Дыскамфорт ад культуры
Зыгмунд Фройд
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 100с.
Мінск 2001
Сацыяльны момант нельга не заўважыць і ў імкненні культуры да чысціні, якое пазнсй знайшло абгрунтаванне ў правілах гігісны, але ўзнікла задоўга да таго, як было пэўным чынам рацыяналізаванае. Імкненне да чысціні вынікас з настойлівага жадання выдаліць экскрэменты, якія сталі непрыемнымі для пачуццёвага ўспрымання. Нам вядома, што ў дзіцяці экскрэ.менты не выклікаюць агіды: яно ўспрымае іх як адасобленыя, але паўнавартасныя часткі свайго цела. I дзеля таго, каб паскорыць працэс развіцця дзіцяці ў належным напрамку і ўнушыць яму, што экскрэменты — гэта нсшта нікчэмнае, агіднае і вартае пагарды, патрэбна асабліва настойлівае выхаванне. Такая пераацэнка каштоўнасяў наўрад ці была б магчымая.
прымусе да працы, створаным крайняй галечай, і па-другое, на сіле кахання да жанчыны як сексуальнага аб’екту — з боку мужчыны, і любові да сваіх дзяцей, з якімі яна не хацела расставацца,— з боку жанчыны. I ак Эрас і Ананка сталі бацькамі чалавечай культуры. Першым дасягненнем культуры было тое, што цяпер у супольнасці магла заставацца болыпая колькасць людзей. I паколькі пры гэтым абедзве згаданыя магутныя сілы садзейнічалі адна адной, дык можна было б чакаць, што далейшае развіццё будзе прапякаць гладка і ў накірунку ўсё паўнейшага авалодання знешнім светам, і ў накірунку ўсё болыпага папіырэння чалавечай супольнасці. У адваротным выпадку немагчыма зразумець, чаму гэтая культура можа дарыць яе ўдзельнікам не толькі шчасце.
Перш чым разгледзець, адкуль могуць узнікаць збоі, давайце зробім адступленне і запоўнім прагал у нашых папярэдніх развагах. Мы прызналі за каханнем статус адной з падвалінаў культуры, мы сцвярджалі, што палавое каханне прыносіць чалавеку мокалі б гэтыя цялесныя выдзяленні не перайіплі ў разрад загапных ужо дзсля аднаго свайго паху, падзяліўшы тым самым лёс усіх моцных пахавых раздражняльнікаў пасля прыняцпя чалавскам паставы ўрост. Так анальпая эротыка робіцца адной з першых ахвяраў “арганічнага выцяснсння якое пракладае шлях да культуры. Пра сацыяльны фактар, які забяснечвае далейшую трансфармацыю анальнай эротыкі, свсдчыць той факт, што, нягледзячы на ўвесь чалавсчы прагрэс, пах уласных экскрементаў для індывіда не такі агідны — у адрозненне ад выдзяленняў іншых індывідаў. Такім чынам, нсахайны чалавек, г. зн. той, хто нс хавас сваіх выдзяленняў, абражае гэты.м другога, ставіцца да яго няўважліва, і гэты ж сэнс, як мы можам адзначыць, укладаецпа ў найбольш пашыраныя моцныя лаянкавыя словы. Было б таксама незразумела, чаму чалавек ужывае як лаянку імя свайго найбольш блізкага сябра з жывсльнага свету, каб у сабакі не было дзвюх якасцяў, якія вык.\ікаюць нагарду ў чалавека: папершае, будучы жывёлай з развіты.м нюхам, сабака не гідзіцца экскрэментамі, а па-другое — не саромеецца сваіх сексуальных функцыяў.
манты наймацнейшага задавальнення, чым падказвае яму шукаць ідэал жыццёвага шчасця менавіта ў сферы палавых сувязей, якія ставяць генітальную эротыку ў цэнтр жыцця. Мы казалі далей, што чалавек на гэтым шляху трапляе ў залежнасць ад пэўнай адзінкі знешняга свету, а менавіта ад аб’екта свайго кахання, і падстаўляе сябе рызыцы найвялікшых пакутаў. калі гэты аб’ект яго адпрэчвае альбо калі ён сам страчвае гэты аб’ект у выніку здрады ці смерці. 3 гэтай прычыны мудрацы ўсіх часоў настойліва раілі не ўступаць на гэты шлях; і тым не менш ён не страціў сваёй прыцягальнасці для вялікай колькасці дзяцей роду чалавечага.
Удалая канстытуцыя дазваляе нязначнай меншасці знаходзіць шчасце на шляху кахання, але пры гэтым стае непазбежнай шырокая псіхічная трансфармацыя самой функцыі кахання. Такія асобы робяцца незалежнымі ад згоды аб’екта: галоўная вартасць для іх заключаецца не ў тым, каб быць каханымі, а перамяшчаецца на ўласную закаханасць; ад страты каханага аб’екта яны абараняюцца тым, што скіроўваюць сваё пачуццё не на асобнага чалавека, а ў роўнай ступені на ўсіх людзей. Яны пазбягаюць няўстойлівасці і расчараванняў палавога кахання тым, што адхіляюцца ад сексуальнай мэты, і інстынктыўнае памкненне робіцца ў іх затарможаным у сваёй мэце. Такім чынам яны дасягаюць новага стану — стану раўнавагі, непахіснасці, пяшчоты, які мае мала знешняга падабенства з бурлівым жыццём палавога кахання, ад якога ён, тым не менш, запачаткаваны. Св. Францыск Асызскі, мабыць, дасягнуў найбольшага поспеху ў такім выкарыстанні кахання для перажывання ўнутранага пачуцця шчасця. Гэты метад рэалізацыі прынцыпу задавальнення неаднакроць звязваўся з рэлігіяй. У кожным выпадку тут адбываецца зварот да тых сфераў псіхікі, дзе выціраецца розніца паміж Я і аб’ектамі, а таксама й розніца аб’ектаў паміж сабой. 3 этычных
меркаванняў, глыбейшую матывацыю якіх нам давядзецца яшчэ адкрыць, такая гатоўнасць да ўсеагульнай любові к чалавецтву і ўсяму свету лічыцца за найвышэйшую вяршыню, да якой мусіць імкнуцца чалавек. Аднак ужо тут мы не можам утрымацца ад дзвюх сур’ёзных крытычных заўвагаў. Па-першае, каханне да ўсіх без разбору, як нам здаецца, страчвае ў вартасці, бо няправільна ацэньвае свой аб’ект. I апроч таго — не ўсе людзі вартыя любові.
Каханне, якое заснавала сям’ю, захоўвае сваю першапачатковую форму і не адмаўляецца ад непасрэднага сексуальнага задавальнення. 3 другога боку, яно па-ранейшаму ўздзейнічае на культуру, у тым ліку ў такой сваёй мадыфікацыі як затарможаная ў сваёй мэце пяшчота. У абедзвюх гэтых формах яно вырашае сваю функцыю: звязвае адно з адным вялікую колькасць людзей, прычым робіць гэта нашмат інтэнсіўней за інтарэсы працоўнага хаўруса. Недакладнасць ва ўжыванні словаў “каханне”, “любоў” мае генетычнае апраўданне. Каханнем мы называем сувязь паміж мужчынам і жанчынаю, якія на грунце сваёй палавой патрэбы заснавалі сям ю, а любоўю — станоўчыя пачуцці паміж бацькамі і дзецьмі, братамі і сёстрамі, хоць такія адносіны варта было б вызначаць як затарможанае ў сваёй мэце каханне або пяшчоту. Затарможанае ў сваёй мэце каханне пачаткова было якраз каханнем паўнавартасным і ў падсвядомасці застаецца такім дагэтуль.
Абедзве формы, як паўнавартаснае палавое каханне, так і каханне, затарможанае ў сваёй мэце, выходзяць за межы сям’і і ствараюць новыя сувязі паміж людзьмі, якія былі некалі адно аднаму чужымі. Палавое каханне вядзе да ўтварэння новых сем яў, а затарможанае ў сваёй мэце — да “сяброўскіх” аб’яднанняў, якія набываюць культурную значнасць, бо ўнікаюць некаторых абмежаванняў палавога кахання, напрыклад, яго выключна
выбіральнай скіраванасці. Але па меры развіцця ўзаемадачыненні кахання і культуры страчваюць сваю адназначнасць. 3 аднаго боку, каханне ўваходзіць у супярэчнасць з інтарэсамі культуры, а з другога — культура пагражае каханню значнымі абмежаваннямі.
Такая раздвоенасць здаецца непазбежнаю, але яе прычыну ўдаецца выявіць не адразу. Спачатку яна паўстае як канфлікт паміж сям’ёй і буйнейшай супольнасцю, да якой належыць індывід. Мы ўжо вызначылі, што адным з найважнейшых памкненняў культуры з’яўляецца гуртаванне людзей у вялікія адзінствы. Аднак сям’я не хоча выпускаць індывіда. Чым мацнейшая сувязь паміж чальцамі сям’і, тым часцей яны схільныя адмяжоўвацца ад іншых і тым цяжэй ім даепца доступ у больш шырокія жыццёвыя колы. Філагенетычна першая і адзіная ў дзяцінстве форма сумеснага жыцця супрайіўляепца замене на пазнейшыя, набытыя праз культуру. Аддзяленне ад сям’і робіцца для кожнага падлетка няпростай задачай, у рашэнні якой грамадства часта падтрымлівае яго адмысловымі рытуаламі ўступлення ў лік дарослых. Узнікае ўражанне, што гэтыя цяжкасці ўласцівыя ўсякаму псіхічнаму, а ў прынцыпе й арганічнаму развіццю.
Потым упоперак руху культуры стаюць жанчыны, запавольваючы і стрымліваючы яе развіццё і прыкладаючы пры гэтым тыя самыя намаганні, якімі напачатку праз сваё ж патрабаванне кахання закладалі яе падмурак. ?Канчыны выяўляюць інтарэсы сям’і і сексуальнага жыцця, культурная ж дзейнасць усё больш ператвараецца ў мужчынскую справу, ставячы перад мужчынамі ўсё больш цяжкія задачы і змушаючы іх да сублімацыі інстынктыўных памкненняў, на якую жанчыны не надта здольныя. Чалавек, і мужчына ў прыватнасці, не валодае неабмежаванаю колькасцю псіхічнай энергіі, а таму мусіць вырашаць свае задачы, мэтазгодна пераразмяркоўваючы сваё лібідо. Тое, што
ён выдаткоўвае на мэты культуры, адбіраецца ім большай часткаю ад жанчын і ад сексуальнага жыцця: сталыя дачыненні з такімі ж, як ён, і залежнасць ад гэтых сувязяў вядуць у выніку да таго, што нават адчужаюць мужчыну ад абавязкаў сужэнца і бацькі. Жанчына бачыць, што культурныя запатрабаванні паступова адсоўваюць яе на другі план, і ў яе пачынае ўзнікаць да культуры варожасць.
Гэндэнцыя да абмежавання сексуальнага жыцця з боку культуры праяўляецца не менш выразна, чым іншая яе тэндэнцыя, якая вядзе да пашырэння культурнага кола. Першая ўжо культурная фаза, татэмізм, прынесла з сабой забарону кровазмяшэння, якая сталася, мабыць, найболыіі глыбокаю ранай, нанесенай чалавечаму каханню за ўсе часы. Праз табу, закон і звычаі ўводзяцца й іншыя абмежаванні, якія тычацца як мужчын, так і жанчын. He ўсе культуры тут ідуць аднолькава далёка; эканамічная структура грамадства таксама ўплывае на тую долю сексуальнай свабоды, якая яшчэ застаейца. Мы ўжо ведаем, што кулыура дзейнічае праз прымус эканамічнай неабходнасці, забіраючы ў сексуальнасці вялікуто долю псіхічнай энергіі, якой карыстаецца ў сваіх мэтах. Пры гэтым культура паводзіць сябе ў дачыненні да сексуальнасці накшталт таго племя альбо саслоўя, якое, падпарадкаваўшы свайму прыгнёту іншае племя альбо саслоўе, цяпер з-за страху перад паўстаннем вымушанае прымаць усё больш і больш строгія прафілактычныя захады. Найвышэйшым пунктам такога развіцця з'яўляецца нашая заходнееўрапейская культура. Псіхалагічна цалкам апраўдана, што яна пачынае з высмейвання праяваў дзіцячай сексуальнасці, бо без папярэдняй апрацоўкі ў дзяцінстве спроба зацугляць сексуальныя памкненні ў дарослых была б бесперспектыўнай. Але ні ў якім разе нельга апраўдаць тое, што кулыурнае грамадства заходзіць тут надта далёка і ўвогуле адмаўляе гэтыя феномены, нягледзя-
чы на іх яўную відавочнаснь. Выбар аб’екта ў індывіда, які дасягнуў палавой сталасці, абмяжоўваецца асобамі супрацьлеглага полу, а болыпасць спосабаў задавальнення без пасярэдніцтва палавых органаў забараняюцца як разбэшчанасць і вычварэнства. Пракламаванае ў гэтых забаронах патрабаванне аднолькавага для ўсіх сексуальнага жыцця не прымае пад увагу адрозненняў у прыроднай ці набытай сексуальнай канстытуцыі. пазбаўляючы людзей значнай долі сексуальнага задавальнення і тым самым ператвараючыся ў чыннік цяжкай несправядлівасці. Забароны й абмежаванні могуць мець поспех толькі ў арганізацыі бесперашкоднага забеспячэння сексуальных інтарэсаў у межах дапуіпчальных каналаў сярод тых, хто не церпіць праз сваю непаўнавартасную канстытуцыю. Але й гэтэрасексуальнае плоцевае каханне, на якое не распаўсюджваешіа пагарда, тым не мепш, таксама абмяжоўваецца праз патрабаванне легітымнасці й монашлюбу. Сучасная культура выраэна дае зразумець, што дазваляе сексуальныя адносіны толькі ў выглядзе адзінай і нерпарыўнай сувязі паміж адным мужчынам і адной жанчынаю. Яна не жадае бачыць у сексуальнасці самастойную крыніцу асалоды і настроеная яе цярпець толькі ў якасці пакуль што незаменнага сродка размнажэння.