Душпастарскія спатканьні для дачнікаў  Павел Касцюкевіч

Душпастарскія спатканьні для дачнікаў

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 168с.
Вільня 2008
33.56 МБ
I глядач зь лёгкасьцю ставіць сябе на месца майго Трэцяга Хлопца, бо мой сцэнар кажа: «Гэй, дружа, гэты экран — люстэрка, проста яно паказвае цябе, хіба ў будучыні, а ты ўжо там за шклом, той шчасьліўчык-абармот у басэйне, які абы-як наляпіў лічбу, ты — ён. Для дасканалага падабенства адно не стае бутэлькі ў левай руцэ, таму, будзь сябрам, ня трэба мудраваць, зьдзейсьні ўчынак — вазьмі “Гунджону”, каб адпавядаць адбітку па той бок люстра».
Гэта і ёсьць «навыварат»-мэтад, калі гледачу, на працягу ўсяго роліка паказалі непрыхарошанае жыцьцё, поўнае крэтынаў і паўдуркаў. Цяпер, калі гледачу здаецца, што экран зь люстэрка ператварыўся ў вакно, калі выходзіць у пагрозьлівую, поўную ўсеагульнай дурніны рэчаіснасьць, у канцы роліка мы прыдумалі для іх яшчэ адно, далёкае, люстэрка. I на гэтым люстэрку я выявіў майго Трэцяга Хлопца ў басэй-
не. Зьведаўшы шок ад дозы прыкрай рэальнасьці ў пачатку роліка, цяпер гледачы атрымалі ладную дозу заспакаяльнага, яны будуць верыць нам, нашаму Трэцяму Хлопцу яшчэ болып. Мы ж, Чон, рэклямнікі — малявалыпчыкі на люстэрках, мы ж пяшчотна іх загушкваем: «Усё нармальненька, пупсік, ніякай пачвары не існуе, гэта твой дзіцячы кашмарык, усё ў парадку, працягвай какацца ў калготкі, насіць стылёвыя падгузьнічкі — у цябе ўсё будзе файненька».
Арт-дырэктар нэрвова пакалупаўся ў носе.
— Але мы з табой цудоўна ведаем, што зьдзейсьніць нешта — гэта не трындзець па прышпільнай мабілцы праз уштукаваную відэакамэру, зьдзейсьніць нешта — гэта ўзьняцца насупраць здаравеннай пракаветнай пачвары і сказаць: «А зараз усё будзе па-мойму». I моўчкі стаяць. Ёсьць такія людзі. I твой сцэнар кажа тое самае: паглядзеўшы на твайго Трэцяга Хлопца, людзі ня ўбачаць сябе нават у будучыні: у вакно, а не ў люстэрка будзе глядзецца абсалютна чужы ім чалавек. Яны ўбачаць, які ён разумны, дасьціпны, амбітны. Прыдумаў шыкоўны трук з налепкамі, які — хоць раздушыся — ім у жыцьці не прыдумаць. Ну вядомая рэч, гледачы разумеюць, што за Трэцім Хлопцам стаіць капірайтэр. Таму яны будуць бачыць цябе, Чон.
Ты ж, ведаю, вырас на Поўначы. Пэўна ж, цябе няслаба ламалі ў дзяцінстве ў гэтых лютых камуняцкіх парадках, і ў дадатак я ўяўляю, як гэта было цяжка, колькі складанасьцяў трэба пераадолець, нягодаў перажыць, каб прыстасавацца да жыцьця тут, у вольным сьвеце, але ты даў злыбедам рады, і канчаткова даказаў тое гэтым таленавітым сцэнарам. I вось калі ла-
ска — ты абвесьціў людзям: я — Юры Пераможца на кані.
А ты што ж, думаеш, людзі нічога не адчуваюць? Ты што, мяркуеш, людзі вераць у элегантныя перамогі? Людзі выдатна абазнаныя, што за гэтую сваю таленавітасьць ты заплаціў потам і крывёю, выпаленай зямлёй вакол сябе, раструшчаным на парахню лёсам... I вось таму, смаркачык, эфэкт люстэрка зьнікае — гледачам цяжка паставіць сябе на тваё месца, бо болыпасьць зь іх не гатовыя ні на якія змаганьні з пачварамі. Проста няздольныя. А ты, сусьлік, сваім разумненькім сцэнарам разьбіваеш усе да аднаго люстэркі: гледачы захлынаюцца праўдай.
Голас арт-дырэктара набыў сталёвыя ноткі:
— Ты звольнены, сабачы ваўчок. Мне не патрэбныя добрыя сцэнарысты, вундэркінд ты хрэнаў, мне патрэбныя добрыя ныральнікі. Мне патрэбныя людзі, якія трыццаць сэкундаў, адведзеных на ролік, могуць ня дыхаць. Бо бурбалкі, што не давала мне паказаць у этэры вунь тая мілая дзяўчына, якая таксама звольненая, ня так сабе бурбалкі, я іх ня проста так запхнуў у сцэнар. Гэта мае бурбалкі, трасца на іх, бо там быў я, гэта я лагодзіў Трэцяга Хлопца пад вадой. Бо мой Трэці Хлопец — гэта і ёсьць наш заказчык і глядач адначасова. А сябе, мілая дзяўчына, я выразаць не зьбіраюся.
Тут арт-дырэктар абвёў позіркам прыціхлых работнікаў.
— Дарэчы, і ўсе вы, тыя, што пляскалі сцэнару Чон У Чхі, звольненыя, бо ні чорта вы ня цяміце ў рэкляме... Але каб зьмякчыць вашую горыч, выблядкі, я скажу вам, што, хутчэй за ўсё, і мой сцэнар ня ўхваляць, што ад майго сцэнару застанецца ў найлепшым выпадку толькі сьлёган. Бо ця-
пер заказчык i глядач жадаюць мець люстэрка перад самым іхным сабачым носам, без усякіх там «навываратаў». Таму, думаю, што канчатковы варыянт будзе выглядаць так: у кадры тупа стаіць Трэці Хлопец, ля якога ўвіхаюцца, скажам, сто ці дзьвесьце Прыгажэнных Дзяўчат і лашчацца да яго, ачмурэлыя ад ягонай крутасьці, а ён буйным плянам жлукціць свой «Гунджон», трасца на яго. I, ясная рэч, не ламае галавы, не прыдумляе аніякіх хітрыкаў з этыкеткамі, адно тупа стаіць і дурэе, бо яго проста дрэчыць ад сябе самога.
Арт-дырэктар перайшоў на бубнявае выкрыкваньне:
— А паколькі гэты мой сцэнар ня пройдзе, дык я звальняю і сябе, бо дазволіў марнаваць свой каштоўны час на мадыфікацыю гэтага сабачага роліка і пакінуў гэты хітрык з налепкай у сцэнары, а ня выкінуў яго да халеры, бо я, каб я здох, маю сантымэнт да інтэлігентных і дасьціпных асобаў, да насычанага ўражаньнямі ды вытанчанымі эмоцыямі жыцьця і, як лох, заўсёды імкнуся паляпшаць сябе, як даўбак, люблю чытаць разумныя кніжкі...
На вочы арт-дырэктара нагарнуліся сьлёзы. Ён выцер іх нехлямяжым рухам, а потым з кішэні сваіх хіповых штонцаў нэрвова выхапіў маленькі нікеляваны пісталет. Чон У Чхі і дызайнэрка ў страху падаліся назад. Арт-дырэктар ужо зусім моташна загаласіў:
— А ці ведаеш, сучы ты разумец, Чон У Чхі, што я вяду дзёньнік, у якім занатоўваю свае вершы і сьветлыя думкі?! Ці ведаеш, сабака ты сьвінскі, што я кахаю дзяўчыну?!. I ўсёй гэтай лухтой я заняты замест таго, каб рэальна, чуеш, гад ты, рэал-рэальненька рабіць грошы!..
Курок спружыніста рыпнуў, паветра раструшчыў грымотны зык, і на офісную рэпрадукцыю пікасавых «Музыкаў», што ўпрыгожвала сьцяну залі паседжаньняў, пырснуў дождж з артдырэктарскіх мазгоў.
5.	Габэлен стагодзьдзя.
Цяпер, едучы начной шашой у Пхеньян, Чон У Чхі прыгадаў габэлен «Капіталізм і Камунізм», што цягам колькіх гадоў вышывала ў зацішнай сэульскай вар’ятні ягоная матка.
На габэлене выяўлена, як Бог сваёй усёмагутнай сутнасьцю прымушае чалавека ўзяць у правую руку лязо і секчы ім вены ўласнай левай рукі. Гэта не падлягае пярэчаньню. «Ты ня можаш ня біць сябе, чалавеча, бо гэта загадваю табе Я», — кажа Бог. Але літасьцівы і міласэрны, пакідае выбар зброі за чалавекам.
Сярод шмат якіх лёзаў, прыдуманых за ўсю гісторыю, найчасьцей чалавек абірае тупое лязо капіталізму. Узяўшы яго, бярэцца рэзаць сабе вены, як няўмольна загадвае яму Бог. Сьпярша нямоцна. Але ж паколькі лязо капіталізму ня вострае, на скуры застаюцца адно неглыбокія сьляды, падобныя да тых, што ўтварае гумка ад майткаў.
Раз, і яшчэ раз, дзень пры дні, месяц за месяцам. Выніку — нуль. Нічога не працуе. Нікчэмныя высілкі.
Дарма што гутарка вядзецца пра нявечаньне ўласнага цела, але чалавека дапякае ня гэта, яго злуе, даводзіць да разьюшанасьці якраз безвыніковасьць дзеяньня. Вось жа я, на зямлі і пад небам, Госпадзе, выконваю загады Твае, і, здаецца, усё як мае быць, але ці ж мог я ўявіць карціну больш недарэчную, калі жыцьцё сваё толькі па-
чынаў, што буду бавіць свае дні, размахваючы тупым лязом, ці ж мог прадбачыць гэтую прыкрую безвыніковасьць шляху свайго, жалю варты нітуды-ні-сюды? I калі наканаваў Ты мне лёс такі, дык давядзі да самага яго канца мяне. Чалавек гатовы на ўсё, каб хоць нешта ў яго атрымалася. Каб спраўдзіць хоць што ў гэтым жыцьці. Ужо ня важна — шкоднае, карыснае... страшнае...
Толькі б ня біць, ня жыць гэтак тупамерна. Ад такой роспачы няўдачніка частата і сіла ўдараў па вене паступова павялічваецца: сям-там скура пачынае лопацца.
Папраўдзе кажучы, Бог ня толькі пакінуў выбар ляза за чалавекам, ён нават не сказаў, як гэта трэба рабіць. Дый частату ўдараў таксама ня вызначыў. А як Бог па завядзёнцы маўчыць, то, што заўжды здараецца сярод людзей, Ягоны загад абрастае дагадкамі і навастворанымі правіламі. Тыя правілы, у сваю чаргу, нараджаюць новыя правілы, якія ёсьць вытворнай не ад Божых запаветаў, а вытворнай ад вытворнай і якія, зразумела, усё далей адбягаюцца ад першапачатковага наказу.
Тым часам скура на руцэ пакрываецца шматлікімі сінякамі, скураное ашмоцьце зьвісае крывавымі стужкамі, і чалавек жахаецца: «Авой, што гэта я?!» Але тут ён успамінае загад, дадзены яму ня кім-небудзь, а самім Богам, і Ягоны загад цяпер зьбянтэжанаму, зьведаўшаму пэрыяд прыкрай безвыніковасьці чалавеку болып чым калі падаецца безварыянтным і строга акрэсьленым: трэ біць. Сьвядомасьць неўтаймоўнай плыньню захлынаюць шматлікія самасуцяшэньні: «Можна трываць, можна біць і трываць, усё будзе добра, толькі рука, ну, максымум — ампутуюць руку, ну, ампутуюць, а людзі жывуць і без рукі».
Такая жудасная, мажліва, самая страшная карціна капіталізму: чалавек, хоць і пакутуючы, зацята нявечыць уласныя цела і душу, зрабіўшыся машынай, якая руйнуе сябе з імпэтным пастаянствам. I суцяшаецца, дзе нельга суцяшацца. I гэтая жахлівая засяроджанасьць на рубаньні: дзень у дзень, сям’я — набок, каханьне — прэч, мёртвае да мёртвых, даляр да даляру, ена да ены. Драпежная сканцэнтраванасьць на членашкодніцтве пакрысе паглынае ўсё астатняе жыцьцё.
У псыхіятрычнай лякарні, куды неўзабаве пасьля паховінаў прыехаў Чон У Чхі, каб забраць матчыны рэчы, прыбіральшчыца, зусім сівая бабулька, па сакрэце паведаміла, што ў дзень, калі ягоная матка адышла да Бога, у пакой завітаў дырэктар вар’ятні (дарэчы, слынны прафэсар), каб прасачыць, як санітары будуць спакоўваць яе небагаты скарб. I ў момант, калі ён згледзеў на сьцяне пакою гэты габэлен, дык там жа на месцы зьехаў з глузду, гаротнік. Убачыўшы «Капіталізм і Камунізм», распавядала нрыбіралыпчыца, дырэктар дзіка заверашчаў, не раўнуючы малпа, пачаў караскацца на сьцены і ўрэшце палез цалавацца да санітараў. Санітарам нічога не заставалася, як спавіць дырэктара ва ўтаймоўную кашулю і пакінуць яго ў былым матчыным пакоі — цяпер у якасьці пацыента.
— А можа, так і лепей, бо ўжо сьпівацца пачаў — жонка сышла, — падсумавала бабулька.
Яна жэстам паклікала Чон У Чхі за сабой углыб доўгага калідора, абапал якога шыхтаваліся бясконцыя дзьверы, і моўчкі хітнула ў бок адных зь іх. Праз маленькае вочка Чон У Чхі зазірнуў усярэдзіну: у пакоі, абабітым жоўтым плюшам,
ля акна сядзеў скарлючана-ціхмяны, з шклістым позіркам, дужа зарослы і, без сумневу, зусім звар’яцелы экс-дырэктар лякарні.