Дзіцячы маніфест  Кірыл Стаселька

Дзіцячы маніфест

Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2015
43.21 МБ
Мы ішлі ўздоўж рэчкі каля Траецкага прадмесця і збіраліся прайсці да Верхняга гораду. Мне дужа
падабаліся гэтыя мясціны. Старая архітэктура, спакойная атмасфера вельмі падыходзілі для павольных філасофскіх размоў ды разважанняў над тымі ці іншымі рэчамі. Гэта быў мой Лікей, а мы былі новымі парэпатэтыкамі.
Пасля таго, як я прывучыў Вадзіма да спакойных прагулак, мы часта з ім тут шпацыравалі:
— Мараль? Вадзім, трэба ствараць уласную мараль! Агульная мараль — гэта інструкцыя для ідыётаў. Разумныя людзі карыстаюцца ёй выключна як інструментам. Мараллю кіруюцца толькі дурні, мараль для мас. Трэба самому выбіраць мэты і сродкі іх дасягнення. Мараль абмяжоўвае, гэта кайданы, якія перашкаджаюць масам ідыётаў ператварыць усё ў хаос. Ты мусіш кіравацца толькі ўласнымі інтарэсамі, сам вырашаць, што і як рабіць, толькі тады можна быць вольным. Ты чытаў Ніцшэ?
— Ну, пачынаў штосьці.
— Я ведаю, што мае словы могуць падацца папсовымі, ды і яго філасофія часам супярэчыць маім ідэям, але прачытай усяго Ніцшэ, прачытай дэ Сада, Рэмбо... Абавязкова прачытай Ніцшэ, ён вялікі, а потым перачытвай, пастаянна перачытвай Ніцшэ.
— Добра!
— Але ты так і не адказаў на маё пытанне.
— На якое?
— У цябе ёсць дзяўчына, ты з кім-небудзь сустракаешся?
— Ну... у прынцыпе, ёсць, але яна сышла ў акадэмічны адпачынак і пакуль што жыве ў сваім горадзе.
— I даўно вы з ёй?
— Яшчэ са школы.
— Яна, напэўна, вельмі прыгожая? Пакажы мне яе фотаздымак. У цябе ёсць?
— Так, але невялікі.
Вадзім дастаў кашалёк, у якім быў фотаздымак, і паказаў мне.
— Ды яна, мякка кажучы, не мадэль, скажу я табе. Ды і характар, думаю, невясёлы.
— Можа быць. Але мне здаецца, што... я ўпэўнены, што кахаю яе.
— Ну, ты як дзіцёнак малы. Якое каханне? Ты начытаўся кніжак. Каханне, сяброўства (тут я вельмі пашкадаваў аб сказаным, але вырашыў нічога не выпраўляць), бог — гэта ўсё ілюзія, такія ж кайданы, як і мараль. Гэта ўсё для слабых асобаў. Чалавек па сваёй сутнасці адзінокі. Толькі моцная асоба можа свядома вытрымаць пакуты адзіноты. Каханне і сяброўства выдуманыя, каб было прасцей жыць, каб чалавек не адчуваў сябе адзінокім. Але моцнай асобе ўсе гэтыя байкі непатрэбныя, пакуты толькі гартуюць яе. Ведаеш што...
— Што?
— Кідай ты яе, не будзь як дурань. Тым болып што яна ў іншым горадзе. Што з яе возьмеш. Знайдзі сабе новую дзяўчыну. He вельмі разумную, але і не поўную тупіцу. Галоўнае, каб была прыгожая і не даставала. Забаўляйся!
— Як ты?
— Так. Дзяўчаты, жанчыны для таго і існуюць,
каб атрымліваць ад іх радасць, а не пакутаваць ад іх, як ты.
— Але мы з ёй яшчэ са школы. Мне і яе шкада.
— Калі ты сапраўды да яе адчуваеш штосьці накшталт кахання, табе тым больш трэба з ёй завязваць. Трэба пазбавіцца ад гэтай ілюзіі, ад гэтай слабасці. Ды ўвогуле не бойся, што яна пра цябе падумае, не бойся, што пра цябе падумаюць іншыя. Плюй на ўсіх. Паступай так, як будзе лепш табе. Трэба станавіцца моцнай асобай, калі не хочаш жыць, як маса. Будзеш ты як лайно, альбо будзеш сапраўднай асобай, залежыць толькі ад цябе. Сартр казаў, што чалавек не нараджаецца героем ці баязліўцам. Усё вы’значаюць учынкі. Сёння ты баязлівец, а заўтра герой, усё залежыць ад учынкаў.
— Дзякуй табе! Дзякуй, што так клапоцішся пра мяне.
Я хацеў сказаць: «Канечне, мы ж сябры», — але паспеў стрымацца. Трэба было перавесці размову на іншую тэму, і я спытаў:
— А аб чым ты марыш?
— Я мару бегма прагледзець увесь Луўр за 9 хвілін 59 секунд.
— Калі шчыра, ты ўжо спазніўся, банда аўтсайдэраў паспела тое ж самае значна хутчэй.
— А ты аб чым марыш?
— Мары — гэта для слабых. Павінныя быць толькі мэты. Калі ў цябе ёсць мара, ты прызнаешся ў сваёй слабасці ды нікчэмнасці. Так што, пазбаўляйся ад мар. Едзь у Парыж і вазьмі Луўр хаця б за 9 хвілін
9 секунд. Дарэчы, гэта не было маёй мэтай, але я спрабаваў.
— Атрымалася?
— He зусім. Я не паспеў дабегчы і да Моны Лізы, як мяне схапіла ахова ды больш ужо не пускала ўсярэдзіну. А ўвогуле я б хацеў стаць бессмяротным, а потым... а потым памерці.
Пасля гэтага мы гучна рассмяяліся на ўсю вуліцу і яшчэ доўга не маглі супакоіцца...
***
Я купіў нам з Вадзімам яшчэ па бутэльцы піва. У гэты вечар у бары «Малако» было няшмат людзей, і нам нават знайшлося месца прысесці. Там-сям сядзела багемная моладзь. Хтосьці гуляў у карты «Uno», хтосьці проста размаўляў ды піў які-небудзь кактэйль. Недалёка ад уваходу сядзеў Клінаў з Кудзяненкам, і я чуў урыўкі іх размовы.
Кудзяненка расказваў пра нейкую порнаакторку, якая збіралася для рэкорда зрабіць некалькі соцень мінетаў, але на шэсцьдзесят пятым страціла прытомнасць, і рэкорд не быў пастаўлены. Якраз у гэты момант Вадзім вярнуўся з прыбіральні і ўзяўся за сваё піва. Бутэлька хутка скончылася.
— Ну што, яшчэ па бутэльцы? A то нешта не ўстаўляе.
— Ты ж казаў учора, што ў цябе зусім няма грошай. — Ну дык не было. Потым я ў Каці тысяч сорак узяў. — 3 чаго б гэта ў Каці?
— Мы з ёй як бы спаткаемся.
— Ну дык ты малайчына, канечне. Маю параду паслухаў. I даўно?
— Ужо некалькі месяцаў.
— А чаму не расказваў?
— Ды так. Што тут расказваць?
— I часта ты ў яе грошы бярэш?
— Калі няма, то і бяру. Ну, яшчэ яна, бывае, у якойнебудзь кафэшцы заплаціць. Што ты прывязаўся?
Вадзім дапіў ужо чацвёртую бутэльку піва, але яшчэ не ап’янеў. Раней ён напіваўся і з адной. Ён усё больш і больш мяняецца. Мяняецца ягоны характар, мяняецца ягоная манера размаўляць з людзьмі, мяняюцца ягоныя інтарэсы, ён па-іншаму стаў апранацца. Цяпер у Вадзіме цяжка было пазнаць таго сціплага, непрыкметнага студэнта, якога я першы раз убачыў.
— Канечне, усе цудоўна, але калі дзяўчына плаціць за хлопца, гэта не зусім нармальна.
— Ты мяне яшчэ вучыць, можа, будзеш? Дастаў! Ты жывеш нейкімі шаблонамі. Што нармальна, а што не, вырашаю я сам. Хтосьці, памятаецца, казаў, што трэба ствараць уласную мараль. А зараз я гляджу, што ты такі ж, як і маса. Ты жывеш агульнай мараллю і агульнымі шаблонамі.
Мяне збянтэжылі словы Вадзіма, я не ведаў, што адказаць, таму паспрабаваў перавесці размову на іншую тэму.
— He хочаш пагуляць у «Uno»?
— Мы ж не дзеці ў цацкі гуляць. Ёсць шмат больш цікавых спраў. Пара б ведаць. Ладна, трэба ісці.
Мы выйшлі з бара і пайшлі ў бок метро. Дзьмуў моцны вецер і я падумаў, што трэба было ўзяць што-небудзь цёплае. У пераходзе сядзеў нейкі ці то п’яніца, ці то бяздомны. Я паглядзеў на яго, і Вадзім гэта заўважыў Ён паглядзеў на мужчыну з пагардай.
— От быдла, разлёгся тут. Аж брыдка. Хоць ты іх усіх за горад вывезі ды расстраляй.
— Навошта?
— «Падаючага падштурхні» ў мадыфікаванай версіі.
Гэта адзінае, што ён сказаў Мне здалося, што я разумею, чаму ніхто не дапамагае такім, як ён. Яны даюць іншым пачуццё ўласнай перавагі. Даюць магчымасць перабіць непрыемнае адчуванне, што ты нішто.
Праз некалькі дзён мне прысніўся сон. Мы з Вадзімам нібыта былі ў Луўры. Нікога, акрамя нас, не было. Я хацеў дапамагчы яму паставіць рэкорд. Мы беглі з адной залы ў другую. Вадзім увесь час адставаў, як быццам наўмысна. Схапіўшы яго за руку, я, пераводзячы дых, сказаў: «Давай хутчэй, засталося чатыры хвіліны. Больш такое паўтарыць нам ніхто не дасць».
Як дзіцёнка цягнуў я Вадзіма за руку, але ён не вельмі спяшаўся. У роце я адчуў смак рыбы. Гэта мяне вельмі здзівіла, бо я не люблю рыбу. Гадзіннік паказваў, што засталося толькі тры хвіліны, а мы яшчэ не падняліся і на другі паверх.
Рука Вадзіма была халодная, мокрая, слізкая, як жывая рыбіна. За намі ўжо бег ахоўнік. Нельга было даць Вадзіму выслізнуць. Я паглядзеў на яго і ўскрыкнуў ад нечаканасці. На яго месцы была старая бабуля з гнілымі зубамі. Яна глядзела на мяне і смяялася. У мяне па целе пайшлі дрыжыкі. Цяпер рука была сухая і мяккая, як прагнілая бульба. He ведаю чаму, але я не адпусціў яе і працягваў бегчы.
Ахоўнік быў усё бліжэй. Рука старой сама выслізнула, а я ўсё працягваў бегчы. Я прыкладаў усё болып і болып намаганняў, ды толькі заставаўся на тым самым месцы. Было такое адчуванне, што я бягу ў вадзе, якая запавольвае ўсе мае рухі. Вырашыў дапамагаць рукамі, нібыта адштурхоўваючыся ад паветра.
Ахоўнік быў амаль побач. Мяне ахапіў жах. Па гадзінніку заставалася яшчэ хвіліна. Ён ударыў мяне чымсьці па назе. У гэтым месцы я адчуў моцны боль, не вытрымаў і паваліўся. Побач стаяў Вадзім у форме ахоўніка з нейкай палкай. А Мона Ліза, ператварыўшыся ў старую, якую я трымаў за руку, гучна смяялася. Смех аддаваўся рэхам па ўсім Луўры...
Прачнуўшыся, я адчуў, што ўсё маё цела мокрае ад поту.
Пры ўваходзе мяне спыніла вахцёрка, але, пазнаўшы, усміхнулася і нічога не сказала. Я падняўся на трэці паверх у пакой, дзе жыў Вадзім. Яго не было дома, і дзверы адчыніў яго сусед. Унутры пахла кавай.
— Прывітанне!
— Здароў!
— Вадзіма няма, але ён зараз прыйдзе. Я мушу ісці па справах. Пачакай крыху, паглядзі тэлік.
— Ок!
— Сумаваць не будзеш?
— He, дзякуй.
У невялікім пакоі я застаўся адзін. Ён адрозніваўся ад іншых у гэтым інтэрнаце. Тут ніколі не было студэнцкага гармідару. Усё было прыбрана, ніякага смецця, заўсёды чыста. Прайшло толькі шэсць хвілін, але я ўжо не мог сядзець без справы.
Каля ложка стаяў ноўтбук Вадзіма. He ведаю чаму, але ён ніколі не даваў мне ў ім лазіць. Я не звяртаў на гэта асаблівай увагі, ды зараз, у адзіноце, мне стала вельмі цікава, што ён ад мяне хавае.
Нічога, што б прыцягнула маю ўвагу, я не знайшоў. Я прагледзеў амаль усе файлы, нават схаваныя. I толькі на дыску С я знайшоў папку з назвай «вомвоа». У ёй было шмат відэа, музыкі і толькі адзін дакумент, які называўся «Мая лабараторыя».
Дакумент пачынаўся наступным чынам «Эксперымент № 1...». У мяне адразу ўзнікла думка, што ён дзесьці паспеў сцягнуць мой нататнік з запісамі аб эксперыментах і перапісаў усё сабе ў камп’ютар. Мяне ахапіла злосць, якая змянілася разгубленасццю: значыць, ён ведае, што з’яўляецца аб’ектам майго эксперыменту.
Але потым я заўважыў, што гэтыя эксперыменты маюць іншыя назвы. Апошні эксперымент ішоў пад
назвай «At amicus at inimicus». Я чытаў урыўкамі i не мог адразу нічога зразумець: «...я даў яму адчуць, што ў нашых стасунках ён галоўны, дзеля таго, каб...», «...паступова дамінуючая роля перайшла ад яго да мяне, што не стала для яго відавочным..