Дыскамфорт ад культуры
Зыгмунд Фройд
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 100с.
Мінск 2001
Яшчэ адна методыка абароны ад пакутаў паслугоўваецца зрухамі ў лібідо, якія дапускае наш душэўны апарат і дзякуючы якім яго дзейнасць робіцца нашмат болей гнуткай. Пры гэтым задача заключаецца ў тым, каб змясціць мэты памкненняў такім чынам, каб яны не сутыкаліся з адмаўленнем з боку знешняга свету. Гэтаму спрыяе сублімацыя памкненняў. Болыц за ўсё чалавек дасягае тады, калі можа павысіць узровень прыемных адчуванняў за кошт тых, якія атрымлівае ў выніку псіхічнай і інтэлектуальнай працы. Гады лёс мала чым можа яму пашкодзіць. Задавальненне такога кшталту — як, напрыклад, радасць творчасці ў мастака пры ўвасабленні ім вобразаў сваёй фантазіі ці радасць даследчыка пры рашэнні праблемаў і высвятленні ісціны — мае адмысловую якасць, якую мы сваім часам, безумоўна, зможам вызначыць з пункту гюгляду метапсіхалогіі. Сёння ж мы можам толькі вобразна сказаць, што яны ўяўляюцца нам болей тонкімі і высокімі, але іхняя інтэнсіўнасць у параўнанні з інтэнсіўнасцю спатолення грубых, прымітыўных памкненняў нашмат слабейшая; яны не ўзрушваюць нашую плоць. Слабасць гэтага метаду яшчэ і ў тым, што ён не можа быць выкарыстаны ўсімі — ён даступны толькі нешматклікім людзям і мае на ўвазе наяўнасць у іх адмысловых здольнасцяў і талентаў, якія ў дастатковым аб ’ёме сустракаюцца нячаста. Дый гэтым нешматлікім выбраным ён не можа служыць дастатковай абаронаю ад пакутаў: ён не стварае панцыра, непранікальнага для стрэлаў лёсу, і страчвае сваю дзеяздольнасць, калі крыніцай пакутаў робіцца ўласнае цела9 .
9 Калі асаблівыя схільнасці ўладарна й настойліва не дыктуюць пэўнай скіраванасці жыццёвых інтарэсаў, то звычайная, даступная кожнаму праца па прафесіі можа заняць тое месца, якое сваёй мудрай парадаю ёй вызначаў Вальтэр У межах сціслага агляду немагчы.ма ў дастатковай меры ацаніць значэнне працы для лібідо. Ніякая іншая тэхніка кіравання жыццём не прывязвае індывіда да рэальнасці так моцна, як паглыбленасць у
Калі намер вызваліцца ад уплыву знешняга свету і знайсці задавальненне сваіх жаданняў ва ўнутраных псіхічных працэсах яўна праглядаецца ўжо ў гэтым метадзе, дык у наступным названыя рысы праступаюць яшчэ выразней. Сувязь з рэальнасцю тут яшчэ слабейшая, задавальненне дасягаецца за кошт ілюзіяў, якія хоць і прызнаюцца чалавекам менавіта за ілюзіі, але, тым не менш, знаходзяць у яго ўжытак і прыносяць яму суцяшэнне без скідкі на тое, што яны, маўляў, не адпавядаюць рэальнасці. Такія ілюзіі паходзяць са сферы фантазіі, якая ў свой час, калі завяршылася развіццё пачуцця рэальнасці, была вызваленая ад неабходнасці праверкі рэальнасцю і захавала сваё прызначэнне дзеля рэалізацыі цяжка здзяйсняльных жаданняў. На верхняй прыступцы гэтых уцех фантазіі стаіць асалода ад твораў мастацтва, даступная дзякуючы пасярэдніцтву мастака нават нятворчай асобе10. Чалавек чуйны да ўплыву мастацтва заўсёды ўспрымае яго як неацэнную крыніцу прыемных пачуццяў і заспакаення. Але
працу. Яна надзейна знітоўвае яго прынамсі з адным сектарам рэальнасці — з чалавечым грамадствам. Магчымасць перанясення вялікай часткі лібідозных кампанентаў — нарцысічных, агрэсіўных і непасрэдна эратыч — ных — на працоўную сферу і звязаныя з ёю чалавечыя дачыненні надае ёй вартасць, якая не саступае яе неабходнасці для падтрымання і апраўдання свайго жыцця ў грамадстве. Асаблівае задавальненне прафесійная дзейнасць дае тады, калі праца з’яўляецца вынікам свабоднага выбару: шляхам сублімацыі яна дазваляе задзейнічаць наяўныя ў чалавека схільнасці ці памкненні, узмоцненыя яго станоўчай ментальнасцю. I ўсё ж людзі недаацэньваюць працу як шлях да шчасця. На яе не кідаюцца так, як на іншыя магчымасці задавальнення жаданняў. Пераважная большасць людзей працуе толькі з прычыны неабходнасці, і з гэтай прыроднай непрыязнасці чалавека да працы паўстаюць найсур’ёзейшыя сацыяльныя праблемы.
10 Параўн. “Formulierungen ьЬег die zwei Prinzipen des psychischen Geschehens”, 1911; “Vorlesungen zur Einfbhrung in die Psychoanalyse”, XXIII.
той слабы наркоз, які нам дорыць мастацтва, можа толькі крыху прытупіць адчуванне намі цяжару жыцця, яго недастаткова, каб прымусіць нас забыцца пра рэальнае ўбоства.
Энергічнейшым і грунтоўнейшым з’яўляецца іншы метад, які за адзінага ворага бачыць рэальнасць, крыніцу ўсіх нягодаў,— ужыцца з ёй немагчыма, а значыць, калі хочаш быць шчаслівым, усе сувязі з ёю трэба парваць. Манах-пустэльнік паварочваецца да ўсяго свету спінай, ён не хоча мець з ім нічога супольнаі а. Але можна зрабіць больш, можна захацець яго ператварыць, пабудаваць замест яго іншы, у якім найбольш нясцерпныя яго рысы будуць знішчаныя і замененыя другімі, адпаведнымі нашым жаданням. Гой, хто ў роспачы і абурэнні выбірае гэты шлях да шчасця, урэшце, як правіла, нічога не дасягае; рэчаіснасць нашмат мацнейшая за яго. Ен можа стаць хіба толькі вар’ятам, але не знойдзе памагатых у ажыццяўленні свайго вар’яцтва. Зрэшты, ёсць думка, што кожны з нас мае свой “звіх” і ў нечым паводзіць сябе, як той параноік, які жадае спараджэннем сваіх мрояў паправіць той ці іншы асабліва нясцерпны бок гэтага свету і ўносіць плён свайго вар'яцтва ў рэальнае жыццё. Асаблівым выпадкам з’яўляецца сітуацыя, калі спроба гарантаваць сабе шчасце і абараніцца ад пакугаў з дапа.могай ілюзорнага ператварэння рэальнасці ажыццяўляецца сумесна вялікай колькасцю людзей. За своеасаблівыя віды такога масавага вар’яцтва мы мусім прызнаць і ўсе рэлігіі чалавецтва. Натуральна, што кожны, хто ўдзельнічае ў такім вар яцтве, сам за вар яцтва яго ніколі не лічыць.
Я не думаю, што гэты пералік метадаў, з дапамогай якіх людзі спрабуюць дасягнуць шчасця і абараніцца ад пакутаў, з’яўляецца поўным, як і разумею, што гэты матэрыял можа быць выкладзены інакш. Мною пакуль не быў згаданы яшчэ адзін метад, але не таму, што я на яго забыўся, а таму, што ён яшчэ прыцягне нашую ўвагу пазней у сувязі з іншаю сітуацыяй. Дый як можна
забыцца на такую методыку ўмення жыць! Яна вызначаецца дзівосным спалучэннем вельмі своеасаблівых рысаў. Натуральна, што яе мэта таксама — незалежнасць ад лёсу (напэўна, лепш за ўсё назваць гэта менавіта так), і дзеля яе дасягнення яна пераносіць задачу задавальнення жаданняў у сферу ўнутраных душэўных працэсаў, паслугоўваючыся згаданаю раней здольнасцю лібідо да перамяшчэння, але лібідо ў гэтым выпадку не адварочваецца ад знешняга свету, а наадварот, моцна чапляецца за яго аб’екты і знаходзіць шчасце ў пачуццёвых дачыненнях з ім. Такая методыка не задавальняецца кволай і пакорлівай мэтаю пазбягання пакутаў, яна пакідае іх хутчэй па-за ўвагай і цвёрда трымаецца періпароднага імкнення да пазітыўнай рэалізацыі шчасця. I можа быць, яна падыходзіць да гэтай мэты бліжэй за ўсе астатнія метады. Я, зразумела, маю на ўвазе тую жыццёвую арыентацыю, якая мае сваім стрыжнем каханне і разглядае ўсякае задавальненне жаданняў як вынік з галоўнага: кахаць і быць каханым. Такая псіхічная ўстаноўка ўсім нам добра вядомая; адна з формаў кахання — палавое каханне — дала нам наймацнейшы досвед усёпераможнае асалоды і тым самым стварыла правобраз нашага імкнення да шчасця. Цалкам натуральна, што мы настойліва шукаем шчасця на тым шляху, на якім сустрэлі яго ўпершыню. Слабы бок такой методыкі жыцця відавочны, іначай нікому не прыйшло б у галаву збочыць з гэтага шляху да шчасця і выбраць іншы. Мы ніколі не бываем менш абароненыя ад пакутаў, чым калі кахаем, ніколі не бываем так безнадзейна няшчасныя, як тады, калі страчваем каханую асобу ці яе каханне. Але гэтым методыка жыцця, заснаваная на каханні як меры шчасця, яшчэ не вычэрпваецца, тут яшчэ шмат чаго можна сказаць.
Да гэтага можна далучыць яшчэ адну цікавую сітуацыю, калі жыццёвае шчасце шукаюць пераважна ў насалодзе ад прыгажосці, у якім бы выглядзе яна ні паўставала перад нашымі пачуц-
цямі альбо розумам — у выглядзе чалавечых формаў і рухаў, аб’ектаў прыроды і краявідаў, твораў мастацтва і нават навукі. Гэтае эстэтычнае стаўленне да мэты жыцця дае малую абарону ад пагрозы пакутаў, але можа шмат чаго кампенсаваць. Насалодзе ад прыгажосці характэрны асаблівы, мякка наркатызуючы характар пачуццяў. Карысць прыгажосці выразна не бачная, яе неабходнасць у кулыуры ўсвядоміць нельга, і ўсё-ткі без яе ў сферы культуры не абысціся. Эстэтыка даследуе ўмовы ўспрымання прыгожага, але сказаць што-небудзь пра прыроду і паходжанне прыгажосці яна няздольная, і адсутнасць вынікаў тут традыцыйна хаваецца за патокам напышлівых, але малазначных словаў. На жаль, псіхааналіз таксама можа сказаць пра прыгажосць надта мала. Здаецца выяўленай толькі яе вытворнасць ад сферы сэксуальных успрыманняў: яна магла б уяўляць сабой узорны прыклад затарможанага ў сваёй мэце імкнення. Варта заўважыць, што геніталіі, выгляд якіх заўсёды ўзбуджае, самі амаль ніколі не ацэньваліся як прыгожыя — уласпівасць прыгожага надавалася хутчэй вядомым другасным палавым прыкметам.
Нягледзячы на няпоўнасць аналізу, адважуся ўсё ж зрабіць некалькі завяршальных заўваг у сувязі з нашым даследаваннем. Праграму стаць шчаслівым, да якой нас змушае прынцып задавальнення, выканаць немагчы.ма, аднак мы не павінны — не, мы фізічна не можам — адмаўляцца ад спробаў выканаць яе хоць у якой-небудзь ступені. Ісці да гэтага можна вельмі рознымі шляхамі, ставячы на пярэдні план альбо пазітыўныя па сваім змесце мэты (імкненне да прыемных пачуццяў), альбо негатыўныя (пазбяганне дыскамфортных, непрыемных адчуванняў). Hi на адным з гэтых шляхоў мы не можам дасягнуць таго, чаго хочам, цалкам. Шчасце, у тым яго памяркоўным сэнсе, у якім яно прызнаецца магчымым, ёсць праблема індывідуальнай эканомікі лібідо. Тут няма парады, якая была б слушнай для ўсіх; кожны мусіць сам
вызначыць для сябе, якога кшталту ягонае шчасце. На выбар кожнага ўплываюць самыя разнастайныя фактары. Шмат залежыць ад таго, у якой меры чалавек можа чакаць рэальнага задавальнення ад знешняга свету, у якой ступені ён гатовы вызваліцца ад яго ўплыву і, нарэшце, якія намаганні ён мяркуе прыкласці, каб змяніць гэты свет згодна са сваімі жаданнямі. \жо тут, апроч уплыву знейініх абставінаў, вырашальны характар набывае псіхічная канстытуцыя індывіда. Чалавек з пераважна эратычнай арыентацыяй паставіць паперадзе пачуццёвыя дачыненні з іншымі; чалавек, якому ўласцівы нарцысізм, будзе шукаць задавальнення перадусім у сваіх унутраных душэўных працэсах; чалавек дзеяння будзе трымацца знешняга свету, на якім ён можа выпрабаваць сваю сілу. Для чалавека прамежкавага тыпу вырашальнае значэнне ў тым, куды ён накіруе свае інтарэсы, будуць мець наяўныя ў яго таленты і мера магчымай для яго сублімацыі памкненняў. Усякае экстрэмальнае рашэнне будзе весці да пакарання, бо яно ставіць індывіда пад пагрозу ўжо з тае прычыны, што дапускае сумнеўны выбар на карысць нейкай адной методыкі жыцця і выключае ўсе астатнія. Падобна да таго асцярожнага купца, які пазбягае ўкладаць увесь капітал у адну справу, жыццёвая мудрасць таксама раіць не спадзявацца на поўнае задавальненне ад спатолення нейкага аднаго памкнення. Гіоспех ніколі не гарантаваны, ён залежыць ад адначасовага збегу шмат якіх кампанентаў, але, можа, больш, чым ад усіх астатніх — ад здольнасці псіхічнага апарата дастасоўваць свае функцыі да знешняга свету і выкарыстоўваць іх дзеля дасягнення камфортнасці. I ой, хто ад нараджэння мае неспрыяльную канстытуцыю рэфлекторных памкненняў, але не ўчыніў у далейшым яе неабходнай карэкцыі і не пераўпарадкаваў кампанентаў свайго лібідо, будзе мець цяжкасці з дасягненнем шчасця ў складаных абставінах знешняга свету, асабліва калі перад ім паўстануць няпростыя задачы, Апошняю тэх-