• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Забягаючы наперад, скажу, што адзін з маіх самых сумных успамінаў звязаны з тым днём, калі бацька пасля інфляцыі вярнуўся дамоў з банка. Там яму прапанавалі закрыць рахунак «па прычыне нязначнасці ўкладу». У скрыначцы ад цыгар ён прынёс гаротныя шчэнты сваіх ашчадзін амаль за пяцьдзесят гадоў жыцця. Ён доўга сядзеў, перабіраючы акцыі, і мармытаў: «Папера, папера, адна папера!»
    Але і тут ён не страціў духу. Ён ужо быў на пенсіі, стары, хворы чалавек, аднак адразу ж пачаў адкладваць частку пенсіі, бо думаў пра жонку, якая была маладзей за яго, пра дзяцей... Ён пачаў зноў ашчаджаць, цяпер ужо мусіў гэта рабіць. I праз некалькі гадоў, паміраючы, ён з поўным правам мог сказаць сабе: «Маёй жонцы не давядзецца адмаўляцца ад таго, да чаго яна прывыкла. Яна можа яшчэ і падарыць тоесёе, яна гэта так любіць...»
    Як бацька знаходзіў канкрэтную мэту нашага летняга падарожжа, гэта значыць, дом, у якім мы будзем жыць, я ўжо не памятаю. Ва ўсякім разе, ён ніколі не аглядаў яго загадзя, да прыезду на месца, таму часам здараліся дзівосныя казусы, пра якія яшчэ гаворка наперадзе. Атэль і пансіянат выключаліся адразу, і не толькі з прычыны дарагоўлі, але і бацькавай печані. Летам мама гатавала сама дыетычныя стравы, якія мы елі ўсе і да якіх зусім прывыклі (нават сёння я не люблю ніякіх вострых прыпраў).
    I вось мы атабарваліся ў якімнебудзь сялянскім доме. што, канечне, давала нам, дзецям, вялікія выгоды. Бо там было быдла: конная язда або на калё
    96
    сах з лейцамі ў руках на жытні палетак і ўсякія іншыя забаўкі. Маме, вядома, і летам перападала працы па завязкі, тым болей што бралі мы з сабою толькі адну служанку. Па сутнасці, гэта была тая ж самая гарадская гаспадарка, толькі часова перанесеная ў сяло і крыху ўскладнёная прымітыўнымі ўмовамі закупак і гатавання на адной кухні разам з гаспадарамі. Аднак мама ўмела непрыкметна і ўпэўнена ўпраўляцца з усім сваімі абавязкамі. Нам, дзецям, у той час ніколі не прыходзіла да галавы, што мама, зрэшты, круглы год хвілінкі вольнай не мела, але ўмудралася заўсёды быць прыветлівай і ў добрым настроі.
    Пярэбарам на пяцьшэсць тыдняў, натуральна, заўсёды папярэднічалі бясконцыя зборы. Гэта сёння бяруць з сабой у чамаданчыку крыху вопраткі, крыху бялізны і штонебудзь з абутку, а тады — не, у наш час нават гаршкі, сгаловае начынне, кухоннае чарэп’е, цэлыя скрыні кансерваў, ніколі, на жаль, не забывалі і нашы «школьныя манаткі», бо і ў канікулы «пасядзець гадзінкудругую за ўрокамі — толькі галаве размінка».
    Разам з гэтым разыгрываліся паміж бацькам і мамай — і мусова кожны год — баталіі за папкі. Калі ўвогуле, дык бацька ніколі не ўмешваўся ў пакаванне. Але як толькі яно завяршалася, як толькі маці ўжо збіралася клікнуць рабочую сілу, каб тая сіла села на скрынкі, умяла іх і пасобіла пазачыняць, бацька пачынаў хвалявацца. 3 вязанкамі папак пад пахай ён шныпарыў паміж кашоў, чамаданаў і таболкаў, спрабуючы прыткнуць сваю кантрабанду. Сюды — папку з пастановамі рэйхсгерыхта, туды — пачаты рукапіс працы пра траякую доказнасць у крымінальным судовым праве.
    Ясна, усе гэтыя падазроныя шастанні. ніколі не ўкрываліся ад маміных вачэй, і яна хутка выводзіла злачынца на чыстую ваду.
    — Бацька, калі летась восенню ты захварэў, дык сам казаў, што ўжо гэтым летам адпачнеш на поўную волю! А цяпер зноў соваеш у чамадан сваю працу!
    — Я зусім і не думаю працаваць, Луіза! — крыху сумеўшыся, гаварыў бацька.— Так толькі, каб часам пагартаць, у руках патрымаць.
    — Ведаю я твае горты і трымкі! — адбівалася ма
    4 Зак. 732
    97
    ці.— Цяпер ты кажаш «пагартаць, патрымаць», а прыедзем на месца, і ўжо на трэці дзень седнем засядзеш, не адарваць, не адагнаць, дымам не выкурыць. He, татачка, зрабі ўжо мне ласку, пакінь працу дома, інакш твой адпачынак зноў прападзе!
    Але як маці ні прасіла, як ні хітрыла, у гэтым пункце бацька быў непахісны і кожны раз у паядынку браў верх. Змогшыся, маці нарэшце сама прыносіла з гарышча сакваяж і да ручак накладвала яго кнігамі і рукапісамі. А ў дадатак яшчэ моўчкі клала некалькі томікаў Густава Фрэйтага * — на слоту. Бацька абдымаў маму і казаў:
    — А не журыся, старэнькая. А далібог жа я толькі збольшага, часам вокам закіну.
    — Якая тут журба, я ўжо і маўчу,— казала маці.— Я ведаю, цябе хлебам не кармі — не можаш без працы. Але ж сам глядзі, каб толькі «збольшага»,— мы ўсе хочам, каб ты быў здаровы.
    Апрача пакавання багажу трэба было яшчэ і нас, дзяцей, прывесці да канікулярнай кандыцыі. Мама, у якой былі вельмі крохкія зубы, была апантана панічным страхам за зубы і боль. Незадоўга да канікулаў яна вяла нас, усіх чацвярых, да зубніка на Клейстштрасэ.
    Гер Ленкштаке быў высокі, здатны мужчына з густой светлай барадой і залатымі акулярамі. Ён заўсёды насіў аксамітны жылет са шнуроўкай і наогул не выглядаў на дантыста. Баюся, што і ўрач з яго быў не вельмі каб,— так сабе, зубнік! Помню, аднойчы сядзеў я ў яго прыёмнай, калі раптам з кабінета пачуўся прарэзлівы жаночы лямант, а за ім адразу гэтакі ж мужчынскі, несумненна, з горла гера Ленкштаке. Потым — бурклівая лаянка ўперамешку з жаласнымі ўсхліпамі і войкамі. А калі мы з мамай зайшлі ў кабінет, гер Ленкштаке ўсё яшчэ дрыжаў ад абурэння і сказаў, што пацыентка толькі што ўкусіла яго за руку!
    — Проста за руку! Во як!.. Вы толькі зірніце, фраў саветніца! Што за манеры!.. Ну, добра, ну, крышку забалела... але ж навошта кусацца! Во, які свет пайшоў,
    * Густаў Фрэйтаг (1816—1895) — нямецкі пісьменнік, аўтар рамана «Прыход і расход», у якім славілася буржуазія, і цыкла гістарычных раманаў «Продкі».
    98
    во, якая прафесія! Хлопчык, разяў рота, а як будзе BaBa, маўчы і трывай! Бо камукаму, а табе ў пашчэнку ўрэжу, не пагляджу...
    Потым ад іншых дантыстаў, больш спрактыкаваных, я чуў, што гер Ленкштаке сам вінаваты — рана на руцэ была жахлівая! — паяліку ён, як апошні дурань, не трымаў паміж сківіцамі пацыенткі люстэрка, якое служыць дантыстам для абароны ад агрэсіўных і куслівых.
    Але не толькі аксамітны жылет сведчыў за тое, што зубаўрачэбнай практыкай гер Ленкштаке займаўся толькі дзеля заробку. Уся яго кватэра была ўвешана яркімі, стракатымі алейнымі карцінкамі, пабачыўшы якія, мама толькі галавой паківала.
    — Ты паглядзі, хлопча! — сказала яна.— Гэта ж ён тут намаляваў зялёную карову, зялёную карову на бурай пашы! Т што толькі чалавеку ў голаў не стрэліць!..
    А я лічыў карціны цудоўнымі і вельмі самабытнымі, і больш за ўсё мне падабалася, што ўсе карціны былі ў вечным руху. Бо дом гера Ленкштаке стаяў якраз у тым месцы Клейстштрасэ, дзе надземная чыгунка пераходзіла ў падземную (з часу нашай з Фёчам вылазкі лінію нарэшце правялі). 3 акна было відаць, як цягнікі, раптам бліснуўшы ўсімі агнямі, знікалі ў пашчы тунеля або вынырвалі з цемры, гасілі агні, збаўлялі хуткасць і павольна падплывалі да станцыі Нолендорфплац. I кожны раз калі электрычка праносілася міма дома, будынак злёгку ўздрыгваў, і карціны на сценах пачыналі пагойдвацца. Дзеля гэтых карцінгойданак я ўсе гады, пакуль жыў у Берліне, ахвотна хадзіў да зубніка. Зусім ужо не памятаю, ці балела мне, калі лячыў зубы гер Ленкштаке, але сам ён застаўся ў маёй памяці толькі з карцінамі.
    Калі з зубамі ўсё было ў парадку, нас, хлопцаў, за дзень да ад’езду пасылалі да цырульніка стрыгчыся, бо бацька не давяраў вясковым кудзеснікам. Аднаго разу ў цырульні са мною ўчворылі — можна сказаць, і з майго дазволу, і супроць маёй волі — нешта жахлівае. Я ўжо расказваў, што мама хацела, каб я насіў доўгія локаны з «трэпсікамі» на лобе,— я ж не рызыкую называць іх залацістымі, хутчэй, яны былі светларусыя, колеру булачкі. Хай хоць як яны былі прыгожыя
    4*
    99
    ў вачах мамы, а хлопчыку страшная непатрэбшчына, і не толькі таму, што сябры дражніліся і вечна дазалялі імі, але і таму, што заўсёды былі раскаўтунены і толькі заважалі. Вечарам паўгадзіны ішло, каб толькі расчасаць іх і прыгрэбці шчоткай, а кожны тыдзень мыць і пасля націраць маззю — чыстая пакута! Сто разоў прасіў я маму абрэзаць гэтыя кучмы — і ўсё дарма! Яны ж такія прыгожанькія!..
    Але пра гэта я не думаў, калі ў той перадканікулярны дзень пайшоў у цырульню. Валасы трэба было падстрыгчы, як звычайна, гэта значыць, каб яны не лезлі пад каўнер кільскай матроскі і каб былі на пяць сантыметраў ніжэй вуха. «Трэпсікі» павінны закрываць палавіну лоба.
    Па нейкай прычыне — мусіць, у той дзень усе былі занятыя — я пайшоў адзін, нават без Эдзі. У нашага пастаяннага цырульніка на МарцінЛютэрштрасэ сядзела стрыгчыся паўнюткапоўна. Непадалёк, на Вінтэрфельдштрасэ, я знайшоў нейкую замораную, аблупленую цырульняжыну, дзе народу было менш.
    Майстар, з выгляду нейкі лядашты, але вельмі ўвішны берлінец, вітаў кожнага хлопца, які садзіўся да яго ў крэсла, словамі:
    — Знацца, ззаду ўцяць, спераду — хай як было, га? На дваццаць, браце, фенікаў. А калі пад гарбуз — на дзесяць танней, га? Сэканомім ці на ўсе?
    На маё здзіўленне, кліентура падчыстую адхіляла «эканомію», але мне ідэя скідкі ў пяцьдзесят працэнтаў здалася вартай увагі.
    Пакуль я сядзеў і чакаў, майстар часта кідаў на мяне спадылба незычлівыя позіркі, нават сказаў пачакаць яшчэ, калі дайшла мая чарга.
    — He, браце, з тваімі лялечнымі кудламі я запаруся, цяпер не да цябе! Тута цапулапу не зробіш! Пачакай, спярша мужчын угарбузую.
    «Мужчыны» навокал завыскаляліся, а я зноў быў уражаны ў самае сэрца.
    Нарэшце я ўспёрся на трон — памяшканне тым часам апусцела,— і майстар пачаў незадаволена шморгаць грэбенем мае валасы.
    — I шо та за пакулле тока? — бурчаў ён.— flyMam, вельмі файна, га? Форсу шмат, га? Такое тока малыя дзеўкі носяць! Гля тока, во награбу крыху на
    100
    лоб, і ты ўжо як велікодны баранчык у старых іудзеяў на сёмуху, такія мяне, браце, мыслі бяруць!
    I ён даў мне палюбавацца ў люстры. Вочы глядзелі праз кудзеркі абвіслых локанаў; мне нават здалося, быццам я чую мамін голас, якім яна сустракала мяне, калі я часам во такі самы растрапаны вяртаўся з вуліцы: «Ганс, прычашыся мне палюдску!»
    Спакушальнік гнуў сваё далей:
    — За дваццаць фенікаў, каб ты ведаў, я ця, браце, не сфасоню. Тут пацягне на ўсе трыццаць. Грошай хопіць? Тут, браце, мадэльная фрызура!
    Афіцыйная цана была якраз такая, і мама дала мне трыццаць пфенігаў. Я паказаў іх майстру. Але той толькі зірнуў незадаволена і зноў сваё: