Дыскамфорт ад культуры  Зыгмунд Фройд

Дыскамфорт ад культуры

Зыгмунд Фройд
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 100с.
Мінск 2001
18.94 МБ
3 прычыны ўсіх гэтых цяжкасцяў кожнаму на сваім месцы лепей проста схіліць калені перад глыбока маральнай прыродаю чалавека: гэта дапаможа здабыць усеагульны давер і за тое-сёе атрымаць прабачанне26.
Тэрмін “лібідо” цяпер зноў можа ўжывацца для абазначэння сілаў Эраса, каб адрозніваць іх ад энергіі інстынкту смерці27. Трэба прызнаць. што фіксаваць гэты інстынкт нам па-ранейшаму
26 Тоеснасць злога пачатку з інстынкта.м разбурэння асабліва пераканаўча выяўлена ў Гётэўскага Мефістофсля:
... бо ўсё жывое ў свеце Ператвараецца ж у смецце, To лепш няхай яго б і не было. А што для вас — грахі ліхія, Знішчэнне, страта, проста зло,— Есць родная мая стыхія.
(Пераклад В. Сёмухі)
Сваім праціўнікам сам д’ябал называе не святасць, не дабрыню, a прыродную сілу, якая стварае й памнажае жыццё, ці то — Эрас.
I парасткі жыцця растуць памалу 3 зямлі, з паветра і з вады, Ім на карысць і холад і цяпло. Калі б агню ў мяне і пекла не было, Прапаў бы я зусім тады.
(Пераклад В. Сёмухі)
Наш цяперашні пункт пог.хяду можа быць выказаны прыкладна такой фразай: ва ўсякім праяўленні інстынкту ўдэельнічае лібідо, але не ўсё ў ім належыаь лібідо.
цяжка, мы толькі ў пэўнай ступені ўгадваем яго як фон, што стаіць за Эрасам, ён унікае ад нашага ўспрымання, пакуль не ўваходзіць з Эрасам у сутыкненне. Яго сутнасць і сувязь з Эрасам найбольш ясна ўдаецца ўбачыць у садызме, калі ён цалкам задавальняе сексуальнае памкненне, абыходзячы пры гэтым эратычную мэту. Але нават там, дзе інстынкт смерці ўвогуле не мае сексуальнай мэты, нават у самым сляпым яго разбуральным шале немагчыма не ўбачыць, што наталенне агрэсіўнасці звязанае з надзвычай нарцысічнаю асалодай, калі Я спраўджвае сваю старую мару пра ўсемагутнасць. Утаймаваны і ўмеркаваны, затарможаны ў сваёй мэце інстынкт разбурэння скіроўваецца на аб’екты і гэтым самым забяспечвае Я спосаб задавальнення яго жыццёвых патрэбаў і панаванне над прыродай. Гіпотэза аб гэтым інстынкце грунтуецца галоўным чынам на тэарэтычных высновах, і таму, трэба згадзіцца, яна не цалкам абароненая й ад тэарэтычных пярэчанняў. Але такой яна ўяўляецца нам цяпер, на сённяшнім узроўні нашага разумення; будучыя даследаванні і развагі, безумоўна, пранясуць канчатковую яснасць.
Таму далей я буду прытрымлівацца таго пункту погляду, што схільнасць да агрэсіі ў чалавека з’яўляецца яго першасным, самастойным інстынктыўным памкненнем, у якім, калі вярнуцца крыху назад, культура знаходзіць сваю найвялікшую перашкоду. Недзе ў хадзе гэтага даследавання ў нас паспела скласціся ўяўленне, што культура — гэта своеасаблівы працэс, які адбываецца з чалавецтвам, і мы дагэтуль зачараваныя гэтай ідэяй. Дадамо яшчэ, што гэты працэс стаіць на службе ў Эраса, які імкнецца аб’яднаць спачатку асобных людзей, потым плямёны, народы, нацыі ў адно вялікае цэлае, у чалавецтва. Чаму гэта мусіць здарыцца, мы не ведаем, гэта, маўляў, таксама справа Эраса. Масы людзей мусяць паяднацца праз лібідо; толькі неабходнасць, толькі перавагі працоўнай супольнасці не здолелі б утрымаць іх разам. Гэтай
праграме культуры супрацьстаіць натуральны чалавечы інстынкт агрэсіўнасці, варожасці аднаго да усіх і ўсіх да аднаго. Гэты інстынкт агрэсіўнасці з’яўляецца нашчадкам і галоўным прадстаўніком інстынкту смерці, які мы знайшлі побач з Эрасам і які падзяляе з ім уладу над светам. Вось цяпер, па-мойму, сэнс культурнага развіцця для нас праясняецца. Яно павінна сведчыць нам пра барацьбу паміж Эрасам і Смерцю, інстынктам самазахавання і інстынктам разбурэння — у тым выглядзе, у якім яна адбываецца ў людзей. Гэтая барацьба — сутнасць і змест жыцця ўвогуле, і таму культурнае развіццё можна проста абазначыць як барацьбу28 чалавечага віда за выжыванне. I гэтую бітву гігантаў нашыя мамачкі хочуць суцішыць “баечкай пра нябёсы”!
28 Верагодна, з удакладненнем таго, як і ў сувязі з якою падзеяй (якую яшчэ трэба адкрыць) яна магла набыць гэтыя свае формы.
VII
Чаму нашыя родзічы, жывёлы, не вядуць такой культурнай барацьбы? О, мы гэтага не ведаем. Вельмі верагодна, некаторыя з іх — пчолы, мурашы, тэрміты — змагаліся тысячагоддзямі, пакуль не знайшлі таго дзяржаўнага ўладкавання, таго падзелу функцыяў, таго абмежавання для індывідаў, якія выклікаюць у нас сёння такое захапленне. Але наш цяперашні стан такі, што, як падказваюць нам нашыя пачуцці, мы не былі б шчаслівыя ні ў адным з гэтых жывёльных царстваў і ні ў адной з тых роляў, якія адведзеныя ў іх індывідам. У некаторых іншых відаў жывёлаў магла ўзнікнуць часовая раўнавага паміж уплывамі знешняга свету і ўнутрывідавай барацьбой інстынктаў, што прывяло да застою ў развіцці. Што да першабытнага чалавека, дык у яго чарговы наступ лібідо мог выклікаць рэакцыю супраціву з боку разбуральнага інстынкту. Пытанняў тут вельмі шмат, ды на іх пакуль што няма адказаў.
Але цяпер нас больш цікавіць іншае пытанне. Якімі сродкамі карыстаецца культура, каб стрымаць агрэсіўнасць, якая ёй супрацьстаіць, каб абясшкодзіць яе, а магчыма, нават увогуле выключыць? 3 некаторымі гэтымі метадамі мы ўжо пазнаёміліся, але, бадай, не з самымі важнымі. Мы можам вывучыць іх, аналізуючы гісторыю развіцця індывіда. Што з ім адбываецца, калі ён спрабуе абясшкодзіць свае агрэсіўныя памкненні? Нешта вельмі дзіўнае, але каб пазнаць гэта, далёка хадзіць не трэба. 3 агрэсіяй адбываецца інтраекцыя, яна скіроўваецца ўсярэдзіну, іначай кажучы, вяртаецца туды, дзе ўзнікла,— скіроўваецца супраць уласнага Я. Там яна ўлоўліваецца тою часткай Я, якая супрацьстаіць усім іншым часткам як Звыш-Я і цяпер у выглядзе “сумлення”
выкарыстоўвае супраць Я тую самую высокую гатоўнасць да агрэсіі, якую Я ахвотна спаталіла б на іншых, чужых яму індывідах. Напружанне паміж пільным Звыш-Я і падпарадкаваным яму Я мы называем пачуццём віны, якое праяўляецца як патрэба ў пакаранні. ! акім чынам культура пераадольвае небяспечныя памкненні індывіда да агрэсіі, аслабляючы іх, абяззбройваючы і пакідаючы пад наглядам унутранай інстанцыі, падобнай да гарнізона, што кіруе акупаваным горадам.
Псіхааналітык мяркуе пра ўзнікненне пачуцця віны інакш, чым псіхолагі; але і яму нялёгка даць поўную справаздачу пра гэтае пачуццё. Калі ставяць пытанне, як у чалавека ўзнікае пачуццё віны, напачатку атрымліваюць адказ, на які немагчыма запярэчыць: вінаваты.м (пабожныя кажуць: грэшным) адчувае сябе той, хто ўчыніў нешта, што лічыцца “злом Потым усведамляеш, як мала дае гэты адказ. Пасля невялікага вагання да гэтага, можа быць, яшчэ дададуць, што вінаваты й той, хто, не ўчыніўіпы зла, меў намер яго зрабіць. I тады адразу паўстае пытанне: чаму намер і дзеянне ўспрымаюцца як раўналежныя? Аднак у абодвух выпадках маецца на ўвазе, што зло ўжо загадзя ўсведамляецца як нешта адмоўнае і павінна быць выкараненае яшчэ да яго рэалізацыі. Якім чынам людзі прыходзяць да ўсведамлення гэтага? Здольнасць ад пачатку, так бы мовіць, ад прыроды адрозніваць дабро і зло можна, бадай, адразу адхіліць. Зло часта зусім не шкоднае і не небяспечнае для Я — наадварот, яно можа быць для яго пажаданым і прыносіць задавальненне. Такім чынам, тут праяўляецца пэўны пабочны ўплыў, які й вызначае, што павінна называцца дабром, а што злом. Паколькі ўласныя пачуцці не прыводзяць чалавека на гэты шлях, у яго павінен быць матыў, каб падпарадкавацца гатаму пабочнаму ўплыву. Такі матыў лёгка ўбачыць у бездапаможнасці чалавека і яго залежнасці ад іншых; лепш за ўсё гэты стан можна вызначыць як страх страты лю-
бові. Страчваючы любоў таго, ад каго чалавек залежыць, ён адначасова страчвае й абарону ад рознага роду небяспекі і перадусім — апынаецца перад пагрозай таго, што мацнейшы за яго другі прадэманструе яму сваю сілу і пакарае. 1 акім чынам, першапачаткова зло — гэта тое, што нясе пагрозу страты любові, і мы павінны яго пазбягаць праз страх такой страты. Таму не мае асаблівага значэння, учыненае зло ці толькі задуманае; у абодвух выпадках узнікае пагроза, што яно будзе выкрытае аўтарытэтам. а яго пакаранне ў абодвух выпадках было 6 аднолькавае.
Гэты стан называюць “пакутамі сумлення”, хоць ён, уласна кажучы, і не заслугоўвае такой назвы, бо на гэтым узроўні ўсведамлення віны яна паўстае толькі як боязь страты любові, як “сацыяльны” страх. У малога дзіцяці гэта ўвогуле й не можа быць іначай, дый шмат у каго з дарослых адрозненні невялікія — хіба што месца бацькі ці абодвух бацькоў займае большая людская супольнасць. Людзі рэгулярна дазваляюць сабе ўчыняць прыемнае ім зло, трэба толькі быць упэўненымі, што аўтарытэт нічога пра гэта не даведаецца або ніяк іх не пакарае — яны баяцца толькі быць выкрытымі29 . Увогуле кажучы, сучаснае грамадства павінна лічыцца з такім станам.
Значная перамена адбываецца толькі тады, калі аўтарытэт дзякуючы ўзнікненню Звыш-Я апынаецца ўсярэдзіне. У выніку феномены сумлення падымаюцца на новую ступень; уласна ка•	•	«	•• • зо
жучы, толькі цяпер і можна казаць пра сумленне н пачуцце віны .
29 Варта згадаць прыклад вядомага мандарына Русо!
30 Каб дакладна ўсведамляць стан рэчаў, трэба ўлічваць, што ў гэтым агульным апісанні рэзка раздзяляецца тое, што ў рэальнасці працякае больш плаўна. Гаворка ідзе не толькі пра існаванне Звыш-Я, але таксама й пра яго адносную моц і сферу ўплыву. Па сутнасці, усё, што было сказана вышэй пра сумленне й віну,— агульнавядомае і амаль не аспрэчваецца.
Страх быць выкрытым цяпер адпадае, як і цалкам знікае розніца паміж злачынствам і зламыснасцю, бо ад Звыш-Я нічога схаваць немагчыма, нават у думках. Праўда, рэальная сур’ёзнасць сітуацыі цяпер таксама адыходзіць у мінулае, бо новы аўтарытэт, Звыш-Я, на нашую думку, не мае матываў жорстка караць Я, якое з ім шчыльна звязанае. Але праз уплыў генезісу, які захоўвае ўспамін пра тое, што было ў мінулым і што было пераадолена, усё ў сваёй аснове застаецца такім самым, як напачатку. Звыш-Я даймае грэшнае Я такімі самымі пакутамі страху і цікуе на зручны выпадак, каб даць знешняму свету магчымасць выканаць пакаранне.
На гэтай другой стадыі развіцця сумлгнне выяўляе адну сваю асаблівасць, якая на першай стадыі была яму неўласпівая і якую цяжка растлумачыць. Гэтая асаблівасць заключаецца ўтым, што сумленне робіцца тым стражэйшым і тым падазронейшым, чым дабрадзейнейшы сам чалавек, так што ўрэшце ў найбольшай грэшнасці вінавацяць сябе тыя, хто дасягнуў найболыпага прагрэсу ў святасці. Пры гэтым дабрадзейнасць пазбаўляецца часткі абяцанай ёй узнагароды, а рахманае і незапатрабавальнае Я не карыстаецца даверам свайго ментара і яўна марна стараецца яго здабыць. Некаторыя, напэўна, адразу будуць гатовыя тут запярэчыць: усё гэта, маўляў, наўмысна ўштукаваныя цяжкасці. Болей строгае і пільнае сумленне якраз і ёсць характэрнаю рысай высокамаральных людзей, і святыя маюць усе падставы выдаваць сябе за грэшнікаў, спасылаючыся на спакусу задаволіць інстынкты, бо ў сувязі з безупынным устрыманнем гэтая спакуса даймае іх з асабліваю сілай, тады як пры эпізадычным задавальненні яна можа суцішвацца хоць бы на час. Другі факт у гэтай настолькі багатай на праблемы вобласці этыкі заключаецца ў тым, што нядоля, ці то — нягоды, што прыйшлі звонку, вельмі узмацняюць уплыў сумлення ў структуры Звыш-Я. Пакуль справы ў чалавека ідуць няблага, яго сумленне паводзіць сябе лагодна і сёе-тое