• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыскамфорт ад культуры  Зыгмунд Фройд

    Дыскамфорт ад культуры

    Зыгмунд Фройд

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 100с.
    Мінск 2001
    18.94 МБ
    У такім выпадку пачуццё віны з’яўляецца непасрэднай праяваю страху перад вонкавым аўтарытэтам, выяўленнем напружанасці паміж гэтым аўтарытэтам і Я; пачуццё віны — гэта непасрэдны нашчадак канфлікту паміж патрэбнасцю ў любові і імкненнем да задавальнення інстынктаў, тармажэнне якога спараджае схільнасць да агрэсіі. Узаемнае перакрыццё двух гэтых узроўняў пачуцця віны — з прычыны страху перад вонкавымм і перад аўтарытэтам унутраным — ускладняла разуменне намі сумлення. Раскаянне — гэта агульнае абазначэнне рэакцыяў Я на пачуццё віны, яно ўтрымлівае амаль не трансфармаваны матэрыял фонавых адчуванняў страху і само па сабе з’яўляецца пакараннем, утрымлівае ў сабе патрэбу ў пакаранні, а значыць, можа быць старэйшым за сумленне.
    Небескарысна будзе прасачыць і тыя супярэчнасці, якія часам уносілі блытаніну ў нашае даследаванне. Спачатку мы казалі, што пачуццё віны ёсць наступства няздзейсненага акту агрэсіі, a потым — што яно вынікае якраз з агрэсіі здзейсненай, якая па сваім гістарычным паходжанні адпавядае бацьказабойству. Урэшце мы знайшлі выйсце з гэтае цяжкасці: калі намі быў задзейнічаны ўнутраны аўтарытэт, Звыш-Я, гэта грунтоўна перамяніла стасункі. Раней пачуццё віны супадала з раскаяннем; пры гэтым мы заўважалі, што тэрмінам "раскаянне трэба пазначаць толькі рэакцыю на рэальна здзейсненую агрэсію. Потым у сувязі з усёведаннем Звыш-Я розніца паміж задуманай і выкананай
    агрэсіяй страціла значэнне; цяпер пачуццё віны магло спрычыняцца як рэальна здзейсненым гвалтам (што агульнавядома), так і толькі задуманым (як гэта высветліў псіхааналіз). Нягледзячы на змену псіхалагічнай сітуацыі, канфлікт амбівалентнасці двух першаінстынктаў захаваў сваё ўздзеянне. Узнікла спакуса менавіта тут пашукаць рашэнне загадкі зменлівых дачыненняў пачуцця віны са свядомасцю. Пачуццё віны ад раскаяння ў здзейсненым дрэнным учынку заўсёды свядомае; калі ж яно узнікае у выніку злога намеру, то можа заставацца й падсвядомым. Праўда, не ўсё тут так проста, бо гэтаму энергічна супярэчыць неўроз навязлівых станаў.
    Другая супярэчнасць заключаецца ў тым, што энергія агрэсіўнасці, якой, як мяркуецца, валодае Звыш-Я. з'яўляецца, згодна з адным пунктам погляду, захаваным у душэўным жыцці працягам энергіі пакарання з боку вонкавага аўтарытэту, а згодна з другім пунктам погляду — хутчэй уласнай агрэсіўнасцю, якая не знайшла сабе выхаду і сутыкнулася з гэтым аўтарытэтам, што ўяўляе для яе перашкоду. Было падобна на тое, што першая версія лепш стасавалася з гісторыяй, а другая — з тэорыяй пачуцця віны. Больш дэталёвыя разважанні ці не цалкам выцерлі гэтую з выгляду неадольную супярэчнасць: істотным і агульным аказалася тое, што агрэсія ў абодвух выпадках скіроўваецца ўсярэдзіну. Клінічныя даследаванні, у сваю чаргу, дазваляюць рэальна вызначыць дзве крыніцы агрэсіўнасці Звыш-Я. У адных выпадках дамінуе адна з іх, у другіх — другая, але ў цэлым яны ўзаемадзейнічаюць.
    Тут, на маю думку, дарэчы будзе ўсур ёз настояць на тым пункце погляду, які я раней рэкамендаваў у якасці папярэдняй гіпотэзы. У апошняй аналітычнай літаратуры перавага аддаецца таму меркаванню, згодна з якім усякае адмаўленне, усякая перашкода ў задавальненні інстынктаў вядзе ці можа прыводзіць да
    росту пачуцця віны58. Мне здаецца, што тэарэтычна мы тут можам усё спрасціць, калі аднясем гэта толькі да агрэсіўных памкненняў — тады гэтую гіпотэзу будзе не так лёгка абвергнуць. Іначай як можна дынамічна і эканамічна растлумачыць рост пачуцця віны, якое прыходзіць на месца нездаволенага эратычнага памкнення? Гэта магчыма толькі вакольным шляхам, калі перашкода эратычнаму задавальненню выклікае пэўную агрэсіўнасць супраць асобы, што замінае такому задавальненню, а потым падаўляецца й сама агрэсіўнасць. Але і ў гэтым выпадку ў пачуццё віны ператвараецца толькі тая агрэсіўнаспь, якая падаўляецца і перадаецца Звыш-Я. Я ўпэўнены, што мы шмат якія працэсы маглі б паказаць прасцей і выразней, калі б абмежавалі псіхааналітычнае вучэнне аб вытворным характары пачуцця віны агрэсіўнымі памкненнямі. Аналіз клінічнага матэрыялу не дае тут адназначнага адказу, бо ніводнае з двух папярэдне вызначаных намі памкненняў не выступае ў чыстым, ізаляваным ад другога выглядзе. А вось аналіз экстрэ—мальных выпадкаў, бадай, мог бы пацвердзіць вызначаны мной накірунак. Я паспрабую скарыстацца з выгодаў гэтага больш дакладнага падыходу, ужыўшы яго на прыкладзе працэсу выцяснення. Як вядома, сімптомы неўрозаў у значнай ступені з'яўляюцца заменнікамі задавальнення няздзейсненых сексуальных жаданняў. У хадзе аналітычных даследаванняў мы на сваё здзіўленне заўважылі, што амаль за кожным неўрозам крыецца пэўная доля неўсвядомленага пачуцця віны, якое, у сваю чаргу, умацоўвае сімптомы, карыстаючыся імі як інструментамі пакарання. Цяпер мы наблізіліся да фармулёўкі: калі памкненне падлягае выцясненню, яго лібідозныя складнікі ператвараюцца ў сімптомы, а яго агрэсіўныя кампаненты — у
    35 Асабліва ў працах Э. Джонса, С’юзан Ісаак, Мэлані Клейн, а таксама,
    як мне здаецца. ў Райка і Александэра.
    пачуццё віны. Нават калі гэтая фармулёўка толькі прыблізна дакладная, дык і тады яна заслугоўвае нашай цікавасці.
    У некаторых чытачоў магло скласціся ўражанне, што ім надта часта даводзілася чуць формулу пра барацьбу паміж Эрасам і інстынктам смерці. Яна і характарызавала культурны працэс, які адбываецца з чалавецтвам, і су—адносілася з індывідуальным развіццём, і, апроч таго, ужывалася для раскрыцця таямніц арганічнага жыцця. Даследаванне дачыненняў гэтых трох працэсаў уяўляецца непазбежным. Выкарыстанне ж заўсёды аднолькавай формулы апраўдваецца тым, што як культурнае развіццё чалавецтва, так і развіццё індывіда з’яўляюцца ў роўнай ступені жыццёвымі працэсамі, і таму да іх мусяць прымяняцца агульныя характарыстыкі жыцця. Праўда, просты паказ агульных рысаў. не ўдакладнены асаблівымі ўмовамі, ніяк не спрыяе правядзенню між імі адрознення. Аднак пакуль што нам будзе дастаткова сказаць, што ку.хьтурны працэс уяўляе сабой такуіо мадыфікацыю жыцпёвага працэсу, якая ўзнікае пад уплывам Эраса і з ініцыятывы Ананкі, рэальных патрэбаў, і яго задачай ёсць аб’яднанне разасобленых індывідаў у лібідозна злучаную супольнасць. Але калі мы ўважліва зірпем на суадносіны культурнага развіцця чалавецтва і працэсу развіцця і выхавання асобных індывідаў, мы без асаблівых ваганняў зробім выснову, што абодва прапэсы маюць вельмі блізкую прыроду, калі наогул не ўяўляюць сабой адзін і той самы працэс развіцця розных аб'ектаў. Культурнае развіццё чалавецтва, вядома, з’яўляецца абстракцыяй болей высокага парадку, чым развіццё індывіда, і таму яго цяжэй успрымаць наглядна, а пры пошуку аналогіяў тут магчымыя яўныя перабольшванні. Але пры адзінстве мэтаў (тут — гэта інтэграцыя індывіда ў людскую масу. а там — стварэнне масавай еднасці з мноства індывідаў) не можа здзіўляць і падабенства ўжываных сродкаў і наступных феноменаў. Нельга замоўчваць і яшчэ адну надзвьгчай
    важную рысу, якая характарызуе абодва працэсы. У якасці асноўнай мэты індывідуальнае развіццё прытрымліваецца праграмы прынцыпу задавальнення — дасягнення шчасця. Інтэграцыя ў чалавечую супольнасць ці прыстасаванне да яе падаюцца як неабходная умова, якую трэба абавязкова выкананаць, хоць, каб гэтай умовы не было, дасягнуць мэты, мусіць, было б лягчэй. Іначай кажучы, індывідуальнае развіццё паўстае як прадукт інтэрферэнцыі двух памкненняў: памкнення да шчасця, якое мы звычайна называем “эгаістычным”, і памкнення да аб’яднання ў супольнасць з іншымі, якое мы называем “альтруістычным”. Абодва гэтыя найменні — не больш як паверхневыя характарыстыкі. У індывідуальным развіцці галоўны акцэнт робіцца на эгаістычным памкненні да шчасця; што да друтога памкнення, якое можна назваць культурным, дык яно, як правіла, задавальняецца роляю абмежавальніка. Іншая справа — культурны працэс; тут выразна дамінуе мэта стварэння адзінства з мноства асобных індывідаў. Мэта набыцця шчасця хоць і захоўваецца, але адцясняецца на задні план; здаецца нават, што стварэнне вялікай чалавечай супольнасці ўдалося б тым лепш, чым менш трэба было б клапаціцца пра шчасце асобнага індывіда. Такім чынам, працэс індывідуальнага развіцця мае свае адмысловыя рысы, якіх нельга знайсці ў культурным працэсе ўсяго чалавецтва. Першы працэс мае за мэту далучэнне да супольнасці толькі ў той ступені, у якой супадае з апошнім.
    Падобна да таго, як планета круціцца не толькі вакол сваёй восі, але і вакол цэнтральнага цела, асобны чалавек, ідучы па ўласным жыццёвым шляху, бярэ ўдзел і ў развіцці чалавецтва. Нашаму блізарукаму зроку гульня сілаў на небе здаецца застылым і вечна самому сабе роўным парадкам, але ў арганічным жыцці мы бачым узаемную барацьбу сілаў і безупынную змену вынікаў гэтага канфлікту. 1 ак у кожным індывідзе сутыкаюцца
    два памкненні — да індывідуальнага шчасця і да аб’яднання з супольнасцю, так варагуюць і аспрэчваць адзін у аднаго месца пад сонцам працэсы індывідуальнага і культурнага развіцця. Але гэтая барацьба паміж індывіда.м і грамадствам не вынікае непасрэдна з непры.мірымага антаганізму двух першаінстынктаў, Эраса і Смерці,— тут усё заключаецца ў рэзкім дысбалансе ў самім бюджэце лібідо, які мо?кна параўнаць са спрэчкай аб падзеле лібідо паміж Я і аб’ектамі. Грэба спадзявацца, што гэтая барацьба ўрэшце рэшт дапускае збалансіроўку інтарэсаў індывіда й грамадства ў культуры будучыні, як бы яна ні ўскладняла жыццё індывіда сёння.
    Аналогія паміж культурным працэсам і індывідуальным развіццём можа быць значна шырэйшая. А менавіта. можна сцвярджаць, што ў грамадства таксама ўтвараецца сваё Звыш-Я, якое ўплывае на развіпцё культуры. Для знаўцы розных культураў даследаваць гэтую аналогію ва ўсіх яе падрабязнасцях было б, відаць, прывабнай задачай. Я ж абмяжуюся некалькімі асабліва прыкметнымі пунктамі. Звыш-Я ўсякай культурнай эпохі мае тое ж паходжанне, што і Звыш-Я індывіда: яно засноўваецца на ўргіжаннях, пакінутых вялікімі правадырамі, выбітнымі асобамі, людзьмі з моцнаю воляй або тымі, у каго адна з чалавечых якасцяў знайшла сваё наймацнейшае і найчысцейшае, а таму й часта аднабаковае ўвасабленне. Нярэдка аналогія сягае яшчэ далей; даволі часта. калі не заўсёды гэтых асобаў пры іх жыцці абсмейваюць, абражаюць, ато і самым жорсткім чынам знішчаюць. Бо і прабацька быў абагаўлёны нашмат пазней пасля сваёй гвалтоўнай смерці. Самым кранальным прыкладам такога лёсу можа служыць якраз асоба Ісуса Хрыста, калі толькі яна не належыць міфу, пакліканага да жыцця змрочным успамінам пра тое старадаўняе забойства. Другое супадзенне заключаецца ў тым, што культурнае Звыш-Я, як і Звыш-Я індывіда, ставіць строгія