Душпастарскія спатканьні для дачнікаў  Павел Касцюкевіч

Душпастарскія спатканьні для дачнікаў

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 168с.
Вільня 2008
33.56 МБ
не адзін нават купіў русалку. Нейкі хакер. I што тут зьдзіўляцца? Будзе сабе трымаць у сваім доме русалку. Мама, ну якая праблема трымаць русалку ў кватэры? Што харч? Вам толькі б паесьці. Зусім бульба ў галаву дала на старасьці гадоў. Гэта наагул ня ёсьць праблемай. 3 харчам для русалкі. Можна скормліваць ёй вашыя ўлюбёныя гарэлыя батоны ІІІ-яй катэгорыі. Ну вядома, на хлебазаводзе. Або на «Камунарку» хадзіць на задні двор па пратэрмінаваныя вафлі ў шакалядзе. Плесьню ножыкам саскубаеш — і тачы на здароўечка. Жыць-сыіяваць русалка будзе. Тут я прадбачу добры фінал. Ня тое што ў гісторыі з дрэварубам у Японіі. Паехаў адзін наш у Японію лес валіць на два гады. Ну, ён з сыночкам, зразумела, ліставаўся па Інтэрнэце. I раптам сын бачыць, што бацька фігуруе ў розных позах. На парнасайтах. Сыну зрабілася неяк ніякавата. 3 аднаго боку, быў рады высьветліць сынок, што ягоны бацька — ого-го-го які яшчэ крэпкі. Як дуб. Але з другога боку. Інфармацыя і, сама галоўнае, карцінка, што той толькі з мужчынамі. He, ну я супроць іх, гэтых, нічога, але ж бач — бацька. Няёмка — сьвятое. Куды цяпер усе гэтыя ўспаміны зь дзяцінства дзяваць? Як цяпер ставіцца да навагодніх падарункаў пад ёлкай? Ну, сыночак пайшоў калупацца яшчэ глыбей: дастаў парольны доступ і заходзіць у сакрэтны Інтэрнэт, выключна для членаў камчацкай чыгункі, і ў іх эксклюзіўным жывым журнале чытае, што бацьку на японскім лесапавале выпадкова самурайскай бэнзапілой ногі адцяпала. I фотка вісіць. Ня ног, ня ног, мама, фотка. Усяго астатняга. Ось так во: татуля — нікчэмны калека. Хлопец яшчэ пакалупаўся ў Інтэрнэце. Заходзіць цяпер ужо на самы-самы, самы-саменькі найсакрэтней-
шы сайт, куды і зайсьці немагчыма. I бачыць: акрамя ўсяго таго прочага, ёсьць сьведкі, што бацька да таго ж прытаргоўвае «Гербалайфам». I тут сынок, няздольны даць рады ўсім гэтым комплексам бацькі, пайшоў і выкінуўся з акна. Зь дзясятага паверху хрушчоўскага дому. Іх на ўвесь Менск толькі дзьве такія дванаццаціпавярховыя хрушчоўкі ёсьць. У шасцідзясятыя для кітайскага дыпкорпусу збудавалі. Здаецца, і цяпер стаяць на Багдановіча. Тады Горкага. Максімава Максімавіча.
2.	Сьмерць у пустой кватэры.
Першая занепакоілася ягоная маці. Калі нанятыя хлопцы, маладыя рознарабочыя з блізкай будоўлі, ад якіх, быццам мёртвай вадой, тхнула віннымі парамі, выламалі дзьверы, матчына вока маланкава выхапіла гэтую крыклівую пустэчу белых сьценаў гасьцёўні. Скінутыя ў некалькі купаў кніжкі. А ў разорах паміж імі — сіліконавая нітка нібыта смаўжынай дарожкі-склізі на паркеце.
Першы будаўнік зьнепрытомнеў на месцы, як толькі выбілі дзьверы і ў твары тхнула нясьцерпным смуродам перагнілых рыбіных адкідаў. Другі — празь нейкае імгненьне, згледзеўшы пазелянелыя голыя ступакі выпрастаных ног, што вытыркаліся з-за вушака спальні. Але мерцьвяком ня пахла — усё перабіваў рыбін смурод.
Пабіты плямамі гніеньня, у спальні ляжаў труп сына, але маці не абамлела і, перабываючы ў аўтапілётнай паўпрытомнасьці, хістаючыся, з гермэтычна-тупамерным погудам у галаве, чамусьці пасунулася на кухню, адкуль і патыхала адкідамі.
На падлозе паміж лядоўняй і пральнай машынай убачыла зялёнае, бы збуцьвелы камень, жано-
чае тулава. Тулава аздаблялі ахайна прыбраныя доўгія валасы, яны амаль цалкам ахіналі худыя прыгожыя рукі. Аднак незалежныя ад чыіхсьці жаданьняў, заўсёды цікаўныя людзкія вочы працягвалі вандраваць усё ніжэй па мёртвым целе і ў месцы, дзе мусіў быць працяг, ногі, нечакана напароліся на масіўны, закручаны ў колца хвост. Лускавічны хвост русалкі.
3.	Русалчыны сьлёзы.
Русалка не любіла прымаць душ разам. У першы дзень трое грузчыкаў з інтэрнэт-крамы — чырвоныя бэйсболкі і пярэстая ўніформа — занесьлі вялізны акварыюм у кватэру. Ён даў аднаму зь іх шчодрую гасьціну. Потым, калі за імі зачыніліся дзьверы, ён, не шкадуючы вопраткі, дастаў з акварыюму сьлізкае зьнізу, а зьверху аксамітнае цела ды панёс у ванну, каб памыць. Але русалка выпрастала далікатную шыю і па-шляхетнаму павольна закруціла галавой на знак адмовы — маўляў, я сама. Стала пазіраць з маўклівым дакорам ды не пусьціла вады, пакуль ён ня выйшаў і не прычыніў за сабой дзьвярэй.
Гэтая шчырасьць рухаў зачаравала яго, і неспадзявана ён даў самому сабе дзіўнаватую клятву, што не разьлюбіць яе ніколі, хоць закахаўся ўсяго некалькімі сэкундамі раней, калі праз шкляныя сьцены акварыюму і смарагдавыя фіранкі водарасьцяў згледзеў яе ўважныя, крыху раскосыя вочы.
Найбольш яго агаломшыла адкрыцьцё, што ў яе кароткая памяць. Вельмі. Аднаго разу, калі, накінуўшы палітон на саколку, ён выправіўся ў горад па справах, а вярнуўся толькі надвячоркам наступнага дня, дык русалка яго не пазнала зусім.
Ён зайшоў у спальню, а яна, паўседзячы на канапе, толькі зьбянтэжана лыпала вачмі. Аднак калі ён наблізіўся і паспрабаваў абняць яе, яна нязмушана, ужо бяз каліва разгубленасьці, злосным кулачком — удар зьнізу — заехала яму праміж ног. Адскочыўшы да сьцяны, не па-людзку сыкнула і прыняла абарончую паставу.
Яму давялося знаёміць яе з сабой нанова. Зразумелая рэч, цяпер ён ведаў русалчыны звычкі і характар, і таму працэс збліжэньня значна скараціўся. Але зь яе боку ўсё адно гэта было знаёмствам з чужаніцам, і пакуль русалка зноў не абжылася ў абдоймах ягонага каханьня, яны даволі доўга нават спалі ў розных пакоях. I, безупынку круцячыся на раскладанцы, ён, самотны, думаў, што, пэўна ж, цяпер яна будзе кахаць яго менш, бо зусім ня памятае гэтай процьмы прыемнасьцяў, якую ён пасьпеў зрабіць ёй да таго злашчаснага выхаду ў горад.
Прыемнасьці былі ўсякія-розныя. Да прыкладу, штодзённы масаж сьпіны, што доўжыўся амаль гадзіну, ажно пакуль яго кволыя, якія ведалі толькі ляпаньне па клявіятуры, пальцы не пачыналі выконваць загады мозгу ці не з сэкундным спазьненьнем.
Ягоны дзень складаўся з выкананьня ейных дробных просьбаў: прынесьці шклянку вады, запарыць гарбаты, пачухаць сьпіну, паслухаць эфэктныя цытаты, знойдзеныя ёю ў чытанай кнізе. Калі яны ўжо былі ў ложку, а ён цягнуўся патушыць сьвятло, дык яна магла папрасіць разбудзіць яе праз чвэртку гадзіны, маўляў, хоча абмысьліць сёе-тое, і тады ён, прадзіраючыся праз моцную прыспанасьць, мусіў чуйнаваць, дарма што яна, разбуджаная праз гэтыя пятнаццаць хвілінаў, асавелая, усё адно засынала наноў, гэтым разам ужо
на стала, так і ня выканаўшы сваіх плянаў падумаць перад сном.
Яго тачылі сумненьні, ці ж яна любіць за ўвесь суплёт учынкаў, за зьнешнюю адметнасьць і апрычоны характар, то бок за тое, чым ён ёсьць, або, можа, ён ёй даспадобы толькі ў нейкі акрэсьлены момант, калі яна робіцца ўдзячная за нейкае пэўнае дзеяньне, да прыкладу, у час масажу, а потым — зноў непатрэбны. Да таго ж, ён спалохаўся, што ў русалкі наагул рыбіна памяць — на колькі сэкундаў, ды русалка забывае яго безьліч разоў на дзень. Але дзіўным чынам ад тых сумненьняў і страхаў у ягоным сэрцы імпэт змагацца за яе толькі дужэў, адно мацнела жаданьне рабіць ёй яшчэ больш прыемнасьцяў, ды, ахвяраваўшы сабой без астачы, залагодзіць яе да ўзаемінаў, заслужыць іх дзеяньнем. Пры гэтым цьвярозую думку, якая зусім не давала веры, што рабленьне прыемнасьцяў можа спрычыніцца да любові ў адказ, ён старанна заганяў у самыя глухія куткі сьвядомасьці.
Цяпер ён не ўжываў алькаголю, бо баяўся праспаць яе памяць, і штораніцы, яшчэ ў ложку, зазіраў у вочы, намагаючыся спраўдзіць, ці ж не забыла яна яго. I толькі атрымаўшы ад яе знак — ці то напоўнены схаванага сэнсу зрух брыва, або шчыра-трапяткое пырханьне вейкаў, — супакойваўся і ішоў на кухню гатаваць каву або займацца якімі іншымі справамі, якіх менела дзень пры дні. Але ж пакуль такі знак не паўставаў, ён пачуваўся пад цяжэзным чыгунавым саркафагам чорнага нябыту і адно натужліва сачыў за рухамі ейнага цела, шукаючы, не знаходзячы, зноў шукаючы і нарэшце заўважаючы прагна чаканыя прыкметы станоўчага адказу.
Начамі яму не спалося. Чуў пасьцельную мітусьню з надта блізкіх вокнаў суседзяў. Прыслуховаўся да лопату кажановых крылаў. 3 акацыі, якая расла на цеплатрасе побач з акном, кажаны выпырхвалі, часта і густа махалі няўклюднымі крыламі і, бы прывязаныя невідочнымі гумавымі жгуцікамі, па неймавернай траекторыі хапатліва вярталіся ў гушчар, апавядаючы на ўльтрачастотах свае злавесныя вэрсіі стварэньня сьвету. Лічыў крокі самадастатковых катоў, якія пахаджвалі па даху над ягонай галавой: іх сталёвыя кіпці біліся аб бэтонныя пліты, а хвасты мялі месяцовы пылок. Аднак уранку, калі, дазволіўшы сабе на некалькі хвілінаў адлучыцца з кватэры, ён выходзіў наверх і глядзеў на тое месца, дзе ўчора ступалі каціныя лапы, то бачыў толькі загнюшаны, пакрыты смалою дах.
Вяртаўся назад у кватэру, а тым часам русалка, ужо прачнуўшыся, пажадліва сьцябала хвастом, зь юрлівай млявасьцю аблізваючы з лыжачкі рэшткі вішнёвага ёгурту, — любошчаў ёй хацелася адно раніцой. Але больш нават за хвіліны блізкасьці ён любіў рэдкія імгненьні мілоты, зыркага, бы нядзельнае сонца, шчасьця, імгненьні, якія раз-пораз надараліся надвячоркавымі гадзінамі, калі бяз дай прычыны русалка похапкава прытуляла ягоную галаву да сваіх маленькіх грудзей, пачынала гладзіць па рана аблыселай макаўцы, казаць «Жэнечка» і шэптам сьпяваць на мёртвых мовах песьні, цягучыя, як карамель. I на пэўнай хвіліне, калі выхад у абсалют набліжаўся, то час на імгненьне правісаў, запавольваўся, татальнае шчасьце марудзіла з прыходам, і менавіта ў такі момант, нібы адчуўшы прыкрую затрымку, яна мацней сьціскала свае абдоймы — і гэтага хапала.
Неўзабаве паўстала праблема з інтэрнэтам. Побач будавалі дом, пашкодзілі тэлефонныя кабэлі. На двор ён не выходзіў, бо баяўся, што русалка яго забудзе зноў, аднак і людзей у кватэру пускаць не выпадала. Для сваіх хакерскіх апэрацыяў у Сеціве ён паспрабаваў карыстацца мабільнікам замест кампутара, але мабілка пастаянна вісла і рады не давала.
Тады надумаў прадаць мэблю. Па тэлефоне даслаў прыватную абвестку ў газэту. Потым вываліў на падлогу нікому не патрэбныя за цяперашнім сьветам кнігі. Абы-як нагамі сьпіхнуў іх у купы. Падчас пазбаўленьня кніжнай шафы гонару русалка, як і раней, калі яна рабілася сьведкай дзеяньняў, зьвязаных з руйнаваньнем і дэструктурызацыяй, ажывілася, узьнялася вэртыкальна на свой хвост, не раўнуючы кобра, а ў ейных вачах шуганула лютае полымя. Закруціла рукамі, імпэтна заківала галавой, і гэта нагадала яму жаночыя танцы — ці то арабскія, ці то індыйскія.