Душпастарскія спатканьні для дачнікаў  Павел Касцюкевіч

Душпастарскія спатканьні для дачнікаў

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 168с.
Вільня 2008
33.56 МБ
3 рэакцыі жанчыны — яна нахілілася ўперад і ў вачах бліснуў зыркі агеньчык — зразумеў, што гэтым разам ня схібіў.
Падрабязна апісаўшы выбарку студэнтаў і ня даўшы каляжанцы ачомацца, Чон У Чхі пачаў
разыгрываць невялічкія дыялёгі. А раз ён паводле вядомага негалоснага правіла мусіў пільнавацца філялягічнай тэматыкі, то дыялёгі паміж студэнтамі будаваў на яскравых узорах сэульскага слэнгу — з ужываньнем ненармаванай лексыкі і калясэксуальных намёкаў, а гэта вызначала далейшае разьвіцьцё ўяўных падзеяў. Гожыя маладыя студэнты, адзетыя Чон У Чхі ў паўрасшпіленыя гавайскія кашулі, зь якіх вытыркаліся 8—12 кубікаў брушнога прэсу, пахаджвалі па кампусе сэульскага ўнівэрсытэту і заводзілі фрывольныя гутаркі з сэксапільнымі — кроў з малаком — буфэтніцамі (варыянт — сакавітымі выкладніцамі). Потым, распаленыя, студэнты чапалі моцнымі рукамі спакушальныя дзявочыя сьцёгны ды ўпэўнена залазілі пад трыкатажныя кофты, пад якімі не было анічога. Буфэтавыкладніцы моўчкі млелі, студэнты засяроджана саплі, але потым плённыя з навуковага гледзішча дыялёгі, ці носіць яна майтачкі пад спадніцай, пачыналіся з новым імпэтам. Чон У Чхі так захапіўся, што не заўважыў, як кабета перад ім стала неўпрыкмет соўгацца і ціхенечка, з асалодай енчыць. А ў 18.19 яна, пачырванелая, ледзь стаўляючы ногі і валюхаючыся, з асмужанымі вачыма, паволі выбрыла зь ягонага кабінэту.
На наступны дзень, за пятнаццаць хвілінаў да канца працы, Чон У Чхі пачуў, што за дзьвярыма ўсчалася жаночая валтузьня за права ўвайсьці да яго на сяброўскую гутарку.
Кабеты мружылі вочы, падкусвалі ніжнюю губу, потым іхнія раты растуляліся ў пунсовай пажадзе, і памада пакідала на зубах чырвоны сьлед. Красамоўства моцным наркотыкам упырсквалася ў ягоны мозг і ўцягвала ў вір уласных трызьненьняў: прыдуманы сюжэт закручваўся спру-
жынай, дамаская сталь рэплікаў магла расьсячы нат пёрка калібры, мэтафары па парабале набліжаліся да ідэалу, і Чон У Чхі ўжо здавалася, што гэта праўда, што ён насамрэч быў сьведкам, як сэульскія студэнты — бессаромныя чарнявыя шэльмы — заціскаліся з выкладніцамі буфэтнай справы па зацішных кутках унівэрсытэцкага гарадка. Ягоная ўбогая маладосьць увачавідкі абрастала процьмай падзеяў, а шэрае, безнадзейна абцяжаранае бытавухай колішняе студэнцтва цяпер стракацела захапляльнымі выпадкамі і бясконцымі бесшабашнымі прыгодамі.
На наступнам этапе, калі посьпех гісторыяў стаў зусім ашаламляльны і напрыканцы працоўнага дня ў раптоўна пацясьнелым кабінэце стала зьбірацца пяць-шэсьць жанчынаў, Чон У Чхі ўжо сам даў веры, што і ён — з шэрагу спакусьлівых сэульскіх мачоістаў, так імпэтна ім апетых, што і ён бавіў студэнцкую парг/ на аксамітна-агнёвых начных вечарынах сярод прывідных аблачынаў марыхуаны ў кампаніі бездакорных красуняў, а не сярод пыльнага суму ўнівэрсытэцкай бібліятэкі. Зь цягам часу ў прыдуманых ім дыялёгах пачалі зьяўляцца новыя героі: да чарноцьця загарэлыя трэнэры ўнівэрсытэцкага фітнэс-клюбу, татуяваныя бандзюкі-качкі, даўгалыгія дзяўчаты з групы падтрымкі бэйсбольнай каманды ды неспатольныя ганконгцы — аматары апэратыўных перапіхонаў, што прыехалі ў Сэульскі ўнівэрсытэт па студэнцкім абмене. Чон У Чхі ўвёў цэлы сонм неабходных для новых любоўных лініяў актораў другога пляну ды вызначыў некалькі новых драматычных хадоў. У эратычных гісторыях пра жыцьцё сэульскіх студэнтаў акрэсьліўся сюжэт, а ў сюжэце — працяг.
Ён чуў, як на перакурах жанчыны пракручваюць запісаныя ў памяці папярэднія сэрыі сваім каляжанкам, якім напярэдадні не пашчасьціла трапіць да яго ў кабінэт, як потым яны талакой палка абмяркоўваюць апаведзеныя сэрыі, як голасна спрачаюцца, колькі яшчэ пратрымаецца разам тая ці іншая пара, і гадаюць, што будзе ў наступных эпізодах. Чон У Чхі адчуў, што нарэшце ягоны талент дайшоў да публікі. Ён зрабіўся прызнаным творцам, аўтарам дужа пасьпяховага сэрыялу, мэгазоркай у межах гэтай маленькай трохпавярховай краіны жанчынаў. Народная любоў суайчыньніцаў — такая рэальная, адчувальная на дотык — атачала яго паўсюль. Цяпер ён меў усе атрыбуты літаратурнай celebrity нацыянальнага маштабу: прамяністыя — аж навылёт — позіркі каляжанак, калі яны стайкамі сінічак выпырхвалі з прахадной яму напярэймы, позіркі, на якія ягонае цела рэагавала гарачай млявасьцю ўнізе жывата, што адгукалася ў хвасьцы асалоднай дрыготкай, іх крывапійныя інтрыгі за права перадрукаваць ягоныя філялягічныя артыкулы, іхняя чулая гатоўнасьць на ўсе дробныя паслугі, за якімі яўна праглядалася нешта большае, іхныя ананімныя нецярплівыя рукі, што абмацвалі яго вышэй і ніжэй поясу ў цёмных закутках інстытуту, і, нарэшце, хоць сабе няхітры, але зь невымоўнай такой палкасьцю падабраны букет кветак, які чакаў яго шторанку на рабочым стале. Так Чон У Чхі зрабіўся аўтарам першай камуністычнай эротыкі, вынаходнікам мыльнай опэры для дарослых: пятнаццаць хвілінаў за кошт дзяржавы, а пятнаццаць — за кошт супрацоўніцаў.
Аднаго дня Чон У Чхі намерыўся вывесьці сваё кіно на вышэйшы ўзровень, што прынесла б яму
новую хвалю прызнаньня. Аднак у глыбіні душы ён прызнаваўся сабе, што проста хоча, каб тыя багомленьні, што, як на яго, знаходзілі сабе выйсьце крышачку дзіўным чынам, перавярнуліся ў адкрытыя пешчы на рыпучым ложку ў ягоным інтэрнацкім пакоі.
Для дасягненыія пастаўленай мэты ён наважыўся нанесьці каляжанкам апошні ўдар, увёўшы ў акторскі склад яшчэ аднаго героя — бялявага швэда-апалёна са сталёвым позіркам і мускулістымі рукамі. Сінявокі забойца-найміт прыехаў у Сэульскі ўнівэрсытэт з Маямі, маючы заданьне ад італьянскай мафіі ўходаць струнканогую буфэтніцу з факультэту палеанталёгіі.
Гэтым разам чарга слухаць наступную частку эпапеі выпала жонцы маёра бясьпекі. 3 маўклівай згоды ўсіх каляжанак яна атрымала прывілей на сустрэчы сам-насам. У 18.47, празь дзьве хвіліны пасьля пачатку сэансу, кабета летуценна прымружыла вочы, і ва ўяве пачала здымаць і адначасова глядзець свой улюбёны сэрыял паводле Чонавага сцэнару. Чон У Чхі, які часьцяком падчас сваіх імправізацыяў пазіраў у столь, зусім не здагадваўся, што новы герой, гэты мацёры швэдзкі сэкс-тэрарыст, сваім зьяўленьнем у сэрыяле паставіў маёраву жонку перад нялёгкай дылемай: або дайсьці да аргазму тут, у кабінэце, на мулкім крэсьле, перад Чон У Чхі, або ўзяць таксоўку і, вокамгненна вярнуўшыся дадому, пакінуўшы ключом ля замочнай шчыліны сотні дрыготкіх драпінак, не разуваючыся, бязьлітасна згвалтаваць свайго маёрчыка. На такую далікатную галаваломку мозг жанчыны даваў адзіны варыянт слушнага разьвязаньня: дамоў! Але на зьдзіўленьне жанчыны і на зьдзіўленьне
ейнага мозгу, цела, нібыта зачараванае, заставалася нерухома сядзець на крэсьле.
I гэта адбылося. У тую хвіліну, калі швэдзкі найміт з буфэтніцай пастанавілі, што перад ліквідацыяй забойцу і ахвяры не зашкодзіла б пазнаёміцца адно з адным бліжэй, ды зашыліся ў пустой залі музэю палеанталёгіі, якраз на словах Чон У Чхі «ля экспанату з брантазаўрам» маёрава жонка, якая дагэтуль адно моўчкі раставала на крэсьле, не раўнуючы ледавік у мэзазойскую эру, прадзіравіла паветраную прастору інстытуту велічна-трубным енкам маманціхі, што дабралася да самага дна сваёй жывёльнай асалоды.
3 наступнага дня да Чон У Чхі ніхто больш не завітваў. Цяпер пры сустрэчы зь ім на калідоры жанчыны ад неспадзяванкі сьпярша прысядалі, дранцьвелі, як Бандар-Логі перад удавам Каа, у іхных вачах плюхалася багавейная жуда, і, як ім здавалася, праз цэлую вечнасьць, неймавернымі намаганьнямі сабраўшы ў кулак усю сваю волю, яны адцягвалі, нібы паранены баец, уласныя целы ўбок, з грукатам увальваліся ў першыя ж дзьверы ды з трэскам зачынялі іх знутры моцным ударам пяткі, ушчэнт ламаючы абцасы.
На дзіва, ніхто не данёс. А праз пару месяцаў пасьля паказу саматужнага сэрыялу «Слэнг у вялікім горадзе» на ўрачыстай вечарыне, прысьвечанай Дню Рэвалюцыі, пад гучны воплеск сарака каляжанак, што пакрысе ператварыўся ў авацыю стоячы, з рук кіраўнічкі інстытуту, таксама шчырай аматаркі сэульскіх гаворак, Чон У Чхі, які зусім не вылучаўся працоўнымі дасягненьнямі, атрымаў ганаровую грамату.
Як і ў школьным конкурсе прыгажосыді, калі кожная ўдзельніца-падлетак, якой не пашчасьціла
заняць першае месца, атрымлівае які-небудзь суцяшальны тытул — «Міс усьмешка», «Міс грацыя» і да таго падобнае, — так і кожнаму супрацоўніку інстытуту, а ня толькі перадавікам, уручалі граматы за нейкія лякальныя дасягненьні, бачныя, мабыць, толькі пасьвячоным асобам.
На той Дзень Рэвалюцыі Чон У Чхі атрымаў грамату, надпіс на якой ён палічыў як мінімум падазроным. Пасьля ўзнагароджаньня ён нават некалькі дзён праседзеў дома, і пры дапамозе нажніц ды іголкі зь ніткай перарабляў шарсьцяныя рукавіцы на шкарпэткі, сушыў сухары з францускай, купленай на апошнюю валюту ў спэцкраме, булкі, зь нейкай такой надзвычайнай бязважкасьцю рыхтуючыся да арышту.
На лашчонай паперы граматы было напісана:
«ЗА ДУХОЎНАЕ ЎЗРУШЭНЬНЕ».
...Ён стаяў на залітай сьвятлом пражэктараў сцэне з гэтым чырвона-залатым аркушам у руцэ, расчулены, зьбянтэжаны: элегантны смокінг, франтаваты матылёк. Аўтаматычна скруціў грамату ў трубачку і, трымаючы скрутак на манер оскараўскай статуэткі, загаварыў у мікрафон чамусьці па-ангельску: «Oh boy, it’s so exiting to stand up on this stage and to get this Academy Award!.. First of all I wanna thank my godfather, Sigmund Fraud... Ohhh! Thank you thank you guys I love you!»1
1 Аёй, вы не ўяўляеце, да чаго ж прыемна стаяць на гэтай сцэне і атрымліваць інстытуцкую грамату!.. Насамперш я хачу падзячыць майму хроснаму бацьку, ЗыгмундуПадманшчыку... Ох-хо-хо! Дзякуй, дзякуй, сястрычкі, я люблю вас! (анг.).
8.	Добрай раніцы, Карэя!
Учора былы філятэліст Чон У Чхі зразумеў, што ягонае жыцьцё пазбылася сэнсу. 3 чорных глыбіняў цэльным корпусам паказаўся якар колісь уведанай, але дасюль не ўсьвядомленай страшнай ісьціны, бо напярэдадні Чон дазнаўся: маркі — бескарысная рэч.
Ён пайшоў адаслаць дочкам ліст на Поўдзень, а супрацоўніца пошты сказала, што ёй вельмі шкада, але ліст ня можа быць дасланы. Аніяк.
Ён застаўся стаяць на месцы.
— Ну вы як малы, далібог! Цудоўна ж ведаеце, грамадзянін: Поўдзень, у нас зь імі няма сувязі...