у іх і пляскаў па падлозе босымі ступакамі — і не зважаў.
    Дзвярэй ён не зачыняў і, усунуўшы нос у якуюнебудзь паперыну, не бачыў, што, акрамя сыноў, у доме былі чужыя. Падыдзе да акна і пачынае барабаніць пальцамі па шыбіне. Або сядзе на канапу і чытае. Мы тым часам маглі крычаць, вішчаць, спатыкацца на яго ногі — яму хоць бы што. Наадварот: я думаю, што менавіта ў гэтыя хвіліны разумовых натуг ён падсвядома хацеў быць з людзьмі, хаця і не заўважаў гэтага. Спачатку мы яго пабойваліся, пасля прывыклі, глядзелі на яго і не бачылі. I ні разу ён не загаварыў з намі, я ўпэўнены, што і на чацвёрты год нашага знаёмства ён усё яшчэ не ведаў, хто мы такія і адкуль узяліся. Як гэты чалавек дадумаўся жаніцца і назаводзіць дзяцей, я і цяпер ў цям не вазьму, як бы далёка ні сягаў палёт маёй фантазіі.
    У тыя часы я зачытваўся Э. Т. А. Гофманам *, і ўсе тыя дзівосныя істоты, якія мітусіліся ў яго навелах, пачалі ў маім уяўленні набываць постаць і сутнасць саветніка Эльбе. Разам з тым ён, як сцвярджалі ўсе, быў выдатны, адукаваны юрыст, які, праўда, належаў да той старой кагорты праўнікаў, для каго права было не жывой справай, а свайго роду акрабатыкай думкі.
    * Эрнэст Тэадор Амадэус Гофман (1776— 1822) — вядомы нямецкі музыкант, кампазітар, дырыжор, мастак і паэт, прадстаўнік позняга рамантызму.
    26
    Памятаю, аднойчы авялікадні яго сыны пажартавалі: замест шапачкі, якую бацька заўсёды насіў дома, каб прыкрыць ад бога лысіну, яны насунулі яму на галаву плеценае гняздо для велікодных яек, набітае зялёнымі стружкамі. Як цяпер бачу яго: стаіць крыху збянтэжаны, але не ўзлаваны, трымае ў руцэ сваю старую шапачку і глядзіць на яе са здзіўленнем, a другою асцярожна абмацвае пляцёнку, ніяк не могучы даўмецца, адкуль у яго ўзяліся дзве шапачкі і чаму ДРУгая такая дзіўная навобмацак.
    Дык вось гер Эльбе і быў той самы чалавек, які златашыў талерку з чаявымі ў камергерыхтрата Зідэлебена,— ну, канечне ж, не з ганебнай хцівасці і прагі пажывіцца, а па рассеянасці. Бо чаго іншага і можна было чакаць? Што да грошай, дык ён быў чыстае дзіця. Ён не ўмеў ашчаджаць іх, не ўмеў траціць, ён увогуле не ведаў, што з імі рабіць. Кожны раз, як гер Эльбе збіраўся ў судовую палату, жонка клала яму дробязь на праезд у прыхожай, на палічцы пад люстрам. Ён настолькі прывык да гэтага, што забіраў грошы зусім машынальна.
    ІІотым ішоў да прыпынку трамвая нумар 51. На пяцьдзесят першым маршруце яго ведалі ўсе кандуктары. Яны ставіліся да яго з той паблажлівай зычлівасцю, якою берлінец адарае кожнага, каго лічыць сабе роўняй. Кандуктары бралі ў яго грошы з кішэні і совалі туды білет. На рагу Фосштрасэ яны высаджвалі яго, правяралі, ці не забыў ён капялюш, парасон, пенснэ, партфель, а калі вагон рушаў далей, яны з бацькоўскай трывогай праводзілі гера Эльбе вачыма, заклапочаныя тым, каб ён не пачаў сваволіць, а чынна і прыстойна павярнуў на Фосштрасэ.
    У той злашчасны вечар жонка сунула яму ў руку пяць марак і нішкам сказала пакласці іх у талерку. Паколькі гер камергерыхтрат ужо не першы раз упраўляўся з такой працэдурай бездакорна, жонка не стала сачыць за ім, як гэта рабілі прадбачлівыя трамвайшчыкі, а, чакаючы, пакуль вызваліцца люстра, завялася з некім балабоніць.
    Ступіўшы крокдругі, гер Эльбе сутыкнуўся нос у нос са старшынёй палаты і выслухаў строгую вымову за нейкую там папку са справай, якая несумненна ў яго, гера Эльбе, і якую трэба абавязкова знайсці. Вы
    27
    зваліўся гер Эльбе ў прыхожай якраз каля талеркі з серабром. I пакуль яго думкі луналі вакол запрапалай папкі, якую, як падказвала памяць, ён чытаў, яму ўдалося тое, што не ўдалося б самаму спрытнаму злодзею пры такой процьме сведкаў: ён ссыпаў талерку ў сваю кішэню хутка і без шуму, як лунацік. Ён дзейнічаў машынальна, несвядома — гэтыя грошы ў прыхожай смутна нагадалі яму іншыя грошы ў іншай прыхожай, якія належала пакласці ў кішэню. Ён і паклаў.
    На другі дзень пасля дзінэра камергерыхтрат Эльбе нерашуча сказаў жонцы:
    — He разумею, мае штаны нейкія цяжкія...
    — Цяжкія? — перапытала яна.— Чаго гэта яны ацяжэлі? Што ты зноў туды паклаў? Нядаўна ў тваім паліто я знайшла прэспап’е.
    — Прэспап'е?.. He, не яно,— сказаў саветнік і сунуў руку ў кішэню. I дастаў цэлую жменю манет.— Здаецца, грошы...
    — Грошы? Адкуль у цябе грошы? Можа, у мяне браў?
    — Як мне вядома, не. Ці... калі быць дакладным, я не памятаю, каб я браў. Тым не меней я дапускаю, што гэта магчыма...
    — Дай я гляну! — Яна вывернула кішэні.— Тут больш за сто марак. He, гэта не мае грошы. Адкуль яны ў цябе ўзяліся? Ну, успомні, Франц, ну, пастарайся.
    Той разгублена пацёр двума пальцамі падбародак: — Баюся, нават самая інтэнсіўная праца маіх мазгоў у гэтым кірунку не прывядзе да мэты. Хутчэй, наадварот: я, здаецца, прыгадваю, што ўжо працяглы час не ўваходзіў у кантакт з грашыма.— Крыху падумаўшы яшчэ, ён дадаў: — Калі гаварыць дакладней: за выключэннем грошай на праезд.