Дзіцячы маніфест
Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2015
не змог, не атрымалася гэта і ў наступны раз. Праблема была не столькі ў дрэнным асвятленні, колькі ў нязграбнасці левай рукі. Ён звыкся ўсё рабіць правай, але цяпер яна зусім не слухалася. Да таго ж рука маладога хлопца была настолькі тоўстай, што знайсці ў яго вену было надзвычай складана, бадай немагчыма.
Твар спячага выказваў ці то смяротную стомленасць ад усяго, што прыйшлося тут вытрываць, ці, хутчэй, стан, блізкі да поўнай абыякавасці. У думках Андрэя прамільгнула, як таўстун раптам прачынаецца і, спрабуючы яшчэ змагацца за сваё жыццё, сколатай шпрыцам рукой хапае за горла свайго ката. Калі яшчэ трохі памарудзіць, то цярпенне магло падвесці, а нядаўна дасягнуты спакой знікнуць. Варта было перадыхнуць, на хвілінку прысесці ды сабрацца. Але ў пакоі не было іншай мэблі, акрамя маленькага століка і ложка, на якім спаў малады чалавек. Сканцэнтраваўшыся, Андрэй зноў увёў іголку. Гэтым разам паспяхова. Ін’екцыя мусіла падзейнічаць праз дзесяць хвілін.
He марнуючы часу, Андрэй накіраваўся ў пакой нумар дзевяць. Гэта была палата Мілаша Любіча. Яго скура так пацямнела, што румынскага нацыяналіста лёгка было прыняць за афрыканца. Гэтым разам праблем з левай рукой не ўзнікла, але тое, што адбывалася з правай рукой, цяпер перакінулася далей на частку тулава. Левая частка цела трымалася роўна, моцна, а правая правісла так, што ён быў падобны да гарбуна. Паспрабаваў прыслухацца да
сябе, але нічога не адчуў. Было пуста, ніякіх эмоцый, ніякіх думак. Што рабіць цяпер? Чакаць да раніцы новых інструкцый або шукаць Базалья Франка? Магчыма, трэба было бегчы, пакуль яму самому не ўвялі ін’екцыю. Трэба было выбірацца адсюль, пакуль ён яшчэ здольны хадзіць...
Апавяданні
Сон? Рэальнасці?
«Пачуцці і настроі прыходзяць і сыходзяць самохаць, і звычайна знаходзяцца па-за межамі зоны гаспадарання ці ўплыву нашай волі. Здаецца, яны жывуць сваім жыццём і ў сваіх усячасных метамарфозах не звяртаюць на нас увагі. Мы не валодаем, не валодаем імі, як гэта можна сказаць пра нашыя веды; альбо, калі штосьці і валодае намі, дык гэта яны. Менавіта таму нам варта казаць, што мы ёсць нашыя пачуцці і настроі, а не што мы валодаем імі; таму што ёсць нейкая шчырасць і непасрэднасць — шчырасць быць тым, што ты адчуваеш, — у дачыненнях паміж намі пачуцці і настроі, што зусім адсутнічае ў сітуацыі ведаў, якімімы валодаем».
Фрэнк Анкерсміт «Узвышаны гістарычны досвед» (2007)
Пампезныя інтэр’еры, дарагія дываны, шыкоўныя жырандолі. Яркае святло з усіх бакоў. Людзі, апранутыя ў найлепшыя касцюмы. Прадчуванне. Уваходжу ў залу. Амаль усе сядзяць на сваіх месцах. Толькі зрэдку яшчэ падыходзяць тыя, хто спазніўся. Я таксама сядаю і разам з іншымі чакаю пачатку. Становіцца цёмна. Мне нічога не бачна. Сцэну раптоўна пачынаюць асвятляць ліхтары. Гучна грае марш. З’яўляецца першы актор.
Крыху пазней выходзяць новыя акторы. Тое, што адбываецца, не выклікае ў мяне цікавасці. Часам ро-
біцца агідна. 3 кожнай хвілінай я ўсё больш і больш стамляюся. Хочацца спаць. Спрабую стрымацца і не заснуць.
Я здрыгануўся ад нейкага выбуху. На сцэне абсалютна новая дзея. Напэўна, я задрамаў на хвілін пятнаццаць-дваццаць. Каб не заснуць зноў, ціха падымаюся і іду да выхаду. На мяне ніхто не звяртае ўвагі, усе занятыя відовішчам. Але мне ўсё роўна сорамна. Імкнуся хутчэй дайсці да дзвярэй, ды яны падаюцца вельмі далёкімі.
Нарэшце выходжу. Але трапляю не туды. Перада мной вялікі круглы пакой. У ім на дзіва шмат дзвярэй. Аднолькавыя чырвоныя дзверы ў белым пакоі. Можа, вярнуцца? He!
Дзвярэй шмат. Спрабую пералічыць, але нічога не атрымліваецца. Такое адчуванне, што іх тут безліч. У якія мне ўвайсці? Разважаць рацыянальна бессэнсоўна, яны ўсе аднолькавыя. Падыходжу да адных. He, не ў гэтыя! Да наступных. I не ў гэтыя! Хаджу ад адных дзвярэй да другіх ужо хвілін... He ведаю. Тут немагчыма сачыць за часам. Становіцца страшна.
Урэшце прымушаю сябе падысці да адных з дзвярэй. Падыходжу. Прымушаю сябе ўвайсці. Але не магу. Страх мацней за волю. Прымушаю. Прымушаю. Прымушаю. Але яшчэ больш боязна заставацца тут.
Заплюшчваю вочы, штурхаю дзверы і ўваходжу...
Высвятляецца, што я апынуўся на вуліцы. Дзіўна. Перада мной стаіць мая сястра. А можа, проста знаёмая. He магу разабраць. Ды як яна тут апынулася? Побач з ёй вазок. Там дзіця. Яна штосьці мне
захоплена распавядае, але я не чую што. Гляджу на вазок. Яна адпускае яго і працягвае, жэстыкулюючы, штосьці мне заклапочана гаварыць.
Мы стаім на горцы. Хачу папярэдзіць субяседніцу, але позна. Вазок пачынае скатвацца. Сэрца шалёна б’ецца. Бягу за ім, каб спыніць. Бягу, але не паспяваю. Ён перакуліўся.
Падбягаю. Дзіцёнку ў вазку дзесьці пяць гадоў. Ён спакойна глядзіць на мяне. На ім чорныя акуляры. Я разумею, што ён сляпы. Адчуваю, што гэта я вінаваты. Кідаюся абдымаць яго. Ён стаіць спакойна, а я пачынаю плакаць. Плачу гучна і не магу спыніцца. Слёзы залілі вочы. Нічога не бачу. Усё расплываецца. Выціраю слёзы і заўважаю, што я зноў у тым пакоі, дзе шмат дзвярэй.
Так не бывае. Мусіць, гэта проста сон. He. Усё вельмі рэальна. Да сну не падобна. Што рабіць? Адчуваю трывогу. Увайсці ў наступныя дзверы? He! А калі гэта не сон? А можа, гэта проста ілюзія. Можа, галюцынацыі. I што, калі я нікуды не выходжу? Можа, я застаюся на тым жа месцы. У любым выпадку трэба нешта рабіць. Падымаюся з калень. Уваходжу ў наступныя дзверы...
Я з сябрам у нейкім вялікім музеі, падобным да Луўра. За вокнамі вечар. У музеі акрамя нас нікога няма. У кутках свецяцца лямпачкі. Карціны прыгнятаюць сваімі памерамі.
Пачынаем бегчы навыперадкі. Потым бяжым поплеч. 3 адной залы ў другую і гучна грукаем па падлозе ботамі. Сябра пачынае адставаць. Быццам наў-
мысна. Хапаю яго за руку. Цягну, як малога. Але гэта не вельмі дапамагае. Ён павісае на маёй руцэ якарам.
Гадзіннік паказвае палову трэцяй ночы. Становіцца то цёпла, то холадна, то светла, то цёмна. Адчуваю ў роце прысмак рыбы. Гэта вельмі здзіўляе. Я не люблю рыбу. Рука сябра выслізгвае. Яна робіцца халоднай, мокрай, слізкай, як жывая рыбіна.
За намі ўжо бяжыць ахоўнік. Уцякаючы, азіраюся на сябра і ўскрыкваю ад нечаканасці. Замест яго — старая бабуля з гнілымі зубамі. Яна глядзіць на мяне і смяецца. У мяне ж па целе пайшлі дрыжыкі. He ведаю, чаму, але я не адпускаю старую і працягваю бегчы.
Ахоўнік усё бліжэй. Нарэшце адпускаю руку бабулі. Працягваю бегчы, ды толькі застаюся на тым самым месцы. Такое адчуванне, што я бягу ў вадзе, якая запавольвае ўсе мае рухі.
Ахоўнік амаль побач. Мяне ахапіў жах. Раптоўны ўдар па назе. Адчуваю нясцерпны боль. Валюся на падлогу. Гляджу перад сабой. Мой сябар стаіць у форме ахоўніка з нейкай жалезкай у руцэ. Чую смех. Кідаю погляд убок. Мона Ліза ператварылася ў старую. Гэта ўсё ж такі Луўр. Гучны вусцішны смех.
Ахоўнік таксама смяецца. Я падымаюся. Бягу да бліжэйшых дзвярэй. Ахоўнік кідаецца за мной. Зноў б’е мяне жалезкай, але ўжо па спіне. Паспяваю дабегчы да дзвярэй і зачыніць іх за сабою. Намагаюся зноў бегчы, але бачу, што я ў кругльгм пакоі, дзе шмат дзвярэй.
Больш нічога не баліць: ні нага, ні спіна. Адчуваю ўсю небяспеку гэтых дзвярэй. Але, з другога боку,
калі я знаходжуся тут, то апынаюся ў бяспецы. Як жа дзейнічаюць гэтыя дзверы? Можа, за імі існуе нейкая пагроза, і галоўнае вярнуцца ў гэты пакой. А што, калі не паспею? Ці хтосьці разам са мной забяжыць сюды?
Знаходжуся ў гэтым белым пакоі даволі доўга. Але нічога не мяняецца. Выйсце можна шукаць за аднымі з дзвярэй. Але за якімі? А можа, гэта Hernia накшталт лабірынта? Буду перабіраць дзверы па чарзе. Галоўнае — вярнуцца ў гэты пакой і паспець зачыніць іх за сабой.
Зноў адчыняю дзверы. Перада мной былы аднакласнік, ён сядзіць за рулём. Аказалася, што я адчыніў дзверцы машыны. Аднакласнік запрашае мяне прысесці. Ён заводзіць машыну. Выязджаем на праспект. На вуліцы яшчэ светла, але нікога няма.
Мы ўспамінаем школьныя гады. Аднакласнік дастае вермут і прапаноўвае мне выпіць. Спачатку адмаўляюся і спрабую адгаварыць яго. Але ён запэўнівае мяне, што нічога не здарыцца, тым больш што на вуліцы акрамя нас нікога няма. Я пагаджаюся.
Мы выпілі вялікую бутэльку. Ён спыняецца і дастае касяк. На гэты раз я не адмаўляюся. He ведаю дакладна, што гэта, але ідзе вельмі добра. Пачынаю смяяцца. Ён таксама. Мы смяемся і не можам спыніцца. Спрабуем супакоіцца, але ад гэтага робіцца яшчэ больш смешна. Гаворым адно аднаму нейкую лухту і смяемся. Праз некаторы час нас адпускае.
Ён дастае яшчэ бутэльку. Мы едзем з вуліцы на вуліцу: п’ём, палім, смяемся, размаўляем. Спаць зусім
не хочацца. Машына разганяецца да ста пяцідзесяці. Смех, весялосць перабіваюцца страхам ды хваляваннем. Узнікае дзіўнае пачуццё. Зноў выехалі на праспект.
За сто метраў наперадзе хтосьці стаіць. Мы пачынаем тармазіць. Гэта дзяўчына шаснаццаці-сямнаццаці гадоў. Мы прапаноўваем ёй сесці. Былы аднакласнік прапаноўвае выпіць. Яна адмаўляецца. Тады мы разганяемся, каб напалохаць яе. Скідваем хуткасць да сямідзесяці і наноў прапаноўваем. Яна зноў адмаўляецца.
Машына набірае хуткасць. Дзяўчына пачынае крычаць ад страху. Яна згаджаецца крыху прыгубіць, але мы прымушаем яе дапіць усё, што засталося. Яна дапівае. Працягваем ехаць. Дзяўчына маўчыць.
Аднакласнік таксама нічога не кажа, толькі пазірае час ад часу на мяне. Я разумею. Заязджаем у нейкі двор. Там таксама нікога няма. Амаль ноч. Цёмна. Я пералажу на задняе сядзенне да дзяўчыны. Пачынаю лезці да яе цалавацца. Яна абараняецца. Спрабуе выйсці, але дзверы зачыненыя. Сунуся да яе бліжэй, цалую. Яна б’е мяне ў сківіцу.
Ад злосці б’ю яе ў адказ, потым пачынаю сціскаць горла. Калі ёй становіцца зусім цяжка дыхаць, кажу: «Сціхні, a то прыдушу», і адпускаю. Адной рукой трымаю яе, другую запускаю пад спадніцу. Яна больш не супраціўляецца. Па вачах павольна пачынаюць бегчы слёзы. Здымаю яе бялізну. Расшпільваю свае штаны. Яна пачынае плакаць мацней, але нічога не гаворыць. Уваходжу ў яе. Яна пачынае стагнаць. Крычыць. Мацней і мацней. У яе больш няма сіл крычаць. Стогне праз слёзы.
Пералажу наперад. Бяру ў яго бутэльку і працягваю піць. Ён пералазіць на маё месца. Яна ляжыць і не рухаецца, толькі плача. Ён ставіць яе на калені (толькі зараз заўважаю, што машына на дзіва вялікая). Бачу яе ў люстэрка. Яе сцёгны зусім маленькія. Ён здымае штаны і падлазіць да яе ззаду. Яна зноў пачынае стагнаць.