Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
Так, вось мы заўсёды ездзім са спецыяльнай прыладай, якая ў нас называлася «гумовым капшучком». Адкуль ён у нас узяўся — ці то самі купілі, ці хто падарыў, зрэшты, я ўжо не ведаю. Каштаваў ён, напэўна, нядзёшава, але колькі б там ні каштаваў, «капшучок» быў нашай сямейнай рэліквіяй і застаўся ў нас, нягледзячы на ўсе яго яўныя канструкцыйныя хібы. Вынаходцу гэтага дарожнага горшчыка, відаць, апантала адна неадчэпная ідэя — што ў падарожнікаў заўсёды мала месца ў чамаданах. Таму ён сканструяваў свой апарат па прынцыпу chapeau claque: пры націсканні на бакавыя сценкі ён складваўся, як памянёны французскі капялюшшапакляк. Націснеш яшчэ раз, і ён распружыніцца, расправіцца, яго грубая гумовая абалонка напнецца, паслужліва падстаўляючы акруглае гняздоўе — дарэчы, вельмі вабная цацка для дзіцячых гульняў, але гуляць з ёю нам не дазвалялася.
Аднак вынаходца, відаць, не разлічыў, што за эканомію месца спажыўцу давядзецца расплачвацца дарагой цаной страху. Горшчык прызначаўся для паездак, а паездкі, як нам вядома, пераважна адбываюцца не ў нерухомых збудаваннях, а ў пастаўленых на колы салонах, якія болейменей шпарка перамяшчаюцца па зямной паверхні. Нават на чыгунцы, рэйкі якой з’яўляюцца, на нашу людскую думку, ідэальна гладкім шляхам, вагон часам хістаецца, трасецца на паваротах, бываюць нечаканыя штуршкі, калі машыніст рэзка бярэ на тармазы.
Ну і няхай! Сярэднюю раўнамерную нагрузку «капшучок» надзейна вытрымліваў, асабліва калі спажы
122
вец разбіраўся ў законах балансавання і ўмеў карыстацца агрэгатам на кукішках у напаўузважаным становішчы, лёгка абапіраючыся ніжнімі канечпасцямі аб падлогу і ў той жа час лунаючы ў паветры. Але калі ціск на бакавыя сценкі рэзка перасягаў крытычны крэс пры нечаканым, напрыклад, павароце цягніка, дык горшчычак уключаў функцыі памянёнага шапакляка. Ён імгненна складваўся, і субстанцыя...
He, павінен сказаць, што яшчэ малым дзіцем я адчуваў злосны і каварны нораў гэтага «капшучка». Ён так і падбіраў зручны момант, каб захлопнуцца і напаскудзіць. Прычым спачатку нават пераносіў даволі моцныя штуршкі, каб прыспаць пільнасць ахвяры, спакусіць яе ўяўнай бяспекай карыстання і дазволіць laisser faire, laisser aller — ідзі наўсцяж, тралюй гасцінцам — раптам — «ах!», і ўсе ўскрыквалі!
Mae бацькі, загартаваныя ў суровых выпрабаваннях, няблага напрактыкаваліся абыходзіцца з гэтай раздуранай пачварай і ўмелі апярэджваць усе яе спанатры. Яны станавіліся абапал дзіцяці і падтрымлівалі тое: адно пад правую пашку, другое — пад левую.
А бацька яшчэ і бадзёру паддаваў:
— Ну, давай, давай хутчэй, Ганс, ну, пастарайся! Я толькі што выглядваў у акно, перад намі якраз даволі ладны адрэзак роўных пуцей!
Але не паспявалі мы агледзецца, як цягнік раптам або рэзка тармазіў, або ўваходзіў у віраж — і ўсе дружна ахалі, усе!
Сёйтой спытае, чаму мае бацькі пасля такога горкага вопыту не выкінулі навамодную гумавую прыладу і не вярнуліся да выпрабаванай жыццём эмаліраванай бляшанай пасудзіны, якая, хоць і займала больш месца, але даўно зарэкамендавала сябе ўстойлівасцю і надзейнасцю. Шчыра кажучы, я і сам не ведаю, але, мусіць, такі ўжо ён, чалавек, што яму нарэшце робяцца дарагімі нават яго пакуты, і без іх ён пражыць не здужае. Да таго ж мы падрасталі, гэта трэба было ўлічваць. А эмаліраваны горшчык азначаў новую куплю; дома ў нас быў толькі фаянсавы — яго называлі фарфоравай вазай,— упрыгожаны разнастайнымі кветачкамі ў разнастайных камбінацыях. Маці гаварыла:
— Ай, толькі ж адзін гэты астатні год, бацька. Налета дзеці падрастуць і змогуць выбегчы на станцыі
123
альбо перацярпець. А пакуль што нам трэба болып пільнавацца...
Так бо яно так, але паспрабуй упільнуй гэты чортаў пляскач! «Капшучок» быў пільнейшы. Вой, каб цябе зямля сырая,— зноў!..
Мы ўжо другі раз паснедалі і з’елі ў тры разы болей, чым з’ядалі дома; усе дзюбаюць носам, каторае нават спіць. Насупраць мяне сядзіць Крыста, у яе на каленях галава Фітэ, а да пляча прыхілілася Іцэнпліц і дрэмле, разявіўшы рот. Крыста сядзіць, як ідал. Апорай ёй служыць заціснуты ў каленях грубы вясковы парасон, уторкнуты ў падлогу, Яе вялікія чырвоныя далоні цвёрда ляжаць на тронку парасона, які зроблены пад птушыную галаву. Але, нягледзячы на застылую позу, Крыста таксама спіць. Яна заплюшчыла вочы і мірна шморгае носам.
Эдзі спіць у сваім кутку, накінуўшы ад сонца на твар канец занавескі. Бацька таксама заплюшчыў вочы і выцягнуў ногі. Гэта яму добра ўдаецца, бо мама пайшла пагаманіць у суседняе купэ.
А цягнік ідзе і ідзе. Яго раўнамерны перастук «рататам, рататам!» складваецца ў маёй соннай памяці ў «скора буду там, скора буду там!». Вочы зліпаюцца, я адчуваю, што восьвось засну.
Але каб зусім супакоіцца — ніяк не магу, не дае заснуць нейкі шолах у купэ. I шолах гэты не ад цягніка. Я мармычу сабе: «Скора буду там! Рататам! Уррра!» I зноў прыслухоўваюся. Адкрываю вочы, якія быў зусім заплюшчыў. Азіраюся, спрабую высветліць, адкуль ідзе гэты нязвыклы шолах.
I тут нешта бачу на падлозе. Гэтае нешта сядзіць і трымае ў пярэдніх лапках агрызак яблыка і борздзенькажвавенька абрабляе яго зубкамі. О божа, хамяк! Мы зусім пра яго забыліся, і Эдзі і я! Хамяк адвязаўся!
Я гляджу на Эдзі, але яго амаль не відаць за занавескай, ён моцна спіць. Будзіць яго няма ніякага сэнсу, хутчэй прачнецца ўсё купэ, чым ён. Эдзі я ведаю! Мы ставілі каля яго будзільнік — самы галасісты ў доме, прычым ставілі на перавернутую талерку, каб мацней бразгатала. I хоць ты яго шылам пары, таго Эдзі,— спіць! Яго можна разбудзіць, толькі калі абліць вадой ці сцягнуць з ложка на падлогу.
124
He, Эдзі я не дабуджуся, ды і не хочацца. А хамяк вельмі пацеіпны. Што ж, калі заснуць не ўдалося, буду назіраць за ім. Незвычайная сітуацыя, стукат і грукат колаў, здаецца, зусім не турбуюць нашага Максіка, ён трымаецца мірна і даверліва, нібыта сядзіць каля сваёй норкі на родным пшанічным палетку.
Агрызак выканаў свой абавязак, ён з’едзены. Хамяк падбіраецца да туфляў Крысты і абнюхвае іх; ён хуценька пачмыхвае беларужовым раздвоеным пыскам і то ашчэрвае, то хавае доўгія жоўтыя разцы — і тут адкрывае, што паміж туфлямі ёсць праход у цемру, пад лаўку. Хамяк скарыстаўся ім і знік з маіх вачэй. Некалькі хвілін я прыслухоўваюся. Але нічога не чуваць, ніякіх падзей. Які ж ён нудны хамяк, я гэта заўсёды казаў Эдзі. Трусік ніколі б не сядзеў так доўга ў цемнаце, нічога не робячы! He, хамяк павінен нешта зрабіць, каб павесяліць у гэты сонны папалудзень, нездарма ж я дзеля яго саступіў Эдзі месца каля акна!
Абшукваю вачыма купэ. У багажнай сетцы нада мной ляжыць бацькаў кій. Дастаю яго, соваю паміж туфляў Крысты, тычу пад лаўку. Гулка гудзе труба, і чуецца злоснае сыканне, якое даказвае, што я пацэліў не толькі ў жалеза. Хамяк — звярок смелы, зноў вылазіць на святло і атакуе кій. Сеўшы на заднія лапкі і ашчэрыўшы зубкі, ён спрабуе схапіць кій. Гэта вялізная жоўтакарычневая штука не палохае яго, але злуе, і ён шалее ўсё больш і больш. Гэта ж трэба так — маленькі камячок з мяса, тлушчу і зубоў збіраецца праглынуць метровы кій!
Я соваю палкай, чапаю хамяка — то галавы, то грудак,— як ён шалее ад злосці, як надзьмуліся яго зашчочныя мяшкі! Цудоўная гульня: я — маленькі бог! Я ўварваўся ў маленькі хамячыны свет з нечым новым. Але Максік не здаецца, не, ён зноў і зноў кідаецца ў бой з дагэтуль не бачаным страшыдлам. Ён не баіцца. А я літасцівы бог, хамяк і не падазрае, што адзін удар гэтым кіем, з якім ён так зацята змагаецца,— і яго маленькаму жыццечку канец. Я ж кранаю яго лёгенька...
Потым апускаю палку. Максік не адразу разумее, што пагроза мінулася. Пярэднімі лапкамі, падобнымі на рукі, ён усё яшчэ лупцуе кій, дзярэ яго зубамі...
125
А кій спакойны, ён больш не хоча дражніцца. Паступова супакойваецца і хамяк, абнюхвае кій: ах, ды гэта ж усяго толькі звычайная палка, якую і есці нельга, колькі разоў ён натыкаўся на такія дзеравяшкі ў полі, яна нежывая, гэта не вораг! Хамяк пагардліва адварочваецца ад кія.
I вось ён, усё абнюхваючы, адпраўляецца ў падарожжа па купэ. Там, дзе можна, лавіруе паміж туфлямі, а там, дзе не, пералазіць цераз. Усе моцна спяць. На дарозе то там, то тут хамяк знаходзіць крошкі хлеба ад нашага сняданка. I кожны раз ён спачатку абнюхвае іх, а пасля адпраўляе ў зашчочныя мяшкі.
Пасля таго як бог у маёй асобе ўвагнаў хамяка ў гнеў, мне ўжо хочацца яго накарміць, бо ён, напэўна, галодны. Але Максік далёка ад мяне, у другім канцы купэ, каля бацькі. Я напружана сачу: што ж ён цяпер будзе рабіць, бо выцягнутыя ногі бацькі ўтвараюць бар’ер.
Спачатку Максік абнюхвае бацькавы чаравікі. I хоць ён стаіць да мяне спінкай, я бачу, якая агідная яму — вакса. Крыху павагаўшыся, ён паварочваецца да штаноў. Яны яму здаюцца больш сімпатычнымі; можа, нагадалі яму ўсю тую мяккую і пушыстую ўсячыну, якой яго хамячыха нацягала ў норку на падсцілку. Тут мне перахапіла дыханне: хамячок, здаецца, збіраецца шмыгнуць у цёплую цёмную нару бацькавай калашыны, але не, Максік перадумаў. Ён лезе на нагу. Я, канечне, думаю, што ён толькі хоча адолець перашкоду, каб дабрацца да граніц сваёй дзяржавы. Але Максіка апантала ідэя вышыні: ён караскаецца ўгору па бацькавай назе.
Як шкада, што Эдзі спіць, што, апрача мяне, ніхто не бачыць гэтай карціны і мне няма з кім падзяліцца лішкам пачуццяў. Ніхто ж пасля веры не дасць, што Максік лазіў па бацькавых штанах, зноў скажуць, што выдумляю. Але ж ён лезе! Сярод белага дня, пры ясным сонцы — ніякай тут выдумкі — хамяк лезе па бацькавай назе, па назе камергерыхтрата! — праўда, крыху танклявай!
Бацька наогул спіць чуйна, і, хоць ён яшчэ не прачнуўся, але відаць, што казытка патрывожыла яго сон: ён перастаўляе нагу — з выцягнутага становішча ў вертыкальнае. Максік ледзь быў не сарваўся, але яго
126
кіпцікі моцна ўчапіліся ў сукно, ён ціха сядзіць, не разумеючы, што, зрэшты, здарылася.
Потым працягвае ўзыходжанне. Яму ўдаецца скарыць адвесную сцяну каленнай чашачкі, і вось ён ужо пераводзіць дух на каленным плато. Ён азірае ландшафт, які адкрыўея перад ім. Цяжка сказаць, ці спадабалася яму панарама, ва ўсякім разе, цікаўнасць і прага пазнання яшчэ не патолена. I ён ідзе далей.