• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Баліць у дзесяць разоў больш! У сто разоў! А можа, і ў тысячу! А кроў дудкай б’е і цячэ ровам! Апрача таго, цяжэй адважыцца — самому сабе прычыніць боль, прасцей падставіць руку пад нож.
    Але я сам сябе злавіў і цяпер, седзячы на вечку унітаза, распорваў сабе палец. Кожны кручок выкалупваў паасобку. Кроў залівала рану, і яе ўжо нельга было разгледзець. Але я пацягваў за муху, і востры боль у тым месцы паказваў дакладна, дзе засеў кручок і дзе трэба рэзаць.
    Мама даўно ўжо не магла глядзець на гэтую муку. Яна прачыніла акно і адвяла вочы. I час ад часу толькі роспачна пыталася:
    — Ну як, яшчэ не дастаў?
    А я толькі пакрэктваў у адказ.
    Пада мною ў пустаце са свістам праносіліся рэйкі, грукаталі стрэлкі, праз адчыненае акно чулася брунжанне тэлеграфных правадоў, а я сядзеў і са злосцю і болем калупаў свой палец. Гэта быў узор гераічнай баязлівасці. Што меў я адзін раз разрэзаць глыбока і сцярпець імгненны боль, дык я раздзяліў яго на сто доўгіх порцый. I баязліва і адважна!
    Але вось нарэшце! Апошнім намаганнем я зняў муху з якараў!
    — Вось, выцягнуў, мама! — сказаў я, і мне тут жа зрабілася дрэнна.
    Потым я з усімі сядзеў у куце і пакрысе ачуньваў. Пра маю асечку не кукарэкалі. Толькі час ад часу чыйнебудзь цікаўны позірк спыняўся на забінтаванай руцэ, потым на мне. Рыбалоў дачакаўся, калі мы вернемся, і пры першай жа нагодзе панура развітаўся і сышоў з поезда, а можа, проста перасеў у іншае купэ.
    Бацька, здаецца, не сказаў ні слова, затое купіў мне каньяку, з чаго я заключыў сабе, што ён задаво
    138
    лены мною. Сёння я, канечне, разумею, што не адзін толькі мой гераізм даў яму падставу парадавацца за мяне. Я ж, дзякуй богу, не мог піць той яго каньяк, інакш мне стала б і праўда дрэнна.
    Гэта была адна з маіх дарожных аварый. Без іх, лёгкіх і цяжкіх, не абыходзілася ніводнага разу. Як ні шкадавалі мяне мама з татам, яны ўсётакі пачыналі верыць, што ўсе мае нягоды — нябёсаў насланнё.
    Аднаго разу паехалі мы на лета ў НойГлобзаў, яшчэ не адкрытую берлінцамі ў дрымучым лесе вёсачку, але пакінутую ўжо ранейшымі насельнікамі — гутнікамі. Была яна крыху наўзбоч ад Штэхліна; да яе вялі вузкія, амаль зусім зарослыя лясныя дарогі.
    Гэта быў самы закінуты, самы пустэльны і самы прыгожы закутачак — нешта лепшае і ўявіць сабе нельга. Тут можна было гадзінамі хадзіць панад морам па сцежках і не сустрэць ні чалавека, ні слядоў яго пасялення. У адным месцы быў запушчаны прычал, які далёка заходзіў у мора. Мы вельмі любілі на ім сядзець; зверху дубцамі паролі крабаў, якіх іпмат капашылася на глеістым дне. Часам якінебудзь вельмі ўжо злосны чапляўся за дубец, і мы яго выцягвалі на свет божы.
    Сёстры, бывала, наробяць віску і наўскач ад «брыдкіх палохалаў»; а мы, хлопцы, неўзабаве набілі руку хапаць крабаў за «талію», гэта значыць, пад клюшнямі, каб тыя не цапалі за пальцы,— і неслі ў кошыку дамоў. Дома за вячэрай імі ласаваўся бацька. Сам я ў той час не адважваўся каштаваць іх, хоць і чырванеліся яны ў місцы вельмі апетытна. Пазней мяне спакусілі спачатку ракавыя шыйкі, а потым і крабы. Сёння ж ем — толькі падай ды падай, але, на жаль, падаюць рэдка...
    Дом, у якім мы жылі, быў увесь, з чатырма пакоямі і кухняй, здадзены нам. Бацька зняў яго, напэўна ж загадзя не агледзеўшы. Гаспадара я не памятаю, але наўрад ці ён у той час быў у вёсцы, інакш нават наш далікатны бацечка ўзбурыўся б. Пафарбаваны ў жоўтае дамок, абапал дзвярэй якога было па два акны, а перад фасадам расло некалькі старых ліп, глядзеўся даволі прыгожа; а тое, што ўсе канікулы мама будзе адна гаспадыняй на кухні, радавала найбольш.
    Але першую ноч у гэтым доме я не забуду, колькі
    139
    на свеце буду. На дварэ разветрылася і ўхлёстваў дождж, і вось, ужо ўтульна разлёгшыся ў ложках, мы заўважылі, што расхлябілася не толькі на дварэ. Са столі спачатку закапала, потым паліло спарней, і неўзабаве з усіх пакояў пачуліся дзіцячыя крыкі:
    — Мама, мне капае на твар!.. Мам, я ўжо мокры!..
    3 кухні назвалакалі місак, каструль, аднак, ці ж гэта ратунак у добры дождж! Бо расстаўленае на коўдры і пухавікі начынне кулялася куды папала, як толькі хто, задрамаўшы і забыўшыся, шчасліва выцягваўся. I тут зноў крык!
    Акрамя таго, мы аказаліся зусім не без падсуседаў, больш таго — нас была мізэрная меншасць. Як толькі мама пагасіла свечкі, з усіх нор і дзірак дружнымі табарамі палезлі мышы і пацукі і пачалі шныпарыць і гойсаць па ўсіх пакоях, не зважаючы — ці хто спіць, ці дрэмле. Здавалася, яны хацелі праверыць кожную рэч, якую мы прывезлі, не баяліся нас, скакалі і сігалі па ложках. I ўсё гэта пад злавеснае шапаценне гардзін на вокнах, бо вецер — не мы, вецер свабодна арыентаваўся ва ўсіх шчылінах і дзірках у сценах, дыханне буры даставала нас і ў ложках...
    У фінальнай сцэне ўсё выглядала так: мы сядзім, абклаўшыся падушкамі, пападтыкаўшыся коўдрамі, дзверы ў пакоях на ўсю сцежу, каб можна было абменьвацца ўражаннямі і добрымі парадамі. Каля кожнага запалена свечка (электрычнасці ў НойГлобзаве яшчэ не прыдумалі), у кожнага над галавой растапыраны парасон, па якім рытмічна тукаюць кроплі. А на кожным пухавіку горкай складзены цяжкія снарады. Як толькі дзенебудзь зашабуршыць — туды і ляціць снарад; потым кагонебудзь з нас, хлопцаў, камандзіравалі сабраць усе рэчы і разнесці іх па пазіцыях для далейшага ўжытку.
    3 таго часу я ні разу не быў у НойГлобзаве, але чуў, што ён стаў курортам з усім навамодным камфортам, які толькі бывае. Сумняваюся толькі, што камунебудзь з берлінскіх хлапчукоў выпадзе шчасце перажыць там такую вясёлую, прыгодніцкую ноч, як нам, падшыванцам.
    На раніцу — дзякаваць богу, дождж перастаў — бацька, якому ноч здалася менш пацешнай і вясёлай, рушыў у краму. Вярнуўся з гіпсам і пустымі бутэль
    140
    камі. Бутэлькі дробна пабілі, перамяшалі асколкі з гіпсавай кашай і гэтым квэцалам замазалі ў доме і знадворку дзесяткі мышыных і пацучыных нор.
    — Гіпс пацук перагрызе,— паясніў мне бацька,— а вось шкло — няхай, на здароўе!
    А як надсцілалі дзіравы дах, я ўжо не памятаю.
    Мы доўга глядзелі, як бацька калупаецца з непрывычнай яму працай. Памятаю, мне вельмі падабалася, што, бач, ён і гэта ўмее. Шкляное крошыва на пацучыныя зубы — гэта, ведаеце, трэба даўмецца! He, бацька ведаў і ўмеў усё на свеце!
    Нагледзеўшыся ўдосыць гэтых дзівосаў, мы пашыбавалі адкрываць ненаселеныя землі — самаясамая забава першага дня канікулаў на новым месцы. Падрасавалі спярша няўроблены палетак за домам, дзе так дурманіў дух лета і сонца,— там расло мора сухалюбкі з рэзкім, як чаборным, пахам. Потым вылезлі на ўзлессе і на гэтым узлессі знайшлі нешта фантастычнае: нейкі гібрыд альтанкі і садовага павільёна, прымітыўную, паўразваленую будыніну, як нарочна прыдуманую пад разбойніцкі замак.
    Усярэдзіне было змрочна і сыра (і брудна); усе мы ўселіся на ўслон і ў адзін голас пастанавілі, што канікулы гэтым разам «грандыёзныя». А што яшчэ будзе, што яшчэ будзе!..
    Каля ўслона ляжаў вялізны замшэлы жарон. PaHeft ён, мусіць, быў тут замест стала, але пень, на які яго ўзбатавалі, струхлеў, і цяпер жарон вылежваўся на зямлі. Даволітакі вялікая і цяжкая камянюка, не менш метра ўпоперак, але гэта толькі падмацавала нашу думку, што жарон як сумысля так створаны, каб яго качаць. Ад разбойніцкага замка іпіоў пахілы адхон да нашага дома, там каля сцяны поркаўся бацька, адгэтуль гледзячы — зусім драбнюткі. I мы падумалі: як хораіпа будзе дакаціць жарон аж туды!
    — А там знойдзем вялікі пень, усцягнем на яго жарон, і ў нас будзе стол пад самымі дзвярыма — вечарам добра гуляць на ім у «альмасальта»!
    Праграма была прынята на ўра! Усім гамузам паставілі жарон на рабро і пакацілі да дзвярэй. Гэта ўжо ішло лягчэй. Іцэнпліц і Эдзі папіхалі ззаду. Фітэ пасабляла з аднаго боку, я — з другога. Пад дзвярыма быў парожак. Жарон, коцячыся, напнуўся, пахіснуўся і...
    141
    — Трымай, Ганс! — крыкнулі ўсе разам.
    Але калі падае жарон вагою кілаграмаў пад восемдзесят, дзесяцігадовае хлапчо яго, ясна, не ўтрымае. Жарон упаў, упаў і я, а калі сітуацыя праяснілася і шум улёгся, выявілася, што жарон ляжаў пластам і прыціснуў мне руку. Хай сабе і не руку, а толькі пальцы, але сваімі сіламі я не мог вырабіцца.
    — Ратуйце! Ратуйце! — закрычаў я.— Вой, не wary! Пальцы ўшчаміла!
    Mae мілыя сястрычкі з братам аб’яднанымі сіламі маглі б, вядома, падняць камень, але, нарабіўшы ліха і ўбачыўшы мой раскіслы ад болю твар, яны перапалохаліся. Першы збурыўся бегчы Эдзі. За ім падмялася і Фітэ. А Іцэнпліц яшчэ паспела пашкадаваць мяне: «Вой, Гансік, мілы!», пагладзіла па плячку — і вось ужо ўсе трое ў дзікай паніцы наўскапыта пруць упрочкі, толькі шалахцяць кусты зялёныя... I зноў цішыня ў прыродзе!..
    А я курчыўся каля жарона і свабоднай рукой спрабаваў падняць яго, каб вызваліць пальцы. Балела так, што аж млела; кожны, каму калі ўшчамляла пальцы ў дзвярах, дасць мне веры. I з кожнай хвілінай балела больш і больш.
    Я меў поўнае права крычаць на ўсё горла, і я карыстаўся сваім правам, як на ражон насаджаны. Хаця мне ў маім праметэеўскім становішчы не было відаць бацькі, ён быў мой апошні шанц: я спадзяваўся, што бацька пачуе мой галас. I праўда, ён прыбег адразу. He кажучы ні слова, бацька адным рыўком падняў камень, вызваліў мяне, падхапіў на рукі і, дрыготкага, прытуліў да грудзей. Потым пяшчотна ўзяў маю руку ў сваю.
    — Бедны мой хлопчык,— сказаў ён.— Які жах... Паплач, паплач слёзкамі, крычы, не саромейся, табе цяпер можна... Божа мой, хацеў бы я ведаць, і чаго гэта доля твая такая горкая, і за што цябе лёс так карае?..
    Я паглядзеў на яго і праз слёзы ўбачыў, што і сам ён восьвось заплача, а твар яго белыбелы. Я раптам адчуў, што бацька вельмі шкадуе мяне, і шкадуе, мусіць, зусім не так, як іншых дзяцей, за ўсе мае гароты, вялікія і малыя,— бо, што дастаецца цяжка, тое даражэй за дармовае.
    142
    — Вой, як баліць, ажаж... тата,— сказаў я.— Але я больш не буду плакаць.— I раптам спалохаўшыся: — А пальцаў не адымуць?
    — Вядома, не! — супакоіў мяне бацька.— Праўда, вось гэтыя тры пазногцікі,— бач, як пасінелі, яны злезуць. Але думаю, вырастуць яшчэ лепшыя. А ты бачыш, як яно ўсё ўкладваецца,— загаворваў мяне бацька, тым часам непрыкметна ведучы дадому,— ты ўшчаміў правую руку, Ганс! А гэта вельмі кепска для цябе ж, бо цяпер ты не зможаш заняцца на канікулах урокамі, вось дзе бяда дык бяда. Бяда не пальцы, самая бяда — гэта што ўрокі!..