Дыскамфорт ад культуры  Зыгмунд Фройд

Дыскамфорт ад культуры

Зыгмунд Фройд
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 100с.
Мінск 2001
18.94 МБ
Вернемся, аднак, да звычайнага чалавека і ягонай рэлігіі — адзінай, якая павінна была б насіць гэты назоў. I напачатку згадаем вядомае выказванне аднаго нашага вялікага паэта і мудра-
ца, у якім вызначаюцца суадносіны рэлігіі з мастацтвам і навукай. Яно гучыць так:
Той, хто ўладар мастацтваў і навук, Рэлігію ў тым мае заадно.
Таму ж, хто не засвоіў гэтых двух, Пакінута рэлігія адно6 .
Гэты афарызм, з аднаго боку, супрацьпастаўляе рэлігію двум найвышэйшым дасягненням чалавека, а з другога — сцвярджае, што яны могуць замяшчаць ці замяняць адно аднаго. Калі мы хочам пазбавіць звычайнага чалавека рэлігіі, дык паэтаў аўтарытэт будзе яўна не на нашым баку. Таму паспрабуем пайсці такім шляхам, які дазволіць нам быць вартымі велічы ягонага слова. Жыццё — у тым выглядзе, у якім яно нам дадзенае,— надта цяжкае, яно прыносіць шмат болю, расчараванняў, невырашальных праблемаў. Каб яго вытрываць, мы не можам не карыстацца сродкамі, якія нам давалі б палёгку (як казаў быў Тэадор Фантанэ, нам не абысціся без дапаможных канструкцыяў). Такія сродкі, мабыць, падзяляюцца на тры групы: магутныя пераключальнікі, якія дазваляюць нам не надта зважаць на нашыя нягоды; заменнікі задавальнення, якія іх крыху памяншаюць, і наркотыкі, якія робяць іх неадчувальнымі. Нешта з гэтага нам заўсёды патрэбна'. Пераключэнне меў на ўвазе й Вальтэр, калі ў фінале свайго “Кандыда” даваў параду ўрабляць свой сад; такім пера— ключэннем з’яўляецца й навуковая дзейнасць. Заменнікі, якія прапануе, напрыклад, мастацтва, хоць і ўяўляюць сабой у параўнанні з рэальнасцю ўсяго толькі ілюзію, але псіхічна не меней значныя — дзякуючы той ролі, якую адыгрывае фантазія ў ду-
6 Гётэ ў “Рахманых ксеніях ”, 9. (Вершы з літаратурнай спадчыны.)
’ Вільгельм Буш у “Пабожнай Гэлене” на больш нізкі.м стылёвым узроўні кажа тое самае: “У каго праблемы, у таго і выпіўка”.
шэўным жыцці. Што да наркотыкаў, дык яны ўплываюць на нашае цела, змяняючы ягоны хімізм. Вызначыць у гэтым шэрагу месца рэлігіі няпроста. Тут трэба заходзіць здалёк.
Пытанне пра сэнс чалавечага жыцця ставілася безліч разоў, але задавальняльны адказ не прагучаў пакуль што ні разу; магчыма, яно ўвогуле такога адказу не прадугледжвае. А некаторыя, хто гэтае пытанне ставіў, яшчэ й дадавалі: калі б сталася так, што жыццё не мела б ніякага сэнсу, то яно страціла б для іх усялякую вартасць. Але пагроза пдобнага кшталту нічога не мяняе. Больш за тое — мы, відаць, маем права адхіліць і само пытанне. Перадумовай гэтаму служыць тая чалавечая фанабэрыя, са шматлікімі праявамі якой мы добра знаёмыя. Ніхто ж не заводзіць гаворкі пра сэнс жыцця жывёлаў; ну. хіба што ў сувязі з іх прызначэннем служыць чалавеку. Але нават і гэтае сцвярджэнне не вытрымлівае крытыкі, бо чалавек не ведае, што з большасцю жывёлаў рабіць, апроч як іх апісваць, класіфікаваць ды вывучаць, а незлічоныя віды жывёлаў пазбеглі нават і гэтай долі, павыміраўшы яшчэ да таго, як чалавек іх пабачыў. Адказ на пытанне пра сэнс жыцця мае толькі рэлігія. I мы наўрад ці памылімся, калі скажам, што ідэя сэнсу жыцця ўзнікае разам з рэлігійнай сістэ.май і разам з ёй адпадае.
Таму звернемся да пытання меней амбітнага: што самі людзі, мяркуючы паводле іхніх паводзінаў, лічаць за сэнс свайго жыцця, чаго яны ад жыцця патрабуюць, чаго хочуць у ім дасягнуць.
На гэтае пытанне наўрад ці могуць быць два адказы: людзі імкнуцца да шчасця, яны хочуць стаць і быць шчаслівымі. У такога імкнення ёсць два бакі — пазітыўная і негатыўная мэты: з аднаго боку, адсутнасць болю і незадавальнення, з другога — перажыванне моцнага пачуцця задаволенасці. У вузкім сэнсе пад словам “шчасце” разумеецца толькі апошняе. У адпаведнасці з гэтай дваістасцю мэты дзейнасць людзей разгортваецца ў двух
накірунках, у залежнасці ад таго, якую мэту яны (пераважна ці выключна сваімі сіламі) спрабуюць вырашыць,
Як можна заўважыць, мэта жыцця задаецца праграмай, заснаванай на прынцыпе задавальнення. Гэты прынцып з самага пачатку кіруе дзейнасцю душэўнага апарата: яго мэтаскіраванасць не выклікае сумнення, і ўсё ж ягоная праграма ўваходзіць у рэзкую супярэчнасць з усім светам, як з макра-, так і з мікракосмам. Яна ўвогуле невыканальная, ёй супярэчыць уся светабудова; так і хочацца сказаць, што намер дасягнуць чалавечага “шчасця’ не закладзены ў план “стварэння . Тое, што называюць шчасцем у найбольш строгім сэнсе гэтага слова, вынікае хутчэй з раптоўнага задавальнення патрэбы, якая дасягнула высокай ступені напружанасці, а гэта паводле ўжо самой сваёй прыроды магчыма толькі як эпізадычны феномен. Любое падоўжанне сітуацыі, прагна жаданай з пункту погляду прынцьшу задавальнення, урэшце вядзе хіба толькі да халаднаватага пачуцця здаволенасці; так ужо мы створаныя, што інтэнсіўна можам адчуваць толькі кантраст, а сам стан нясе нам мала станоўчых эмоцыяў8. Так што нашыя магчымасці дасягнуць шчасця абмежаваныя ўжо нашаю канстытуцыяй. Куды лягчэй зведаць няшчасце. Бяда пагражае нам з трох бакоў: з боку нашага ўласнага цела, асуджанага на чаўрэнне і заняпад, папераджальнымі сігналамі якіх з’яўляюцца боль і страх (а без іх нам не абысціся); з боку знешняга свету, які можа люта абрынуць на нас усе свае магутныя, няўмольныя і разбуральныя сілы; і нарэшце — з боку нашых стасункаў з іншымі людзьмі. Пакуты, што вынікаюць з гэтай апошняй крыніцы, успрымаюцца намі, бадай, найболей балюча ў параўнанні з астатнімі; мы схільныя разглядаць іх як нешта ўжо залішняе, хоць яны,
8 Гётэ нават папярэджваў: “Нішто не пераносіш так цяжка, як чараду чароўных дзён”. Мусіць, гэта ўжо ўсё-ткі перабольшванне.
мабыць, не меней фатальныя і няўхільныя за пакуты, абумоўленыя іншымі чыннікамі.
He дзіўна, што людзі пад ціскам верагоднасці такіх пакутаў звычайна зніжаюць свае прэтэнзіі на шчасце, гэтаксама як і сам прынцып задавальнення ператвараецпа пад уплывам знешняга свету ў больш сціплы прынцып рэальнасці: мы цешымся пры адной ужо думцы, што нам удалося пазбегчы няшчасця, перажыць бяду — задача пазбегчы пакутаў адціскае задачу атрымання асалоды на другі план. Развагі падказваюць, што вырашыць гэтую задачу можна вельмі рознымі шляхамі; усе гэтыя шляхі рэкамендуюцца рознымі школамі жыццёвай мудрасці, і ўсе яны выкарыстоўваліся людзьмі. Неабмежаванае наталенне ўсіх патрэбаў выступае як найбольш спакуслівы лад жыцця, але тым самым прыемнасць ставіцца паперадзе асцярожнасці, што неўзабаве прыводзіць да пакарання. Іншыя метады, асноўнае прызначэнне якіх заключаецца ў тым, каб пазбегчы дыскамфорту, дзеляцца ў залежнасці ад таго, якой крыніцы дыскамфорту яны надаюць большую ўвагу. I ут ёсць і крайнія, і памяркоўныя падыходы, і аднабаковыя, і такія, што працуюць адначасова ў некалькіх накірунках. Самая простая абарона ад пакутаў, якія могуць узнікаць у выніку дачыненняў паміж людзьмі, заключаецца ў добраахвотным адасабленні, устрыманні ад кантактаў з іншымі. Зразумела, якога шчасця можна дасягнуць на гэтым шляху. Калі задача абароны ад пагрозлівага вонкавага свету ставіцца толькі перад самім сабой, няма іншага шляху, апроч як унікнуць, ухіліцца ад гэтага свету. Але ёсць, бадай, лепшы шлях, калі чалавек як адзінка чалавечай супольнасці з дапамогай навукі і тэхнікі ідзе ў наступ на прыроду і падпарадкоўвае яе сваёй волі. У такім выпадку ён працуе разам з усімі і дзеля шчасця ўсіх. Аднак найбольш цікавыя метады запабягання бедаў — тыя, пры якіх робіцца спроба паўплываць на свой арганізм. Урэшце, усякае гора ёсць усяго
толькі нашыя ўспрыманні, яно існуе толькі тады, калі мы яго адчуваем, а адчуваем мы яго з прычыны пэўнага ладу нашага арганізма.
Найбольш грубым, але й найбольш дзейсным метадам такога ўплыву з’яўляецца метад хімічны — інтаксікацыя. He думаю, што каму-небудзь удалося раскрыць яе механізм, але факт у тым, што існуюць староннія для цела рэчывы, наяўнасць якіх у крыві і тканках прыносіць нам непасрэдныя прыемныя адчуванні і адначасова так змяняе нашую чуйнасць, што мы страчваем здольнасць успрымаць непрыемныя імпульсы. Абодва гэтыя ўплывы не толькі супадаюць у часе, але і, здаецца, цесна звязаныя ўнутрана. Аднак і ў хімічным арсенале нашага арганізма, пэўна ж, таксама ёсць рэчывы, якія даюць падобны эфект, бо мы ведаем як мінімум адзін хваравіты стан — манію,— у якім п’яныя паводзіны праяўляюцца без папярэдняга ўвядзення наркотыку. Апроч таго, наша нармальнае душэўнае жыццё ўяўляе сабой ваганне паміж затарможанай і бурнай формамі задавальнення жаданняў, паралельна з чым паніжаецца ці павышаецца ўспрымальнасць намі дыскамфорту. На вялікі жаль, гэты бок душэўных працэсаў дагэтуль не стаў аб ектам навуковага даследавання. Уплыў наркатычных сродкаў у барацьбе за шчасце і дзеля ўнікнення ад бедаў настолькі ўсур’ёз лічаць за дабрадзейнасць, што асобныя індывіды і цэлыя народы адводзяць ім сталае месца ў сваім бюджэце лібідо. Людзі ўдзячныя ім не толькі за непасрэднае павышэнне тонусу, але і за высокую ступень прагна жаданай незалежнасці ад энешняга свету. Бо вядома, што з дапамогай гэтага “ратаўніка ад турботаў” можна ў любы час вызваліцца ад прыгнёту рэальнасці і знайсці прытулак у сваім уласным свеце, якому ўласцівы нашмат лепшы клімат успры.мання пачуццяў. He сакрэт, што менавіта гэтая якасць наркатычных сродкаў абумоўлівае іх небяспечнасць і шкоднасць. Нярэдка яны вінаватыя ў тым, што
вялікая колькасць энергіі, якая магла б быць скіраваная на паляпшэнне лёсу людзей, проста марнуецца.
Але складаная будова нашага душэўнага апарату дапускае і шэраг іншых магчымасцяў уздзеяння на яго. Задавальненне інстынктаў нясе нам не толькі шчасце, але і ўяўляе сабой першапрычыну цяжкіх пакутаў, калі знешні свет выракае нас на нястачы і адмаўляе ў задавальненні нашых патрэбаў. У гэтым выпадку мы можам спадзявацца, што, уплываючы на нашыя інстынктыўныя памкненні, мы зможам часткова пазбавіцца і ад пакутаў. Гэты метад абароны ад нягодаў скіраваны ўжо не на апарат успрымання, ён мае за мэту падпарадкаваць унутраныя крыніцы патрэбаў. Экстрэмальным выпадкам такой абароны з’яўляецца ўсмярочванне памкненняў — як гэтаму вучыць усходняя жыццёвая мудрасць і як гэта практыкуецца ёгаю. Калі гэта ўдаецца, тым самым адбываецца адмаўленне ад усіх іншых відаў дзейнасці (ахвяруецца жыццё), і мы іншым спосабам набываем зноў-такі тое самае шчасце спакою. I этым спосабам могуць вырашацца і больш памяркоўныя задачы, калі за мэту ставіцца абмежаванне жыцця ўзроўнем рэфлексаў. У такім выпадку пачынаюць працаваць вышэйпіыя псіхічныя інстанцыі, падпарадкаваныя прынцыпу рэальнасці. Пры гэтым намер спатолення жаданняў цалкам не адмаўляецца; пэўная абароненасць ад пакутаў дасягаецца за ковгг таго, што незадавальненне кантраляваных памкненняў успрымаецца не так балюча, як незадавальненне памкненняў некатраляваных. Аднак гэта цягне за сабой бясспрэчнае скарачэнне магчымасцяў атрымлівання асалоды. Адчуванне вічасця пры задавальненні дзікіх, не ўтаймаваных уласным Я інстынктыўных памкненняў непараўнальна болып інтэнсіўнае, чым пры спатоленні памкненняў падкантрольных. У гэтым знаходзіць сваё эканамічнае тлумачэнне неадольнасць разбэшчаных імпульсаў, а можа, і прывабнасць забароненага ўвогуле.