Душпастарскія спатканьні для дачнікаў  Павел Касцюкевіч

Душпастарскія спатканьні для дачнікаў

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 168с.
Вільня 2008
33.56 МБ
колькі гадоў лунаюць у паветры, ды навакольны сьвет даўно нагадвае ім Бабілён, які неўзабаве мае быць зруйнаваны. He, яны ня верылі — яны ведалі, былі пэўныя, што заўтра — алес капут, сусьветны гамон. I адбудзецца апошняя бітва.
А за ляском узвышаўся грудок Армагедон.
I гэтая бітва адбылася. Раніцай першага дня новага тысячагодзьдзя ўся гэтая хеўра цяжка, з вось такеннай галавой ад пахмельля, паднялася на ўзаранае архэалягічнымі раскопкамі і залітае бязьлітасным ізраільскім сонцам плято. Сем дзясяткаў учора абдзяўбаных, напаленых, закінутых «калёсамі», а сёньня амаль цьвярозых чувакоў з драўлянымі мечамі ў руках, апранутыя ў фальшывая кальчугі, што цягаюць на свае сходы талкіністы і сябры рыцарскіх гурткоў. Стаялі там: выхадцы з Украіны, Грузіі, Малдовы, Казахстану, Латвіі, Азэрбайджану. Гэтыя семдзесят бакінскіх камісараў, семдзесят байцоў-панфілаўцаў. Чамусьці менавіта з ўсяго ваярства анёлаў-арханёлаў, херувімасэрафімаў, сямі мільярдаў жывых людзей і нязьлічанай безьлічы нябожчыкаў, ня кажучы ўжо пра сілы Ліха, што, паводле задумы, мусілі прысутнічаць на прызначаным канцы сьвету, на Армагедон падняліся толькі гэтыя семдзесят. Пасажыры, якім неяк так ня выпала паспытаць манны нябеснай, затое дасхочу ўдалося пакаштаваць камякоў у дзетсадаўскім эрзацы. Чувакі, якім у трэцім класе травілі байкі пра дзядулюБуддаленіна, а ў шостым пранікнёна вяшчалі, які ён бэд гай і ўвогуле лашок. Чэлы, чые мазгі ў дзевяностыя пераехала камбайнам.
Яны стаялі на тым плято, разумеючы, што канец сьвету скасавалі. Яны адчувалі, што наагул Дабро і Ліха пакінулі гэтую плянэту, што прароцтва, пра якое так доўга бубнілі Настрадамус
і «Камсамольская праўда», у першы дзень міленіюму ня спраўдзілася, бо Д’ябал ашукаў іх і сачкануў, гэтаксама як праз шэсьць з хвосьцікам гадоў іх пракіне «Дэпэш Мод». Яны разумелі, што ёсьць толькі гэтае сьляпучае сонца, толькі гэтае камяністае плято, гэтае бязьлітаснае неба і што біцца трэба ўсё роўна. У аповедзе майго сябры мне больш за ўсё падабаецца эпізод, калі адзін мэталіст, ці хто там, ускараскаўся на валун і зьвярнуўся да ўлюбёных супляменьнікаў з палымянай прамовай: «Ну шо, піпл? Біцца апошнім боем будзем, ці як?» I ў адказ пачулася бразгатаньне драўляных мечаў і пустых ботлаў з-пад «Стопкі» упоравень з узрушаным сіпам шасьцідзесяці дзевяці ўшчэнт прапітых глотак: «Бу-у-у-дзем, братка!».
Яны падзяліліся пароўну, трыццаць пяць на трыццаць пяць, сьценка на сьценку. I яны біліся на гэтым факінг Армагедоне, самі з сабой, брат з братам. Трыццаць пяць сумленна біліся за нашых, за Дабро, за мір ва ўсім сьвеце, за чырвоных, за Радзіму, за дэмакратыю. Тым часам як іхныя сябры, якім паводле жэрабя выпала быць ліхімі сіламі, з гонарам змагаліся за мангольскае іга, за псоў-рыцараў, за фашыстаў, за пракляты імпэрыялізм, за ворагаў дэмакратыі, за Бэн-Ладэна, за вось Зла. Яны біліся да крыві, да пераломаў, да страсеньня мазгоў, покуль не прыехала паліцыя і не пахапала тых, што не пасьпелі даць дзерака, у пастарунак. У «аддзяленьне міліцыі Заводзкага раёну».
...Цэнтр Тэль-Авіву, золкая восень, бульвар Ротшыльда, кавярня ў венскім стылі. Агнястрэльны імем і арыйскі прозьвішчам, сюды завітвае Узі Вайль, адзін з найвядомейшых ў краіне сатырыкаў.
Мы сустракаемся тут пагаманіць наконт перакладу ягонай кніжкі на беларускую. Узі Вайль! Аўтар, які разумее сучаснасьць і сучаснага чалавека як мала хто. Чалавек, чые кнігі дапамаглі мне перажыць тую самотную зіму мінулага году. Сьпярша мне хацелася апавесьці яму трохі пра краіну, на мову якой я зьбіраюся перакладаць. Я зірнуў Узі ў вочы — Узі дэпрэсаваў. Я хацеў апавесьці пра постсавок, пра тое, які гнюсны смак быў у гарэлкі на выпускным, пра тое, што ён ні каліва не зьмяніўся пасьля выпускнога, у інстытуце, пра тое, што і цяпер ён — паскудней ня знойдзеш, карацей, пра ўсё гэта. «Зразумела», — грымотна-урачыста, не раўнуючы дыктар па радыё, прагугнявіў Узі і засмучана глынуў з маленькай бутэлечкі содавай. Што табе зразумела, бівень? Я зірнуў у ягоныя акуляры-сподачкі, на яго недапітую содавую і выкшталцоную эўрапейскую тугу — і ў мяне зьявілася моцнае памкненьне, усьвядомленая неабходнасьць заехаць пісьменьніку ў твар. Што ты там зразумеў, карузьлік, пра сусьветны дэпрэсьняк, пра прыгарадныя электрычкі, пра нязносныя мэтафізычныя скавышы, якія дзьмуць у гэтых электрычках, ад якіх пруцянеюць ногі ў кедах, пра... што зразумеў, кавярны ты сядзюк? Я сьцяў кулакі. I ўсьміхнуўся. Мы мірна дагаманілі, дамовіліся пра кнігу, я апавёў бяскрыўдны анэкдот, дапіў свой капучына і правёў Узі да таксоўкі. Мой эўрапейчык ува мне перамог. Сам ня ведаю, як тое адбылося. Як ня трэба, дык ён заўсёды.
Узі, ты сышоў, а жаданьне начысьціць табе морду засталося. Як засталося яно ў майго сябрука, Ігара Сыраежкіна, Цара Ерусалімскага, пасьля су-
стрэчы з Жанам-Клёдам Ван Дамам. Але мой сябрук стрымаўся зь іншых прычынаў.
Ігар любіць Ерусалім. У яго ён свой. Які? Тэлефанаваньні знаёмым наркадылерам у чацьвяргі, бандзюкаватыя, дзе зьбіраюцца адно выхадцы з былога СССР, дыскатэкі у пятніцы, гарэлка літрамі, зарыганыя прыбіральні, шотысказаўчмо, бойкі да паўсьмерці, пераламаныя рукі і рабрыны, і ён сам, Ігар Сыраежкін Першы, соль гэтага гораду, каторы велічнай хадой пераможцы вяртаецца дадому ў гіпсе з бальніцы «Гадаса». Ён ідзе па ранішніх вулках, і сонца прыветна, як роўнаму, глядзіць Ігару ў твар.
Так вось жыў ён жыцьцём ерусалімскага манарха, ціха-мірна, аж да самага візыту Жана-Клёда Ван Дама.
Як пастарэлы жыгала, які, каб давесьці сабе сваю вартаснасьць, шукае штораз маладзейшых каханак, так на схіле сваёй кар'еры Жан-Клёд прыдумляе ўсё экзатычнейшыя мясьціны для здымкаў сваіх фільмаў. Сходы маніякальных сэктаў на антычных крушнях старога гораду, кунг-фу на тле краявідаў зь Мёртвым морам, страляніна ўздоўж сярэднявечных вулак і да таго падобная лухта. Кіно, якое здымалі з удзелам Ван Дама ў Ерусаліме, называецца «Тайна ордэну». Стоадсоткавая дрэнь. Калі выйдзеце на пэнсію, абавязкова вазьміце паглядзець — і добры стул вам забясьпечаны.
Дык вось. Сьляпучая раніца. 3 чарговым гіпсам на правай руцэ Ігар Сыраежкін вяртаецца дадому вулкамі старога гораду і бачыць натоўп разявакаў, масоўку, бодыгардаў. I сярод іх — Ван Дам! Цэнтнэр спрэсаваных цягліцаў. Кумір дзяцінства. Уласнай пэрсонай. I так блізка. Здаецца, дасі пендаля па ягоным накачаным задзе — і дастанеш. Потым
пару кухталёў, вось ён, кумір, можна ў пысу заехаць, здароў, Жане-Клёдзе, нагой у жывот — мус, прывітаньне ад ерусалімскіх пацаноў, красунчык, а там ужо як атрымаецца: пляжыць, лупцаваць, як табе мая левая, дарлінг?, дубасіць галівудзкую зорку, пакуль ня скруцяць целаахоўнікі. Потым будзе, вядома, гамон, бо целаахоўнікі, яны вунь якія здаровыя. Але якое значэньне маюць іхныя кулакі ў параўнаньні зь пендалем, насамрэчным пендалем пад зад самому Жану-Клёду Ван Даму, гэтай легендзе, якая ў позьнесавецкім гіт-парадзе дзіцячых багоў саступала толькі Рэмба і Шварцэнэгеру.
Але ўрэшце, павагаўшыся, Сыраежкін не заехаў Ван Даму, бо яму надта спадабалася прыгажосьць гэтага крышталёвага імгненьня, эстэтыка няспраўджанага: ягоны ўлюбёны Ерусалім, першыя промні сонца за Аліўнай гарой, ён, Ігар Сыраежкін, поўны мядзьведжай сілы, а побач ЖанКлёд Ван Дам, кумір дзяцінства, ягонае беззаганнае галівудзкае цела, цэласнасьць якога ліпіць на валаску, залежнае толькі ад ягонай, Ігара Сыраежкіна, волі. I завіслы ў паветры пендаль пад зад, вядома. Я ўпэўнены, што Ігару не слабо было вытнуць Ван Дама. Ну, зламалі б Сыраежкіну целаахоўнікі не адну рабрыну, як зазвычай ламалі гопнікі на дыскатэках, а тры. Якая Сыраежкіну розьніца?
Я паважаю Ігара нават больш, што не лупануў, што якраз мог, але стрымаўся. Ня біў, як прывык, а спыніўся, бо заўважыў у тым зіхоткім імгненьні нешта выключнае. А самому робіцца сорамна, што тады ў кавярні, з Узі Вайлем, я, наадварот, спудлаваў і не заехаў.
Мы сядзім і ўважліва слухаем Сыраежкіна. Мы ўсе даўно выдатна ведаем сюжэт, аднолькава любім ў ім ролі Ігара і Жана-Клёда ды лічым, што
гэта, пэўна, найпрыгажэйшая гісторыя, якую можа апавесьці наш раўналетка. Мне нават падабаецца, што той выпадак Сыраежкін апавядае па дзясятым коле, красава! Як штораз эфэктней дастае той каштоўны дыямэнт з кішэні, поўнай сопляў, какаіну і дваццацішэкелевых купюр. Ягоны вытанчаны да неймавернасьці лексыкон пры апісаньні фігурыстасьці куміравага азадка і смачнасьці неадпаленага пендаля. Каб вы ведалі, начысьціць морду Ван Даму — гэта ўсё адно, што пераспаць з Алісай Селязьнёвай.
Бог зь ім, з «Дэпэшам». I што ты возьмеш з Узі Вайля? Ён чалавек зь іншай плянэты. Час ад часу я сустракаю некаторых удзельнікаў тае бітвы на Армагедоне. Іхныя ногі пакуль што ходзяць і трымаюць сваіх уладальнікаў на зямлі. Ігар Сыраежкін цяпер працуе праграмістам у адной кампаніі high-tech, праходзіць рэабілітацыю ад наркаманіі. 3 Ігарам усё будзе добра. Калі да нас не прыедзе Сыльвэстар Сталонэ. Бо гэтым разам Ігар можа не стрываць. Нэрвы, знаеце...
Пакаленьне «DM» крочыць па плянэце. Па вуліцах Менску, Харкава, Мюнхену, Тэль-Авіву. 3 таўром ГОСТа на пакуль слабаакрэсьленых плёхах. 3 кавалкамі квашанай, made in Germany, капусты на стралецкай барадзе. Унучкі Гарбачова і дзеці Саманты Фокс. Усё, што яны ведаюць, — гэта тое, што іх каўбасіць не па-дзіцячы. Жыцьцё — марная марнасьць і пагоня за ветрам, але яны не ганяюцца за ветрам, ён сам дзьме ў іхныя дзіркатыя лёгкія, прыбівае папяровыя плечы да самай зямлі. Час кароткі. Калі-нікалі мне здаецца, што я зьліваюся зь імі ў суцэльнай джынсамасе, а часам, што яны мне чужыя, што я да іх не належу, і што на тым, яшчэ
да майго нараджэньня, шалёным кастынгу мяне выбралі на ролю жывога, і я жыцьму доўга-доўга. Мо да47.
All I ever wanted, All I ever needed
Is here in my arm.
Усё, чаго я жадаў,
Усё, што мне было трэба, —
Вось яно, у маіх руках.
Ёсьць паміж Хайфай і Галянскімі вышынямі пагорак з камяністым плято. Ня дужа каб высокі, мэтраў шэсьцьдзясят. Цяпер там археалягічныя раскопкі ці нешта кшталту таго. У "Адкрыцьці" Яна Хрысьціцеля ён называецца Армагедон.
31 сьнежня 1999 году семдзясят выхадцаў з былога Саюза: талкіністы, мэталісты, панкі, хіпі, наркаманы і проста харошыя людзі сьвяткавалі новы міленіюм у ляску пад тым пагоркам, а ў поўнач, з надыходам канца сьвету (пра які так доўга 6убнілі Настрадамус і "Камсамольская праўда"),падняліся на плято, каб дапамагчы чалавецтву ў фінальнай бітве са Злом.