Душпастарскія спатканьні для дачнікаў
Павел Касцюкевіч
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 168с.
Вільня 2008
— Родненькі, любанькі, чаго ж ты да Ерусаліму не дайшоў?!
I моцна абняў рулю.
Гід ажно папярхнулася.
— А-ах ты, прадажнік... Найміт... Я выганяю вас з экскурсіі!
Але Юру было не спыніць, не стрымаць. 3 порсткасьцю, якой ніхто не чакаў ад сталага чалавека, ён ускараскаўся на гусеніцу, рыўком адчыніў непрывараны люк і зьнік у танкавым чэраве. Праз імгненьне адтуль пачулася:
— Хрэн я адсюль вылезу!
Пунсовая ад разьюшанасьці, гід кінула групу ды пашыбавала па паліцэйскіх, якіх ставала на тэрыторыі музэю, бо ў музэй на ўрачыстасьці, прысьвечаныя Дню незалежнасьці, прыехаў сам прэм’ер-міністар. Выслухаўшы ўвесь аповед, сяржант весела закрычаў у рацыю:
— Шымон, Шымон, у нас тут арабскі танк зь нейкім шаленцам! Прыяжджай — парагочам!
«Я так і ведаў: яны ўжо на танках, — сказаў сам сабе глухаваты Шымон, недачуўшы больш за палову. Грубым паліцэйскім ботам раструшчыў недапаленую цыгарэту. — Лезуць, гады шагідскія. Мала ім тут усыпалі ў косьці тады».
Былы артылерыст, удзельнік чатырох войнаў, Шымон заўсёды чакаў ад «іх» нечага такога. I ў этэр панеслася: «Арабскі танк... прэм’ер-міністар... замах... джыгад... тэрарысты...».
He марнуючы ні сэкунды, Генштаб паслаў у бок музэю бэтээры і войскі спэцпрызначэньня. Гэтымі сьвяточнымі днямі ў Генштабе штохвіліны чакалі ад «іх» нечага такога. Уся краіна чакала нечага такога. Руйнуючы агароджу сумежнага з музэем манастыра і прасуючы коламі ахайненькі кветнік ігумена, бэтээры спрытна абкружылі тэрактыўны танк.
Тым часам, седзячы ў кабіне, Юра пачаў сьпяваць. Выбар паў на «Перапёлачку». Словы Юра ведаў кепска — з усёй песьні адно двухрадкоўе:
Як у перапёлкі забалелі крылцы, Ты ж мая, ты ж мая перапёлачка.
Каб было што сьпяваць, памяняў другім разам «крылцы» на «дзюбку». Потым — «вочкі» на «ножкі». Калі скончыліся часткі цела, Юра перайшоў на апяваньне ўнутраных органаў невылечна хворай птушкі: у перапёлкі па чарзе пачалі балець ныркі, глянды і печань. Гукі песьні, перакручаныя і ўзмоцненыя сьценамі танка, ляцелі над музэем ваяўнічымі мантрамі садамхусэйнаўскіх легіёнаў.
Прадстаўнік асобага аддзелу «Шабака» па перамове з тэрарыстамі — чорныя акуляры на арліным носе — скіраваў у бок Юравага танку мэгафон. Гучнагаварыльнік засыкаў, і адтуль вырвалася:
— Салям алейкум!
— Як у перапёлкі забалелі зубы...
«Тэрарыст пагражае, на перамовы не ідзе», — нэрвова панеслася ў этэр. Прэм’ер-міністра з усёй сьвітаю тэрмінова эвакуявалі ў сутарэньне манастыра маўчальнікаў. Ігумен-грэк, разьюшаны грубым уварваньнем і зьнішчаным кветнікам, закусіў кулак, каб не парушыць зароку маўчаньня. У неба паднялася эскадрылья «Ф-16» і верталёт.
Празь сем колаў ачапленьня дарэмна намагалася пракрычацца гід:
— Гаспада! Ён, вядома, здраднік, але ня варта па ім страляць. Гэта негуманна...
Нейкі зух са спэцпрызначэньня скруціў гіда і з усёй сілай павалок упрочкі. Гід прарэзьліва загаласіла:
— Хлопцы, што вы робіце? Я ж свая.
Але хлопец толькі мацней учапіўся ў гіда і нават неўпрыкмет штурхануў яе прыкладам у сьпіну.
Тая аж падскочыла — хутчэй ад абразы, чым ад болю: нашы білі сваіх.
Песьня спынілася, і з танка пачулася:
— Адпусьці гіда, гад! Зайцман жартаваць ня любіць.
I прадоўжыліся сьпевы.
Гукаўлоўныя рэтрансьлятары імгненна пераслалі Юравы словы ў Генштаб, дзе група стратэгічных перакладчыкаў пераклала іх на іўрыт («Тэрарыст выстаўляе ўмовы»). Праз дваццаць сэкундаў гіда адпусьцілі. А празь семдзесят дзеля ўсякай бяды на баявую варту выйшлі тры атамныя субмарыны.
— Як у перапёлкі забалелі жабры...
Турнуўшы манахаў разам з ігуменам, у кельлях заселі снайпэры. Запанавала злавесная ціша. Нешта павінна было адбыцца.
I тут ачуняў эфір: «Ігумен манастыра маўчальнікаў... прэм’ер-міністра... за горла... «Задушу!» — крычыць... і душыць, тэрарыст!..»
Калі ўсе разьехаліся, разьляцеліся ды расплыліся ратаваць прэм’ера, ля танка засталіся двое: жаўнер унутраных войскаў, каб вартаваць, і гід з размазаным ад сьлёз макіяжам.
— Пра што ён сьпявае? — спытаўся жаўнер ды павярнуў галаву ў бок жанчыны.
Нізкае сонца асьвяціла ягоны смуглявы твар.
Гід уважліва паглядзела на жаўнера і глыбока зацягнулася пазычанай «пэлмэлінай».
— Пра, пра... Ат, ты не зразумееш...
Потым сабе пад нос дадала:
— I я таксама...
Паміж Аялонскай далінаю ды падножжам Ерусалімскіх гор з чырвонага ў іржава-жоўтыя яблыкі танка неслася Юркава песьня, бясконцая і ад-
настайная, як Юдэйская пустэльня. А ў мора, дзе дрэйфуе выспа Кіпр, распаленай да беласьці паўшэкелевай манэтаю закацілася-завалілася вечаровае сонца.
Як у перапёлкі забалела сэрца.
Адпачынак — гэта...
Я гандлюю садавіной на вуліцы. Калі ўжо чым займацца ў жыцьці, дык лепш за ўсё гандляваць садавіной. Гандаль садавіной на вуліцы — гэта штодня новыя знаёмыя, вітаміны для ўсёй сям’і, пастаянныя праверкі, 10 санэпідэмстанцыяў, 300 кантралёраў, дзяржнагляд, падатковая. Лепш за ўсё — праверкі. Калі ёсьць праверкі, ніколі не бывае сумна.
— 3 заўтрашняга дня, — кажа адзін з кантралёраў напрыканцы восені, — вы на вуліцы прадаваць ня будзеце. Застудзіцеся. Нікому гэта не патрэбна — ні нам, ні вам. Адпачывайце.
Таму ўзімку я не працую. Лепш за ўсё не працаваць. Адпачынак — гэта процьма вольнага часу, сон да дванаццатай, прагляд улюбёнай тэлеперадачы «Прагноз надвор’я». «Лета будзе халодным і незагарным» — гэта не прагноз надвор’я, гэта сьвятая праўда ўжо шмат гадоў. Таму я іду заказваць летнюю турпаездку за мяжу яшчэ ўзімку. Турагент кажа:
— Куды вы жадаеце паехаць?
— На Міжземнае мора, — кажу.
— Ваў, — кажа, — Міжземнае мора! Міжземнае мора — гэта Італіва, Францыва? Ваў!
— He, — кажу, — Міжземнае мора — гэта Ізраіль.
— А—а... — кажа, — Ізраіль... Ізраіль — гэта там, дзе аўтобусы часта ператвараюцца ў аэробусы?
— He, — кажу, — Ізраіль — гэта там, дзе Ерусалім, пустэльні, 100 тысяч выхадцаў зь Беларусі.
Ну і, вядома ж, незабыўнае, лагоднае, смарагдавае мора.
Улетку прылятаю ў Ізраіль. Сустракаюць сваякі. Адразу вязуць паказаць сьвятое для кожнага ізраільца месца — накрыты стол ва ўласнай кватэры.
— Можа, — кажу, сьціпленька талопячы вочы долу, — перанясем усё на мора?
«Усё» — гэта вядро аліўе, два — гарэлкі «Кеглевіч», нясыпкая, крэпанькая такая ізраільская бульба, хатняе караоке зь Ясямі ды Алесямі, дзядзя Міша зь Ерусаліму, цёця Рая з Хайфы. Back in BSSR па поўнай праграме.
— Калі выпіваць «засустрэч», — кажу яшчэ, — дык лепш за ўсё на пікнічку ля мора. Мы што ж, не Эўропа?
3 твараў сваякоў відаць, што яны не Эўропа. Яны дзікая, крыважэрная Азія. Ім хочацца хатняга караоке па поўнай праграме.
Лепш за ўсё пачостка з сваякамі. Заўсёды ёсьць з кім выпіць, пра што пагаманіць, на што паскардзіцца. Усё зьедзена, вёдры здадзеныя. На атрыманыя грошы куплена паўвядра аліўе і столькі ж «Кеглевіча». Алеся косіць канюшыну, а Ясь крычыць над Палесьсем. Дзядзя Міша замест Ерусаліму едзе ў Хайфу, цёця Рая замест Хайфы едзе чорт ведае куды. 3 двухтыднёвага адпачынку застаецца пяць дзён.
Найлепш пасьля працяглага банкету паехаць на аўтобусе на Мёртвае мора. Мёртвае мора — гэта 475 мэтраў ніжэй за ўзровень мора, пальмы, горы. Мёртвае мора — гэта немагчымасьць патануць, бо вада салянейшая за норму ў шэсьць разоў. Або ў сем. Два разы пакупаўся — двухтыднёвы плян па моры выкананы. А калі ўжо едзеш на Мёртвае мора на аўтобусе, дык лепш за ўсё ехаць
з суайчыньнікамі. Суайчыньнікі — гэта магчымасьць пагаманіць пра агульназнаёмых кантралёраў і санэпідэмстанцыю. Суайчыньнікі — гэта магчымасьць пачуць пра тое, што «быў такі выпадак, калі ў аэрапорце «Менск-2» затрымліваўся рэйс з тургрупай на Італію. Дык адна жанчына проста ў аэрапорце распранулася да купальніка»...
— А што? — сказала тая жанчына прэсе і трохі пазьней у міліцыі. — Згодна з гадзіньнікам, мой адпачынак на моры пачаўся роўна тры гадзіны таму. He хвалюе. Ад вінта!..
Калі ў салёне толькі твае землякі, будзь пэўны, што твой аўтобус ніколі не ператворыцца ў аэробус.
Па дарозе на мора дзьвюххвілінны прыпынак з сэрыі «хлопчыкі налева, дзяўчаткі направа».
— Бялорусы! — крычыць экскурсаводка, — Куды ж вы, бялорусы? Гэта толькі кібуцнае вадасховішча, да мора яшчэ 20 кэмэ.
Ахвяры несправядлівага замбраваньня плянэты Зямля моўчкі выходзяць на бераг. У іх непамяркоўныя, нерахманыя твары выкінутых у пустэльню рэптыліяў.
— Нам напляваць! — кажа завадатар-алігатар зь Пінску. — У нас кароткае, незагарнае лета. У нас няма выхаду да мора. Мы хочам загараць і купацца. Мы далей не паедзем. He хвалюе. Ад вінта!
— Жудкія людзі гэтыя бялорусы, Сёма! — кажа экскурсаводка кіроўцу і назаўтра бярэ адпачынак за свой кошт, даючы сабе зарок ніколі, ніколі ня ехаць з «гэтымі іхціяндрамі пяшчаных кар’ераў», з «гэтымі бульбянымі фанатыкамі».
У апошні дзень я-ткі мушу выкупацца па-сапраўднаму. Але ж я ня ведаю ані дзе я атабарыўся ў сваякоў, ані адрасу мора. Mae сваякі — харошыя людзі, і нават рыхтуюць вёдры на разьвітальную
пачостку. Але найлепш мне пасьпяшацца і ўцячы з чамаданам праз акно. Найлепш, калі ўсё сьпехам. Калі сыіяшаесься, ёсьць магчымасьць праехацца на таксоўцы. Таксоўка завязе цябе на мора без усялякіх адрасоў.
I вось яно. Смарагдавае, лагоднае, незабыўнае. Пакідаю чамадан на беразе, распранаюся. Калі ты ўрэшце трапіў на мора, дык найлепш сядзець у вадзе тры гадзіны запар. А на беразе — джыпы, паліцыя, ачапленьне. Крычаць у гучнагаварыльнік нешта па-мясцоваму і, мусіць, па-ангельску. Разоў сто крыкнулі. Калі ўжо вывучаць якую мову, дык найлепш ангельскую. 3 ангельскай мовай не прападзеш. Ангельская — гэта сябры па ўсім сьвеце, чытаньне этыкетак бяз слоўніка, гэта «ес пліз» і гэта «ноў сэнк ю». Я ангельскай ня ведаю. Але ўсё ясна і безь перакладу. Паліцыя ўзарвала пакінутую без нагляду торбу. Думалі, у ёй бомба. Тут у Ізраілі гэтак часта робяць. А ў торбе была ўсяго толькі адзежына. Памыліліся. Але ж пашкуматалі тую торбу дай божа.
Выходжу на бераг. Да мяне шыбуе паліцыянт. Выявілася, наш. He, ён не паліцыянт наш, ён чалавек наш. 3 Гомелю.
— Гэта ваш, — кажа, — чамадан... быў?
— He, — кажу, — ня мой. Мой чамадан... ёсьць, так бы мовіць, адным кавалкам. Досыць такім вялікім. А гэта во нейкая скураная біжутэрыя для прусакоў.