• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Калі суддзя бачыў, што бакі ўпрыжыліся з усіх бакоў, ён падымаў галаву і пытаўся, ці хораша яны ўсё абдумалі, ці не хацелі б пайсці на міравую. Калі ж бакі наравіліся, заціналіся, суддзя дабрадушна гаварыў:
    — Ну што ж, справа яшчэ, бадай, не гатова да слухання, падумайце яшчэ хвілінку.
    I зноў знікаў за стосам папак. Калі ж кліентура ані ў якую, што хоць ты рэж, хоць у лоб страляй, хоць што хоч рабі,— ён што рабіў? Ён званочкам клікаў слугу і казаў таму падкінуць у печ паленцадругое, бо ў пакоі, бачыце, холад, як у магіле, і яму, суддзі, ногі пруцянеюць. Але патрэба ўжываць такі крайні сродак выпадала не часта, і бацька бажыўся, што за час яго службы ў гановерскага суддзі не было ўзбуджана ніводнай справы пра абразу, і наогул, як толькі па наваколлі разышліся пагудкі пра метады суддзі, выклікаў стала меней: бо яно і праўда — якое халеры судзіцца, калі цябе нейкі дурань назваў «аслом няўмытым» або «свіннёй пароснай»,— заўсёды лепей памеркавацца.
    I вось — пры такіх поглядах бацькі на судовыя працэсы ў абарону асабістых інтарэсаў — да яго аднойчы прыехаў мой дзядзька Альберт фон Розен, падпалкоўнік у адстаўцы, які разам з жонкай, бацькавай сястрой, шчасліва бавіў дні сваёй старасці на цудоўнай віле ў адным гарадку ў гарах Гарца. Гэтым разам дзядзька Альберт прыехаў зусім не ў гуморы, наадварот і больш таго — дзядзька кіпеў гневам і ўсёй душою прагнуў працэсу, для чаго яму, зрэшты, і патрэбна была бацькава парада. А гісторыю далажыў дзядзька, дай бог памяці, вось якую.
    Кожны год, як толькі канчаліся мілыя сэрцу каляды, якія, як вядома, трэба святкаваць па добрай нямецкай традыцыі толькі на нямецкай зямлі, як толькі белая зіма пачынала туманіцца і слоціцца, у доме дзядзькі Альберта браліся за чамаданы. Гаспадары здымаліся ў вырай, туды, дзе свяціла сонца: на італьянскую або французскую Рыўеру, у Каны ці Ментону, у Ніцу ці ў СанРэмо.
    70
    Вілу, якая ўрачыста царавала на высокім пагорку, старанна нафталінілі і замыкалі. Дзядзька асабіста перакрываў галоўныя краны — газавы і водаправодны. Абедзве служанкі, на воўчую зайздрасць суседскім, ішлі ў шчаслівы доўгі адпачынак,— і падарожжа пачыналася.
    Так было і таголета, усё ішло як на шпацыры. Бо і чаго б не? Час быў спакойны, туркі далёка. Віла, якая ўмасцілася на пагорку і была заслонена ад вуліцы тэрасамі саду, стаяла і бяды сабе не мела. У маленькім гарадку, заселеным богабаязнымі пенсіянерамі, жыццё цякло соладка і крыху дрымотна, незалежна ад таго, ці быў дзядзька дома, ці не.
    Вядома, і туды, бывала, зрэдзьчасу завітае якая прыгода. Так, напрыклад, дзядзька і цётка вычыталі зімою з пісьма, што на суседняй віле гарэла. Аднак пажарная прыехала спраўна, усё як след пазалівала, і таму вялікай шкоды не сталася. Цэлы дзень дзядзька і цётка прыкідвалі, што было б, калі б, крый божа, гарэла не ў суседа Гізеке, а ў іх. Аднак гарэлітакі Гізеке, а не яны, і таму навіна толькі паспрыяла добраму гумору.
    Але вось непазбежна прыйшоў дзень, калі нашы курортнікі адчулі, што сонца адарае іх сваімі шчадротамі ці не завельмі. Аднекуль узяўся той пыл, пальмы ўжо сталі падобныя на венікі, стракатая інтэрнацыянальная публіка пачала наводзіць нуду. А дома, у садзе, нябось, цяпер пацвіркваюць шпакі, з зямель егіпецкіх пашнуравалі на радзіму бусліныя чароды, ды і ластаўкі, пэўна, ужо на падлёце.
    Сабраліся і Розены. Пасля такой процьмы сонца і нябеснага блакіту яны трызнілі нямецкай вясной з пяшчотным зелянцом, мяккімі ватнымі воблакамі роднай поўначы. Напісалі пісьмо вернай Аўгусце, што, чакай, што, маўляў, рыхтуйся, скора будзем самі. Што прыступай з сяброўкай да вялікай вясенняй разгорткі: размуроўвай вокны, праветрывай, выпыльвай, выкідай на сонца — а такогата а такогата мы, Розены, вернемся да ачага.
    I Аўгуста з сяброўкай убіраюцца на вілу, каб раскатурхаць яе з зімовай лежні. Калі жанчыны падымаліся да дома цераз тэрасы саду, ім кінулася ў вочы, што сёлетняя вясна не паскупілася на макрэдзь: да
    71
    рожку размыла, градкі спаласкала, а вада ўсё цячэ і цячэ, адусюль цурчыць, булькоча, хлюпоча. Апошнімі днямі ў гарадку зацяжна дажджыла, дык нашых добрых кабет нішто і не насцярожыла. Яны толькі падумалі, што трэба будзе неўзабаве клікнуць садоўніка, і ўзяліся аберуч за працу.
    У ходзе шарварку ім за нечым спатрэбілася ў склеп. Аўгуста адчыніла дзверы склепа і, будучы пры поўнай памяці, спачатку залямантавала, крыкнула на дапамогу таварышку, а потым ужо аслупянела, белая зрабілася і ледзь не самлела. Абедзве яны вылупілі вочы, стаялі і глядзелі на бурлівае акіянмора каля сваіх ног. Дашчаная лесвічка, якая вяла ў склеп, знікла зусім, па бруднашэрай паверхні водная стыхія насіла скрынкі, дошкі, вінныя пляшкі, горшчыкі. Паток клекатаў і шумам шумеў, пад нагамі была бездань.
    Жанчыны, як згаварыўшыся, яшчэ па разу віскнулі і, у чым былі, у хустках і ў фартухах, кінуліся ў людзі. Яны мігам абляцелі ўвесь гарадок, наказалі пра бяду ўсім сябрам і прыяцелям Розенаў, і вось ужо не забавілася часу, як вельмі прадстаўнічы гамуз стоўпіўся каля Розенавага склепа, сузіраючы разбушаваную прорву, якая і не мерылася таймавацца.
    Дзякаваць богу, адным сузіраннем не кончылася. Найбольш дасведчаныя знайшлі на вуліцы галоўны кран водаправода. Ён быў адкручаны, хаця дзядзька перад ад’ездам самаручна закруціў яго да адказу. Bafly зноў перакрылі, і ў склепе спачатку перастала булькатаць і хлюпаць, а пасля пачала ападаць і вада. Тады ўспомнілі пра суседаў пажар. Прычына таямнічай паводкі была прасцей простага: пажарнікі адвінцілі на вуліцы галоўны кран, і ад вялікага напору ў дзядзькавым склепе лопнула галоўная труба, а паколькі пажарнікі, ад’язджаючы, перакрыць галоўны кран забыліся, дык патоп, як падлічылі, лютаваў і ятрыўся круглых дзевятнаццаць дзён. У тым, што гэта засталося не заўважана так доўга, вінаваты тэрасападобны сад, па якім вада свабодна расцякалася і ўсочвалася ў зямлю.
    Вада паступова сплывала, але чым ніжэй апускалася водная роўнядзь, тым страшнейшыя спусташэнні адкрываліся вачам: у многіх месцах размыла падлогу, і паток, шукаючы выйсця, вылізаў пад падмуркам ём
    72
    кія пралазы; ад гэтага ў многіх месцах падмурка, на якім стаяў салідны трохпавярховы будынак, пабеглі трэшчыны; дому гразіла бяда.
    Дзядзьку адбілі тэлеграму, тэрмінова выклікалі з цёплых краёў. Бывалы кавалерыйскі афіцэр можа ўсё перанесці — калі не ўсё, дык шмат чаго — са спакойным духам і ў чалавечай памяці. Дзядзька сказаў:
    — Карціна бою страшная. Але я застрахаваны як ад пажару, так і ад паводкі. Я пашлю тэлеграму і напішу страхавому агенцтву.
    Тым часам будаўнічаму падрадчыку было даручана скласці папярэдні каштарыс. Заводзіцца з рамонтамі пакуль што было нельга, бо памеры шкоды павінен вызначыць ацэншчык са страхавога агенцтва да таго, як штонебудзь будзе папраўлена.
    Нягледзячы на папярэджанне сяброў, дзядзька лёг спаць у аварыйнай віле, выспаўся смачна, і ўсё абышлося. Увесь другі дзень ён выглядаў ацэншчыка, але марна. У ГаленаЗаале, дзе была акруговая кантора дырэкцыі страхавога агенцтва, нікому не засвярбела, нікому не замуляла. Затое прыйшоў падрадчык і прынёс рамонтны каштарыс на даволі круглую суму. Ён настойліва ўгаворваў дзядзьку пачынаць рамонт без лішняга адкладу. У любую хвіліну падмыты мур можа асунуцца, і шкоды будзе ў дзесяць разоў болей.
    Дзядзька паціснуў плячмі. Умовы страхавання не дазвалялі нічога папраўляць да таксіроўкі, а ацэншчык прыедзе восьвось. Для большай пэўнасці падпалкоўнік адбіў яшчэ адну тэлеграму і напісаў заказное пісьмо, праўда, гэтым разам ужо з менш вытанчанай фразіроўкай.
    Другую ноч дзядзька спаў крыху горш. Патрэсквалі бэлькі, чуўся нейкі дзіўны шолам. Парыпвала лесвіца, хаця па ёй не ступала нага чалавечая. Раніцай высветлілася, што ладны кавалак мураванай сцяны абваліўся ў прамыіну, і вугал дома цяпер павіс, свабодна лунаючы ў эфіры, як сказаў бы паэт. Аўгусце і другой служанцы далі прытулак добрыя людзі, а дзядзька, натуральна, заявіў, што не адступіцца, што з месца не рушыць.
    Гэты другі дзень чакання прайшоў досыць непрыемна: узрушлівае бедаванне падрадчыка, цікаўнаспачувальныя адведзіны сяброў, пастаяннае, ледзь не хва
    73
    равітае прыслухоўванне да нязвыклых шолахаў у доме, роспыты,— ці ёсць якія аб’явіны жыцця ў ГаленаЗаале.
    Вечарам дзядзька склаў яшчэ адну, трэцюю, тэлеграму. Чыноўнік у акенцы спярша завагаўся, пасылаць ці не: дэпеша здалася яму стылёва не зусім бездакорнай. Але дзядзька дамогся свайго, а дзядзька ж быў у горадзе чалавек вядомы. Нават на пенсіі ён быў кавалерыйскі афіцэр — станісты, цыбукаваты, з загарэлым тварам і беласнежнымі валасамі. Наогул, ён быў чалавек самых далікатных манер, але, калі яго кроў пачынала бушаваць, о, тады з ім не заводзься. А цяпер яна, кроў, якраз бушавала — дзядзька абураўся, кіпеў і ў справядлівым гневе быў як апантаны. Бо і то праўда — што яны сабе там думаюць, тыя валухі, тыя цывільныя валаводы — хай іх разверне, хай іх разгорне, як гэты склеп! Каторы дзесятак гадоў як ён спраўна плаціць страхоўку, і вось цяпер, калі трэба заплаціць яму, тыя нават не пачухаліся! He варухнуліся! А дом, ён калі яшчэ не абваліўся, дык восьвось гатовы...
    Што гэта было менавіта так, паказаў яму на раніцу падрадчык: у той палавіне дома, вугал якой завіс над вымоінай, ужо не адчыняліся вокны, пазаядала дзверы, а шарык па падлозе каціўся сам, як у фокусніка. Дом асядаў! Кожны дзень,— што там тыя дні,— кожную гадзіну мог сесці і не ўстаць!
    Хто ж будзе спакойна глядзець, як гіне яго дом, з такой люботай збудаваны на старасць. I каб жа толькі дом, але і ўсё ў доме — сама ўтульнасць, якая абстаўлена за доўгі век клапатліва сабранымі рэчамі. I вось дзядзька наважыўся на небывалы крок: ён рушыў на паштамт і заказаў тэлефонныя перагаворы з ГаленаЗаале. Да гэтага моманту ён катэгарычна ігнараваў модную навацыю.
    Набычаны, насуплены стаяў ён і чакаў, пакуль зазвінеў апарат. Нейкі службовец правёў яго ў цесную будку, яшчэ і сам туды ўціснуўся, каб, як сказаў, памагчы ў выпадку крайняй патрэбы (у тэлефоннай будцы?). Спачатку дзядзька чуў толькі трэск і нейкі пошчак, потым первовы жаночы голае сказаў:
    — Ну? Гаварыце ж нарэшце! Ваш абанент даўно чакае!
    I дзядзька загаварыў; шчыра кажучы, гэта нельга