Дыскамфорт ад культуры  Зыгмунд Фройд

Дыскамфорт ад культуры

Зыгмунд Фройд
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 100с.
Мінск 2001
18.94 МБ
ягонаму Я дазваляе; аж як толькі здараецца бяда — чалавек занураецца ў сябе, прызнае сваю грэшнасць, узвялічвае патрабаванні свайго сумлення, дае зарокі і каецца31. Так паводзілі сябе і паводзяць дагэтуль цэлыя народы. 1 гэта даволі зручна тлумачыцца перша—пачатковай інфантыльнаю стадыяй сумлення, якая не знікае й пасля інтраекцыі ў Звыш-Я, а па-ранейшаму існуе побач з ім і за ім. Лёс разглядаецца як заменнік бацькоўскай інстанцыі; калі з чалавекам здараецца няшчасце, гэта значыць, што ён ужо пазбаўлены любові гэтай найвышэйшае сілы, і небяспека страты гэтай любові прымушае яго зноў схіліцца долу перад бацькоўскім вобразам Звыш-Я, на які ён не надта зважаў, калі быў шчаслівы, Асабліва выразна гэта відаць, кгілі пад лёсам у адпаведнасці са строга рэлігійнымі ўяўленнямі разумеецца выключна праява Божае волі. Народ Ізраіля лічыў сябе за дзіцё, абранае Богам, і калі ўсемагутны бацька пачаў насылаць на свой народ гора за горам, гэты народ зусім не разгубіўся і не засумняваўся ў Божае сіле і справядлівасці, ён стаарыў прарокаў, якія пачалі папракаць ізраільцянаў за іхнюю грэшнасць, і ўрэшце тыя з усведамлення сваёй віны стварылі надзвычай строгія правілы сваёй жрэцкай рэлігіі. Проста дзіва, наколькі па-іншаму паводзіць сябе прымітыўны чалавек! Калі яго спасцігае няшчасце, то ён вінаваціць не сябе, a свой феціш, які не выканаў сваіх абавязкаў, і лупцуе яго — замест таго, каб пакараць самога сябе.
Такім чынам, нам вядомыя дзве першакрыніцы пачуцця віны: страх перад аўтарытэтам і страх перад Звыш-Я, які храналагічна
51 Пра такі станоўчы ўплыў нягод на мараль піша Марк Твэн у сваёй цудоўнай карацельцы "The first melon I ever stole” (“Першы кавун, які я ўкраў”). Выпадкова гэты першы кавун быў недаспелы. Я чуў гэтую гісторыю ў аўтарскім выкананні. Прачытаўшы яе пазву, ён зрабіў паўзу і, нібыта вагаючыся, спытаў сам у сябе: “Was it the first?” (Ці быў ён першы?) Гэтым ён сказаў усё: першы не быў адзіны.
ўзнікае пазней. Першы прымушае адмаўляцца ад задавальнення інстынктаў, другі, апроч таго, змушае яшчэ і да пакарання, бо забаронныя жаданні схаваць ад Звыш-Я немагчыма. Мы бачылі таксама, як можа разумецца строгасць Звыш-Я, ці то — патрабаванні сумлення. Гэта проста працяг строгасці вонкавага аўтарытэту, якому прыходзіць на змену і часткова функцыянальна яго замяшчае сумленне. Цяпер нам відаць, якім чынам адмова ад задавальнення інстынктаў залежыць ад усведамлення віны. Першапачаткова адмова ад задавальнення інстынктаў была наступствам страху перад вонкавым аўтарытэтам; ад задавальнення адмаўляліся, каб не страціць яго любоў. Здзейсняючы адмову, чалавек, так бы мовіць, паквітваўся з вонкавым аўтарытэтам, і ў яго ўжо не заставалася пачуцця віны. У выпадку ж страху перад Звыш-Я ўсё складаецца іначай. Тут адной адмовы ад задавальнення інстынкту недастаткова, бо застаецца жаданне, і яго немагчыма схаваць ад Звыш-Я. У выніку пачуццё віны ўзнікае нягледзячы на здзейсненую адмову, і ў гэтым заключаецца вялікі эканамічны недахоп увядзення Звыш-Я, ці, кажучы іначай, сумлення. Тут адмова ад задавальнення інстынкту цалкам ужо не вызваляе, дабрадзейная ўмеркаванасць ужо не ўзнагароджваецца гарантыяй сталай любові; па сутнасці, чалавек мяняе пагрозу знешнега няшчасця — страты любові і пакарання з боку вонкавага аўтарытэту — на сталае ўнутранае няшчасце, напружанае ўсведамленне віны.
Гэтыя ўзаемасувязі настолькі заблытаныя і адначасова настолькі важныя, што я, нягледзячы на небяспеку паўтарэння, паспрабую разгледзець іх яшчэ з аднаго боку. Як мы высветлілі, часавая паслядоўнасць выглядае наступным чынам: спачатку адмова ад задавальнення інстынкту адбываецца з-за страху перад агрэсіяй вонкавага аўтарытэту, з якім звязаны й страх страты любові, бо любоў абараняе ад гэтай кары. Потым ствараецца
ўнутраны аўтарытэт, і адмова ад задавальнення інстынкту адбываецца з-за страху перад гэтым аўтарытэтам, страху перад сумленнем. У другім выпадку злачынства і зламыснасць ацэньваюцца аднолькава, адсюль усведамленне віны, патрэба ў пакаранні. Агрэсія сумлення захоўвае агрэсію аўтарытэту. Дагэтуль усё зразумела, але ці застаецца месца для ўплыву няшчасця (адмовы, накладзенай звонку), якое яшчэ больш узмацняе сумленне, для надзвычайнай строгасці сумлення ў найлепшых і найбольш рахманых? Абедзве гэтыя асаблівасці сумлення ўжо былі намі растлумачаныя, і ўсё ж яўна захавалася ўражанне, што гэтыя тлумачэнні не прынеслі канчатковай яснасці, нешта засталося без тлумачэння. I тут нарэшце праскоквае ідэя, вельмі ўласцівая для псіхааналізу і чужая ладу мыслення звычайнага чалавека. Яна дазваляе зразумець, чаму прадмет нашага даследавання быў для нас настолькі заблытаным і цьмяным. 1 заключаецца яна ў наступным: хоць напачатку прычынаю адмовы ад задавальнення інстынкту з’яўляепца сумленне (а дакладней, страх, які пазней перарастае ў сумленне), але потым бакі мяняюцца месцамі. Кожная адмова ад задавальнення інстынкту ператвараецца ў дынамічную крыніпу сумлення, кожная новая адмова павялічвае яго строгасць і нецярпімасць, і калі мы хочам удала прывесці гэта ў адпаведнасць з ужо знаёмай нам гісторыяй узнікнення сумлення, мы мусім прызнаць парадаксальную формулу: сумленне ёсць вынік адмовы ад задавальнення інстынктаў; альбо — адмова ад задавальнення інстынктаў (навязаная нам звонку) стварае сумленне, якое потым патрабуе ўсё новай адмовы ад задавальнення інстынктаў.
Уласна кажучы, гэтая фармулёўка не надта супярэчыць таму генезісу сумлення, які быў вызначаны намі раней, і мы бачым шлях, як гэтае супярэчанне зменшыць. Для большай нагляднасці выкарыстаем прыклад з інстынктам агрэсіўнасці й дапусцім, што
гаворка ў нас вядзецца пра заўсёдную неабходнасць адмовы ад агрэсіі. Натуральна, што гэта толькі папярэдняе дапушчэнне. Але ў такім выпадку ўздзеянне адмовы на сумленне адбываецца так, што кожны акт агрэсіі, ад якога мы адмаўляемся, пераймаецца Звыш-Я і павялічвае яго агрэсіўнасць (супраць Я). 3 гэтым не надта стасуецца меркаванне, што першапачатковая агрэсіўнасць сумлення ёсць прадаўжэнне строгасці вонкавага аўтарытэту, бо тады яна не мае нічога агульнага з адмовай ад задавальнення інстынктаў. Але такая неадпаведнасць будзе знятая, калі мы дапусцім, што першая праява агрэсіўнасці Звыш-Я мае іншае паходжанне. Якога б кшталту ні былі першыя забароны, у дзіцяці ў вялікай ступені павінна было развіцца пачуццё агрэсіўнасці супраць аўтарытэту, які перашкаджае яму ў задавальненні гэтых самых пільных інстынктыўных памкненняў. Але дзіця непазбежна мусіць адмаўляцца ад задавальнення гэтай помслівай агрэсіі. Каб вызваліцца з гэтай цяжкай эканамічнай сітуацыі, яно карыстаецца дапамогаю вядомых механізмаў — яно ідэнтыфікуе гэты неаспрэчны аўтарытэт з сабой, пераносіць яго ўсярэдзіну самога сябе, так што ён ператвараецца ў Звыш-Я, атрымліваючы такім чынам уладу над усёй тою агрэсіўнасцю, якая ў маленстве скіроўвалася супраць згаданага аўтарытэту. Дзіцячае Я вымушанае задавальняцца сумнаю роляй такога прыніжанага — бацькоўскага — аўтарытэту. Як гэта часта бывае, у дадзеным выпадку здараецца люстраное пераварочванне сітуацыі. “Калі б я быў бацькам, а ты дзіцем, нясоладка б табе давялося’. Стасункі паміж Звыш-Я і Я — гэта перакуленыя жаданнем рэальныя стасункі паміж яшчэ не расшчэпленым Я і знешнім аб’ектам. Гэта таксама тыповая сітуацыя. Але тут істотная розніца заключаецца ў тым, што першапачатковая строгасць Звыш-Я не з’яўляецца — альбо з’яўляецца не ў такой ступені — тою строгасцю, якая паходзіць ад аб’екта або яму прыпісваецца; яна хутчэй уяўляе сабой
уласную агрэсіўнасць супраць аб’екта. Калі гэта слушна, значыць, на самай справе можна сцвярджаць, што напачатку сумленне ўзнікае ў выніку падаўлення агрэсіўнасці, а потым узмацняецца праз усё новыя акты падаўлення.
Якое з гэтых двух меркаванняў правільнае? Ранейшае, якое здавалася нам такім неаспрэчным з пункту погляду генезісу, ці пазнейшае, якое дасканала забяспечвае суладнасць усёй тэорыі? Як відавочна пацвярджаецца непасрэднымі назіраннямі, абодва погляды маюць права на існаванне; яны не супярэчаць адзін аднаму і нават сыходзяцца — помслівая агрэсія дзіцяці вызначаецца, у тым ліку, і мерай пакаральнай агрэсіі, якую яно чакае ад бацькі. Аднак досвед вучыць, што строгасць Звыш-Я, якое развіваецца ў дзіцяці, ніякім чынам не перадае строгасці зведанага ім самім абыходжання’2. I ут няма непасрэднай залежнасці, пры вельмі мяккім выхаванні ў дзіцяці можа ўзнікнуць вельмі строгае сумленне. Але гэтую незалежнасць не трэба й пера—большваць; няцяжка ўпэўніцца, што строгасць выхавання усё-ткі вельмі моцна ўплывае на ўтварэнне дзіцячага Звыш-Я. Асаблівасць сітуацыі ў тым, што пры ўгварэнні Звыш-Я і ўзнікненні сумлення ўнутраныя канстытуцыйныя фактары і ўздзеянне рэальнага навакольнага асяроддзя спалучаюцца, і ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо гэта — агульная этыялагічная ўмова ўсіх такіх працэсаў33.
32 Як гэта было правільна падкрэслена Мэлані Клейн ды іншымі ангельскімі аўтара.мі.
33 Фр. Алсксандэр у сваім “Псіхааналізе суцэльнай асобы” (1927), падхапіўшы тэму, што прагучала ў працы Айхгорна пра бездагляднасць, дае правільную ацэнку двум тыпам патагенных метадаў выхавання — звышстрогасці й пешчанню. “Занадта мяккі й паблажлівы” бацька спрыяе фармаванню ў дзіцяці надзвычай строгага Звыш-Я. бо пад уздзеяннем паўсюднай і заўсёднай любові ў гэтага дзіцяці не застаецца іншага выхаду для агрэсіўнасціі, апроч як скіроўвання яе ўсярэдзіну самога сябе. У бес-
Можна сказаць, што дзіця, рэагуючы на першыя сур’ёзныя адмовы ад задавальнення інстынктыўных памкненняў сваёй павышанай агрэсіўнасцю і такой самаю строгасцю свайго ЗвышЯ. наследуе пры гэтым пэўнаму філагенетычнаму правобразу, і сучасная неадэкватнасць яго рэакцыі тлумачыцца тым, што першабытны бацька быў сапраўды вельмі пагрозлівы і ад яго можна было чакаць навышэйшай ступені агрэсіўнасці. Такім чынам, калі мы пераходзім ад індывідуальнай гісторыі развіцця да філагенетычнай, розніца паміж двума пунктамі погляду на генезіс сумлення яшчэ больш змяншаецца. Аднак у двух гэтых працэсах выяўляецца яшчэ адно важнае разыходжанне. Мы не можам заплю—шчьшь вочы на гіпотэзу, што чалавечае пачуццё віны паходзіць з Эдыпавага комплексу і было набытае ў выніку забойства бацькі братамі, што супраць яго аб’ядналіся. Агрэсія тады не была падаўленая, яна здзейснілася — і гэта была тая самая агрэсія, падаўленне якой з'яўляепца меркаванай крыніцаю пачуцця віны ў дзіцяці. Я тут не здзіўлюся, калі хтось з чытачоў злосна крыкне: “Дык што, ўсё адно — забіваць бацьку ці не — пачуццё віны так ці інакш узнікне! Дазвольце засумнявацца. Альбо выводзіць пачуццё віны з падаўленай агрэсіўнасці — гэта памылка, альбо ўся гісторыя з забойствам бацькі — проста раман, і дзеці першабытнага чалавека забівалі сваіх бацькоў не часцей, чым гэта звычайна здараецца ў сённяшніх. Дый зрэшты, нават калі гэта не раман, а праўдзівая гісторыя, дык і тады гэта