Дыскамфорт ад культуры  Зыгмунд Фройд

Дыскамфорт ад культуры

Зыгмунд Фройд
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 100с.
Мінск 2001
18.94 МБ
Зразумела, што гэта ўжо крайнасць. I вядома, што яе немагчыма было ажыццявіць нават на кароткі час. Такому татальнаму ўмяшанню ў сваю сексуальную свабоду паддаваліся толькі слабыя натуры, а тыя, хто быў мацней, цярпелі яго толькі пры адной кампенсацыйнай умове, пра якую мы яшчэ будзем весці гаворку трошкі пазней. Культурнае грамадства ўсвядоміла, што яно вымушанае моўчкі пагаджацца са шматлікімі парушэннямі, якія, згодна са сваімі патрабаваннямі, павінна было б пераследаваць. Аднак нельга адразу слепа кідацца ў іншы бок і дапускаць, што такая пазіцыя культуры паказвае яе адносную бяскрыўднасць з пры-
чыны недасяжнасці ўсіх яе намераў. Сексуальнаму жыццю культурнага чалавека ўсё ж нанесеная вялікая шкода; час ад часу нават здаецца, што яно ўвогуле паступова страчвае сваю функцыю, накшталт нашых зубоў ці валасоў на галаве. Мабыць, мы маем права сказаць, што значэнне сексуальнасці ў якасці крыніцы шчаслівых пачуццяў, а значыць, і яе роля ў выкананні нашых жыццёвых мэтаў, прыкметна аслабла17. Іншым разам ствараецца ўражанне. што справа тут не толькі ва ўціску культуры, а што і ў самой ужо сутнасці гэтай срункцыі нешта адмаўляе нам у поўным задавальненні і штурхае на іншыя шляхі. Цяжка сказаць, памылковае гэта ўражанне альбо не18 .
17 Сярод твораў тонкага ангельскага пісьмешпка Дж. Голсуарсі, які карыстаецца сёння ўсеагулыіым прызнаннем, я даўно і адразу зацаніў невялікае апавяданне пад назваю “The Applctree” (“Яблыня”). У ім пераканаўча паказваецца, што ў жыцці сучаснага культурнага чалавека ўжо няма месца простаму, натуральнаму каханню двух звычайных людзей.
18 Раней выказаная здагадка можа быць падмацаваная наступнымі заўвагамі: паводле сваёй канстытуцыі чалавек ёсць жывела недвухсэнсоўна бісексуальная. У індывідзе злітаваныя разам дзве сіметрычныя палавінкі, адна з якіх чыста мужчынская, а другая — чыста жаночая. Цалкам можа быць, што першапачаткова абедзве яны былі гермафрадытнымі. Пол — гэта біялагічны факт, які, нягледзячы на сваё вялікае значэнне для дуіпэўнага жыцця, цяжка паддаецца псіхалагічнаму ўсведамленню. Мы прызвычаеныя казаць: кожны чалавек мае як мужчынскія, так і жаночыя памкненні, патрэбы, уласцівасці, але мужчынскі ці жаночы характар — гэта праява анатоміі, а не псіхалогіі. Д\я псіхалогіі палавое адрозненне зводзіцца да актыўнасці ui пасіўнасці, прычым актыўнасць мы, амаль не сумнеючыся, суадносім з мужчынскім пачаткам, а пасіўнасць — з жаночым, хоць у жывёльным свеце гэта пацвярджаецца далёка не без выключэнняў. Вучэнне аб бісексуальнасці застаецца пакуль яшчэ надта цьмяным, і тое, што яно дагэтуль ніяк не звязанае з вучэннсм аб падсвядомых памкненнях, павінна быць вялікаю хібай для псіхааналізу. Як бы там ні было, але ж калі мы фактычна дапускаем, што кожны індывід імкнецца задаволіць у
Псіхааналітычная праца навучыла нас, што для так званых неўротыкаў невыносным з’яўляецца менавіта адмаўленне ад сексуальнага жыцця. Сваімі сімптомамі яны ствараюць для сябе пэўныя заменнікі задавальнення, але тым самым альбо прыносяць пакуты сабе, альбо робяцца самі крыніцай пакутаў для іншых, бо ствараюць цяжкасці ў стасунках з навакольнымі дюдзьмі і з грамадствам у цэлым. Апошняе зразумець лёгка, загадкава пер-
сваім сексуальным жыцці і мужчынскія. і жаночыя свае жаданні, дык мы павінны пагадзіцца і з тым, што адзін і той самы аб’ект, верагодней за ўсё, будзе няздольны іх задаволіць і яны будуць замінаць адно аднаму, калі іх не ўдасца развесці і скіраваць кожнае ў адпаведнае толькі яму рэчышча. Другая цяжкасць вынікае з таго, што ў эратычнай сувязі, апроч уласцівага ёй садыстычнага кампанента, нярэдка прысутнічае й чыста агрэсіўная схільнасць. Аб’ект кахання не заўсёды праяўляе да гэтых ускладненняў належнае разуменне ці талеранцыю — як тая сялянка, што жалілася, быццам муж яе больш не кахае, бо ўжо тыдзень як ні разу не лупцаваў.
Але яшчэ глыбейшая здагадка ўзнікае ў сувязі з тымі думкамі, якія выказваліся ў заўвазе на ст. 46: пасля прыняцця чалавекам паставы ўрост і аслабленем нюху пагроза арганічнага выцяснення завісае не толькі над анальнай эротыкай, але і над сексуальнасцю ўвогуле, сексуальная функцыя з гэтага часу суправаджаецца няўхільным супраціўленнем, якое перашкаджае поўнаму задавальненню і адхіляе гэтую функцыю ад яе сексуалыіай мэты ў бок сублімацыі і зрухаў лібідо. Наколькі я ведаю, Блёйлер аднойчы ўжо зазначаў наяўнасць такога першапачатковага адмоўнага стаўлення да палавога жыцця (гл. Bleuler. “Der Sexualwiderstand. Jahrbuch fur psychoanalyt. und psychopathol. Forschungen. Bd. V, 1913 — “Сексуальны супраціў” / Штогоднік псіхааналітычных і псіхапаталагічных даследаванняў, вып. 5, 1913). Шмат для каго з неўротыкаў, дый не для іх адных, штурпіком да адхілення быў факт, што “inter urinas et faeces nascimur”
шае. Аднак культура патрабуе ад нас ахвяраў не толькі ў сферы сексуальнага задавальнення, але й іншых.
Мы разглядалі цяжкасці на шляху развіцця культуры як прыклад агульнай цяжкасці развіцця, выводзячы іх з дзейнасці лібідо, з яго непрыхільнасці да перамены старой пазіцыі на карысць новай. Прыблізна тое самае мы гаворым, выводзячы супярэчнасць паміж культурай і сексуальнасцю з таго, што сексуальнае каханне ёсць сувязь паміж дзвюма асобамі, калі трэцяя можа быць толькі лішняю перашкодай, тады як культура грунтуецца на стасунках паміж вялікаю колькасцю людзей. На вяршыні кахання цікавасці да навакольнага свету ўжо не застаецца; пара закаханых раскашуе ў самадастатковасці; каб быць шчаслівымі, і.м не патрэбна нават агульнае дзіця. Hi ў якім іншым выпадку Эрас не паказвае так адкрыта сваёй сутнасці — намеру са шматаблічнага ўтварыць адно, і калі ў дадзеным выпадку, які ўвайшоў ужо ў нрымаўку — выпадку двух закаханых,— ён дасягае гэтага, то ўжо не хоча выходзінь за гэтыя межы.
(“мы нараджаемся паміж мачой і калам”— заўв. рэд.). Геніталіі таксама выклікаюць мошіыя пахавыя адчуванні, якія шмат для каго невыцерпна агідныя. і гэта атручвае ім палавое жыццё. Такім чынам, коранем выцяснення сексуальнасці, якое ўсё больш мацнее разам з ростам культуры, з яўляецца арганічны супраціў, якім новая форма жыцця, звязаная з набыцпём паставы ўрост, супрацьпастаўляе сябе ранейшым стадыям жывёльнага існавання. Як не дзіўна, такі вынік навуковага даследавання пераклікаецца з часта пракламаванымі банальнымі забабонамі. ГІраўда, гэта пакуль яшчэ няпэўныя, не падмацаваныя навукай магчымаеці. He будзем таксама забывацца, што, нягледзячы на бясспрэчнае аслабленне нюхальнага ўспрымання, нават у Еўропе ёсць народы, якія высока цэняць у якасці сексуальнага ўзбуджальпіка настолькі агідныя для нас рэзкія пахі палавых органаў і не жадаюць ад іх адмаўляцца (гл. дадзеныя -фалькларыстычных даследаванняў — “апытанне” Івана Блоха "Пра нюх у vita sexualis" у розных нумарах штогодніка “Anthropophyleia” Фрыдрыха Краўса).
У ідэале культурііую супольнасць можна ўявіць складзенай з такіх парных індывідаў, якія, задаволіўшы ўзаемнае лібідо, былі б паяднаныя й повязямі сумеснай працы і ўзаемных інтарэсаў. У гэтым выпадку культура не мела б патрэбы забіраць энергію ў сексуальнасці. Але такога пажаданага стану няма й ніколі не было; рэчаіснасць сведчыць, што культура імкнецца звязаць чальцоў супольнасці й праз лібідо таксама, яна карыстаецца дзеля гэтага любы.мі сродкамі і ўсяляк спрыяе ўтварэнню моцнай ідэнтыфікапыі паміж чальцамі супольнасці. Культура ставіць сабе на службу ўсе сілы затарможанага ў сваёй мэце лібідо, каб падмацаваць грамадскія сувязі сяброўскімі адносінамі. Дзеля здзяйснення гэтых намераў яна непазбежна абмяжоўвае сексуальнае жыццё. Але ў гэтым мы яшчэ не ўлоўліваем той неабходнаспі, якая штурхае культуру на падобны шлях і абумоўлівае яе варожасць да сексуальнасці. Гаворка тут, мусіць, павінна ісці пра нейкую яшчэ не адкрытую намі перашкоду.
На след нас можа навесці адно з так званых ідэальных патрабаванняў культурнага грамадства. Яно гучыць так: “Любі бліжняга свайго як самога сябе”. Гэтае патрабаванне мае сусветную вядомасць і, вядома, ёсць старэйшым за хрысціянства, якое выстаўляе яго як свой уласны ганарлівы заклік. I ўсё ж, відаць, яно не такое ўжо старажытнае: яшчэ за гістарычным часам яно было абсалютна чужое людзям. Давайце паспрабуем паставіцца да яго наіўна, быццам чуем упершыню. Тады мы не зможам адолець пачуцця здзіўлення і пэўнай адчужанаспі. 3 чаго гэта, уласна кажучы, мы мусім яго прытрымлівацца? Чы.м яно нам дапаможа? I перадусім — як гэта можна здзейсніць? Як такое можа стацца магчымым? Мая любоў — нешта вельмі для мяне каштоўнае, я не магу раскідацца ёй як папала. Яна накладае на мяне абавязкі, і я мушу быць гатовым на ахвяры. Калі я люблю кагось іншага, дык ён павінен пэўным чынам
заслужыць. (Я ўжо тут не бяру пад увагу карысць, якую ён можа мне прынесці, і яго магчымую каштоўнасць для мяне як сексуальнага аб’екта; абодва гэтыя тыпы адносінаў у запавеце любові да бліжняга не разглядаюцпа). Ен заслугоўвае любові, калі ў важных рэчах падобны да мяне настолькі, што я магу любіць у ім самога сябе; ён заслугоўвае любові, калі ён настолькі за мяне дасканалейшы, што я магу любіць у ім ідэал маёй уласнай асобы; я мушу яго любіць, калі ён — сын майго сябра, таму што боль майго сябра, калі б яго напаткала бяда, быў бы й маім болем — мне давялося б яго падзяліць. Але калі ён мне чужы, калі ён не можа прыцягнуць мяне ніякімі ўласнымі вартасцямі, калі ён не мае хоць нейкага значэння для майго душэўнага жыцця, дык любіць яго мне будзе цяжка. Я нават учыніў бы гэтым несправядлівасць, бо мае блізкія ацэньваюпь маю любоў як аддачу перавагі; і ў адносінах да іх будзе несправядліва, калі я чужога пастаўлю ўпоравень з імі. Але ж калі я мушу яго любіць — гэткай сусветнай любоўю — толькі таму, што ён таксама жыве Зямлі, як тое насякомае, дажджавы чарвяк ці кольчаты вуж, дык тады, баюся, любові на яго долю выпадзе надта мала. Ва ўсякім разе зусім не столькі, колькі я, добра разважыўшы, маю права пакінуць сабе. Дык навошта тады такі ўрачысты запавет, калі яго выкананне немагчыма лічыць разумным?
Але ж калі прыгледзецца, дык цяжкасцяў заўважаецца яшчэ больш. Гэты чужы не толькі ўвогуле не варты маёй любові — калі шчыра прызнацца, ён болып заслугоўвае маю варожасць, нават нянавісць. Падобна на тое, што да мяне ён зусім не гарыць любоўю; ён не выказвае да мяне ніякай павагі. Калі яму гэта на карысць, ён без лішніх ваганняў прычыніць мне шкоду, нават не задумаўшыся, наколькі атрыманая ім карысць сувымерная нанесенай мне шкодзе. Дый яму не трэба нават карысці; калі ён зможа задаволіць пры гэтым хоць нейкае сваё жаданне, ён не