• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыскамфорт ад культуры  Зыгмунд Фройд

    Дыскамфорт ад культуры

    Зыгмунд Фройд

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 100с.
    Мінск 2001
    18.94 МБ
    прытульнага дзіцяці, якое расце беэ любові, узровень напружанасці паміж Я і Звыш-Я падае, і ўся ягоная агрэсіўнасць можа скіроўвацца вонкі Такім чынам, калі абстрагавацца ад меркаванага канстытуцыйнага фактару, можна сказаць. што строгае сумленне ўтвараецца ў выніку ўзаемадзеяння двух жыццёвых сілаў — адмовы ад памкненняў, якая дае волю агрэсіўнасці, і досведу любові, які паварочвае гэтую агрэсіўнасць усярэдзіну і перадае яе Звыш-Я.
    вядомы ва ўсім свеце выпадак, у якім няма нічога дзіўнага: пачуццё віны ў чалавека ўзнікае тады, калі ён робіць нешта злачыннае. I гэтаму выпадку, які сапраўды здараецца даволі часта, псіхааналіз якраз не дае ніякага тлумачэння”.
    Заўвага слушная, і мы павінны гэтае становішча выправіць. Тут няма ніякай асаблівае таямніцы. Калі ў чалавека — пасля таго як і таму што ён зрабіў нешта злачыннае — узнікае пачуццё віны, дык гэтае пачуццё хутчэй варта назваць раскаяннем. Яно тычыцца толькі аднаго ўчынку і тым самым, натуральна, мае перадумовай, што яшчэ да ўчынку ў чалавека было сумленне, ці то — гатоўнасць адчуць сябе вінаватым. А значыць, раскаянне ніяк не можа дапамагчы нам у выкрыцці крыніцаў сумлення і пачуцця віны. Звычайна ўсё адбываецца наступным чынам: патрэба ў задавальненні інстынкту набывае сілу і можа ўрэшце перавысіць абмежаванае ў сваёй сіле сумленне, але па меры задавальнення патрэбы адбываецца яе натуральнае аслабленне і аднаўляецца ранейшая расстаноўка сілаў. 3 гэтай прычыны псіхааналіз з поўным правам выключае з вобласці свайго даследавання выпадкі пачуцця віны, што выцякаюць з раскаяння, як бы часта яны ні здараліся і якое практычнае значэнне яны ні мелі б.
    Але ж калі чалавечае пачуццё віны ўзыходзіць да забойства прабацькі — хіба яно не ўяўляе сабой “раскаяння і хіба, згодна з логікай, не мае перадумовай наяўнасць сумлення й пачуцця віны яшчэ да здзяйснення ўчынку? Бо адкуль іначай узялося раскаянне? Менавіта гэты выпадак павінен растлумачыць нам таямніцу пачуцця віны і пакласці канец нашым ваганням. 1 на маю думку, ён сапраўды нам дапаможа. Тое раскаянне было вынікам ад пачатку наяўнай амбівалентнасці пачуццяў у дачыненні да бацькі: сыны ненавідзелі яго, але і любілі; пасля спаталення нянавісці праз агрэсію ў раскаянні праявілася любоў, якая ў выніку ідэнтыфікацыі з бацькам спарадзіла Звыш-Я, надаўшы яму ўладу
    бацькі як бы ў пакаранне за ўчынены супраць яго акт агрэсіі. Звыш-Я, у сваю чаргу, стварыла абмежаванні, якія павінны былі не дапусціць паўтарэння ўчынку. Паколькі ж схільнасць да агрэсіі паўтарылася і ў наступных пакаленнях, то захавалася й пачуццё віны, якое павялічвалася кожны раз пры падаўленні агрэсіі і перанясенні яе ў Звыш-Я.
    Цяпер, думаецца, мы нарэшце ўсведамляем дзве гэтыя рэчы з поўнаю яснасцю — і ўдзел любові ва ўзнікненні сумлення, і фатальную непазбежнасць пачуцця віны. Пры гэтым няма вырашальнага значэння, адбылося бацьказабойства на самай справе ці ад гэтага ўчынку ўстрымаліся,— пачуппё віны праяўляецца ў абодвух выпадках, бо яно ёсць выразнік канфлікту амбівалентнасці, вечнай барацьбы паміж Эрасам ды інстынктам разбурэння ці смерпі. Гэты канфлікт распаляецца, як толькі перад чалавекам паўстае задача супольнага жыпця з іншымі; пакуль такая супольнасць мае форму сям’і, канфлікт знаходзіць выяўленне ў Эдыпавым комплексе, у сумленні й першым пачуцці віны. Калі ж робіцца спроба пашырэння такой супольнасці, гэты канфлікт развіваецца ў залежных ад мінулага формах, мацнее і вядзе да яшчэ большага росту пачуцця віны. Культура падпарадкоўваецца эратычнай дынаміпы, якая прадпісвае ёй злучаць людзей у адну ўнутрана звязаную масу, і гэтая мэта дасягаецца толькі разам з усё болыпым павелічэннем пачуцця віны. I ое, што пачалося з бацькі, завяршаецца ў чалавечай масе. Калі культура ўяўляе сабой непазбежны шлях развіцця ад сям’і да чалавецтва, то з ёй непарыўна звязаныя й наступствы спадарожнага ёй канфлікту амбівалентнасці — вечнай спрэчкі па.між любоўю і смерцю. 3 гэтага канфлікту вырастае й пачуццё віны, здольнае дасягаць такіх памераў, што яно робіцца невыносным для індывіда. I тут варта згадаць уражальнае абвінавачванне, якое вялікі паэт адра■саваў “нябесным сілам”:
    Вы нас выводзіце ў жыццё 1, спакусіўшы бедачыну, Сумленню мучыць даяцё Яго штодня і без спачыну.34
    Напэўна, можна толькі ўздыхнуць пры думцы, што некаторым людзям дадзена амаль без ніякіх намаганняў выводзіць з віру сваіх пачуццяў найглыбейшыя высновы, да якіх нам, усім іншым, даводзіцца церабіць свой шлях наманы й праз пакуты, безупынна спрабуючы намацаць цвёрды грунт пад нагамі.
    14 Гётэ, песня арфіста ў “Вільгельме Мейстэры” (заўв. рэдактара).
    VIII
    Напрыканцы гэтага шляху аўтар мусіць папрасіць у чытачоў прабачэння за тое, што не быў для іх спрытным гідам, не ўбярог ад малапрыдатных адрэзкаў дарогі і цяжкіх вакольных сцяжын. Без сумнення, усё гэта можна было зрабіць лепш. Паспрабую ж напаследак хоць неяк сёе-тое скарэктаваць.
    Перадусім мне здаецца, што ў чытача магло скласціся ўражанне, быццам развагі пра пачуццё віны ўзрываюць рамкі гэтае працы, займаюць зашмат месца і адцясняюць на задні план іншыя пытанні, з якімі яны нават не заўсёды сутнасна звязаыыя. Напэўна, гэта й магло парушыць зладжаную структуру працы, але ж цалкам адпавядае нашаму намеру — паказаць пачуццё віны як найважнейшую праблему развіцця культуры і прадэманстраваць. што платай за культурны прагрэс з’яўляецца частковая страта шчасця ў выніку росту пачуцця віны3’. Дзіўнасць гэтага канчатко-
    3’ “Усіх на страх сумленне выракае... ’
    Тое, што сённяшняе выхаванне хавае ад юнага пакалення, якую ролю ў жыцці адыгрывае сексуальнасць,гэта не адзіны папрок, які можна выказаць на яго адрас. Яно грашыць, апроч таго, і тым, што не рыхтуе моладзь да агрэсіўнасці, выракаючы яе быць ейнай ахвярай. Выпраўляючы моладзь у жыццё без налсжнай псіхалагічнай арыентацыі, выхаваннс паводзіць сябе няйначай, як калі б яно забяспечыла людзсй, што ідуць у палярную экспсдыцыю, лстняю вопраткай і картамі верхнеітальянскіх азёраў. Пры гэтым яўна назіраецца злоўжыванне этычнымі патрабаваннямі. У іх строгаспі не было б столькі шкоды, калі б выхаванне казала: людзі павінны быць такімі, каб стаць шчаслівымі і дапамагчы знайсці шчасце іншым, але трэба лічыцца з тым, што яны не такія. Замест гэтага маладых людзей прымушаюць верыць, быццам усе астатнія выконваюць этычныя прадпісанні, ці, іначай кажучы, што ўсе астатнія ~ людзі дабрадзейныя. Гэтым абгрунтоўваецца патрабаванне, што і маладыя людзі павінны стаць такімі ж.
    вага выніку нашага даследавання тлумачыцца, мабыць, вельмі адмысловымі і не надта яшчэ зразумелымі суадносінамі паміж пачуццём віны і нашай свядомасцю. У звычайных выпадках раскаяння, якія лічацца ў нас нормай, пачуццё віны адчуваецца нашай свядомасцю даволі выразна. Мы нават маем звычку казаць замест “пачуццё” віны — “усведамленне” віны. Вывучэнне неўрозаў, якому мы шмат чым абавязаныя ў разуменні нармальнасці, паказвае нам усю супярэчлівасць такіх суадносінаў. Пры адной з такіх паталогіяў, маніі абавязанасці, пачуццё віны гвалтоўна навязвае сябе свядомасці, яно пануе як у клінічнай карціне хваробы, так і ў жыцці хворага, не дапускаючы амаль ніякіх іншых пачуццяў. Але ў большасці іншых формаў неўрозаў пачуццё віны застаецца абсалютна не ўсвядомленае й ніяк сябе не выяўляе. Хворыя нам не вераць, калі мы падазраем у іх "падсвядомае пачуццё віны’; і каб яны хоць неяк нас разумелі, мы расказваем ім пра падсвядомую патрэбу ў пакаранні, у якой праяўляецца пачуццё віны. Але пераацэньваць такую сувязь з пэўнай формай неўрозу нельга. I пры маніі абавязанасці ёсць тыпы хворых, якія не ўсведамляюць свайго пачуцця віны або ўспрымаюць яго як нейкі пакутлівы дыскамфорт, трывогу — толькі тады, калі перад імі ставіцца перашкода, якая замінае выконваць пэўныя дзеянні. Калінебудзь мы ўсё гэта зразумеем лепш, хоць пакуль нам гэта не ўдаецца. Т ут дарэчы было б толькі заўважыць, што пачуццё віпы ў сваёй аснове ёсць нішто іншае, як тапічная разнавіднасць страху — у сваіх пазнейшых фазах развіцця яно цалкам супадае са страхам перад Звыш-Я. Ва ўзаемаадносінах чалавечай свядомасці са страхам праяўляюцца тыя самыя размаітыя варыяцыі. Страх так ці іначай стаіць за ўсімі сімптомамі, але ён то голасна прэтэндуе на ўсю свядомасць, то так добра хаваецца, што мы вымушаныя весці гаворку пра падсвядомы страх або — калі мы хочам, каб нашае сумленне ў дачыненні да псіхалогіі
    засталося чыстым,— пра магчымасць страху, бо страх — гэта найперш адно з адчуванняў. Цалкам можна дапусціпь, і што створанае культурай пачуццё віны таксама не прызнаецца за такое, застастаючыся збольшага ў падсвядомасці або праяўляючыся як дыскамфорт, незадаволенасць, якім шукаюцца іншыя матывацыі. Рэлігіі, прынамсі, ніколі не адмаўлялі ролі пачуцця віны ў культуры. Яны нават прэтэндуіоць на вызваленне чалавецтва ад гэтага пачуцця, называнага імі грахом (што я прамінуў адзначыць у іншым месцы)’6 . Зыходзячы з таго, як такое вызваленне здабываецца ў хрысціянстве — коштам ахвярнай смерці асобнага індывіда, які бярэ на сябя агульную віну ўсіх — мы прыйшлі да гіпотэзы аб тым, што магло паслужыць пачатковым стымулам да набыцця гэтай першаснае віны, з якой узяла пачатак культура'' .
    Будзе нялішнім, хоць. можа быць, і не прынцыпова важным патлумачыць сэнс некаторых тэрмінаў, якімі я карыстаўся, мабыць, надта вольна, ужываючы адзін на месцы друтога: Звыш-Я, сумленне, пачуццё віны, патрэба ў пакаранні, раскаянне. Усе яны азначаюць розныя бакі аднаго і таго ж дачынення. Звыш-Я — гэта аналітычна адкрытая на.мі інстанцыя, а сумленне — адна з тых функцыяў, якія мы ёй прыпісваем, прызначаная кантраляваць дзеянні й намеры Я і выносіць ім прысуд, яна выконвае ролю цэнзара. Пачуццё віны, цвёрдасць Звыш-Я — гэта тое самае, што і строгасць сумлення; гэта наканаванае Я ўспрыманне таго, што яго кантралююць, ці, іначай кажучы,— гэта ацэнка напружання па.між памкнення.мі Я і патрабаваннямі Звыш-Я і страх перад гэтай крытычнай інстанцыяй, які ляжыць у аснове дачыненняў між імі. Патрэба ў пакаранні — гэта праява інстынкту
    й Я маю на ўвазе “Будучыню адной ілюзіі” (1927). “Татэм і табу” (1913).
    Я, якое пад уплывам садысцкага Звыш-Я стала мазахістскім, г. зн. што яно ўжывае частку наяўнага ў ім унутранага дэструктыўнага памкнення з мэтай эратычнай сувязі са Звыш-Я. Пра сумленне можна казаць толькі пасля таго, як выяўленая наяўнасць Звыш-Я; што да ўсведамлення віны, то трэба прызнаць, што яно ўзнікае раней за Звыш-Я, а значыць, і раней за сумленне.