Дзіцячы маніфест
Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2015
Дзень праходзіў нацягнута. 3 кожнай гадзінай персаналу станавілася ўсё цяжэй хаваць хваляванне. Час цягнуўся неверагодна доўга. У думках кожны падганяў Валенскага, спадзяваўся, што нічога не здарыцца і ён прыедзе без затрымак. Але атрымалася так, што ён прыехаў раней, чым планавалася. Магчыма, Франка сустрэў яго, бо ў палац яны ўвайшлі разам. Той, верагодна, паспеў ужо сцісла даведацца ў Валенскага аб выніках паездкі. Hi адзін, ні другі не падалі выгляду. Астатнія спадзяваліся, што Валенскі накіруецца ў свой пакой, тады з’явіцца магчымасць высветліць лёс клінікі, не чакаючы ночы. Але, прадчуваючы Mar-
чымы ажыятаж, ён застаўся ў зале і перш за ўсё разыграў з Франка партыю ў більярд. He ўсведамляючы, дактары свідравалі яго поглядам, спрабуючы злавіць хоць нейкі знак. Нарэшце наступіў вечар, і кампанія пачала разыходзіцца. Засталіся толькі Валенскі і Франка, які вартаваў таго ад «допытаў» калег.
Андрэй спрабаваў пісаць, але яго не хапала і на радок. Думкі круціліся вакол аднаго: што вырашана ў Варшаве. У такім жа стане знаходзіліся і іншыя дактары. Толькі тыя двое, што цяпер разыгрывалі чарговую партыю, не паказвалі і намёку на хваляванне. 3 аднаго боку, гэта змякчала напружанне і надавала аптымізму, але з іншага — невядомасць у любым сваім праяўленні не дазваляла супакоіцца. Ён не мог думаць ні пра Жыля, ні пра Тадэвуша, ні нават пра доктара Штомпку, які ўжо нібы знаходзіўся па-за тым, што адбывалася ў клініцы.
А палове дванаццатай Андрэй склаў свае запісы і накіраваўся ў залу для сходу Усе, за выключэннем двух чалавек, ужо чакалі тут. Мінула паўгадзіны, Франка і Валенскі так і не з’явіліся. Тадэвуш, якога адправілі на іх пошукі, вярнуўся ні з чым. Хтосьці выказваў версіі пра магчымыя цяжкасці, хтосьці нервова хадзіў па зале, заклаўшы рукі за спіну. Яны ўвайшлі акурат у той момант, калі Тадэвуш зноў накіраваўся да дзвярэй.
Слова ўзяў Франка, які ўжо ведаў вынікі паездкі ў Варшаву Ён паставіў на стол чорны чамаданчык, які адчыняўся зверху, і загадзя папрасіў кожнага трымаць сябе ў руках. Далей распавёў пра тое, што
кіраўніцтва прыняло рашэнне расфармаваць клініку. Крайняя небяспека сітуацыі патрабавала яе ліквідацыі разам з пацыентамі і, што самае жудаснае — са Штомпкам, які цяпер падпадаў пад катэгорыю тых, хто заразіўся. «Вельмі небяспечная», «заразіліся», «ліквідаваць»... як? Андрэй пачынаў здагадвацца. Ён не мог назіраць рэакцыю астатніх, яго погляд урэзаўся ў Базалья Франка, а яго самога нервова падкалочвала. Той адчыніў чамаданчык, і цяпер можна было бачыць, што ў ім акуратна складзеныя каля тузіна шпрыцоў і некалькі дробных прадметаў.
— Гэта ін’екцыі, якія будуць уведзеныя. Жэрабя вызначыць, хто за якіх пацыентаў нясе адказнасць. Цалкам разумею, што для вас, як, уласна, і для мяне, гэта надзвычай цяжкі крок. Але ў дадзеных умовах мы маем адзінае магчымае выйсце. Усё вырашана, няма ні часу, ні месца для дыскусій. Паўтаруся: усім нам цяжка, але іншага рашэння не можа быць. Спадзяюся на вашае разуменне.
Усе маўчалі, не сказаўшы ані слова. Магчыма, не паспелі ўсвядоміць сказанае, а можа і не збіраліся пярэчыць. Андрэя працягвала нервова калаціць. Ён не мог паверыць, што ўсё так скончыцца. He мог уявіць, што заўтра не будзе ні доктара Штомпкі, ні Жыля, з якім яны так зблізіліся.
— Пэўна, у Варшаве не бачаць усёй карціны. Вы як аўтарытэтны чалавек здолелі б пераканаць іх змяніць такое радыкальнае рашэнне. Я думаю, вы і самі ведаеце, што мой пацыент — Жыль Арто — ідзе на папраўку і хутка стане цалкам здаровым.
Упэўнены, у астатніх пацыентаў таксама ёсць надзея. Ёсць блізкія, якія іх чакаюць. Немагчыма, каб велізарная праца знікла дарма. Ды і нельга ж проста ўзяць і па-варварску забіць людзей. Мы не на вайне, мы дактары і абавязаныя да канца змагацца за нашых пацыентаў, — дрыготкім голасам, выціскаючы з сябе словы, адважыўся запярэчыць Андрэй.
У маладога чалавека загарэлася надзея, што яго словы прагучалі пераканаўча.
— Я вам кажу, што іншага выйсця няма. Усё было дасканала абдумана. Вы многіх рэчаў не ведаеце і не разумееце. Калі хочаце ведаць, то я вам растлумачу. Гэтая ўстанова не проста і не столькі клініка, колькі лабараторыя. Сваякі нашых падапечных даўно лічаць іх памерлымі. Іх лячэнне немагчымае, хоць мы і працавалі вельмі старанна, каб высветліць прычыны, развіццё і магчымыя наступствы іх захворванняў.
Мы выявілі аспект болып небяспечны за іх захворванні — вірус страху. Пацыенты, з якімі працавалі выключна мы з доктарам Штомпкам, і пра якіх вам нічога не паведамлялася ў мерах дадатковых засцярог, — спецыялісты, якія раней працавалі ў нашай клініцы. Імі авалодаў татальны страх захворванняў. Каб не заразіцца, яны, вобразна кажучы, спрабавалі стаць ціхімі, незаўважнымі, быццам імкнуліся схавацца ад хваробы. Інстынкт самазахавання набыў паталагічны характар, што прывяло да процілеглага эфекту. Спачатку псіхічнага, потым фізіялагічнага. У выніку развіцця віруса страху некаторыя набылі неверагодна вялікую масу, а іх скура афарбавалася
яркімі ненатуральнымі колерамі. I гэта найменш жудаснае, што з імі магло адбыцца. Цяжка ўявіць, якія формы набывае захворванне на болып вострых стадыях развіцця.
Таму не здзіўляйцеся, што вас пазбавілі некаторай інфармацыі для вашай жа карысці. Тым больш, асабліва гэта падкрэсліваю, дадзеная інфармацыя не можа стаць публічнай. Развіццё падзей у такім кірунку, пэўна, прывядзе да катастрофы. Спадзяюся, цяпер вы разумееце неабходнасць распачаць выкананне раней акрэсленых мераў, якія здольныя прадухіліць патэнцыйную пагрозу.
Зараз, калі ласка, падыходзьце па адным да стала, бярыце два шпрыцы і выцягвайце па дзве паперкі. На іх напісаныя нумары пакояў. Магчыма, адна ці дзве з іх апынуцца пустымі. Валенскі і я па зразумелых прычынах возьмем доктара Штомпку на сябе.
Андрэй не ведаў, як сябе паводзіць. Ён нават не мог уявіць, што яму давядзецца ўласнымі рукамі забіць чалавека. Усё яшчэ мільгала надзея, што нехта будзе пярэчыць. Але ўсе, нібыта пад гіпнозам, бралі ін’екцыі і ціха выходзілі з залы. У думках праскочыла: «А Тадэвуш...» Поглядам адшукаў яго, але той ужо кіраваўся да стала. Нешта ўнутры тарганулася, калі заўважыў, што ён выцягнуў пакой, дзе знаходзіўся Арто. Настала чарга Андрэя, ён вагаўся, застыўшы на месцы. Базалья Франка і Анджэй Валенскі ўтаропіліся ў яго позіркамі, быццам хацелі спапяліць, але не прамовілі ні слова. У поглядзе чыталася пагарда. Андрэй спадзяваўся дастаць пустыя паперкі і не
ўдзельнічаць у злачынстве. Але была верагоднасць, што яны ўжо камусьці патрапіліся.
Перавярнуў. На адной быў пазначаны дзявяты, на другой — трынаццаты пакой.
***
Падчас сходу правая рука злёгку прагнулася, калі Андрэй абапёрся на яе, каб падняцца. У той момант ён не звярнуў асаблівай увагі на гэтае здарэнне. Цяпер у сваім пакоі ён заўважыў, што не можа яе кантраляваць. He мог ні падняць, ні сціснуць далонь у кулак. Самае дзіўнае, што косткі да самага пляча як быццам зніклі. Здавалася, рука стала гумовай і трохі абвісла. Яе можна было складаць у любы бок, скручваць, расцягваць пальцы. 3 размаху Андрэй ударыў яе аб спінку ложка. Потым яшчэ і яшчэ, з кожным разам мацней, але болю так і не адчуў.
Яго перастала нервова трэсці. Пра ўсё забыўся, заняўшыся сваёй рукой. Нервовасць змянілася разгубленым хваляваннем. Перш хацеў кінуцца па дапамогу, але адразу ж усвядоміў, што гэта можа быць небяспечна. Таму непрыкметна, як шпіён, пракраўся ў камору і адшукаў тонкі металічны пруток. Андрэй гэтак жа асцярожна падняўся назад у пакой і прывязаў правую руку такім чынам, каб сагнуты металічны каркас надаваў канечнасці натуральную форму. Далонь засунуў у кішэню штаноў Пасля гэтага можна было не баяцца, што рука будзе хаатычна боўтацца ў розныя бакі падчас хады і зверне на сябе падазроную ўвагу.
Андрэй сам сабе здзівіўся, што ў такім стане здолеў стрымана выдумаць дастаткова мудрагелісты план дзеянняў. He менш дзіўным было тое, што цяпер ён быў абсалютна спакойны. Ён болыіі не збіраўся пярэчыць Франка і пераконваць астатніх. Яму было ўсё роўна. Андрэй нават быў гатовы ўвесці ін’екцыю. Магчыма, пагроза, павіслая над ім самім, і тое, што павінен здзейсніць праз палову гадзіны, ураўнаважвалі адно адно. Цяпер ён прагнуў аднаго — з’ехаць хутчэй з гэтага месца.
Па звычцы хацеў узяць шпрыц правай рукой, але яна ўжо амаль не слухалася. Паспрабаваў зрабіць высілак і авалодаць ёю, але ўсё было дарэмна. Цяпер Андрэй перастаў адчуваць і плячо, невядомая зараза прабіралася ўсё вышэй. Нарастала злосць, напружанне. Трывога пераходзіла ў паніку. Эмоцыі перапляталіся ў жудаснае павуцінне, якое не дазваляла думаць спакойна. Некалькі хвілін пастаяў, спрабуючы хоць трохі супакоіцца, але гэта ў яго не атрымалася. Таму, кінуўшы ўсе спробы, паклаў шпрыцы адзін за адным у левую кішэню (добра, што ў медыцынскіх халатах яны даволі шырокія) і выйшаў, не замыкаючы дзверы.
Была ноч. Святло з-за перасцярогі вырашылі не ўключаць. Таму давялося ісці навобмацак, абапіраючыся анямелай рукой аб сцены. He чулася ні гуку. Хоць астатнія, хутчэй за ўсё, гэтаксама ж як і ён неў-
забаве ціха разыдуцца па прызначаных пакоях. Што адчувалі цяпер яны? Магчыма, былі ў падобным стане, а магчыма, для некаторых з іх гэта было ўжо не ўпершыню. Андрэй падняўся па бакавой лесвіцы, прыступкі якой менш за ўсё рыпелі, на трэці паверх, і прайшоў да канца калідора. Прызначаны яму пакой знаходзіўся злева. 3 кожным крокам сэрца калацілася ўсё мацней. Ужо ля самых дзвярэй ягонае біццё адчувалася ва ўсім целе.
Ніхто ў пакоі не мог прачнуцца, бо кожнаму пацыенту клінікі далі моцнае снатворнае. Але ён адчыніў дзверы як мага асцярожней ды пракраўся ўсярэдзіну. 3 акна на чалавека, які спаў, падала цьмянае святло вулічнага ліхтара. Гэта быў адзін з тых маладых медыкаў, пра якіх распавядаў Франка. Усё ягонае тулава мела зялёны колер і свяцілася, як цыферблат гадзінніка з люмінесцэнтнай фарбай. Ён важыў кілаграмаў трыста. Жалезны ложак ледзь трымаўся пад вагой цела маладога чалавека. Для яго ён быў такі маленькі, што рукі і ногі звісалі ў розныя бакі, амаль кранаючыся падлогі. Пры такім асвятленні відовішча было асабліва вусцішным.
Заціснуўшы карабок з запалкамі ў зубах, шоргнуў левай рукой ды запаліў невялікую свечку, што стаяла побач на століку. Як ні дзіўна, але цяпер рукі (дакладней, рука) не дрыжалі, сэрца перастала шалёна калаціцца, адчуваўся поўны спакой. Добра гэта ці дрэнна, Андрэй не ведаў. Асцярожна дастаў шпрыц. Вырашыў усё зрабіць як мага хутчэй, ні аб чым не задумваючыся. Аднак з першага разу трапіць у вену