Дыскамфорт ад культуры  Зыгмунд Фройд

Дыскамфорт ад культуры

Зыгмунд Фройд
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 100с.
Мінск 2001
18.94 МБ
Няма нічога незразумелага ў тым, што германская мара пра сусветнае панаванне дапаўняецца антысемітызмам, як і цалкам вытлумачальна, чаму спроба пабудаваць у Расіі новую камуністычную культуру знаходзіць сваю псіхалагічную падтрымку ў пераследзе буржуазіі. Клапоціць толькі пытанне: што стануць рабіць Саветы пасля таго, як вынішчаць у сябе ўсіх буржуеў.
Калі культура патрабуе вялікіх ахвяраў не толькі ў сферы сексуальнасці, але і ў сферы чалавечай схільнасці да агрэсіі, дык нам робіцца лепш зразумела, чаму чалавеку цяжка адчуваць сябе ў ёй шчаслівым. Першабытнаму чалавеку тут было сапраўды лягчэй, бо ён не ведаў абмежавання інстынктаў. Затое ў яго было зусім мала ўпэўненасці, што ён доўга зможа цешыцца з гэткага шчасця. Чалавек культурны абмяняў частку сваёй магчымасці шчасця на сваю частковую бяспеку. He будзем, аднак, забывацца, што ў першабытнай сям’і свабодай наталення інстынктаў Ka-
рыстаўся толькі яе галава; усе іншыя жылі ў рабскім падпарадкаванні.
Такім чынам, кантраст паміж меншасцю, якая карысталася перавагамі культуры, і большасцю, якая гэтых выгодаў не мела, быў на пачатку культурнага існавання максімальным. Дэталёвыя даследаванні плямёнаў, якія і сёння жывуць у першабытным стане, сведчаць, што іх свабодзе ў інс гынктыўных памкненнях ніяк не пазайздросціш: свабода ў іх падлягае абмежаванням іншага роду, прычым, бадай, яшчэ стражэйшым, чым у сучаснага культурнага чалавека.
Калі мы справядліва выстаўляем прэтэнзіі нашаму сённяшняму стану культуры за тое, што яна недастаткова спрыяе нашым патрабаванням шчаслівага жыцця, што яна дапускае шматлікія нягоды, якіх, верагодна, можна было б унікнуць, калі мы з бязлітаснай крытыкай абрыньваемся на яе недасканаласць, мы, безумоўна, маем на гэта поўнае права і не выказваем сябе ворагамі культуры. Мы мусім спадзявацца, што паступова даб’ёмся ў ёй такіх зменаў, якія будуць лепш задавальняць нашыя патрэбы і зробяць гэтую крытыку непатрэбнай. Але відаць, нам варта было б звыкнуцца з думкай, што ёсць цяжкасці, якія ляжаць у самой сутнасці культуры і не паддаюцца ніякім рэформам. Апроч абмежавання інстынктаў, да якога мы ўжо падрыхтаваныя, нам пагражае яшчэ й іншы стан, які можна назваць “псіхалагічнай галечаю масаў”. Гэтая небяспека найбольш пагражае там, дзе грамадскія повязі ствараюцца галоўным чынам праз узаемную ідэнтыфікацыю ўдзельнікаў, у той час як асобы лідэраў не атрымліваюць таго значэння, якое павінна было б ім належаць пры фарміраванні масы24 . Сённяшні культурны стан Амерыкі мог бы паслужыць добрай нагодай для вывучэння гэтай небяс-
24 Гл.: “Масавая псіхалогія і Я-аналіз”. 1921.
печнай заганы культуры. Але я ўнікну спакусы і не буду паглыб-
ляцца ў крытыку амерыканскай культуры; мне выклікаць уражання, быццам я сам імкнуся амерыканскімі метадамі.
не хацелася б пакарыстацца
VI
Яшчэ ніколі ніводная іншая праца не выклікала ў мяне такога моцнага ўражання, быццам я пішу нешта агульнавядомае, дарма марную паперу й чарніла, а потым і працу наборшчыка й друкарскую фарбу, каб пераказаць штосьці, што само сабой зразумела. Таму я ахвотна скарыстаюся з верагодна ўзніклага ў чытача ўяўлення, што прызнанне самастойнага агрэсіўнага памкнення азначае пераварот у псіхааналітычным вучэнні аб інстынктах.
Далей мы ўбачы.м, што гэта не зусім так і што гаворка ідзе ўсяго толькі пра тое, каб даць болей дакладную фармулёўку таго перавароту, які даўно ўжо адбыўся, і прасачыць за яго выніка.мі. Вучэнне аб інстынктыўных памкненнях развівалася пакутлівей за ўсе астатнія раздзелы паступова распрацаванай псіхааналітычнай тэорыі. Але ж яно было настолькі неабходнае для псіхааналізу ў цэлым, што яго месца трэба было хоць нечым запоўніць. Напачатку, калі э гэтым немагчыма было даць ніякай рады, першай зачэпкаю мне паслужылі словы паэта-філосафа Шылера, што рухам свету кіруюць ' голад і каханне”. Голад мог быць выяваю інстынктаў, скіраваных на захаванне індывіда, a каханне — інстынктаў, скіраваных на аб’екты; яго галоўная функцыя, якой ўсяляк спрыяе прырода, заключаецца ў захаванні віда. Так інстынкты Я напачатку былі супрацьпастаўленыя інстынктам, скіраваным на аб’екты. Для пазначэння энергіі апошніх, і выключна для іх, мною быў уведзены тэрмін “лібідо”; тым самы.м была праведзеная мяжа супрацьлегласці паміж памкненнямі Я і “лібідознымі” памкненнямі любові (у самым шырокім сэнсе слова), скіраванымі на аб’екты. Адно з такіх аб’ектавых памкненняў ~ садыстычнае — выдзялялася, аднак, тым, што яго мэта
была не надта насычаная любоўю, і апроч таго, у некаторых сітуацыях яно непасрэдна прымыкала да інстынктаў Я, што яўна выдавала яго блізкае сваяцтва з інстынктам авалодання, пазбаўленым лібідозных мэтаў. Але гэтая несуладнасць была пакінутая па-за ўвагай, бо садызм надта відавочна належаў да сексуальнага жыцця, дзе жорсткія гульні могуць займаць месца пяшчотных. Неўроз тады ўяўляўся як вынік барацьбы паміж інтарэсамі самазахавання і запатрабаваннямі лібідо — барацьбы, у якой Я перамагло, аднак коштам вялікіх пакутаў і адмаўлення.
Кожны аналітык пацвердзіць, што гэта і сёння гучыць не як даўно пераадоленая памылка. Аднак калі нашае даследаванне перайшло ад выцесненага да выцясняльніка, ад памкненняў, скіраваных на аб’ект, да Я, перамены зрабіліся неабходнымі. Вырашальным тут было ўвядзенне паняцця нарцысізму, ці то — вучэння аб тым, што само Я ўтрымлівае лібідо, будучы першапачатковым месцам яго лакалізацыі і застаючыся ў пэўнай ступені ягонаю рэзідэнцыяй. Гэтае нарцысічнае лібідо скіроўваецца на аб’екты і робіцца такім чынам лібідо аб’ектаскіраваным (якое здольнае зноў ператварацца ў лібідо нарцысічнае). Паняцце нарцысізму зрабіла магчымым аналітычнае разуменне траўматычных неўрозаў, а таксама шматлікіх блізкіх да псіхозаў афектаў, як і саміх псіхозаў. Знікла патрэба ў тлумачэнні неўрозаў перанясення як спробаў Я абараніцца ад сексуальнасці, але ў выніку паняцце лібідо трапіла ў небяспеку. Паколькі інстынкты Я былі зразуметыя таксама як лібідозныя, то пэўны час атаясамленне лібідо з энергіяй памкненняў увогуле — як гэта яшчэ раней хацеў зрабіць К. Г. Юнг — здавалася непазбежным. 1 ўсё ж заставалася нейкая не надта акрэсленая ўпэўненасць, што памкненні не ўсе аднародныя. Наступны крок быў зроблены мною ў працы ’ Па той бок прынцыпу задавальнення” (1920), калі мне ўпершыню кінуліся ў вочы настойлівая паўтаральнасць і
кансэрватыўны характар інстынктавага жыцця. На аснове сваіх розумовых развагаў наконт пачатку жыцця і біялагічных паралеляў, я зрабіў выснову, што апроч інстынкту самазахавання, які ахоўвае жыццёвую субстанцыю і стварае з яе ўсё болей шырокія аб’яднаннН , павінна быць і яшчэ адно, супрацьлеглае яму памкненне, скіраванае на разбурэнне такіх аб'яднанняў і вяртанне іх да першапачатковага неарганічнага стану. Іначай кажучы, апроч Эраса, ёсць яшчэ і інстынкт смерці, а феномен жыцця тлумачыцца іх узаемаі супрацьдзеяннем. Але паказаць дзейнасць гэтага гіпатэтычнага інстынкту смерці было нялёгка. Праявы сЭраса — даволі прыкметныя й шумныя; што да інстынкту смерці, то можна было б дапусціць, што ён ціха працуе на разбурэнне жывой істоты ўнутры яе, але гэта, натуральна, было слабадаказальным. Далейшы шлях падказала ідэя, што часткова гэты інстынкт скіраваны супраць знешняга свету і праяўляе сябе як імкненне да агрэсіі і разбурэння. Тым самым ён змушаецца служыць Эрасу, бо жывая істота знішчае не саму сябе, а друтое, жывое ці нежывое. I наадварот, абмежаванне скіраванай вонкі агрэсіі ўзмацняла і без таго безупынны працэс самаразбурэння. Ужо з гэтага прыкладу можна здагадацца, што два гэтыя інстынкты рэдка, а можа, нават ніколі не выступаюць паасобку, што яны злітаваныя ў розныя вельмі зменлівыя і няўстойлівыя спалучэнні і таму не паддаюцца нашай ацэнцы. Асабліва моцны сплаў любоўнага і разбуральнага памкненняў уяўляе сабой садызм, даўно вядомы як адзін са складнікаў сексуальнасці. Яго антыпод, мазахізм, таксама ўяўляе сабой спалучэнне скіраванай унутр дэструктыўнасці з сексуальнасцю, што выкрывае і робіць адчу-
ь Супярэчнасць паміж безупыннай тэндэнцыяй Эраса да пашырэння і агульнай кансерватыўнай прыродай памкненняў вельмі кідаецца ў вочы і можа стаць зыходным пунктам фар.мулявання новых праблемаў.
вальным гэтае памкненне, якое раней было недасягальным нашаму разуменню.
Гіпотэза існавання інстынкту смерці і разбурэння сутыкнулася з супраціўленнем нават у колах псіхааналітыкаў. Наколькі мне вядома, нярэдка існуе схільнасць прыпісваць небяспечнае і варожае, што адзначаюць у каханні, ад пачатку наяўнай біпалярнасці яго ўласнай структуры. Спачатку я ўспрымаў выкладзеныя тут развагі толькі як пэўнае дапушчэнне, але з часам яны завалодалі мною настолькі, што я ўжо не магу думаць інакш. На маю думку, у тэарэтычным плане гэтая гіпотэза найбольш прымальная ў параўнанні з усімі астатнімі, бо дазваляе шмат што спрасціць без ігнаравання і скажэння фактаў, а менавіта да гэтага мы імкнемся ў навуковай працы. Я прытрымліваюся думкі, што ў садызме і мазахізме мы заўсёды мелі моцна сплаўленыя з эротыкай праявы скіраванага ўсярэдзіну й вонкі інстынкту разбурэння, і цяпер я не разумею, як мы маглі выпусціць з-пад увагі паўсюднасць неўратычнай агрэсіі і дэструктыўнасці, чаму не надавалі належнага таму месцу, якое яны займа—юць у тлумачэнні жыцця. (Скіраваная ўсярэдзіну дэструктыўнасць болыпай часткаю не паддаецца ўспрыманню, пакуль не атрымлівае эратычнай афарбоўкі.) Я прыгадваю сваё ўласнае супраціўленне ідэі аб інстынкце дэструктыўнасці, калі яна сустрэлася мне ўпершыню ў псіхааналітычнай літаратуры, памятаю, як доўга гэтае супраціўленне ўва мне трывала, пакуль я нарэшце яе не ўспрыняў. He дзіва, што іншыя таксама выказвалі й дагэтуль выказваюць такое самае супраціўленне. Нават дзеці, і тыя не любяць слухаць, калі ім нагадваюць пра прыродную схільнасць чалавека да “зла", да агрэсіі, разбурэння і рознага кшталту жорсткасці. Бо чалавек створаны Богам як дакладная копія ўласнай усёдасканаласці — таму ніхто й не хоча памятаць пра сумнае спалучэнне неаспрэчнага існавання зла з Боскаю ўсемагутнасцю ці ягонай бязмеж-
наю дабрынёй (нягледзячы на ўсе сцверджанні хрысціянства). Каб апраўдаць Бога, найлепшым выйсцем мог бы стаць д’ябал, які ўзяў бы на сябе тую самую эканамічна карысную ролю процівагі, якая выпала габрэям у свеце арыйскіх ідэалаў. Але нават у гэтым выпадку на Бога ўскладалася б адказнасць за існаванне д’ябла, а значыць, за існаванне зла, якое д’ябал увасабляе.