Дыскамфорт ад культуры  Зыгмунд Фройд

Дыскамфорт ад культуры

Зыгмунд Фройд
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 100с.
Мінск 2001
18.94 МБ
ідэальныя патрабаванні, невыкананне якіх караецца “страхам сумлення Дзіўна хіба толькі тое, што ў масавым праяўленні гэтыя душэўныя працэсы падаюцца нам больш знаёмымі і больш даступны нашай свядомасці, чым у індывідуальным, калі выразна ўспрымаецца толькі агрэсіўнасць Звыш-Я. У індывіда агрэсіўнасць выступае ў выглядзе папрокаў Звыш-Я ў выпадку ўзнікнення напружанасці, тады як самі патрабаванні часта застаюцца на заднім плане як неўсвя—домлены фон. Калі іх давесці да свядомага ўзроўню, высветліцца, што яны супадаюць з прадпісаннямі ЗвышЯ адпаведнай культуры. Культурнае развіццё масы і індывідуальнае развіццё тут настолькі сплятаюцца і злучаюцца, што пэўныя праявы і ўласцівасці Звыш-Я можна ўбачыць выразней, назіраючы за паводзінамі культурнай супольнасці, а не індывіда.
Звыш-Я культуры выпрацоўвае свае ідэалы і патрабаванні, сярод якіх фігуруюць і патрабаванні да ўзаемадачыненняў паміж людзьмі, аб’яднаныя пад імём этыкі. Этыцы ва ўсе часы надавалася такое вялікае значэнне, быццам менавіта ад яе чакалі асабліва важных дасягненняў. I этыка напраўду належыць да таго пункту, у якім лёгка пазнаецца самае далікатаае месца культуры. Этыку можна разумець як спробу тэрапеўтычнага ўздзеяння, як намаганне дасягнуць з дапамогаю патрабаванняў Звыш-Я таго, чаго пакуль не ўдалося дасягнуць усёй іншаю культурнаю працай. Як мы ўжо ведаем, пытанне заключаецца ў тым, як зняць на шляху культуры найвялікшую перашкоду — падставовую схільнасць людзей да ўзаемнай агрэсіі, і менавіта таму нас асабліва зацікавіў самы, відаць, новы запавет Звыш-Я культуры: “Палюбі бліжняга свайго як самога сябе’ . Вывучэнне і тэрапія неўрозаў прывялі нас да двух папрокаў, якія мы можам адрасаваць ЗвышЯ індывіда. Перадусім, строгасцю сваіх запаветаў і забаронаў гэтае Звыш-Я зусім мала клапойшца пра шчасце Я, не ўлічваючы
ні супраціўлення іх выкананню, ні моцы памкненняў Яно, ні цяжкасцяў, з якімі індывід сутыкаецца ў навакольным свеце. Таму нам часта ў тэрапеўтычных мэтах даводзіцца весці барацьбу са ЗвышЯ і старацца зменшыць яго амбіцыі. Гакія самыя пярэчанні выклікаюць у нас і этычныя патрабаванні Звыш-Я культуры. Яго таксама мала клапоціць фактычная душэўная канстытуцыя чалавека, і яно выдае загады, не пытаючыся, наколькі чалавеку магчыма іх выканаць. Болып за тое, яно дапускае, што Я чалавека псіхалагічна здольнае вытрываць усё, што яму ні задаць, што Я мае над сваім Яно неабмежаваную ўладу. Гэта памылка, бо нават у так званага нармальнага індывіда ўдада Я над Яно не перавышае пэўнага ўзроўню. Калі ж ад яго патрабуюць больш, гэта выклікае ў індывіда бунт, неўроз ці робіць яго няшчасным. Запавет "палюбі бліжняга, як са.мога сябе — гэта наймацнейшы адпор чалавечай агрэсіўнасці і яскравы прыклад непсіхалагічных паводзінаў культурнага Звыш-Я. Гэты запавет невыканальны; такая вялікая інфляцыя любові можа толькі панізіць яе каштоўнасць, але не зліквідаваць недахоп. Культура ўсё гэта не бярэ пад увагу; яна толькі папярэджвае, што чым цяжэй выканаць запавет, тым ён пачэснейшы. Але той, хто, вытрымліваючы рамкі сучаснай культуры, будзе выконваць яе прадпісанні, трапіць у нашмат меней зручнае становішча, чым той, хто на іх не зважае. Якім жа магутным павінен сродак, выпрацаваны культурай супраць агрэсіўнасці, калі ён можа зрабіць людзей не меней няшчаснымі, чым сама агрэсіўнасць! 1 ак званая натуральная этыка няздольная нам прапанаваць тут нічога, апроч нарцысічнага задавальнення — лічыць сябе лепшымі за іншых. А рэлігійная этыка адно паўтарае свае абяцанні лепшае долі ў замагільным свеце. Па-мойму, пакуль за дабрадзейнасць не будзе адплачвацца ўжо тут, на зямлі, усе этычныя казані будуць марныя. I мне здаецца бясспрэчным, што рэальныя змены ў маёмас-
ных дачыненнях паміж людзьмі прынясуць больш карысці за любыя этычныя запаветы. Але сацыялісты зацямняюць гэтае важнае палажэнне сваім зноў-такі ідэалістычным неразуменнем чалавечай прыроды, у выніку чаго і страчваецца яго вартасць, і знікае сэнс дабівацца яго ўвасаблення.
Вывучэнне ролі Звыш-Я ў з’явах культурнага развіцця, памойму, абяцае яшчэ й іншыя адкрыцці. 1 хоць я спяшаюся падвесці рысу, але адно пытанне апусціць мне ўсё ж будзе цяжка. Калі развіццё культуры мае такое вялікае падабенства з развіццём індывіда і карыстаецца тымі самымі сродкамі, то ці не дае гэта нам падставу паставіць дыягназ, што некаторыя культуры ці цэлыя культурныя эпохі — а можа, і ўсё чалавецтва — зрабіліся пад уплывам культурных памкненняў “неўратычнымі” 3 Следам за класіфікацыяй гэтых неўрозаў маглі б быць выпрацаваныя і пэўныя тэрапеўтычныя рэкамендацыі, якія ўяўлялі б вялікую практычную цікавасць. Я не магу сказаць, што такая спроба пераносу псіхааналізу на культурную супольнасць была б бессэнсоўнай ці была б асуджаная на бясплоднасць. Але відаць, трэба быць вельмі асцярожным і не забывацца, што гаворка ідзе толькі пра аналогіі, бо не толькі людзей, але і паняцці, небяспечна вырываць са сфераў, у якіх яны нарадзіліся і развіліся. Дыягназ калектыўных неўрозаў сутыкаецца і з яшчэ адной адмысловаю цяжкасцю. Пры індывідуальным неўрозе асноўнай апораю нам служыць кантраст, які выдзяляе хворага з яго “нармальнага" асяроддзя. Пры аднастайна афектаванай масе такога фону няма, яго трэба шукаць дзе-небудзь у іншым месцы. Што да выкарыстання такога досведу ў тэрапіі, дык нават найдакладнейшы аналіз сацыяльнага неўрозу нічым бы не дапамог, бо хто можа мець такі аўтарытэт, каб прымусіць масу лячыцца? Нягледзячы на ўсе гэтыя цяжкасці, можна чакаць, што аднойчы хто-небудзь адважыцца-такі даследаваць паталогію культурных супольнасцяў.
Па розных матывах я вельмі далёкі ад таго, каб даваць тут агульную ацэнку чалавечай культуры. Але з іншага боку, я ўстрымліваюся й ад тых энтузіястычных забабонаў, згодна з якімі нашая культура нібыта з’яўляецца нашым самым каштоўным здабыткам і нібыта гэты шлях павінен абавязкова прывесці нас да вяршыняў неверагоднае дасканаласці. Прынамсі, я без абурэння магу слухаць крытыка, які мяркуе, што, калі аналізуеш мэты і сродкі культуры, дык непазбежна прыходзіш да высновы, што ўсе яе памкненні не вартая намаганняў і што іх вынікам можа быць толькі невыносны для індывіда стан. Мне лёгка быць бесстароннім таму, што я не надта абазнаны ва ўсіх гэтых рэчах. Я з пэўнасцю ведаю толькі тое, што вартасныя ацэнкі людзей, безумоўна, кіруюцца іх жаданнямі, іх імкненнем да шчасця і спробамі падмацаваць свае ілюзіі аргументамі. Я цалкам зразумеў бы, каб нехта, заўважыўшы прымусовы характар чалавечай культуры. сказаў, напрыклад, што абмежаванне сексуальнага жыйця ці сцвярджэнне гуманістычных ідэалаў за кошт натуральнага адбору — гэта ўсё непазбежнасць, і ёй лепш за ўсё падпарадкавацца, як прыроднай неабходнасці. Мне вядома і тое, чым на гэта можна было б запярэчыць: шмат з таго, што на працяіу чалавечай гісторыі лічылася непазбежным, потым часта адкідалася і замяняліся іншым. На ролю прарока ў мяне не хапае мужнасці, і я гатовы прыняць папрок, што нічым не магу суцешыць сваіх сучаснікаў, хоць менавіта гэтага ўсе яны ў прынцыпе прагнуць — і самыя заўзятыя рэвалюцыянеры, і самыя рахманыя вернікі.
Лёсавызначальнае пытанне для чалавецтва, на мой погляд, заключаецца ў тым, ці ўдасца і ў якой меры ўтаймаваць у працэсе кулыурнага развіцця памкненні агрэсіўнасці і самазнішчэння, якія вядуць да разбурэння чалавечага суіснавання. Наш час у сувязі з гэтым мае, бадай, асаблівуто цікавасць. У сваім падпарадкаванні сілаў прыроды людзі зайпілі так далёка, што могуць з іх дапамогай
лёгка знішчыць адзін аднаго да астатняга чалавека. Яны гэта ведаюць, і гэтым у значнай ступені тлумачыцца іх цяперашні неспакой, іх няшчасці і іхтрывогі. Трэба спадзявацца, што другая з “нябесных сілаў”, вечны Эрас, прыкладзе намаганні, каб сцвердзіць сябе ў барацьбе з гэткім самым несмяротным праціўнікам. Але хто ведае, на чыім баку будзе перамога, хто здольны прадбачыць, чым скончыцца барацьба?
Навукова-папулярнае выданне
ЗыгмундФройд
ДЫСКАМФОРТ АД КУЛЬТУРЫ
Рэдактар Зм Колас
Мастак А. Фядорчанка
Падпісана да друку з арыгінала-макета 3.04.2001. Фармат 84x108 1/32.
Папера афсетная. Гарнітура Акадэмічная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 5,46. Тыраж 500 экз. Заказ 287.
Падатковая льгота Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 007-98, ч. 1; 22.11 20.400
Выдавецтва «Энцыклапедыкс»
Ліцэнзія ЛВ № 395 ад 2.08.1999 г. 220100. Мінск. вул. Куль.ман. 28-163.
Надрукавана з пазітываў заказчыка ў друкарні УП «Ходр» ГА БелГІЗ.
Лінэнзія ЛП № 91 ад 15.08.2000 г. 220013, Мінск, вул. Вызвалення. 9.