Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
64
А мой добры тата, чые сэрца ніколі не трымала ў сабе пачуцця помсты, зрабіў натарыяльна завераную копію майго школьнага табеля і паслаў яго прафесару Алеарыусу з кароткай прыпіскай: што цяпер скажа гер прафесар пра мае здольнасці? Ці не прызнае ён хоць цяпер, што памыліўся ў сваёй ацэнцы?
Зразумела, ніякага адказу не прыйшло.
На Луіпольдштрасэ я часам сустракаў Ганса Фёча. Але мы не загаворвалі, не абменьваліся ні словам, мы нават не адважваліся зірнуць адзін аднаму ў вочы...
П Р А Ц Э С Ы
МОЙ БАЦЬКА БЫЎ АПАНТАНЫ ТОЛЬКІ АДНОЙ юрыспрудэнцыяй. Прафесія суддзі здавалася яму самай высакароднай, самай ганаровай, самай адказнай. Яшчэ бацькаў бацька быў юрыст, і бацька бацькавага бацькі, і так далей; наколькі хапала памяці сям’і, і, як гаварылі сямейныя паданні, у нашым родзе старэйшы сын заўсёды ішоў у юрысты, па мамінай жа лініі верхаваў пастарскі сан. Якое ж дзіва, што бацьку вельмі рупіла, каб я, яго старэйшы, не збочыў ад традыцыі.
Я быў зусім малы, калі бацька расказаў мне, як ён — у тыя даўнія часы яшчэ выхаванец славутай «Шулыіфорты» * — быў сведкам стварэння германскага рэйха і заснавання рэйхсгерыхта — імперскага суда. Як яму яшчэ тады не проста закарцела, а адкрыліся вочы на мэту — стаць членам рэйхсгерыхта **. Ён абмаляваў мне, як гэта рашэнне ўмацавала яго далейшыя жыццёвыя планы, і калі я, каму ён тады здаваўся старымстарым, лёгенька ўпікнуў яго, што вось, бач, ён усяго толькі камергерыхтрат, а не рэйхсгерыхтрат, бацька з усмешкай у вачах і без ніякай крыўды сказаў:
— Пацярпі, сыне, гадкоў трычатыры а мецьмеш! Шанцы ў мяне выдатныя, і таму я думаю, што іх узважаць з патрэбнай увагай.
* «Шульпфорта» — нямецкая гімназія ў былым манастыры «Пфорта» (брама) каля г. Наўмбурга.
** Рэйхсгерыхт — імперскі суд. Рэйхсгерыхтрат — член рэйхсгерыхта.
3 Зак. 732
65
І ен меў рацыю: мне і пятнаццаці яшчэ не стукнула, як бацька ўжо быў рэйхсгерыхтратам.
Я не мог даўмецца, чаму гзты слабы, хваравіты чалавек так упарта чапляецца за план, намечаны ў маладосці. Амаль сорак гадоў ісці да адной, хай нават і рэальнай мэты,— не толькі неверагодна, але і проста нудна. Сам я ўвесь век шукаў нёчагась новага, з кожнай пераменай настрою, што выпадала вельмі часта, мяне баламуцілі новыя думкі і жаданні, але ўсё гэта ненадоўга...
Вядома, быў і такі час, калі я штораніцы, пакуль усе спалі, шмыгаў у бацькаў кабінет і чытаў судовыя справы. Але цікавілі мяне ў іх не так юрыдычныя тонкасці, як людзі. Сэрца татахкала, калі я чытаў пратаколы допытаў, адзін за адным, у якіх абвінавачаны спачатку ўсё чыста адмятаў, наадрэз, увільваў, бажыўся, што не, не вінаваты аніані. Аж пакуль нарэшце ў нейкім пратаколе, часцей за ўсё зусім неспадзявана, не прарывалася на свет божы праўда, яшчэ аблытаная адгаворкамі, аднекваннем, хлуснёю, але ўсётакі праўда! To і прыступу не было, а то ў жо і на...
Потым я доўга думаў: што ж такое магло перамяніцца за кароткі час паміж папярэднім пратаколам, у якім ён яшчэ называў сведкаў свайго алібі, хрысціўся і прысягаў, што не вінаваты, і гэтым, апошнім пратаколам, дзе сам жа ён і разбурыў сваю з вялікай цяжкасцю пабудаваную сістэму абароны? Ужо тады я быў скептык, не верыў ні ў сілу злога сумлення, ні ў раскаянне, ні ў балбатню турэмнага папа. Няхай у тым ці іншым выпадку гэта і магло стаць штуршком да прызнання, але ж толькі ў выпадку, у асобным выпадку. А наогул жа, думаў я, усё павінна адбывацца таямніча, глыбока, сярод цёмнай бяссоннай ночы ў лабірынтах душы.
Вось у такім кірунку мяне і цікавіла юрыспрудэнцыя, але гэта было зусім не тое, на што нацэльваў бацька. Ён спрабаваў разварушыць мяне іншым бокам справы, не тым, як чалавек дайшоў да злачынства, a — што павінен рабіць са злачынцам суддзя; вось чым я павінен займацца! Калі, здаралася, бацька палуднаваў разам з намі дома, што бывала не кожны дзень, бо пасяджэнні яго крымінальнай палаты часам зацягваліся з раніцы да позняй ночы, ён любіў зада
66
ваць нам, дзецям, так званыя «доктарскія пытанні», на якіх мы меліся вастрыць нашу кемлівасць. «Доктарскія пытанні» — хітрыя юрыдычныя загадкі, падстаўленыя пасткі: калі слухаеш напаўвуха, калі не падумаеш як след, сам сабе ганьбы дасі.
Бацька ўвогуле любіў і ўмеў памянціць языком (бадай, як Фантанэ *, стыль той самы!) і калі хацеў нам, дзецям, паднесці нешта цікавае, дык рабіў гэта без нудных дэкламацый. Слухаць яго — што цукеркі есці. Дзветры фразы — і нам ужо ясная сутнасць крымінальнага законавызначэння пра дробныя крадзяжы, так званае «вантробніцтва»: таго, бач, хто ўкрадзе прадукт харчавання або прысмак і адразу яго спажыве, караюць, як за дробную правіну. А той, хто возьме цэлую скрынку апельсінаў замест аднаго, караецца турэмным затачэннем.
Заклаўшы пад нас такі падмурак, бацька расказвае, як аднойчы раніцай у нейкі горад прыйшоў нейкі валацуга. Валацугу мучыла тая ганебная смага, якую нельга спатоліць з гарадскога калодзежа.
Чалавек гэты праходзіць міма кавярні; усе вокны насцеж, жанчыны прыбіраюць памяшканне, мыюць, гатуюць. А на мармуровым століку каля акна стаіць бутэлька, а ў той бутэльцы, мяркуючы па наклейцы, каньяк, і пасудзіна, здаецца, амаль поўная. Валацуга — хап, і ўпрочкі! Адбегшыся, у нейкай падваротні прыкладваецца да гарлячка і спажывае... бярэ глыток.
Але тут жа ў гвалт: лаецца і адплёўваецца — паверыў наклейцы, а там не каньяк, а газа!
— Ну, дзеці мае, пакажыце вашу кемлівасць! Было гэта «вантробніцтва» ці не было? Як павінен кваліфікаваць гэты крадзеж суддзя? 3 аднаго боку, гэта не адпавядае літары параграфа, бо газа не з’яўляецца ні прадуктам харчавання, ні прысмакам. А з другога боку, валацуга не схапіў бы бутэльку, калі б яго не спакусіла наклейка з надпісам: «Каньяк». Ваша думка?
I мы сядзім, думаем, мазгуем, сілімся перакеміць адно аднаго. Як я любіў і паважаў сябе, калі бацька
* Тэадор Фантанэ (1819—1898) — нямецкі пісьменнік, аўтар вершаў і балад, дарожных нататак, гістарычных раманаў і раманаў з тагачаснага жыцця.
3*
67
падтрымліваў маю версію, што, напрыклад, гэта было ўсётакі «вантробніцтва» — дробны крадзеж, бо вырашала ў справе зламыснасць учынка. Я радаваўся, хаця і лічыў, што гульня ў загадкі, у якой трэба жангліраваць літарамі і пунктамі параграфаў, нейкая блазнаватая.
Апрача таго, я не мог забыць слоў аднаго майго настаўніка, які сказаў, што прафесія юрыста — адзіная з усіх на свеце, якая ўвогуле не стварае ніякіх каштоўнасцяў, яна цалкам непрадукцыйная. Суддзя ўсё сваё жыццё павінен цешыцца тым, што судзіць мінулае: кладзе ў магілу тое, што памерла. Вядзе мінулае ў даўно мінулае...
Я тады быў яшчэ горкае дзіця, каб зразумець, якая несправядлівая і няправільная гэтая ацэнка судзейства. Бо права не ёсць нешта мёртвае і застылае, права мяняецца разам з развіццём народа, жыве яго жыццём. Яно хварэе так, як хварзе народ, яно дасягае вышэйшага росквіту і ў часіны цяжкіх выпрабаванняў, і ў шчаслівыя дні. Права — гэта нешта жывое, і ва ўсе часы, асабліва ў нашага народа, былі суддзі, якія адным кароткім рашэннем абрывалі хвасты струхлелай мінуўшчыне і тым самым адкрывалі народу далягляды новага жыцця.
Я быў усяго толькі дурное хлапчо, а галоўнае, як і ўсе малыя дзеці, прагнуў любое славы, толькі не бацькавай. I хоць я ніколі з бацькам пра гэта не гаварыў, той неяк сам адчуваў, што яго надзея на спадчынны працяг юрыдычнай дынастыі ў маёй асобе — пустая марнасць. Але, можа, якраз таму ён і не адступаўся ад спроб заахвоціць мяне, зацікавіць мяне сваім божым прадметам. Цярпенне бацькава не мела граніц!
I толькі той, хто яго зусім не ведаў, мог здзівіцца, што такі заўзяты юрыст, які ён быў, ніколі не судзіўся сам. Ен вызнаваў два запаветы: «Лепей гадзіцца, чымся судзіцца» і «Пойдзеш судзіцца за шэрсць, вернешся стрыжаны».
Баць.ка ўсміхаўся і тлумачыў:
— Калі б цяпер сюды ўвайпюў зусім не знаёмы чалавек і сказаў: «Але ж прабачце, гер камергерыхтрат, вось гэтая люстра на столі, гэтая медная карона, яна мая, а не ваша! Аддайце яе мне!» — я паспрабаваў бы даказаць таму чалавеку, што памянёная люстра
68
ў выглядзе кароны ўжо шаснаццаць гадоў як вісіць у маёй кватэры, што я купіў яе тамта а тамта, я паспрабаваў бы нават знайсці стары рахунак з магазіна. Калі б чалавек не захацеў паслухаць голасу здаровага розуму, калі б пачаў нават пагражаць: «Або,— каб сказаў,— гер камергерыхтрат, аддайце мне маю люстру, або я падам на вас у суд!» — я сказаў бы яму: забірайце яе, чалавеча, гэтую вашу люстру, бог з ёю, з люстраю. Мір і злагада ў доме даражэй за нейкую люстру. Бо...— дадаваў мой бацька з мяккай усмешачкай,— бо я дасведчаны суддзя і знаю, што судовыя працэсы — гэта людаеды. Яны глытаюць не разбіраючы ці то грошы, ці шчасце, ці спакой, яны пераварваюць з усімі вантробамі і тых, хто судзіцца.
Любіў бацька таксама гісторыю пра аднаго старогастарога суддзю з гановерскай глухамані, у якога сам калісьці служыў асэсарам. У тыя часы суддзям прадпісвалася перад слуханнем справы пра абразу выклікаць у суд зыскоўца і адказчыка, каб назначыць ім тэрмін для прымірэння. Кожны суддзя ведае ўсю гідоту такіх працэсаў з тымі іх выклікамі і тэрмінамі, бо людская брыда, якая звычайна гняздзіцца ў цёмных заканурках, у судовым пакоі выпаўзае на свет божы і сваім гнюсным смуродам можа атруціць суддзі добры кавалак яго веку.
Дык вось той стары судовец меў даволі арыгінальны спосаб падводзіць спрэчныя бакі да палюбоўнай згоды. Стары вельмі любіў цяпло, нават, я б сказаў, гарач; здавалася, пасадзі самога ў печ,— а будзетакі радасна млець і выскаляцца.
Як толькі яму прыпадала выклікаць на замір’е, ён загадваў судоваму слузе — хай там лета, хай зіма — напаліць у пакоі велізарную кафельную печ. Вакол той печы была зладжана лава, як бы кругавы прыпечак; і вось на гэты прыпечак суддзя далікатненька рассаджваў, абавязкова ўпоплечкі, абодва спрэчныя бакі і пачынаў свае ўгаворы: перш чым дойдзе да працэсуальнага разгляду, яшчэ раз добранька ўсё абдумайце, а ён, суддзя, тым часам на хвілінку адасобіцца па вельмі важнай справе...
I суддзя ўторкваў нос у свае паперы, час ад часу хітра зіркаючы спадылба на бакі, і радаваўся, калі бачыў, што бакі пачыналі неспакойна юрзаць каля на
69
паленай печы, што іх распараныя твары заліваў пот. Ён толькі строгім голасам садзіў на месца таго, хто знемагаў і ўставаў пахадзіць па пакоі.