Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
74
было назваць гаварэннем. Ён засакатаў, ён закрычаў, каб хутчэй выліць у гэту смешную дудку ўвесь свой гнеў і нецярпенне. Ён крычаў усё грамчэй, усё грамчэй — дарма службовец паляпваў яго па плячы, супакойваючы.
Калі дзядзька нарэшце знясілена змоўк, ледзь не аглухлы ад свайго рыку ў цеснай будцы, трубка зноў мірна шчоўкнула і забрунжала. Потым нечы з’едлівы голас спытаў:
— Хто на апараце? Страхавое агенцтва ў ГаленаЗаале слухае вас. Хто на апараце?
Дзядзька дакорліва зірнуў на службоўца. Дык вось яны якія, гэтыя вашы модныя паштовыя завядзёнкі! I змучаным голасам сказаў:
— Гаворыць падпалкоўнік фон Розен. Я б хацеў ведаць, ці прыедзе сёння ацэншчык.
— Вы хочаце пагутарыць з нашым таксатарам?
— He! Я хачу, каб ён сёння прыехаў! Ну добра, паненка, давайце я з ім перагавару.
— Хвілінку. Злучаю...
Апарат мірна шчоўкнуў і забрунжаў. Прыхіліўшыся да сцяны будкі, дзядзька з агідай разглядваў яго.
Але трубка азвалася мужчынскім голасам:
— Страхавое агенцтва ў ГаленаЗаале слухае вас. Хто на апараце?
У адчаі дзядзька прызнаўся, што на апараце ёсць нехта. I гэты нехта хоча пагаварыць з таксатарам.
— Добра, але з кім менавіта вы б хацелі перагаварыць? 3 герам Мартэнсам, з герам Кольрэпам, з герам Іленфельтам?
— 3 тым вашым герам, які займаецца маёй страхоўкай. Як яго завуць, мне да гера...— Дзядзька зноў пачаў распаляцца.
— Добра, дык што там у вас не зладзілася?
— Паслухайце, шаноўны! — Дзядзька аж збялеў.— Я падпалкоўнік фон Розен. Я паслаў вам тры тэлеграмы і два заказныя, і калі вы ўсё яшчэ не ведаеце, што ў мяне не зладзілася, дык... дык...— Дзядзька зноў у крык: — Мой дом валіцца, і ўсё па вашай ласцы! Яго трэба было ратаваць яшчэ тры дні назад, а вы мне кажаце, што нічога не ведаеце! Гэта расхлябанасць, ваша цывільная расхлябанасць! I вось што я вам скажу...
75
I дзядзька сказаў, вельмі горача, зычна — шмат чаго сказаў.
Калі ён змоўк, каб перавесці дух, мужчынскі голас адказаў:
— Вы, мне здаецца, пацярпелі ад аварыі водаправода. Хвілінку, калі ласка, злучаю вас з герам Кольрэпам...
Тут ужо і паштовы службовец, які дапамагаў у кабіне, войкнуў і вылаяўся, бо дзядзька падскочыў як укушаны, не зважаючы на цеснату будкі і чужыя ногі.
Але без ніякай спагады да пакут беднага стварэння трубка зноў шчоўкнула, забрунжала, і спакойны, цяпер ужо зноў жаночы голас сказаў:
— Страхавое агенцтва ў ГаленаЗаале слухае вас. Хто на апараце?
Дзядзька ўсё яшчэ не здаваўся:
— Я хацеў бы пагаварыць з герам Кольрэпам!
— Гера Кольрэпа цяпер, на жаль, няма. Калі ласка, скажыце мне ўсё, што вас цікавіць. 3 кім я гавару?
— 3 чортам лысым!!! — прашаптаў дзядзька, асцярожна павесіў трубку на крук, заплаціў сем марак пяцьдзесят пфенігаў і ўзяў курс на кантору падрадчыка.
— Зараз жа і пачнём,— сказаў яму.— Чакаць больш няма чаго.
I яны пачалі падводзіць апоры, ставіць мацаванні, капаць ямы, падсыпаць друз, зграбаць смецце, таптаць газоны, мяшаць раствор, размазваць бруд...
Праз некалькі дзён, пасля таго як рашчынілі, падышло і цеста: на будаўнічай пляцоўцы паявіўся пухнаценькі, добра дагледжаны панок з партфелем і назваўся страхавым інспектарам герам Кольрэпам з ГаленаЗаале. Клікнулі дзядзьку, ён прыйшоў цёмны, як навальнічная хмара... Аднак, прынамсі, для добрага пачатку ўсе формы прыстойнасці былі вытрыманы.
Дзядзька правёў інспектара ў склеп і паказаў яму вынікі паводкі. Гер Кольрэп слухаў тлумачэнні, з веданнем справы і кампетэнтным выглядам ківаў, спачувальна мармытаў «дрэнна, дрэнна», абмяняўся з дзесятнікам думкамі аб перавазе жалезных бэлек над драўлянымі.
Усё гэта, як на першы блізір, не прадракала нічога
76
благога. I дзядзька павёў інспектара ў свой пакой, прапанаваў яму віна і цыгарэт і давай выкладваць усю перадгісторыю аварыі. Інспектар уважліва слухаў, ківаў галавой, абураўся людскім нядбальствам, уздыхаў, акуратна атрасаў попел.
— Прыкрая шкода, і ўсё праз неабачлівасць! Страты, думаю, вялікія, га? Нешта каля...
I назваў суму.
—Дадайце да гэтага сама мала тысячы паўтары,— горача адказаў дзядзька.— Вы не ўлічылі, што трэба будзе нанава абрабіць увесь сад, а праца па тэрасах не дармовая.
— Канечне! Канечне! — уздыхнуў гер Кольрэп.— Прыплюсаваць трэба і гэта! Сапраўды, вельмі буйныя страты.
— I як вы мяркуеце ўрэгуляваць? — спытаў дзядзька, які больш не хацеў адседжвацца ў засадзе і перайшоў у адкрытую кавалерыйскую атаку.
Інспектар з вясёлым прыжмурам паглядзеў на дзядзьку.
— А як вы сабе ўяўляеце гэту рэгуляцыю, пан падпалкоўнік? — спытаў ён сваёй чаргой.
— А так, што назначаную суму вы і пакладзяце мне гатоўкай на стол! От і ўся рэгуляцыя! — рашуча заявіў дзядзька.
— Няблага было б, няблага... для вас! — згадзіўся інспектар Кольрэп.— Але, на жаль, так не пойдзе...
— Якраз так і пойдзе! — упёрся дзядзька.
— ...бо, перш чым прыступіць да плацяжоў, мы павінны ўстанавіць памеры панесеных страт!
— Вы што ж, іх не бачыце, гер інспектар?!
— Я бачу будаўнічыя работы, якія, відавочна, вядуцца ў сувязі з памянёнай шкодай.
— Я не будую нічога лішняга.
— Вы, напрыклад, ставіце жалезныя бэлькі замест драўляных,— гэта ўжо палепшаная рэканструкцыя, якая мала чым дачыняецца да панесеных страт. He, любая выплата павінна грунтавацца на дакладнай таксацыі фактычных страт, а яе, на жаль, ужо немагчыма правесці. Вы кажаце, вугал дома асеў, але ж паўгадзіны таму назад я бачыў, што ён праменькі. Што ж тут я маю вызначаць?
— А чаму ніхто з вас не прыехаў своечасова? —
77
разгневана ўсклікнуў дзядзька.— Я паслаў вам тузін тэлеграм і пісьмаў!
— Мне вядома толькі пра тры тэлеграмы і два пісьмы, а не пра тузін,— суха адказаў гер Кольрэп.— Hama страхавое агенцтва вялікае, даводзіцца таксаваць шмат розных страхавых казусаў. Калі і ў якой чарговасці гэта рабіць, дазвольце вырашаць нам, тым болей што мы аплачваем і тыя страты, якія ўзнікаюць ад нашых зацяжак.
— Але ж дом мог абваліцца на маю галаву! — усклікнуў дзядзька.
— Гэта вам унушыў ваш падрадчык! — сказаў інспектар, усміхнуўшыся.— У яго, відаць, быў свой інтэрас.
— Дык жа колькі вы заплаціце? — зацяўся дзядзька.
— Вы ж ведаеце, пан падпалкоўнік,— унікліва пачаў інспектар,— што вы парушылі вельмі важны пўнкт нашага з вамі страхавога дагавору. Пашкоджаную маёмасць нельга прыводзіць у парадак, пакуль намі не будуць устаноўлены факт пашкоджання і яго параметры.
— Колькі вы заплаціце, я хачу ведаць! — яшчэ больш ускіпеў дзядзька.
— Згодна з дагаворам, мы не абавязаны плаціць нічога,— канстатаваў інспектар.— Пагляджу, магчыма, я і здолею схіліць нашу дырэкцыю да пагаднення з вамі, але нічога пэўнага я не магу вам сёння паабяцаць, пан падпалкоўнік.
— He патрэбны мне вашы пагадненні, мне патрэбпы грошы, і ўсё,— рашуча пастанавіў дзядзька.— А не заплаціце, я на вас у суд падам!
— Вы яшчэ адумаецеся,— памяркоўна сказаў гер Кольрэп.— Парайцеся са сваім адвакатам. Мне ясна, што закон супроць вас. Як я ўжо казаў, пан падпалкоўнік, вы зрабілі вялікую памылку. Спачуваю вам; чыста пачалавечы мне вас да болю шкада. Але як спецыяліст па страхаванню я павінен сказаць, што страхавыя агенцтвы існуюць не для таго, каб расплачвацца за памылкі застрахаваных.
— Што мне ваша балбатня! — злосна вёў сваё дзядзька.— Сустрэнемся ў судовай зале!
— Вы яшчэ адумаецеся! — другі раз запэўніў
78
дзядзьку гер Кольрэп і крок за крокам пачаў адступаць.— Але нават калі дойдзе да працэсу, буду спадзявацца, што гэта не азмрочыць нашых дзелавых адносін, якія так прыемна дагэтуль складваліся ў нас. Тут чыста юрыдычнае пытанне, якое можна ўладзіць sine ira et studio. Без гневу і прадузятасці, пан падпалкоўнік!..
Дзядзька задрыжаў ад злосці.
— Прашу вас, ідзіце з майго пляца, інакш, баюся, нашы адносіны з вамі яшчэ больш палепшацца!
У наступныя дні дзядзька паслабіў нагляд за будаўнічымі работамі. Ён апытваў мясцовага адваката. Ездзіў у Гале і кансультаваўся з тамтэйшым адвакатам. Пасля ездзіў у Магдэбург, і ўжо трэці даваў яму тлумачэнні. Нарэшце ўспомніў дзядзька пра судовапалатнага швагра і выправіўся ў Берлін.
3 сапраўднай кавалерыйскай галантнасцю ён апісаў бацьку ўсю паднаготню свайго працэсу. Бо гэта ўжо «ягоны працэс» яшчэ да таго, як была пададзена скарга. Ён аж калаціўся ад абурэння, калі ўпамінаў пра таго салодзенькага ласкаўца — страхавога інспектара гера Кольрэпа. Дзядзька бажыўся, што абсалютна афіцыйна звяртаецца да бацькі, просячы парады. Але бацька разумеў, што незалежна ад парады дзядзька судзіцца будзе.
— Гэта пытанне юрыдычнае,— задумліва сказаў бацька.— Усё ўзалежніцца ад таго, якую пазіцыю зойме суд.
— Як гэта якую? Справа абсалютна ж ясная! — усклікнуў дзядзька, абураны тым, што тут яшчэ нешта ставяць пад сумненне.— Бясспрэчна адно: мне нанесена шкода.
— Аднак памеры шкоды ўжо нельга было ўстанавіць. Ты парушыў самае прынцыпова важнае правіла дагавору.
— А што, я меў чакаць, калі рухне дом, толькі таму, што тыя пыхатыя не зрабілі ласкі прыехаць? Ды яны нарочна спазніліся, каб ухіліцца ад сваіх абавязкаў.
— Гэта, бадай што, рызыкоўная заява, тым больш што яе нельга пацвердзіць доказамі. Таму лепей з ёю і не выступаць.
— Дык я і праўда павінен быў дапусціць, каб дом
79
абваліўся? Швагер, чалавеча, хоць ты скажы слова людскае!
— Вядома, не! — згадзіўся бацька.— Але ты мог даручыць ацэнку шкоды двумтром староннім і таму непрадузятым экспертам. А твой падрадчык фактычна ніякі не сведка, ён — зацікаўленая асоба.
— Але хто б мог тады падумаць, што гэта хеўра так паверне справу! — гнеўна ўсклікнуў дзядзька.— Я чалавек шчыры, сумленны. Я ненавіджу махлярства!
— Вось якраз таму,— улагодліва сказаў бацька,— ты і няздатны на такія цяжбіны. Чуеш, швагер, судовы працэс называюць яшчэ цяжбінай, гэта значыць — цяжка, прынамсі, табе! 3 кім ты заводзішся, з кім пачынаешся?! 3 агенцтвам, гэта значыць, з бясчулай карпарацыяй, з чыноўнікамі, сіндзікамі, адвакатамі, чые сэрцы не заб’юцца мацней ад гэтага працэсу і хто ў любым выпадку будзе спаць спакойна. Горш спацьмеш ты, намнога горш, ты — з тваім бурным тэмпераментам, здольнасцю прымаць усё да душы! Вось што, швагер, калі хочаш ведаць маю думку, я скажу табе: ідзі на кампраміс!
— А я хачу ўсётакі пабачыць,— запальчыва і зацята гнуў сваё дзядзька,— ці ёсць у Германіі закон, ці яго ўжо няма, закона!