• Газеты, часопісы і г.д.
  • Душпастарскія спатканьні для дачнікаў  Павел Касцюкевіч

    Душпастарскія спатканьні для дачнікаў

    Павел Касцюкевіч

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 168с.
    Вільня 2008
    33.56 МБ
    О, зыкі чараўніцтва!
    Паўднёўцы выходзілі на вуліцы, як на трэніроўку, цягам якой можна палепшыць свае прамоўніцкія навыкі (а найболып дасканалыя дасягалі стану, пры якім іхны ротавы мозг працаваў зусім без дапамогі галаўнога), прагнулі сутыкненьня на рытарычным двубоі зь нейкім дасьведчаным супернікам. Прыкладам, са зьеўшай зубы ў штодзённых крыках-сварках пэнсіянэркай, былой
    прафсаюзнай актывісткай, у якой замест дыхавіцы і лёгкіх у горле ўсталяваны невялічкі касьцелыіы арган з латуневымі трубамі — зь яго дапамогай яна нязмушана і зухавата сее першабытны жах між касірак супэрмаркетаў. Або можа пашчасьціць падужацца з прафэсійнымі вулічнымі скандалістамі: яны ў пасьляабедзенны час рухавымі сусьлікамі вылазяць на паляваньне. Зазвычай тое паляваньне вядзецца на народжаных пад нешчасьлівай зоркай маленькіх хлопчыкаў, якім собіла наступіць сусьліку на нагу, ці на маладых прадавачак у садавіновай краме, што пры ўзважваньнні парачкі бананаў незнарок забыліся адзець аднаразовую цэляфанавую пальчатку. Тады, падціскаючы хвост, сусьлікі становяцца ў баявую стойку на заднія лапкі і пачынаюць хутка-хутка плявацца словамі ў твар ахвяры, і празь нейкі час няўклюдным хлопчыкам і гаротным прадавачкам здаецца, што сусьлік не выпрадукоўвае словы дыхавіцай і ротам, а, карыстаючыся марзянкай, наносіць частыя ўдары мокрым шурпатым носам ім у лоб.
    Мабыць, на Поўдні, з прычыны вялікай моўнай актыўнасьці, людзі, чыя праца наўпрост зьвязаная з разумовай дзейнасьцю і чыёй функцыяй у грамадзтве ёсьць стварэньне нейкіх тэарэтычных канструкцыяў, мэнтальных замкаў і ўсяго таго, што ніколі не парупіцца дадумаць звычайны абываталь, не змаўкалі зусім, балбочучы за семярых. Палітыкі, духоўныя лідэры нацыі і размаітыя экспэрты раскідваліся ідэямі, як блізкаўсходнія тэрарысты бомбамі: сярод шумлівага натоўпу на гарадзкіх сьвятах і ў тлуме кавярняў, у салёнах аўтобусаў і на гаманкіх вуліцах. Прафэсійныя гаварыльцы прымудраліся запхнуць свае зьмястоўныя развагі ў тосты, падарыць уласнае шматплянавае бачаньне
    праблемы крэўнікам замест вясельных дарункаў, а на Дзень маці прэзэнтаваць каханым жанчынам свой аб’ектыўны пункт погляду. А тыя з штатных гаварыльцаў, што дасягнулі пэўнага статусу ў грамадзтве, увогуле практыкавалі масіраваныя дывановыя бамбаваньні ўсёй краіны. Бомбы — карысныя думкі і слушныя прапановы, абрынутыя на пачэснае паспольства, даводзілі да псыхозу цэлыя рэгіёны. Падчас публічных слуханьняў у парлямэнце па нацыянальнай бясьпецы тыя дзеячы на хаду распрацоўвалі і выплёсквалі на публіку бліскучыя праекты глыбіннага адпілоўваньня ўсёй паўднёвай часткі ад мацерыка і далейшага яе адшвартоўваньня ад Карэйскай паўвыспы ў адкрыты акіян дзеля фізычнага адасабленьня ад варожай Поўначы. Прыйшоўшы ў якасьці гасьцей на дзіцячыя перадачы ў жывым этэры, яны перад зачараванымі дзеткамі і пераапранутымі ў мішутак ашаломленымі дарослымі акторамі ганарліва агучвалі свае напалеонаўскія пляны адчувальна павялічыць каэфіцыент карыснага дзеяньня хатняй мясарубкі.
    Аўдыторыі гуманітарных факультэтаў Сэульскага ўнівэрсытэту на пачатку лекцыі нагадвалі гарадзкі цір, куды неспадзеўкі, праламіўшы сьцяну, трыюмфальна ўкатваецца сапраўдны танк і, трушчачы гусеніцамі стойку са сьмеху вартымі дробнакалібэркамі, пад’яжджае ўсутыч да мішэняў. Завітаўшы ў клясу такім самым чынам, усьмешлівы пан прафэсар вызірае з сваёй пакрытай стопудовым ай-к’ю, вежы-катэдры. Кідае нядбалы дабрыдзень і, пераможна бліснуўшы лінзамі, скіроўвае сваю рулю-рот, набітую навуковымі выкладамі і акадэмічнымі распрацоўкамі, на далікатныя студэнцкія мазгі, каб ва ўпор расшкума-
    таць гэтыя ўбогія, прызначаныя для іншай зброі, цэлькі.
    Пасьля трох параў ачмурэлыя студэнты выпаўзалі з кампусу, трымаючы на руках дрыготкае начыньне сваіх чарапных каробак. А ля брамы іх, агаломшаных дазваньня, чакаў вахтар, звычайны сэульскі алкаш, каб па чарзе зрабіць кожнаму зь небаракаў кантрольны стрэл у галаву — за дваццаць сэкундаў жвавенька апавесьці ў ролях, як яго ўчора замялі мянты, і кораценька, два-тры сказы, ня больш, выкласьці сваё аргумэнтаванае меркаваньне, за якое месца трэба вешаць клятых камуністых.
    Тэлевізар проста ламіўся ад супэргаваркіх гасьцей студыі. Он-лайн стваралі нябесныя мігдалы, што за лічаныя хвіліны перажывалі пару неўтамаванага росту, шалёна буялі, духмяніліся, дурманілі, натхнялі на вялікія зьдзяйсьненьні і, перабітыя рэклямнымі паўзамі, не пасьпяваючы прынесьці плады, чэзьлі маладымі, але на карысьць новых, яшчэ больш выкшталцоных ідэяўпрысадаў, якія тут жа ўзьнікалі ў галовах запрошаных і пасьля перапынкаў прарасталі ў жывым этэры з такой самай нязмушанасьцю.
    У Чон У Чхі, неабыякавага да прыгожага слова, склалася ўражаньне, што на ягоных вачах нараджаецца выкшталцона-непараўнальная паэзія, і ў тым нараджэньні ўдзельнічае ўся нацыя пагалоўна. Яго апанавала дваістае пачуцьцё: з аднаго боку, ён моцна цешыўся, прагна ловячы на вуліцах моўныя пэрліны макабрычных памераў, а з другога — паглядзеўшы на буяньне паспалітага красамоўства, расчараваўся ў сваім літаратурным таленце, бо ягоныя штудыі побач з паэтычнай паводкай на сэульскіх вулках падаліся знарочыстымі пляўкамі жалю вартага графамана. Калі-нікалі ў Чон У Чхі ўзьнікала неадоль-
    нае жаданьне махнуць рукой на ўласныя сярэднестатыстычныя вершы і цалкам прысьвяціць свой час працы гарадзкога этнографа, зрабіцца ўважным сьведкам вялікага паэтычнага выбуху, што грымнуў у Паўднёвай Карэі напрыканцы дваццатага стагодзьдзя, перакваліфікавацца ў такога сабе летапісца, руплівага, але няўдоранага.
    Калі зрэдчас насельнікі Поўдня пераставалі мянціць языкамі, то зьяўлялася адчуваньне, нібыта яны з усімі трыбухамі ўваліліся ў маўклівую прорву. Быццам між тымі двума станамі — цішай і гаворкай — ніякае сувязі няма, не... Калі паўднёўцы нарэшце спынялі сваю бяздонную гаварнечу, у іхных вачах не было відаць ані прыкметы разумовай дзейнасьці, а самі яны нагадвалі адлучаныя ад электрычнасьці гульнёвыя каўбоепадобныя аўтаматы ў казіно на борце марскога парому, што курсаваў паміж Сэулам і Токіё. Актыўна ўдаючы жывога, той каўбой толькі хвіліну таму зіхцеўсычэў, гарачыўся, глытаў і раскідаў манэты, а цяпер працоўны дзень скончыўся, прыбіралыпчык вымкнуў электрычную лычку і ра-аз — рыхтык убогае пудзіла: цела, абалонка ёсьць, а начыньня — ані.
    Гаворка паўночнікаў, у адрозьненьне ад гаворак жыхароў капіталістычнага Поўдня, пераходзіла ў маўчаньне натуральным чынам. Скупая і шурпатая, яна жыла ў іх падчаркай. Чалавек змушана вымаўляў адно слова і лічыў за лепшае дадаць астатнія моўчкі, ня ўголас. Недагаворанасьць, абрывістыя фразы і красамоўныя жэсты на камуністычнай Поўначы былі ва ўжытку заўсёды. I ўсе разумеюць, пра што чалавек прамаўчаў: вось тут — клічны сказ, а тут — трапнае слоўка.
    У царстве моўкнай гаворкі паўночнікі пачуваліся як рыбы ў вадзе, ведучы актыўна-глыбіннае жыцьцё: раніцой ладзілі гарачыя дыскусіі з самімі сабой, за якія словы, на жаль, сказаныя ўчора, трэба чакаць небясьгіечных наступстваў сёньня, а ўвечары, стуліўшы вусны, палымяна раіліся, ад вымаўленьня чаго б такога недарэчнага засьцерагчыся заўтра.
    Ад падуманага да сказанага разумовая плынь паўночнікаў не перацякала гэтак вольна. Гэтая мяжа дбала ахоўвалася, і таму словы выліваліся з мозгу накшталт таго, як качавыя плямёны ў мангольскіх стэпах малымі штуршочкамі выліваюць запарку з чайнічка ў свае дробныя гарбатныя кілішкі, а ўсе да апошняга целарухі прамоўцы скіраваныя на адно: як бы так злаўчыцца і найлепей пацэліць у пастаўленную пад носік невялікую, абмежаваную крымінальным кодэксам і асудай грамады, плыткую ёмістасьць, не праліўшы пры гэтым ні кроплі.
    У перапынках паміж жыцьцёвымі прыгодамі і падчас вечных нутраных дыскусіяў паўночнікі ўсё ж улучалі хвілінку, каб амаль з рэлігійнай багавейнасьцю ўзьнесьці малітву-падзяку сваёй негаварлівасьці. Мудрасьць і маўчаньне настолькі перапляліся, што калі б нехта з тутэйшых навукоўцаў наважыўся зрабіць дасьледаваньне, што з гэтых дзьвюх рэчаў ёсьць першакрыніцай, дык яго, пэўна, з маўклівай згоды большасьці саслалі б на лесапавал за марнаваньне народных грошай, бо такія досьледы прызналіся б шкоднай дурнотай, усё роўна як цягамотная спрэчка пра першынства яйка і куркі.
    Лучылі ж дзьве такія розныя палоўкі карэйскага народу дужа папулярныя як на Поўначы, так і
    на Поўдні публічныя песьнясьпевы — ці не адзінае грамадзкае мерапрыемства, якое ў абедзвюх краінах праводзіліся падобным чынам. Публічныя песьнясьпевы нагадвалі караоке, але замест караоке-бару — набіткаваная, пальца ня ўсунеш, заля местачковага Дому культуры з абшморганымі крэсламі-тройкамі. Аўдыёўстаноўку замяняе разьбіты раяль або задыханы акардэён, а на месцы прыдуркаватага ды-джэя — імпэтная мадам з пафарбаванымі ў агнёва-рыжы колер валасамі.
    Апошнія наладжваньні людзкога аркестру: шаргатлівае гартаньне засьпяваных да дзірак песеньнікаў, гугнявы басок мясцовых п’яніцаў і, нібы спроба смычка па скрыпцы, шчымлівы енк немаўлятаў, якіх прывалаклі на імпрэзу вечна цяжарныя кабеты. Потым кароткая паўза з пахам таннага курава і пшыканьнем адкаркаваных піўных бутэлек. Далей — урачыстае intro рыжай мадам і ша, тры пятнаццаць: у нястройным, але натхнёным хоры ўсе жыхары мястэчка, малітоўна склаўшы вусны, старанна выводзяць якісь шлягер-супэрбаявік сямідзясятых — і ўтрапёная маўклівасьць паўночнікаў (ці залішняя гаварлівасьць паўднёўцаў) улагоджваецца, ураўнаважваецца ў знаёмай да дрыжыкаў мэлёдыі.
    Тулягі з камуністычнай Поўначы не баяліся і любілі сьпяваць на публіцы, бо, у процівагу звычайнаму маўленьню, сьпевы не зьвеставалі для адкрывальнікаў ратоў ніякіх благіх наступстваў. Сьпяваючы, ня трэба выказваць уласныя думкі, мажліва небясьпечныя. Няма прыкрых абмовак, што цягнуць за сабой доўгі ланцуг непрыемнасьцяў, — гарлай сабе, як напісаў паэт-песеньнік-ардэнаносец, і ня бойся. 3 тае ж прычыны людзі Поўначы ўпадабалі накрыкваць лёзунгі і чытаць на памяць вершы клясычных паэтаў: з чайнічка нічога свайго, а значыць, нічога залішняга.
    Словаголікі ж з капіталістычнага Поўдня падчас публічных песьнясьпеваў пачыналі з гонарам лічыць, што самі вынайшлі гэтыя зграбныя радкі, і доказам таму — неаспрэчны, відавочны факт: у дадзены момант словы песьні вылятаюць зь іхных уласных ратоў. Да таго ж, пры сьпевах іхнае ўлюбёнае красамоўства вымагала мінімальных высілкаў: своечасова зазірай у песеньнік і досыць. Такія казытліва-мільготныя думкі прыносілі паўднёўцам ружовую ўсьцешанасьць атрымаўшага вялікую зьніжку спажыўца: іхныя раты растуляліся энэргічней, пеюны зубялява ўсьміхаліся адно аднаму і былі шчасьлівыя.