Душпастарскія спатканьні для дачнікаў  Павел Касцюкевіч

Душпастарскія спатканьні для дачнікаў

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 168с.
Вільня 2008
33.56 МБ
Зьняможаная доўгім і бясплённым сядзеньнем у кабінцы, былая дацэнтка наважваецца на адчайны ход. Зноўку выскоквае з кабінкі, адчыняе насьцеж акно, потым спружыністым крокам выходзіць зь дзьвярэй мужчынскай прыбіральні на калідор і, прамармытаўшы: «Вой, пераблытала!», пад канвоем зьдзіўленага позірку правяраючага шмыгае ў дзьверы жаночай прыбіральні, што знаходзіцца побач. Моцным рыўком адарваўшы асадку, якая вісіць на шпагаце побач з журналам, былая дацэнтка тут таксама адчыняе акно і, зухавата скокнуўшы на батарэю, выходзіць у праём і апынаецца на вонкавым падваконьні. Высока. Паміж аконнымі праёмамі жаночай і мужчынскай прыбіральняў больш за паўмэтра голай сьцяны, таму ёй трэба сьпярша паставіць на падваконьне мужчынскай прыбіральні нагу, а потым, чапляючыся рукамі за вуглы праёмаў, перанесьці на яго ўсё цела.
Былой дацэнтцы прыходзіць на розум, што яна ўжо не маладое дзяўчо. Гэтая думка наведвае яе якраз тады, калі яна ставіць нагу на вонкавае падваконьне мужчынскай прыбіральні. Думка нагэтулькі
нечаканая, што імгненна пацяжэлае, сшэрхлае цела катэгарычна адмаўляецца пераносіцца ды стварае клясычны прыклад сытуацыі «ні туды ні сюды». Рукі інстынктыўна чапляюцца за вуглы праёмаў. Укрыжаваная ў форме літары «х» на сьцяне паміж вокнамі, жанчына краем вока бачыць, як у кабінку мужчынскай прыбіральні заходзіць сын. Рызыкуючы бразнуцца з трэцяга паверху, яна паволі аднімае адну руку і, намацаўшы ў кішэні цыліндрык губной памады і кавалак паперы, асьцярожна дастае іх. Потым выхоплівае ротам каўпачок і пачынае пісаць памадай на паперчыне, прыціскаючы яе да сьцяны кончыкам носа. Пасьля гэтага камечыць паперчыну і шпурляе яе праз акно мужчынскай прыбіральні. Яна ня толькі шпурнула праз акно, але і здолела пацэліць ў зазор пад дзьвярыма кабінкі, дзе чакаў гатовага заданьня сын.
За дваццаць хвілінаў да заканчэньня іспыту хлопец з папяровым камяком у кішэні заходзіць у аўдыторыю. Асьцярожна, каб ніхто ня зьмеціў, разгортвае матчын аркуш пад партаю. На аркушы размашыста намазана нязграбнымі чырвонымі літарамі:
ТРЬіМАйСЯ СЫНОК. MAMA 3Ш
— Такой бяды! Паляталі-палуналі над вулкамі і ціхенька вярнуліся ў родную двухпакаёвачку.
— Вось тут і праблема, доктар. He лятаецца мне над Афакімам. Ведаеце, толькі выпырхну ў вакно — адразу нясе ў Тэль-Авіў. Цэлую ноч над ім кружляю, а потым яшчэ палёт назад. Надта ўжо ўтомна. Зьнябудуся за ноч, а раніцой ізноў на працу, а мне гэта цяжка. Памажыце, доктар.
Прыкладам, ён дурэе ад Афакіму. Нью-мястэчка спасярод пустэльні: згубленыя паміж выдмамі цыстэрны з таматным сокам, канвульсіўная настальгія па сьвініне. Вось словы з укладзенага ім «Імігрант-п’ян-блюзу»:
A-fuck-фак-факім — Файны горад для алім. «Алім» — гэта па-габрэйску «імігранты».
— А там вы ляталі?
Для доктара Шапіра гэтае слова даўно страціла сваю актуальную таямнічасьць. I для яе яно хутчэй прафэсійная прылада ўвайсьці ў сутонлівы лес вобразаў сваіх пацыентаў. Слова-ключ для пасьпяховай працы. Яна, са стажам не ў адну сотню гадоў і з досьведам працы не з адной тысячай эмігрантаў, ня памятае, адкуль паходзіць сама і дзе яе «там», мо Заходняя Ўкраіна, а мо...
Мо Заходняя Украіна, А мо Паўднёвая Караліна.
(Музыка і словы сына).
— Адзін раз, доктар. Над Менскам, зімой 64-га. Па радыё ўжо абвесьцілі, што гэта Гарві забіў Кенэдзі. А мне, ведаеце, так стала вусцішна, іду па вуліцы, а нешта такое віруе ў жываце, і тут — як нейкі стрыжань падымае ў паветра. Ачомалася, гляджу — Менск пада мною, а я адляцелася на самы пачатак Горкага. Потым па-над таполямі кірую ў бок сквэру. I далей: па-над Опэрным, Дом тэлебачаньня, па-над Круглай, па Варвашэні, уздоўж Якуба Коласа, ля ЦУМу, рэспубліканская баль-
ніца, парк Чалюскінцаў. Тут расьцяроб якісь пачаўся — кідае туды-сюды: то на Чкалава, то на Лодачную, то на Чыгуначную, вакзал, потым Маскоўская, Магілёўская, Асаналіева..; He, Асаналіева тады яшчэ не было, былі Жылуновіча, Брылеўская — туды мяне і запраторыла, Кузьмы Чорнага, Ерусалімская...
— Усё, што я магу для вас зрабіць, — гэта павысіць дозу адпачынку. Дарэчы, Ерусалімскай тады яшчэ таксама не было...
— Дзякуй, доктар. Сапраўды, не было. А адкуль вы... Вы мянчучка, доктар Шапіра?
— Хутчэй за ўсё, не. Сама ня ведаю, адкуль ведаю... Стоп, пачакайце, пачакайце... Я толькі не зразумела, чаго вы не жадаеце: не лятаць або не працаваць?
— Чаго я сама не жадаю?
— Так, так. Гэта важна. Паслухайце, я даю вам два тыдні адпачыць: пабудзеце дома, узважыце ўсё пры вольнай часіне, — кажа ды піша бальнічны на два тыдні аплачанага сацыяльным страхаваньнем адпачынку. — Падумайце і прыходзьце ўжо з адказам.
На бальнічным жанчына едзе ў Тэль-Авіў. На кічліва намаляваным рэклямным плякаце чацьверка «Бітлз» п’е колу з саломінак і есьць шаўрму — гэта Тэль-Авіў, мо першы яе наземны візыт.
Менскае каханьне Лі Гарві Освальда заходзіць атрымаць грашовую дапамогу як новая рэпатрыянтка ад ізраільска-амэрыканскага дабрачыннага таварыства імя Дж. Ф. Кенэдзі. У фае выстаўленыя раньнія здымкі Мэрылін Манро. Каханыя жанчыны прэзыдэнта і яго забойцы
сустракаюцца. У Мэрылін твар усеяны ластавінкамі.
Мэрылін па-ранейшаму маладая, Мама па-ранейшаму жывая.
Гэтыя радкі прыдумаў ня сын. Гэтыя радкі прыдумала сама жанчына, ведаеце, неяк вырвалася, а што вы думаеце — таксама здольнасьці ёсьць, творчы талент. Яна ж яго і нарадзіла. Ад яе сыночак і ўспадкаваў. Як ён кажа: «Мы ж сваякі, мама».
«Як табе нашая блізкаўсходняя філія НьюЁрку, мама? Чаму не зайшла ў госьці, калі была ў Тэль-Авіве, мама?»
У вечар перад візытам у паліклініку жанчына ўжо ведае адказ. Займае гарызантальнае становішча, каб, адпачыўшы пару-тройку гадзінаў, яе цела ўзьнялося зь нерасьсьцеленага ложка, вымкнула ў вакно і пакінула сьпясочаную правінцыю.
Па Сокалава, па Караля Георга V, па-над рогам Кацнэльсана і Генэрала Аленбі, па Жабатынскага, уздоўж Ротшыльда і Бэн-Егуды, па Арлозараву ў бок плошчы Іцхака Рабіна (былая Усіх Цароў), жылыя дахі раёну Флёрэнтын, стары аўтобусны вакзал, паміж хмарачосамі «Азрыелі», рынак, Ерусалімская...
I далей, далей: праспэкт Джона Кенэдзі, бульвар Мэрылін Манро.
Доктару Шапіра Псіліклініка г. Афакіму Просьба.
Шалом, доктар!
Хачу не працаваць і, па магчымасьці, не лятаць.
3 павагаю
(Імя.
Подпіс. Дата).
Стаіць на парозе сынавай кватэры. Трымае ў руках далікатную валізку.
— Вось толькі што патэлефанавалі з сацыяльнага страхаваньня. Інваліднасьць даюць. Прыязны такі малады чалавек. Сказаў, што пэнсію ўжо аформілі. Ня буду больш працаваць, і ёсьць надзея, што праз пэўны тэрмін скончацца палёты.
— Якія палёты?
— Няважна, сынок.
— I што ты будзеш рабіць?
Кажа, а глядзіць у сьцяну.
— Перабяруся ў Тэль-Авіў. Да цябе, калі пусьціш. Будзем хадзіць на мора, есьці кавун. Захварэла я, сынку. Нават найлітасьцівейшая доктар Шапіра, па-мойму, ня ведае, што са мной. А ў яе, дай ты мне веры, багаты досьвед у лекаваньні хваробаў.
Нарэшце гэты позірк. Як прахапіўся пасьля душнага сну. Спыняе самакалупаньні, рухаецца разьняволена. Вочы дыхаюць, рукі — машыны для абдымкаў, галава генэруе правільнае пытаньне, слушнае пытаньне — як мае быць:
— Мама, ты памрэш?
Сыны! Гэтак, гэтак размаўляйце з матулямі!
Вочы жанчыны пяшчоцяцца ў адказ. Расьцякаецца струмянямі сьмех. Сьмяшлівыя вочы ў абсадзе зморшчынак — згустак спрадвечнай матчынай перавагі.
— Толькі калі сутыкнуся з Спайдэрмэнам, сынок.
ССК-1
Першы беларускі сьвін-скарбонка-касманаўт адпусьціў усе ступені сваёй ракеты ды ўжо трэція суткі круціцца на каляземнай арбіце. «Выходзьце ў адкрыты космас!» — натужліва равуць дынамікі Цэнтру кіраваньня касьмічнымі станцыямі. Але нешта яму замінае. «Вяртайся на Зямлю — мне безь цябе кепска», — плача па той бок проваду жонка. Але гэта няпраўда. Яна кажа гэта, ды ён уяўна чуе мужчынскія галасы на заднім пляне. Сябры ўмаўляюць яго не ад’ядаць сабе сэрца і разысьціся. Баба з возу. Але нешта яму замінае.
Дзеці першага беларускага сьвіна-скарбонкікасманаўта, худзенькія сіненькія, паляць за гаражамі плястмасу. Яны прыходзяць дадому, разгортваюць падручнікі і пачынаюць лізаць літары. Ён дасылае поштаю ўсе заробленыя баксы і ў лістах просіць сваіх бацькоў ня кідаць у выбарчыя скрыні ўстаўных сківіц. У ванным пакоі ягонай службовай кватэры жыве кракадзіл. У яго ўсё ў парадку. Проста цудоўна. Усім прывітаньні.
Па гулкіх калідорах касьмічнае станцыі гайнямі бегаюць байструкі Белкі і Стрэлкі. Салянка ў цюбіках з раніцы скісла.
Больш за ўсё на сьвеце ён бы хацеў быць першым сьвінам-скарбонкай-касманаўтам, але ж не беларускім, а ўкраінскім. Ужо другія суткі яму мроіцца гэтае ціхае, блізкае шчасьце — межаваць з Малдовай, закідвацца тлустым, хоць лыжкай, чарназёмам і, прахапіўшыся пасярод ночы, уба-
чыць поруч, як падасца на тле бялюткай начнухі, смуглую патыліцу незнаёмай жанчыны.
М-м, у выпадку гэткай украінізацыі ён працягваў бы любіць бульбу, але ўжо не калаціўся б над ёю, а ставіўся б да яе так, як ставяцца да сяброў і проста харошых людзей — з лагоднай абыякавасьцю.
Гэтаксама працягваў бы любіць, як і любіў, сала, але тады, мусіць, пры дужа сонечным надвор’і фанатычна абмазваў бы яго крэмам супраць загару.
Лэдзі энд Джэнтльмэн! Яго Вялікасьць Рэп:
Я размаўляў з шахцёрамі, Я размаўляў зь ліфцёрамі, Зь ліфцёрамі ў шахтах, 3 шахцёрамі ў Данецку — Усе яны ўпэўненыя, што ў нас усё будзе зэбска. Сасьпелі памідорчыкі, Гангрэна-макарончыкі, Аматары-кандуктары, Трывушчыя кампостэры, У чарговыя канікулы панюхай, братка, клей. Чыхайце мундыялямі, Плювайце сэрыяламі, Рабіце натуральненька, Штампуйце сьцяг брыгаданькі, Па ўмаўчаньні Матрыцы залазьце ў трусы. А я? Што я...
Што можна Чакаць ад паліцая? Люблю цябе, смародзіну, Кілдык, ялдык і родзіну.
Этапы кубку сьвету я прабаўлю ў цішыні.
Сьмешна перабіраючы ў паветры нагамі, першы беларускі сьвін-скарбонка-касманаўт залятае ў варывеньку, выграбае з нагруднай кішэні ключык і адмыкае ім тумбачку, што стаіць побач зь мініятурнай лядоўняй. 3 тумбачкі дастае мяшэчак з цукрам і папяровую каробку з пакецікамі гарбаты «Індыйская прынцэса». Вылівае кіпень з электрычнага чайніка проста ў паветра. Вада імгненна набывае форму шара і застывае на вышыні паўтара мэтра над падлогай. Хапатліва, але беспамылкова разьвязвае па-сялянску тугі вузел на мяшэчку. Напятымі і зьведзенымі да адной кропкі пальцамі бярэ цукар у шчопаць. Круціцца ў паветры і, выхапіўшы вольнай рукой з дасканалага шыхту гарбатны пакецік, фарбуе ім паверхню крышталёвага шара, што пакрысе ператвараецца ў паўпразрысты бурштынавы, і ў ім выразна адбіваецца лямпачка пажарнага выхаду. Засяроджваецца на руцэ з цукрам і нясьпешна (каб не абпаліць кончыкаў пальцаў), амаль бязважка (не раўнуючы цень птушкі, якая разам з самой птушкай вымушаная схіляцца над зернем) шчопцем дакранаецца да паверхні шара. Шпурляе скарыстаны пакецік у плястыкавую сьметніцу. Лунаючы ў позе палена, з рукамі па швах, першы беларускі сьвін-скарбонка-касманаўт чакае якіх дзьве хвіліны і потым з прыжмурам і падсёрбам пачынае аблізваць з усіх бакоў сваю інтэрактыўную гарбату.