Дыскамфорт ад культуры
Зыгмунд Фройд
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 100с.
Мінск 2001
спыніцца ні перад чым: ён пасмяецца з мяне, абразіць, узвядзе на мяне паклёп, пацешыцца сваёй уладай; і чым больш упэўнена ён сябе адчувае, тым больш я бездапаможны, з тым большаю верагоднасцю ад яго можна чакаць такога стаўлення да мяне. Калі ж ён паводзіць сябе інакш, калі ён, будучы мне чужым, ставіцца да мяне ўважліва і аберагае, дык я й проста так, без ніякіх прадпісанняў гатовы буду адплаціць яму тым самым. Я зусім не пярэчыў бы, каб гэты велічны запавет гучаў так: “любі бліжняга твайго так, як твой бліжні любіць цябе ”.
Есць і другі запавет, які здаецца яшчэ болей няўцямным і выклікае ўва мне рэзкае супраціўленне. Ен прадпісвае: “Любі сваіх ворагаў”. Але добра разважыўшы, я наўрад ці буду мець рацыю, калі адкіну яго як яшчэ болыііую нацяжку. У прынцыпе 19 гэта — тое самае .
Аднак мне ўжо чуепца паважны голас, які папярэджвае: “Якраз таму, што твой бліжні не варты тваёй любові і хутчэй за ўсё з’яўляецца тваім ворагам, а не сябра.м. ты мусіш яго любіць як самога сябе”. I тады я разумею, што гэта выпадак кшталту credo quia absurdum~n.
Вельмі верагодна, што бліжні, калі яму прапануюць любіць
19 Вялікі паэт можа дазволіць сабс раскошу выказаць, прынамсі, жартаўліва, пэўныя забаронныя псіхалагічныя ісціны. Так Г. Гайнэ прызнае: “У мяне самы мірны склад розуму. Mac жаданні гэта: сціплая хаціна, страха, але добрая пасцсль, добрая ежа, свежыя малако і масла, кветкі пад акном і некалькі прыгожых дрэваў перад дзвярыма. А калі любасны бог захоча зусім мяне ашчаслівіць, дык хай ён падорыць мяне радасць убачыць, што на гэтых дрэвах вісяць шэсць ці се.м маіх ворагаў. Перад іхняю с.мсрцю я са скрухай у сэрцы прабачу ім усе іх благія справы, усю шкоду, якую яны мне прынеслі — так, ворагам трэба прабачаць, але нс раней, чым іх пакараюць с.мерцю” (Гайнэ, “Думкі і ідэі").
20 Веру, бо абсурдна.Лат. (Заўв. рэдактара.)
мяне як самога сябе, адкажа дакладна гэтаксама, як я, і адмовіць мне на такіх самых падставах. Спадзяюся, што не з тым самым аб’ектыўным правам, але мець на ўвазе ён будзе тое самае. Праўда, ёсць у паводзінах людзей адрозненні, якія этыка, абстрагуючыся ад іх абумоўленасці, класіфікуе як “добрыя’ і “злыя”. Пакуль гэтыя неаспрэчныя адрозненні не знятыя, захаванне высокіх этычных патрабаванняў будзе толькі шкодзіць культуры, непасрэдным чынам патураючы злу. Тут нельга не прыгадаць выпадак, які адбыўся ў французскім парламенце, калі гаворка ішла пра пакаранне смерцю. Адзін прамоўца так горача выказваўся за яго адмену, што заслужыў шквал апладысментаў, які не аціхаў, пакуль голас з залы не кінуў рэпліку: Que messieurs les assassins commencent! ”21
За ўсім гэтым хаваецца той кавалак рэальнасці, які так ахвотна адпрэчваюць, а менавіта, што чалавек не ёсць ціхамірнае і схільнае да любові стварэнне, якое можа хіба што бараніцца, калі на яго нападуць,— сярод яго інстынктыўных памкненняў немалая доля належыць агрэсіўнасці. 3 гэтай прычыны бліжні для яго не толькі верагодны памочнік і сексуальны аб’ект; у яго заўжды існуе спакуса зрабіць з бліжняга аб’ект наталення сваёй агрэсіўнасці, задарма скарыстацца яго рабочаю сілай, выкарыстаць яго сексуальна, не спытаўшыся згоды, завалодаць яго маёмасцю, прымзіць яго, прычыніць яму боль, катаваць, забіць. Homo homini lupus22 — хто, маючы досвед жыцця і гісторыі, набярэцца мужнасці аспрэчваць гэты тэзіс? Для жахлівай агрэсіўнасці чалавека дастаткова, як правіла, найменшай правакацыі, але ж яна праяўляецца і пры рэалізацыі іншых намераў, мэты якіх можна было б дасягнуць і мякчэйшымі сродка.мі. Пры спрыяльных
21 Спадарове забойцы, пачынайце! — Франй. (Заўв. рэдакіпара.)
22 Чалавек чалавеку воўк.Лат. (Заўв. рэдактара.)
абставінах, калі не дзейнічаюць псіхічныя сілы, якія звычайна стрымліваюць яе, агрэсіўнасць узнікае спантанна, выкрываючы ў чалавеку дзікага звера, які чужаецца думкі аб літасці да прадстаўнікоў свайго віду. Гой, хто ўспомніць пра жахі вялікага перасялення народаў, пра нашэсце гунаў і так званых манголаў на чале з Чынгісханам і 1 амерланам, пра заваёву Ерусаліма пабожнымі рыцарамі-крыжакамі і зусім нядаўнія жудасці апошняй сусветнай вайны, вымушаны будзе прыніжана апусціць голаў і прызнаць, што схільнасць да агрэсіўнасці існуе. Мы здольныя адчуць яе ў саміх сабе і з поўным правам мяркуем пра яе наяўнасць у іншых — гэта й з’яўляецца тым, што перашкаджае нашым адносінам з бліжнім і вымушае культуру на страты. 3 прычыны гэтай ад пачатку прысутнай у людзях варожасці культурная супольнасць увесь час знаходзіцца пад пагрозай распаду. Інтарэсы працоўнай супольнасці былі б няздольныя яго стрымаць, бо гарачыя інстынктыўныя памкненні мапнейшыя за інтарэсы, абумоўленыя розумам. Культура мусіць скарыстоўваць усе магчымасці, каб абмяжоўваць агрэсіўныя інстынкты чалавека, стрымліваць іх праявы з дапамогаю пэўных псіхічных рэакцыяў. Адсюль і паўстаюць метады, якія змушаюць чалавека да рознага роду ідэнтыфікацыяў ды затар.можаных у сваёй мэце любоўных дачыненняў, адсюль і абмежаванне сексуальнага жыцця, і ідэальны запавет любіць бліжняга як самога сябе, які па сутнасці апраўдваецца толькі тым, што ў вышэйшай ступені супярэчыць ад пачатку ўласцівай чалавеку прыродзе. Але ж нягледзячы на ўсе намаганні, культура мала чаго дасягнула. Яна спрабуе прадухіліць найбольш брутальныя праявы гвалту, пакідаючы за сабой права ўжываць сілу супраць тых, хто парушае закон, але закон не пашыраецца на болей абачлівыя і тонкія праявы чалавечай агрэсіі. Кожны з нас урэшце развітваецца са сваімі дзіцячымі ілюзіямі наконт сучаснікаў; кожны зведвае цяжар і боль, спароджаныя іх
ліхамыснаю воляй. Пры гэтым было б несправядліва папракаць культуру за тое, што яна хоча выключыць з чалавечай дзейнасці спрэчку і барацьбу. Без іх абыйсціся напэўна нельга, але суперніцтва не абавязкова азначае варожасць, яно ператвараецца ў яе адно ў выніку злоўжывання.
Камуністы мяркуюць, што знайшлі шлях да вызвалення ад зла. Чалавек адназначна добры і настроены прыхільна да свайго бліжняга, але прыватная ўласнасць сапсавала яго прыроду. Прыватнае валоданне маёмасцю дае ўладу аднаму і тым самым спакушае яго крыўдзіць бліжняга; немаёмны ж поўніцца варожасцю да прыгнятальніка і вымушаны паўставаць супраць яго. Калі прыватную ўласнасць адмяніць і ўсю маёмасць абагульніць, гэта дазволіць карыстацца ёю ўсім людзям, і тады злосць і варожасць паміж імі знікнуць. Калі ж усе патрэбы будуць згідаволеныя, ні ў кога не будзе падставы бачыць у друтім ворага, і ўсе з гатоўнасцю пачнуць выконваць неабходную працу. Эканамічная крытыка камуністычнай сістэмы не ўваходзіць у маю задачу, і я не маю магчымасці даследаваць тут, ці сапраўды адмена прыватнай уласнасці паспрыяе дасягненню гэтае мэты і якая з гэтага будзе карысць23. Але я магу ацаніць яе псіхалагічныя перадумовы як беспадстаўную ілюзію. 3 адменаю прыватнай уласнасці чалавечая агрэсіўнасць пазбаўляецца аднаго са сваіх інструментаў, безумоўна моцнага, але пэўна, што не наймацнейшага. Бо ў розніцы
23 Таго, хто ў маладыя гады сам пакаштаваў нішчымніцы, абыякавасці і фанабэрыі маё.масных, не варта падазраваць у тым, што ён не разумее і ставіцца непрыхільна да з.магароў за маё.масную роўпасць людзей і ўсё тое, што з гэтага вынікае. Але ж калі гэтую барацьбу хочуць апраўдаць абстрактным патрабаваннем справядлівасці з прычыны роўнасці ўсіх людзей, дык тут адразу карціць запярэчыць. Прырода надзвычай няроўна надзяліла людэей фізічнымі і ментальнымі здольнасцямі і ўжо тым самым спарадзіла такую няроўнасць, унікнуць якой не.магчыма.
ва ўладзе і ўплыве, адкуль і паўстае злоўжыванне агрэсіяй, не мяняецца нічога, як не мяняецца й сутнасць самой агрэсіўнасці. Агрэсіўнасць не была створаная прыватнай уласнасцю, яна панавала амаль непадзельна і ў першабытныя часы, калі маёмасць была яшчэ нязначная; яна праяўляецца ўжо ў дзіцячым пакоі, ледзь толькі ўласнасць страчвае свае перпіасныя анальныя формы; яна ўтварае сподні бок усіх пяшчотных, любоўных дачыненняў паміж людзьмі, за адзіным, мабыць, выключэннем любові маці да свайго дзіцяці мужчынскага пола. Нават "калі ліквідуецца асабістае права на матэрыяльныя каштоўнаспі. застаюцйа яшчэ прывілеі ў сексуальных адносінах, здольныя стаць крыніцай наймацнейшага дыскамфорту й найбольш рэзкай варожасці паміж у астатнім раўнапраўнымі людзьмі. Калі зліквідаваць нават і гэта шляхам поўнага вызвалення сексуальнага жыцця, ці то — скасаваўшы сям’ю, гэтую апладняльную клетку культуры, дык тады, безумоўна, новыя шляхі развіцця культуры зробяцца непрадбачнымі, але аднаго можна чакаць пэўна: агрэсіўнаспь, гэтая незнішчальная рыса чалавечай прыроды, пойдзе следам за ёй і па гэтых шляхах.
Чалавеку будзе яўна нялёгка адмовіцца ад задавальнення сваёй схільнасці да агрэсіі; без такога задавальнення ён пачувае сябе не надта добра. 1 ут нельга недаацэніваць перавагу, якую дае малое культурнае кола: яно забяспечвае выхад інстынкту агрэсіўнасці, скіроўваючы яго на тых, хто стаіць за межамі кола. Заўсёды можна злучыць повязямі любові вялікую колькасць людзей, каб пры гэтым аб’ектам агрэсіі засталіся другія. Аднойчы я звярнуў увагу на той феномен, што менавіта суседнія і ў цэлым блізкія адна да адной супольнасці поўняцца ўзаемнаю варожасцю і адна з адной кпяць, як, напрыклад, іспанцы і партугальцы, паўночныя і паўднёвыя немцы, ангельцы і шатландцы і г.д. Я даў гэтаму феномену назоў “нарцысізм маленькіх адрозненняў”, які,
зрэшты, няшмат чаго праясняе. У гэтым можна ўбачыць зручнае і адносна бяскрыўднае задавальненне агрэсіўнасці, дзякуючы якому чальцам супольнасці аблягчаецца салідарнасць. Рассыпаны па ўсім свеце габрэйскі народ зрабіў такім чынам вартую прызнання паслугу культуры народаў, сярод якіх ён сяліўся; шкада толькі, што мноства выпадкаў разні габрэяў у сярэдневеччы не хапіла, каб зрабіць гэтую эпоху больш мірнай і бяспечнай для саміх хрысціянаў.
Пасля таго, як апостал Павел паклаў у падмурак сваёй хрысціянскай абшчыны усеагульнае чалавекалюбства, яго непазбежным наступствам стала крайняя неталерантнасць хрысціянаў да ўсіх астатніх.
Рымлянам, якія не ўкладалі любоў у аснову свайго грамадскага ладу, рэлігійная нецярпімасць была чужая, хоць рэлігія была ў іх дзяржаўнаю справай і дзяржава была прасякнутая рэлігіяй.