Душпастарскія спатканьні для дачнікаў  Павел Касцюкевіч

Душпастарскія спатканьні для дачнікаў

Павел Касцюкевіч
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 168с.
Вільня 2008
33.56 МБ
I яны стаялі на Армагедоне. Пасажыры, якім неяк так ня ўдадося паспытаць манны нябеснай, затое выпала дасхочу наесьціся камякоў зь дзетсадаўскага эрзацу. Чувакі, якім у трэцім класе травілі байкі пра дзядулю-Будаленіна, а ў шостым пранікнёна вяшчалі, які ён бэд гай і ўвогуде лашок. Чэлы, чые мазгі ў 90-ыя пераехала камбайнам...
апавяданьне All I wanted, all I needed
Павал Касьцюкевіч
Душпастарскія спатканьні для дачнікаў
Рэдактар: Міраслава Шавыркіна Карэкіура: Кацярына Маціеўская Вёрстка: Сяргей Кандраценка
Дызайн: Міхал Анемпадыстаў

Падпісана ў друк 06.10.2008. Фармат 844108/32.
Друк афсэтны. Папера афсэтная. Гарнітура PetersburgC. Ул.-выд. Арк. 9,03. Наклад 500.
Ёсьць паміж Хайфай і Галя нскімі вышынямі пагорак з камяністым плято. Ня дужа каб высокі, мэтраў шэсьцьдзясят. Цяпер там археалягічныя раскопкі ці нешта кшталтутаго. У "Адкрыцьці" Яна Хрысьціцеля ён называецца Армагедон.
31 сьнежня 1999 году семдзясят выхадцаў з былога Саюза: талкіністы, мэталісты, панкі, хіпі, наркаманы і проста харошыя людзі сьвяткавалі новы міленіюм у ляску пад тым пагоркам, а ў поўнач, з надыходам ка н ца сьвету (пра які так доўга бубнілі Настрадамус і "Камсамольская праўда"), падняліся на плято, каб дапамагчы чалавецтву ў фінальнай бітве са Злом.
I яны стаялі на Армагедоне. Пасажыры, якім неяк так ня ўдалося паспытаць манны нябеснай, затое выпала дасхочу наесьціся камякоў зь дзетсадаўскага эрзацу. Чувакі, якім у трэцім класе травілі байкі пра дзядулю-Будаленіна, а ў шостым пранікнёнa вяшчалі, які ён бэд гай і ўвогуле лашок. Чэлы, чые мазгі ў 90-ыя пераехала камбайнам,,.
апавяданьне All I wanted, all I needed