Дзіцячы маніфест  Кірыл Стаселька

Дзіцячы маніфест

Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2015
43.21 МБ
Спачатку ўзнікалі пытанні: хто ён і чым займаецца, што з ім? Можа, ён напіўся, і што тады прымусіла яго дайсці да такога стану? А можа, яму стала блага і ён страціў прытомнасць. Потым у мяне ўзніклі болын непрыемныя пытанні: чаму яму ніхто не дапамог, чаму ўсе праходзяць міма?
Гэта можна было тлумачыць па-рознаму. У гэты час на вуліцы было мала людзей, і яго проста ніхто не заўважаў. А калі і заўважалі, то прымалі за алкаголіка, і грэблівасць, пагарда, якую ён выклікаў, адбівалі ўсякае жаданне дапамагчы. Але што б я ні спрабаваў выдумаць, ніяк не мог апраўдаць чэрствасць і абыякавасць.
А што было б, калі б на яго месцы быў малады чалавек? Калі б людзей было больш, і не заўважыць было б зусім немагчыма?
Я вырашыў правесці свой эксперымент у сераду ў пераходзе станцыі Якуба Коласа, дзе заўсёды вялікі натоўп мінакоў. Вопратка ў мяне была даволі модная, каб не ўзнікала думак, што я малады алкаголік. Спусціўшыся ў пераход і прайшоўшы метраў дваццаць, я пачаў павольна валіцца, абапіраючыся аб сцяну, і кашляць як мага гучней.
Да мяне адразу падышоў мінак гадоў сарака і спытаў: «3 табой усё нармальна?» Пачуўшы: «Усё нармальна, у мяне такое бывае», — ён пайшоў далей. Відаць, толькі такога адказу і чакаў. Напэўна, не столькі шчырае хваляванне і жаданне дапамагчы, колькі шаблоннае выкананне маральнага абавязку прымусіла яго спыніцца.
Я заўважыў, што ўсе астатнія імкнуцца як мага хутчэй мінуць мяне. Пры гэтым яны глядзяць уперад, не азіраючыся, альбо ўтаропіўшыся ў падлогу перад сабой. Амаль як страусы. Напэўна, са сваімі праблемамі яны робяць тое ж самае. Робяць выгляд, што не заўважаюць іх. Муж алкаголік, сын раздзяўбай ці наркаман, дачка шалава, іх уласнае жыццё — поўная дупа, а яны гэтага як бы не заўважаюць.
Прайшло тры хвіліны, а я ўсё працягваў, скруціўшыся, ціхенька ляжаць на жываце каля сценачкі. Час вельмі павольна цягнуўся, і таму маё абурэнне расло з неймавернай хуткасцю. Хацелася ўскочыць і закрычаць на ўсіх: «Паскуднікі, сволачы, вам што, зусім усё роўна, што на вашых вачах памірае чалавек?» Але я стрымаўся, бо, нягледзячы на ўсю трагічнасць, гэта выглядала б неяк камічна.
Мяне з’ядала нянавісць не столькі ад чэрствасці мінакоў, колькі з-за маёй эгаістычнай крыўды. А што, калі б я насамрэч страціў прытомнасць. Так я праляжаў яшчэ хвілін пятнаццаць, і паўз мяне прайшло, напэўна, некалькі дзясяткаў чалавек, з якіх ніводзін так нічога і не зрабіў.
Валяючыся на халоднай бруднай падлозе, я думаў: «Чалавек у гэтым свеце ўсё ж такі адзін. Усе гэтыя размовы пра дабрыню, чалавечнасць ды іншую лухту — звычайная балбатня. Усё часцей упэўніваюся, што чалавек па сваёй прыродзе злы. Бескарыслівасці не існуе. Калі штосьці і робіцца для іншага, то зыходзячы выключна з карыслівых памкненняў».
Нарэшце да мяне падышла старая жанчына, якая паспрабавала мяне падняць. Яна б не змагла гэтага зрабіць, калі б і вельмі хацела. Але я ўсё ж такі вырашыў паддацца ёй і пачаў паціху падымацца...
***
Mae эксперыменты ніколі не насілі навуковага характару, а пісьмовая рэгістрацыя таго ці іншага эксперыменту прымала ў нейкай меры эсэістычную форму. У мяне не было мэты даследаваць важныя для навукі праблемы.
3 аднаго боку, шляхам эксперыменту я імкнуўся атрымаць эмпірычнае пацверджанне маіх уласных разважанняў адносна чалавека і грамадства. Канечне, я мог толькі чытаць кнігі па сацыялогіі ці псіхалогіі, але ўсё гэта давала мне адно агульную інфармацыю.
Акрамя гэтага, мяне ж цікавілі і этычныя, маральныя аспекты, праз якія я хацеў глыбей зразумець псіхалогію чалавека. He агульныя моманты і схемы, а паводзіны канкрэтных людзей у канкрэтных сітуацыях. Я атрымліваў новы матэрыял для разважанняў.
3 іншага боку, гэта прыносіла мне асабістае задавальненне. Я ствараў штучную сітуацыю, ставіў незнаёмых мне людзей у рамкі таго ці іншага спосабу дзеяння. Мне здавалася, што так я атрымліваю над імі ўладу. Эксперымент быў для мяне тымі прыступкамі, па якіх я падымаюся ўсё вышэй. Эксперымент станавіўся падмуркам маёй пагарды да іншых людзей, якіх я лічыў абсалютна нікчэмнымі.
Але я не заўсёды рабіў эксперыменты над іншымі. Былі і, як я іх называў, аўтаэксперменты, якія я ставіў над сабой, кіруючыся словамі дэльфійскага аракула «Спасцігні самога сябе».
«Эксперымент № 5: Неапіфагарэец»
Манахі клюнійскага ды трапісцкага ордэнаў давалі зарок маўчання, у выніку чаго ў зносінах маглі карыстацца толькі мовай жэстаў. Задоўга да іх падобныя практыкі ажыццяўляліся ў суполках піфагарэйцаў. Той, хто збіраўся стаць сябрам піфагарэйскай суполкі і рыхтаваўся да ўступлення, мусіў маўчаць пяць гадоў.
Я вырашыў паспрабаваць, але ў значна меншых маштабах, практыку маўчання як эксперымент: канечне, не ўсё жыццё, і нават не пяць гадоў, а толькі пяць дзён. Пяць дзён абсалютна нічога не казаць.
Нашае штодзённае жыццё, сучасныя сацыяльныя працэсы ў значнай меры залежаць ад камунікацыі. Кожны дзень мы сустракаемся з дзясяткамі людзей, карыстаемся мабільным тэлефонам, перапісваемся па інтэрнэце. 3 дапамогай гэтага эксперыменту я хацеў высветліць, ці магчыма сёння выйсці па-за межы камунікацыйнай сферы, важнай часткай якой з’яўляецца вусная мова, шляхам маўчання. Ці магчыма пры гэтым удзельнічаць у сацыяльных працэсах. Калі магчыма, то наколькі гэта складана.
Свой эксперымент я пачаў у аўторак і збіраўся скончыць у суботу, але ўсё атрымалася не зусім так, як я планаваў. Першыя гадзіны маўчання праходзілі даволі лёгка, без аніякіх праблемаў.
Зазваніў мабільнік. Тэлефанаваў адзін з маіх прыяцеляў, з якім мы дамаўляліся ў гэты дзень сустрэцца. У наступныя тры гадзіны мабільнік званіў яшчэ каля сямі разоў. Тэлефанавалі прыяцелі, мая бабуля ды яшчэ нейкі незнаёмы нумар (на гэты раз мяне пачала разбіраць цікаўнасць).
Першая камічная сітуацыя адбылася, калі на вуліцы я сустрэў свайго знаёмага. Ён штосьці ў мяне спытаў. Я пачаў курчыцца, нібы ў сутаргах, спрабуючы штосьці расплывіста патлумачыць, потым паказаў на гадзіннік, маўляў, я вельмі спяшаюся, і хутчэй перайшоў дарогу. Збянтэжаны знаёмы болып нічога
не паспеў вымавіць. 3 боку гэта выглядала, напэўна, вельмі смешна. На будучае я дастаў паперку і напісаў: «Sorry. He магу размаўляць. Ахрып».
Увайшоў у краму. Даю касірцы грошы. Яна пытаецца: «Вам што?» Я нічога не адказаў, толькі махнуў галавой, адышоў да вітрыны і паказаў на пончык. Лысы хлопец у сонечных акулярах не зробіць ласку нават адказаць. Выглядала даволі нахабна. Але касірка, хутчэй за ўсё, палічыла, што я не нахабны, а проста нямы. Касірка спытала: «Пончык?» Я кіўнуў. «Падагрэць?», — я зноў ківаю. Яна падае мне пончык.
Увесь час адказваю sms-камі на тэрміновыя званкі, на астатнія проста не адказваю. Каб зусім не здзічэць, перапісваюся з некаторымі прыяцелямі па інтэрнэце. Хоць нейкае падабенства гутаркі. Шкадую, што не сказаў аб сваім эксперыменце іншым, так бы не давялося пры сустрэчы ў сутаргах круціць галавой і паказваць на гадзіннік. Зноў званок. Тэлефануюць з працы. Пішу sms-ку: «Ахрып. He магу зараз размаўляць». Пішуць, што нейкія тэрміновыя справы, але sms-камі не так і проста разабрацца.
Час ад часу хочацца хоць што-небудзь сказаць, каб пачуць уласны голас. Але я стрымліваюся. Зараз я крыху пачынаю разумець піфагарэйцаў (маю на ўвазе практыку): калі пастаянна балбатаць, а многія гэта вельмі любяць, зусім не заўважаеш таго, што навокал. Калі ўвесь час маўчыш, то хоцькі-няхоцькі заўважаеш нейкія дробязі, пачынаеш пра іх разважаць. Адным словам, адбываецца перанос увагі.
а дакладней кажучы, вялікая канцэнтрацыя ўвагі. Так што гэта вельмі эфектыўная філасофская практыка.
Увогуле, не размаўляць некалькі дзён не вельмі складана. Але нягледзячы на гэта, мой эксперымент доўжыўся не пяць дзён, як я планаваў, а толькі тры. Прычыны тут не столькі псіхалагічныя, колькі тэхнічныя. Як бы гэта банальна ні гучала, узнікла шмат неадкладных спраў...
***
«Эксперымент № 12: Тайлар»
Мне прыйшла ідэя зрабіць эксперымент, падобны да задання, якое даваў Тайлар у «Байцоўскім клубе» Чака Паланіка. Я хацеў паглядзець, што трэба зрабіць, каб давесці незнаёмага чалавека да бойкі. Як трэба яго зняважыць, каб ён усё-такі цябе ўдарыў. Праводзіць эксперымент такога кшалту было даволі небяспечна для мяне, але я быў упэўнены, што ўсе пройдзе без зламанага носа ці выбітага зуба.
Я сеў на прыпынку недалёка ад Камароўкі. Была субота, і на прыпынку было каля дваццаці чалавек. Справа ад мяне стаяў хлопец гадоў дваццаці сямі. Менавіта з яго я і вырашыў пачаць свой эксперымент.
— Э-э, алень!
Ён маўчаў. Я зноў паўтарыў. Людзі вакол пачалі азірацца, а ён стаяў і маўчаў. Тады я больш-менш лёгка штурхнуў яго ў спіну.
— Ты што, блін, аглох?
Ён адышоў ад мяне на пяць крокаў, а праз некалькі секунд, не дачакаўшыся аўтобуса, пайшоў, паскараючы хаду, у бок наступнага прыпынку. Праз некалькі хвілін прыехалі два аўтобусы, і амаль усе, хто стаяў побач, з’ехалі, а на іх месца прыйшлі новыя.
Мужчына, які не паехаў на аўтобусе і працягваў чакаць, стаяў і глядзеў на мяне. Я раптоўна перавёў позірк на яго, ён адразу пачаў глядзець у іншы бок.
— Чё пасёш, мудак?
— Сам ты мудак.
— Ты чё, ціпа, борзы самы?
— Нічога я не борзы.
— Ну дык адвярніся і маўчы, а то я табе ў галаву дам.
Якраз у гэты момант пад’ехаў аўтобус. Мужчына павярнуўся і зайшоў усярэдзіну. Цікава, але ён чакаў, напэўна, не гэты аўтобус. Я вырашыў быць больш настойлівым. Але амаль нічога не змянілася. Толькі адзін раз малады хлопец, да якога я нават і не звяртаўся, сказаў:
— Забіся, а то я сам табе ў галаву дам.
Але толькі адзін. Усе ж астатнія баяліся. Баяліся штосьці мне адказаць, а тым болып увязацца ў бойку. Баяліся, але напэўна не столькі мяне, бо я не выглядаў даволі дужым, баяліся праблем. Іх можна было зневажаць, як самага апошняга чалавека, штурхаць, але яны нічога не прадпрымалі, каб супакоіць мяне, каб абараніць свой гонар.
Іх стратэгія была «абы ўсё ціха, абы не ўзнікла праблем». Апраўданнем было тое, што я вулічны дурань
і на мяне не варта звяртаць увагі, што ў іх мала часу, каб разбірацца, і гэтак далей. Яны не баяліся страціць гонар, яны маглі трываць, маўляў, усё роўна ж гэта нядоўга, але яны баяліся ўвязвацца ў нейкія праблемы...