Дыскамфорт ад культуры  Зыгмунд Фройд

Дыскамфорт ад культуры

Зыгмунд Фройд
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 100с.
Мінск 2001
18.94 МБ
У якасці апошняй, але зусім не малаважнай характарыстыкі культуры мы павінны адзначыць спосаб, якім рэгулююцца дачыненні паміж людзьмі, сацыяльныя стасункі, якія тычацца чалавека як суседа, як рабочую сілу, як сексуальны аб’ект для другога, як складніка сям’і, дзяржавы. 7 ут асабліва цяжка не паддайца ўплыву пэўных ідэальных патрабаванняў і ўхапіць тое, што ўвогуле ў дадзеным выпадку адносіцца да культуры. Можа быць, варта пачаць з заўвагі, што элемент культуры прысутнічае ўжо ў першай спробе ўрэгуляваць сацыяльныя стасункі. Каб такой спробы зроблена не было, гэтыя стасункі кіраваліся б сваволяю індывіда, г. зн. фізічна майнейшы індывід усталёўваў бы іх у адпаведнасці са сваімі інтарэсамі й інстьінктьіўньімі памкненнямі. Нічога не мянялася б і ад таго, што гэты мацнейшы індывід, у сваю чаргу, сутыкаўся б з яшчэ мацнейшым. Супольнае жыццё людзей зрабілася магчымым толькі з утварэннем большасці, мацнейшай за любога індывіда і згуртаванай супраць кожнага паасобку. Улада супольнасці была супрацьпастаўленая ў якасці “права” ўладзе індывіда, якая асуджаецца сёння як “грубая сіла”. Замена ўлады індывіда ўладай супольнасці з явілася вырашальным па сваім
значэнні крокам культуры. Яго сутнасць у тым, што чальцы супольнасці абмяжоўваюць сябе ў сваіх магчымасцях задавальнення жаданняў, тым часам як індывід такіх абмежаванняў не ведаў. Наступным культурным патрабаваннем паўстае патрабаванне справядлівасці, г. зн. гарантыі таго. што аднойчы ўсталяваны правапарадак не будзе зменены на карысць асобнага індывіда. Этычная вартасць такога права тут яшчэ не рашаецца. У далейпіым культурнае развіццё, здаецца, было скіраванае на тое, каб не даць праву ператварыцца ў сваволю невялікай групоўкі (касты, стана, клана), якая заняла б у дачыненні да болей шырокіх масаў тое ж становішча, што й колішні агрэсіўны індывід. Канчатковым вынікам мусіць быць такое права, у якое ўсе — прынамсі ўсе тыя, хто здольны жыць у грамадстве,— зрабілі асабісты ўнёсак, ахвяраваўшы сваімі інстынктыўны.мі памкненнямі, і якое нікога — з тым самым выключэннем — не змушае быць ахвярай грубае сілы.
Індывідуальная свабода не з’яўляецца велічынёй культуры. Найвялікшай яна была ў дакультурны перыяд, хоць, праўда, і не мела ў той час у большасці выпадкаў ніякай вартасці, бо індывід наўрад ці мог яе абараніць. 3 развіццём культуры свабода абмяжоўвалася, а справядлівасць патрабавала, каб ніхто не мог унікнуць гэтых абмежаванняў. Тое, што праяўляе сябе ў чалавечай супольнасці як імкненне да свабоды, можа быць бунтам супраць існуючай не—справядлівасці й такім чынам спрыяць далейшаму развіццю культуры, захоўваць з ёй непарыўную повязь. Але гэтае ж імкненне можа вынікаць і з рэшткаў той першапачатковай асобы, якая яшчэ не была ўтаймаваная культурай, і тады яно стварае аснову для варожага стаўлення да культуры. Імкненне да свабоды, такім чынам, заўжды будзе скіраванае альбо супраць пэўных формаў і запатрабаванняў культуры, альбо супраць культуры наогул. Наўрад ці ёсць нейкі сродак паўплываць на чалаве-
ка так, каб яго натура прыпадобнілася да натуры тэрміта. Ен, бадай, заўсёды будзе абараняць сваю індывідуальную свабоду насуперак волі масаў. Ладная частка барацьбы чалавецтва вядзецца вакол таго, каб знайсці мэтазгодную, а значыць — удалую раўнавагу паміж індывідуальнымі амбіцыямі і культурнымі запатрабаваннямі масаў; і адна з лёсавызначальных праблемаў чалавецтва заключаецца ў тым, ui ўдасца дасягнуць такой раўнавагі дзякуючы пэўным формам культуры альбо гэты канфлікт так і застанецца антаганістычным.
Цяпер, калі мы, зыходзячы з агульных побытавых уражанняў, вызначылі, якія рысы чалавечага жыцця належыць называць культурнымі, у нас склалася дастаткова выразнае ўяўленне пра аблічча культуры ў цэлым. Але ж мы, бадай, не даведаліся нічога, што не было б агульнавядомым. Пры гэтым мы стараліся адгарадзіцца ад забабоннага меркавання. быццам кулыура — тоесная дасканаласці ці шляху да той дасканаласці, якая прадпісваецца чалавецтву. А цяпер зірнем з іншага пункту погляду, які, можа быць, завядзе нас куды-небудзь у іншы бок. Развіццё культуры ўяўляецца нам як своеасаблівы працэс, які ахоплівае ўсё чалавецтва і ў якім сёе-тое нібыта нагадвае нам нешта знаёмае. Гэты працэс можа быць ахарактарызаваны праз тыя змены, што ён выклікае ў вядомых сістэмах чалавечых інстынктаў, задавальненне якіх складае эканамічную задачу нашага жыцця. Некаторыя з гэтых інстынктаў блякнуць настолькі, што замест іх узнікае ўжо нешта іншае — тое, што ў выпадку асобнага індывіда мы называем рысамі характару. Найцікавейшы прыклад такога працэсу мы знаходзім у дзіцячай анальнай эротыцы. Першапачатковая цікавасць чалавека да фэкаліяў, да функцыяў спаражнення, да яго органаў і прадуктаў па меры сталення замяняецца групай характаралагічных рысаў, вядомых нам як беражлівасць, імкненне да парадку і чысціні, якія, будучы самі па сабе каіптоўнымі
і жаданымі, могуць запанаваць над іншымі якасцямі настолькі, што ў выніку мы атрымліваем так званы анальны тып. Як гэта адбываецца, нам невядома, але правільнасць назіранняў не выклікае сумнення1’. Раней мы ўжо вызначылі, што парадак і ахайнасць уяўляюць сабой важныя крытэрыі культуры, хоць іх жыццёвая неабходнасць, гэтаксама як і прыдатнасць служыць крыніцамі асалоды не зусім відавочныя. Тут, мусіць, найперш кідаецца ў вочы падабенства культурнага працэсу й развіцця лібідо ў індывіда. Умовы задавальнення пэўных інстынктыўных памкненняў ссоўваюцца, і тады гэтыя памкненні мусяць пераключацца на іншыя шляхі, што суправаджаецца ў большасці выпадкаў добра вядомым нам працэса.м сублімайыі (зменаю мэтаў памкненняў), хоць часам могуць адбывацца і іншыя працэсы. Сублімацыя інстынктыўных памкненняў з’яўляецца асабліва адметнаю рысай культурнага развіцця: дзякуючы ёй робяцца магчымымі такія формы вышэйшай псіхічнай дзейнасці, як навуковая, мастацкая, ідэалагічная, якія адыгрываюць важную ролю ў культурным жыцці. Калі паддацца першаму ўражанню, дык хочацца наогул сказаць, што сублімацыя — гэта лёс, які культура навязвае інстынктам. Але тут лепш не спяшацца й падумаць. Нарэшце, нельга не заўважыць самага важнага: наколькі культура пабудаваная на адмове ад інстынктыўных памкненняў, настолькі яна мае пе~радумовай менавіта незадаволенасць (прыгнечанне, выцясненне, ці як яшчэ гэта назваць?) магутных інстынктаў. Гэтае “культурнае адмаўленне” пануе над шырокаю сферай сацыяльных дачыненняў паміж людзьмі, і мы ўжо ведаем, што якраз у ім і ёсць прычына варожасці, з якой вымушаныя змагацца ўсе культуры. Гэта ставіць цяжкія задачы й перад нашай навуковаю
ь Гл.: “Характар і анальная эротыка” (эбор твораў, т. 5, 1908) і шматлікія іншыя працы Джонса [Е. Jones] і інш.
працай, бо нам шмат у што яшчэ давядзецца ўнесці яснасць. Нялёгка ўвогуле зразумець, што здольна прымусіць інстынктыўнае памкненне адхіліцца ад свайго задавальнення. Прычым гэта зусім не так ужо й бяспечна: калі гэта не кампенсаваць пэўным эканамічным (унутрыразліковым) чынам, дык можна з вялікай доляю верагоднасці чакаць сур’ёзных паталогіяў.
Але каб высветліць, наколькі абгрунтаваны такі наш падыход да культурнага развіцця як да своеасаблівага працэсу, параўнальнага з нармальным сталеннем індывіда, мы мусім вырашыць іншую праблему. Мы павінны паставіць перад сабой наступныя пытанні: якія ўплывы абумоўліваюць культурнае развіццё, якое ў яго паходжанне і што вызначае яго хаду.
IV
Такая задача здаецца вышэйшай за чалавечыя сілы і можа ўвагнаць у роспач. Вось тое нешматлікае, што мне ўдалося разгадаць.
Пасля таго, як першабытны чалавек даведаўся, што паляпшэнне ягонага лёсу на зямлі літаральна знаходзіцца ў яго ў руках, яму ўжо не магло быць усё роўна, працуе другі чалавек з ім альбо супраць яго. Другі набыў для яго вартасць супрацоўніка, жыць з якім разам карысна. Яшчэ са сваёй малпападобнай мінуўшчыны ён прызвычаіўся жыць сем ямі; чальцы сям’і былі, бадай, яго першымі памочнікамі. А заснаванне сям і, верагодна, было звязанае з тым, што патрэба ў сексуалызым задавальненні перастала ўжо быць для яго тым госцем, які раптам з’яўляецца, а потым, па ад ездзе, доўга не падае пра сябе чутак; яна прапісалася ў яго як сталы жыхар. У самца такім чынам узнік матыў утрымліваць пры сабе самку, ці сексуальны аб’ект увогуле, а самка, не жадаючы разлучацца са сваімі бездапаможнымі дзіцянятамі, таксама была зацікаўленая заставацца дзеля іх побач з мацнейшым самцом16. У гэтай прымітыўнай сям’і яшчэ не стае адной важнай
16 Хоць арганічная перыядычнасць сексуальнасці й захоўваецйа, але яе ўплыў на псіхічнае сексуальнае ўзбуджэнне ледзьве не ператварыўся ў сваю супрацьлегласць. Такая перамена звязаная перадусім са знікненнем стану ўзбуджанасці, які выклікаўся ў мужчынскай псіхіцы менструальнымі пахамі. 1х мссца занялі зрокавыя раздражняльнікі, якія ў адрознснне ад перыядычных пахавых раздражнялыіікаў маюць сталы ўплыў. Габу менструацыі якраз і вынікае з гэтага “арганічнага выцяснення” — як абарона ад пераадоленай ужо фазы развіцця. Што да ўсіх іншых матывацыяў, дык яны, верагодна, маюць другасны характар (параўн. С. D. Daly
рысы культуры: сваволя галавы сям’і й бацькі была неабмежаванай. У кнізе “Татэм і табу ’ я паспрабаваў паказаць шлях, які вёў ад гэтай сям’і да наступнай прыступкі супольнага жыцця ў форме брацкіх саюзаў. Перамогшы бацьку, сыны ўсвядомілі, што аб’яднанне можа быць мацнейшым за асобнага індывіда. Татэмная культура грунтуецца на абмежаваннях, якія яе носьбіты мусяць ускладаць адзін на аднаго дзеля захавання новага стану. Прадпісанні табу былі першым “правам”. Гакім чынам, супольнае жыццё грунтавалася на дзвюх падвалінах: па-першае, на
“Hindumythologie und Kastrationskomplex” — “Індуісйкая міфалогія і комплекс кастрацыі Imago 13, 1927). Гэты ж працэс паўтараецца на другім узроўні, калі багі мінулай эпохі ператвараюцца ў дэманаў. Само памяншэнне ролі пахаў, здаеппа, спрычыненае псраходам чалавска да паставы ўрост, яго адрывам ад зямлі. У выніку аказаліся адкрытымі схаваныя раней палавыя органы і паўстала патрэба іх абараніць, з-за чаго ўзнікла пачупцё сораму. Гакім чынам, ля вытокаў лёсавызначальнага культурнага працэсу мы бачым выпрастанага ўрост чалавека. Адсюль і пачынаецца ўвесь ланцужок наступстваў: змяншэнне ролі пахавых раздражняльнікаў і ўхіленнс ад жанчын у перыяд менструацыі, псравага зрокавых успры.манняў і адкрытасць іксхавых органаў, і нарэшпс, знікненне перыядычнасці ў палавой актыўнасці і ўтварэнне сям’і — так мы падыходзім да парога чалавечай культуры. Хоць усс гэта толькі тэарэтычныя разважанні, але яны заслугоўваюць таго, каб быць дакладна пера~праверанымі праз вывучэнне ладу жыцця найбліжэйпіых да чалавека жывёлаў.