• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Абедзве рукі бацькі мірна пакояцца на каленях. Гэта маленькія і далікатныя рукі, яны вельмі падабаюцца мне. Hi разу я не бачыў іх бруднымі, пазногці заўсёды адпаліраваны; а мае рукі падобны на лапы, і — дзе там да паліроўкі! — каб хоць чыстыя былі... Магчыма, увагу хамяка прыкавала белізна гэтых рук, магчыма, пярсцёнакпячатка з прыгожым чырвоным каменем, на якім выгравіраваны наш радавы герб,— пярсцёнак дастаўся бацьку ў спадчыну. На чатырох гранях — крук для падвешвання катла, садовая альтанка, да якой вядзе рад дрэў, авечыя нажніцы і вартавая чапля з каменем у левай лапе: калі чапля засне, камень выпадзе, ударыць па правай назе і разбудзіць.
    Ну вядома, хамяка вабіць пярсцёнак. Хамяк падбіраецца да рук, некалькі хвілін разглядвае іх, задзірае пысак і прабуе пах, пасля апускае носік і абнюхвае руку. Рука крыху адхіляецца ўбок. Бацька адчуў дотык носіка і, мусіць, падумаў на муху.
    Хамяк адразу прымае баявую пазіцыю, але рука зноў засынае разам з яе ўладаром. Нельга сказаць, што Максіку яна не падабаецца, ён яшчэ раз абнюхвае яе — рука зноў крыху адхіляецца, але хамяк залазіць на яе і заглядвае ў рукаў.
    У гэты момант рука мяняе сваю пазіцыю і страсае Максіка. Хамяк падае на бацькавы калені. Рука ўсляпую наносіць дватры ўдары, хамяк шыпіць і ўпіваецца зубамі...
    Я імгненна закрываю вочы і пагружаюся ў глыбокі сон...
    I чую, як бацька ўскрыквае:
    — Што гэта?! Мяне ўкусілі! — I на ўвесь голас: — Што гэта? Ты адпусціш мяне, маленькая бестыя?!
    Чую, як нешта плюхаецца на падлогу, чуецца піск Максіка, поўны яраснага пратэсту, і бацькаў здзіўлены голас:
    127
    — Хамяк! Тут, у купэ, хамяк! Дзякуй богу! А то я падумаў, што пацук...
    Па шолахах я здагадваюся, што сёстры і Крыста прачнуліся. Але я сплю сабе далей, спакойна пахропвае і Эдзі.
    — Дзеці, дзеці, мяне ўкусілі! — кажа бацька.— Але гэта хамяк. Будзем спадзявацца, у яго чыстыя зубы, інакш у мяне будзе заражэнне крыві... Ды не, яго не відно, зашыўся недзе пад лаўку... Скажыце, вы не ведаеце, ці не браў з сабою Эдуард (Ого! Ужо Эдуард, а не Эдзі!) свайго хамяка? Толькі прашу гаварыць праўду!
    — Эдуардаў хамяк? He, тата,— кажа Іцэнпліц.— He думаю. Ён збіраўся пакінуць яго геру Маркуляйту.
    — Збіраўся, але ці сабраўся?
    — Раніцай яны з Гансам бегалі ўніз, да Маркуляйтаў,— паведамляе Фітэ.— Але, можа, тата... Калі мы сядзелі адны ў купэ яшчэ на вакзале, без цябе, Эдзі з Гансам усё нечагась шапталіся!
    («Ах ты ябеда, ну пачакай жа ў мяне! Вось прыедзем у Грааль, я табе накідаю ў кудлы ваўчукоў!»)
    Бацька задумаўся — нездарма ж ён быў калісьці следчы.
    — Эдзі на вакзале ўвесь час рабіў выгляд, што падрапаў руку і хаваў яе пад паліто... А тут, у вагоне, ні разу не паскардзіўся,— зусім на Эдзі не падобна!
    — Ведаеш, тат, Эдзі, мусіць, пабег наперадзе нас на перон... каб, канечне, схаваць яго тут у купэ,— падкінула паленца ў агонь Іцэнпліц.
    («Будзе і табе, паклёпа! От ужо каму пакладзём на бутэрброд дажджавога чарвяка!»)
    — Ён,— падсумоўвае бацька.— Падазрэнне, мяркуючы па ўсім, абгрунтаванае.
    Павысіўшы голас:
    — Эдзі!
    Эдзі храпе.
    — ЭдзіІ!
    Храпе.
    — Эдзі!!1
    Храпе.
    — Іцэнпліц, раскатурхай яго. Можаш наступіць яму на нагу, не бойся. Як баліць палец...
    Бацькаў голас яшчэ гучней:
    128
    — А ты, сыне мой Гансе, не плюшчы хітрых вочак! Я ж бачу, не спіш, у цябе дрыжаць павекі!.. Ну што, Ганс? Эдзеў хамяк?
    — Які хамяк? — пытаюся і солалка пазяхаю.— А што, хамяк тут? Во файна!
    — Папярэджваю цябе, Ганс! — ласкава гаворыць бацька.— He спрабуй хлусіць, манюка з цябе заўсёды быў нікудышні, калі толькі сам не верыў у свае выдумкі. А зараз ты не верыш.
    — Але я і праўда нічога не ведаю, тата! Хамяк?.. Я спаў...
    Дзякуй богу, выручыў мяне Эдзі. 3 крыкам, у якім скамбінаваліся боль і злосць, ён выхапіўся зпад занавескі.
    — Ты што, здурэла? — накінуўся ён на Іцэнпліц.— Чаго шчыпаешся!.. Пачакай, я цябе як ушчыпну, дык...
    — Эдзі! — строга сказаў бацька.— Эдзі, дзе твой хамяк?
    Эдзі акінуў купэ спалоханым позіркам і прамаўчаў.
    — Эдзі! — узвысіў голас бацька.— Я ў каго пытаюся? — дзе твой хамяк?.. Ён у Маркуляйтаў, як ты абяцаў маме, ці, можа... едзе за кампанію ў Грааль?
    Эдзі чырванеў усё больш і больш. Ён скеміў, што нешта адбылося, але не мог сарыентавацца, на якую долю праўды яму можна прызнавацца.
    — Эдзі! — цяпер ужо крыкнуў бацька.— Я ў цябе трэці раз пытаюся: дзе твой хамяк?!! Ты ж не будзеш ад яго адракацца?.. Вось падзівіся! — I бацька раскруціў з пальца акрываўленую хусцінку.— Эдуард, мяне ўкусіў хамяк... Ці не твой часам?..
    — Тата, мой хамяк не кусаецца! — крыху збянтэжана паспяшаўся апраўдацца Эдзі.— Ён ніколі не кусаецца. Мяне ні разу! А Маркуляйт казаў сёння пра яго такую брыдоту, ён бы напэўна замарыў яго голадам. Гэта ж катаванне, дык я і падумаў...
    — Эдуард! — сказаў бацька.— Сёння ты хлусіш не першы раз. Рука твая цэлая і здаровая, у купэ ты паляцеў не для таго, каб пільнаваць месцы. Я не раю табе ісці па гэтай дарожцы, гэта можа вельмі азмрочыць твае канікулы... Скажы шчыра, Эдзі: ты ашукаў нас?
    5 Зак. 732
    129
    — Ага, тата.
    — Ты разумеў, што я не дазволю браць хамяка?
    — Ага, тата.
    — А трымаць яго ў скрынцы — гэта ці не катаванне жывой істоты? Ладумай як след, Эдзі!
    — Ага, тата, мусіць... Але ён заўсёды здаваўся мне такім задаволеным... як на хамяка, дак... Увогуле, яны ўсе крыху бурчаць...
    — Мне ён задаволеным не здаўся,— сказаў бацька, глянуўшы на свой палец.— Даю табе пятнаццаць хвілін на акупленне ўсіх тваіх сённяшніх грахоў. Ты зловіш хамяка — не, не ўсе, адзін ты! — і на бліжэйшай станцыі выпусціш на волю. Мы якраз едзем па сельскай мясцовасці, і хамяку твайму хопіць задаволку...
    — Тата,— узмаліўся Эдзі,— можа, я давязу яго да Грааля? Я хацеў злавіць яму самачку, яму не будзе так самотна...
    — Адмаўляюся,— строга сказаў бацька,— адмаўляюся нават уявіць сабе нашу берлінскую кватэру ў выглядзе хамячніка. Розум адмаўляецца мой, адмаўляецца фантазія, уся мая істота рашуча паўстае супроць гэтага. Ты чуў, Эдзі! Пятнаццаць хвілін...
    Бацька ўсеўся ямчэй, дастаў з кішэні «Тэгліхе рундшаў» і схаваўся за газетай, як бы выключаючы гэтым усякую далейшую дыскусію.
    Эдзі гэта зразумеў. Цяжка ўздыхнуўшы, ён нагнуўся пад лаўку і пачаў клікаць хамяка. Але Максік як анямеў, ён не хацеў адгукацца на голас гаспадара. Сляпы і глухі, як усё, што народжана ў зямлі, ён і не здагадваўся, што гэты голас упершыню прадвяшчаў яму нешта прыемнае: блізкую свабоду. Ён забіўся ў дальні куток, за ацяпляльную трубу і сядзеў там, як у непрыступнай крэпасці. Чулася толькі злоснае шыпенне.
    Я моўчкі падаў Эдзі бацькаў кій. Эдзі торкнуў у кут, і шыпене стала больш лютым. Потым хамяк пакінуў непрыдатную цяпер для абароны пазіцыю, але толькі для таго, каб заняць другую пад лаўкай насупраць, дзе сядзеў бацька. Нарэшце мы зразумелі, што бацькаў загад — Эдзі павінен злавіць хамяка — выканаць немагчыма. Паляваць на Максіка выйшлі ўсе, уключаючы бацьку.
    130
    Нялёгка шасці пасажырам у цесным купэ вагона лавіць маленькага раз’юшанага звярка, які, ашчэрыўшы зубы, носіцца з кута ў кут. Пагоня галоўным чынам вялася на каленях, што яўна не на карысць нашым дарожным гарнітурам, на якіх яшчэ раніцай не было ніводнай плямінкі.
    Мама, калі вярнулася з суседняга купэ, падзяліла гэту думку. Яна ўскрыкнула ад жаху, разгледзеўшы нас, ахопленых азартам, у хмары пылу, з палкамі і парасонамі.
    — Бацька!.. Іцэнпліц, устаньце! — усклікнула яна.— Фітэ, твая сукенка! Ганс, перастань... Эдзі... Крыста, што вы робіце?! Нас там яшчэ дзіва брала, за сцяной, што гэта тут за валтузня такая...
    Пакуль мы палявалі, бацька ўсё растлумачыў маме. Яна глыбока ўздыхнула:
    — Хлопчык, хлопчык, і вечна ты наробіш.
    Цягнік запаволіў бег, спыніўся. Мы выглянулі ў акно: сасновы гай. Ніякай станцыі, маленькі хляўчук — і ўсё.
    — Адчыняйце ж дзверы! — пачуўся нечы голас.
    Дзверы адчыніліся.
    — Глядзіце, каб ніхто не вываліўся! — папярэдзіла мама.
    Але адзін такі вываліўся, і гэта быў хамяк, які атрымаў прыцэльны ўдар. Некалькі імгненняў ён быў заслонены ад нас прыступкамі вагона. Але тут жа мы яго ўбачылі зноў. Ён борздзенька перабег пасыпаную жоўтым друзам пляцоўку, на хвілінку спыніўся перад плотам, але адразу знайшоў пралаз...
    Яшчэ раз мы яго ўбачылі, калі Максік ушалёстваў па адхоне ў бок лесу. Потым ён знік у верасе і жаўтазеллі, знік на свабодзе...
    — Так, Луіза,— сказаў бацька, калі мы ад’ехалі, і зручней рассеўся ў сваім куце.— Цяпер можна і папалуднаваць. Нешта недзе я нібыта чуў пра смажаных куранят. Думаю, нас ужо нішто больш не ўзрушыць, калі, канечне, Ганс не прыхаваў дзенебудзь сваіх трусоў...
    Я гнеўна абурыўся.
    — 3 вамі ніколі нічога не ведаеш наперад,— міралюбна сказаў бацька.— Самае лепшае — заўсёды чакаць горшага, а пакуль яго няма, цешыцца спакойнай
    5*
    131
    хвілінкай як незаслужаным шчасцем. Звычайна ж, Ганс, кожны летні сезон пачынаецца з твайго аварыйнага дэбюту!
    ЛЕТНІЯ КАНІКУЛЫ
    КАЛІ БАЦЬКА КАЗАЎ: HE ХВАЛІ ДЗЕНЬ ДА ВЕчара, маючы наўме, што сёетое з прыкрых нешанцовак я маю ў рэзерве, дык апасенні яго мелі пад сабою грунт. Бо яно і праўда: мне змалку нядолілася, як заклятаму якому. Як рэдка каму, мне было наканавана спатыкацца на роўным месцы, падаць там, дзе другога сілком не ўкладзеш. Калі б выпала каму зламаць нагу, лежачы ў ложку, дык гэта быў бы я!
    Памятаю, ехалі мы аднаго разу на летнія канікулы, і суседам нашым па купэ быў нейкі спартсменрыбалоў. Бацька, які пасля судовых папер жыва цікавіўся ўсімі праявамі жыцця, падбухторыў таго расказаць нам пра сваё захапленне. Той ахвотна клюнуў і пайшоў і паехаў, як святы Пятро, не разбіраючы дарогі. Рыбіны, якія ён шморгаў з вады, былі з руку і па ходу расказу яшчэ больш распухалі, таўшчэлі, даўжэлі і з ціхамірных насельніц рэк і азёр ператвараліся ў крыважэрныя страшыдлы з во такімі зубіскамі!
    Бацька быў удзячны слухач такіх самахвалаў, а іх байкі прымаў з паблажлівай ухмылачкай. Ён і сам быў не без граху: любіў часам датачыць, дзе і не вяжацца. Расказваючы розныя анекдоты, пагудкі, смешныя бязглуздзіцы, ён ніколі не чапляўся за поўную дакладнасць. Колькі мы ні слухалі, яго гісторыі ніколі не паўтараліся ў адной рэдакцыі. Голая праўда была бацьку толькі сыравінай, з якое ён ляпіў свае творы.