Душпастарскія спатканьні для дачнікаў  Павел Касцюкевіч

Душпастарскія спатканьні для дачнікаў

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 168с.
Вільня 2008
33.56 МБ
Звыклым курэцкім плескачом ляпае сябе два разы па кішэні, дастае адтуль касьмічныя запалкі, зьдзіўлена круціць іх у руках, успамінае, што кінуў, апускае назад, выходзіць у прылазьнік, адчыняе наросхрыст люк і на поўныя грудзі ўдыхае даўкі пах неабдымнага стэпу.
He мычыце, Францаўна!
Вы гатовыя?
Ну тоді поіхалн, друзі!
Усё гэта адбылося, скажам, у Італіі. Італія месьціцца на Апэнінскай паўвысьпе, асноўныя галіны прамысловасьці: станкаі машынабудаваньне, вінаробства. ВУП — 140 млрд эўра, насельніцтва — 50 млн дуп.
Флярэнцыя — дурны горад, свавольная какетніца: то весяліцца бяз дай прычыны, то б'е парцаляну і кідаецца на маладых людзей з нажом для рэзкі памідораў. Гэта калі ў гуморы, але толькі паспрабуйце ладзіць залёты ў іншы час, адразу надзявае глыбінныя строі, нават не пурытанскія, глыбей, глыбей... Паказвае трупна-зялёныя фарбы жонка сярэднявечнага гандляра, нябожчыка: «Мы такія жалобныя, мы такія, як вы можаце да нас, такой небаракі, удавы, заляцацца?» Гляньце на мапу Італіі — тут усё ясна, бот ботам, а Флярэнцыя — не разьбяры-бяры што, чорная дзірка Галівуду.
На флярэнтыйскім карнавале ўсе нажлукціліся, і п’яныя гастарбайтары-кітайцы стралялі ў конскі зад сьвятога Вацлава з пэтардаў. Прага — сталіца Італіі, а Флярэнцыя — хрэнь нейкая.
Яна прыехала на ровары і сказала: «Дай, дай мне ўкалоцца». Жартую, яна сказала: «У вас мыла ня знойдзецца?» Ехала на ровары, уся такая, ва ўсім такім, спалучэньне «паркаль-вэльвэт», такога за грошы ня купіш, на ровары, але з абцасамі і парасонам, заходзіць у краму і кажа. Ну вядома, у краму, і ні ў які не «магазін». Бабка мая казала:
«магазін». Ды яшчэ з націскам на другі «а». Аднак «магазін» — гэта частка аўтамату ў такой далёкай, няіснай, але суседняй Югаславіі. Інфармацыя для развагі: жаўнеры Войска Італьянскага ваююць зробленай у форме «М-16» піццай. Генэралам лічыцца той, хто зьеў тры пачкі равіёляў.
Пытаньне, ясна, бязглуздае. Крама ж спэцыялі-за-ва-ная. Мыла ў краме ёсьць якое хочаце, процьма. Заварное, у кружочак, безалькагольнае, кашміравае, расклёшанае, з турбанадзіманьнем.
I ніхто, ніхто ня ведае, што ў гэтыя хвіліны ў Мазыры на лаўцы ў парчыку выпіваюць два чалавекі: адзін лысы, другі прагуляцца выйшаў. I размаўляюць пра тое, невядома пра штое, ну, скажам, пра тое, як у горадзе Флярэнцыі на паўпатаемным зборышчы мылаедаў, якое абавязкова адбудзецца неўзабаве на віле па такім і такім адрасе, будуць гаманіць Фабіё, Рабэрта і Джанлюка. Фабіё на рэдкасьць бялявы, мае радовішча жаночых ботаў на поўначы Італіі. Апошні суразмоўца не такі важны для аповеду, таму зазначым адно, што Джанлюка — ён чарнявы, непаголены мачаіст, чыя роля скончыцца на тым, што напрыканцы ён праваліцца ў люк. Усе трое багемяцца з калыскі. Але ўвага! Памылкаю будзе лічыць, што яны і тут таксама сабраліся адно патусавацца. Сьпяшаемся паведаміць, што яны ды іншыя сябры клюбу зьбіраюцца штосераду і штопятніцу з мэтаю, вядома ж, добра прабавіць час, але і зьесьці па кавалачку духмянага — уй, матачкі, духі займае, — чароўнага — хавайся ў бульбу — мыла.
Вечарына на віле — пер'е й бліскаўкі, кока й гера, Буда й Пэшту.
Выйшаў я ў лазьню памыцца. Натуральна, ручнік, мыла кавалак у руцэ трымаю. Кацька дала са старых яшчэ запасаў. Італьянец па горадзе ідзе. Як убачыў, дык кажу — італьянец. Адразу італьянец, іўсё.
— А што й та ў вас, э, тут за краіна? — пытаецца і на маё мыла касавурыцца.
— А вы па справе па якой ці проста цікавіцеся? — кажу.
— А я, гэта, тут бізнэс круціць хачу, — пастаўляць вам грошы, а вы мне — гаспадарчыя тавары на мільёны рублёў у буйных памерах. А што гэта ёсьць у вас за мылца?
Я ня сьцяміў усяго (чалавек я такі), а ён — хоп, схапіў мой брусок і дзерака.
— Ах ты, — кажу яму наўздагон, — сволач, прасьцітут! Зла на цябе не хапае.
Хлопчік-схопчнк, де тн був?
Зновку слнвку з косткай ів?
Маска, маска, я цябе ведаю. Ты — Віцебская вобласьць.
3 купленым мылам яна паехала на спатканьне з каханым, які яго зацяты фэн. I незадоўга да гэтай сустрэчы спасярод чыгуначнага пераезду яна сустрэла сустрэчны цягнік. Але нічога зь ёй ня здарылася — абтрэсла вэльвэт ад пылу і паехала далей, а вось цягнік па кавалках зьбіралі. He трапляй пад ногі закаханым дзяўчынам, скажам мы. Абтрэсла вэльвэт і паехала праходзіць інструктаж ад каханага перад наведаньнем клюбу мылааматараў.
«Са старшынём клюбу размаўляй разьняволена, чалавек ён наскі. Але, любая, трэба такі зьесьці
мыла. Прынамсі раз на вечар. Танчы, весяліся, і потым неназойліва, але каб усе пабачылі, хоп — адзін шматок у роцік. I можна адразу прагнаць тонікам, тэкілай. Асабіста я рэкамэндую гарэлку з «Рэд булам». Торкне як мае. Давай, любая, усьміхніся».
— Так, так, спадарства, такая цяпер дарагоўля! Абмыляючыя рэчывы шалёных грошай каштуюць. I як вынік — звычайны брусок «дэ-люкс» — пяцьдзясят эўра. Пяцьдзясят! Моцарт.
— Здурнець можна, ваў! Што вы кажаце, гэта ж нейкая жуда! Штраўс.
— Фі, поскудзь! Паганіні.
— Быў я тут у адным месцы. Там адзін мужык выйшаў у лазьню памыцца. Натуралыіа, ручнік, брусок у руцэ трымаў. Гаспадарчага мылца. Ну, я яго і таго. Вівальдзі.
— А што думаеш ты, любая? Шубэрт.
I тут яна кажа, Божа ты мой, тут яна кажа, кажа, кажа:
— He падабаецца, не падабаецца, не падабаецца! Сэктанты клятыя! Ненавіджу! Я хачу па-сапраўднаму — каб бяз мыла. Каханы, колькі можна яго есьці? Смактаць, лізаць, садзіць у першых радах, распавядаць яму пра ВКЛ, перашываць для яго старую вопратку ад Барбі, запіхваць у яго нутро сім-карткі, і крывіць зь сябе Маўглі, і езьдзіць у апраметную на мэтро. Ды хто вы такія? Адзінокія сяржанты сунічных палёў? Во дзе вы ў мяне! Абрыдлі!
Трах-бах! Яна — змылкам старшыні ў скронь, ён — плясь на зямлю: імгненная сьмерць. Крыкі, амбулянсы. Працяг нецікавы. Прыяжджаюць карабінэры, выхопліваюць з кабуры свае выштукава-
ныя са спагеці карабіны, і абгавораны Джанлюка, згодна са зробленай вышэй заяўкай на правядзеньне санкцыяванага калецтва, пасьпяхова правальваецца ў люк. Каханьне трыюмфуе. Мілянскія каты ў захапленьні.
Тым часам у Маладэчна, на вуліцы Калектарнай, былой Віленскай, а яшчэ раней Калектарнай, а яшчэ раней Віленскай, у доме нумар 3, на трэцім паверсе, яшчэ да таго, як яна адтуль гахнулася і зламала сабе аўтамабіль, але ўжо пасьля таго, як пасьпела выйсьці за майго тату
мама
мыла раму.
Гурковы цукар
1.	Інтэрнэт.
Мама, ну якая вы ўсё ж тупая! He хачу я вашых маразматычных дранікаў. Я хачу на мора, дзе людзі. Пуцёвачка, пікнік, шаіплычок. Паесьці нармальных сьвіных крылаў. Хачу-хачу. Во, закажу паездку праз Інтэрнэт. «Інцірнет», «інцірнет», мама. Сядзіце ў сваім дваццаць першым стагодзьдзі, як у нары. Як хамяк. Вызірніце на вуліцу. Людзі праз Інтэрнэт знаёмяцца, жыцьцё будуюць. Вось, напрыклад, была тут адна. Вы яе ня ведаеце. Ужо ў гадах, праўда. Прыстойная жанчына. Пачала перапісвацца па Інтэрнэце з адным палякам. Ці хто ён там. Вэтэран «Салідарнасьці». Ляп-ляп па клявіятуры, карацей, захапілася жанчынка. Ну, празь месяц прыяжджае паляк у Мінск. I акварыюм валачэ. 3 вадой. I ўсюды стаў яго цягаць з сабою. I ў кіно ўзяў, і нават на балет. I час ад часу, нібыта, думае, ніхто ня бачыць, ён у гэты акварыюм — р-раз туды сваю галаву. I хуценька дастае. Тыцнуў — і далей пайшоў. I так цэлы дзень. I ўжо вечарам, у рэстаране, ёй абрыдла страшна, і яна сказала, што хопіць галаву суваць у акварыюм, Лёлек. А паляк ёй: «Прабачце, дарагая, не хацеў пакрыўдзіць. Рэч у тым, крулева мая, што я — марскі трытон. У Польшчы нас такіх цэлае таварыства». Во як — трытон... Лістуесься так з чалавекам, мама, і ня ведаеш, хто па той бок перад экранам кампутара сядзіць. «I вада, кажа, мне неабходная для маіх жабраў. Вось яны ў мяне, глядзіце». Ну і паказаў свае жабры. Маленечкія такія дзіркі
ў шыі. «I вада ў акварыюме ў мяне марская. 3 нашага курорту Сопат». А яна што? Яна сказала яму: «Ты, Болек, болей не прыяжджай. Шкындзёхай у сваю Літву, у свой сабачы Талін! Сучок. Зрабіў там бясплатны хвосьцінг і з Інтэрнэтам вычвараецца — галаву нармальным людзям дурыць. Зла не хапае! Выціран сабачы!» — і выліла ўсю ягоную марскую ваду на падлогу. А паляк? Прыбраў са стала салонку, пайшоў у туалет: наліў зноў у акварыюм вады з-пад крану, пасаліў, і цяпер ужо не саромеючыся засунуў туды галаву, патрымаў яе трохі і зьехаў назад у Польшчу. He, тады ў мяне яшчэ Інтэрнэту не было. Інтэрнэт хто мне даў? Ну памятаеце, заходзіў тады такі паглядны мужчына. Вікінг. Ну памятаеце, калі я вас у ванным пакоі замкнула, рукі-ногі пазьвязвала і скотч на рот наклеіла, каб вы не дундзелі ў вушы гасьцям, а яму сказала, што рамонт у ванне і хай, калі ласка, рукі мые на кухні? У мяне кампутар ужо быў, а Інтэрнэту дык німа. «О, кажа, у вас клявіятура для Інтэрнэту не падыходзіць». Дык вось якраз ён мне нараіў памяняць і вінчэстэр. Потым я ў газэце вычытала абвестку: «Прадаецца вінчэстэр. Нядорага» і тэлефончык. У розьдзеле «Рознае». Прыяжджаю. Пад'езьдзік, лесьвічка. Адчыняе такі ў скураной куртцы, лысы. Таксама, відаць, вікінг. «Я наконт вінчэстэра», — кажу. А ён мне: «Зараз прынясу». I вяртаецца са стрэльбай. Я яму кажу: «Гэта вы мяне зьбіраецеся забіць?» А сама ўжо з жыцьцём разьвітваюся. Я сказала яму (жыцьцю): «Чао, бамбіна! Ты было як песьня». А лысы вікінг мне праз мае думкі: «Не, гэта я зьбіраюся вам прадаць». «А цо гэта за таке, я ж па вінчэстэр прыйшла, а не па гэта вось». А ён? «Гэта і ёсьць вінчэстэр, гэта такая зброя, у Амэрыцы ўся паліцыя
зь імі ходзіць». А я яму: «Шо вы кажаце, прама-такі ўсе, каб вы ведалі, мужчына, вінчэстэр — гэта такі кавалак кампутара». Я доўга яму даказвала, што гэта моцная памылка. Урэшце плюнула і купіла ягоную вэрсію вінчэстэра. I праўда, нядорага. Сто восемдзесят. Дзевяць. Ёсьць адсталыя людзі, мама, якія ну зусім нічагенькі ня кемяць у Інтэрнэце, і няма сэнсу ім нешта даказваць. Іх ужо не памяняеш — застаецца толькі чакаць, калі яны ўсе вымруць, як дыназаўры. Як дыназаўры ад вінчэстэра. He, «ружжа», мама, я вам не пакажу. Я яго памяняла на «шмайсэр» і надзейна схавала, а дастаню толькі для таго, каб памяняць на «эм-шаснаццаць». Так, я хачу сабраць калекцыю «Зброя народаў сьвету», але з прычыны абмежаванасьці грашовых сродкаў і нястачы складзкіх памяшканьняў у нашай сабачагабарытнай кватэры я надумала за раз мець толькі адзін экзэмпляр калекцыі. Так і буду па чарзе мець па экзэмпляры, покуль не паймею ўсю калекцыю. Ну вядома, кожны этап зьбіраньня будзе дакумэнтальна засьведчаны і на памяць захаваны. Ну вы ж ужо сто разоў бачылі гэты альбом! Гэта я зь вінчэстэрам у лесе пад Заслаўем. Ну, то ж побач Верка Сушчэня. А гэта я са «шмайсэрам» на сьвяце гораду. Сапраўдны, сапраўдны. Такі культурны малады чалавек прадаў, сантэхнік зь «Беларусьфільму». Паціху гандлюе «шмайсэрамі». Там, на «Беларусьфільме», усё, мама, фуфло: «мэсэршміты», партызаны, войны, коні-каровы — усё муляж. Толькі «шмайсэры» сапраўдныя. Каб адным днём дастаць іх з алівы, нашых ненаглядных агурайтаў, і тра-та-та-та-тата! Усіх гэтых таргаіпэй, поскудзь нялюдзкую. У кукурузны пыл. Ну ясна, шо хоч можна ў Інтэрнэце купляць. Нядаўна пісалі, што на інтэрнэт-аўкцыё-