Дзіцячы маніфест  Кірыл Стаселька

Дзіцячы маніфест

Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2015
43.21 МБ
Я хуценька дапісваю гэтыя радкі і ўцякаю на вуліцу зноў коўзацца з горкі.
Два дні
Брыдкі гук будзільніка. Нібыта халодны жалезны свердзел таўшчынёю з палец і даўжынёю сантыметраў у дзесяць прарываецца праз вуха ў мозг, а потым свідруе яго. Павольным сонным рухам адключаю дрэль, націснуўшы на экран. Цудоўная рэч гэтыя мабільнікі з будзільнікам: звоніць ён у 7:45, ты прачынаешся, але ўсё яшчэ вельмі хочацца спаць, тады ты ставіш яго на 8:00 і так бясконца, пакуль не зразумееш, што ўжо спазняешся. 3 сучаснымі электроннымі гаджэтамі заўсёды можна лёгка дамовіцца, каб скрасці дзесяць-пятнаццаць хвілінак на сон.
Першую атаку свердзела я спыніў. Падымацца буду, калі ён зноў пачне агрэсіўную інтэрвенцыю ў мой мозг. Тым больш што справіцца з ім зноў будзе не так проста: пасля першага разу я адкінуў мабільнік далей на суседнюю канапу.
Штосьці дзіўнае. Спаць амаль не хочацца, а новая атака на шэрае рэчыва ў маёй галаве так і не пачалася. Можа, батарэя села. Хаця не, падзараджалася ўсю ноч. Правяраю час. Fuck, піпец паўнейшы. Ужо 12:37. Напэўна, я контратакаваў у непрытомным стане. Блін, ненавіджу сучасную электроніку. Гэта не будзільнік, а яго найгоршая ілюзія. Усё роўна праспіш, усё роўна па галаве надаюць. Як можна адпачываць у няспынным стрэсе ды калаціцца з-за кожнай хвіліны, прачынацца і засынаць па дзесяць разоў.
У мяне ёсць тэорыя, што гэта проста стратэгічнае вынаходніцтва капіталістаў. 3 такім будзільнікам у любым выпадку праспіш. I замест таго, каб за паўгадзіны шпацыру дайсці да працы, будзеш кожную раніцу марнаваць грошы на бензін для машыны, або на аўтобус, а то і на таксі. От ужо гэтыя капіталісты, Сталіна б на іх нацкаваць. Але я і сам у нейкай меры з гэтага варожага лагеру. Пралетарскія масы, канечне, не эксплуатую, проста працую ілюстратарам у глянцавым часопісе, так бы мовіць, выкарыстоўваючы тэрміны дзядулі Маркса, займаюся не столькі базісам, колькі надбудовай.
А ўвогуле мне болып пашанцавала, бо штодзённай патрэбы карыстацца будзільнікам не маю. Працую, дзе і калі пажадаю, у рэдакцыі з’яўляюся толькі некалькі разоў на месяц (і сёння акурат той самы дзень). Mary некалькі дзён запар бухаць, паліць гаш, тусавацца, а потым ужо працаваць. He праца, а рай. Праўда, часам пасля працяглых тусовак, калі яшчэ не паспеў анічога стварыць, можна апынуцца ў паўнейшым самалі. Самалі — гэта такі стан, калі няма грошай і не ведаеш, калі з’явяцца, пазычыць немагчыма, бо ўсе навокал такія ж жабракі, і да таго ж невыносна баліць галава, а за ёй і ўсё астатняе цела (і не мае значэння, дзе менавіта ў Самалі, там паўсюль галіма). Але потым настаюць цудоўныя дні, калі з’яўляюцца грошы і ты купляеш квіток, ды перабіраешся з Самалі на Ібіцу. Апошнім часам я толькі і жыву паміж Самалі ды Ібіцай.
***
Мікі Маўс з вялізным чэлесам. Прышпільная статуя (дарэчы, вышэй за мяне), адразу бачна, што праца не нашых соцрэалістычных мегатворцаў. А вось і нейкая неамарксісцкая карцінка. Майкл Джэксан на крыжы, які складаецца са значкоў розных брэндаў: Rolex, Mercedes, Adidas, Armani, Macdonald’s ды шмат іншых. Неяк нязвыкла бачыць крыж без Езуса. Хаця і Езус без крыжа як iPhone без Інтэрнэта — папантавацца, канечне, можна, а так... начорта ён патрэбны.
У прынцыпе, даволі цікавая выстава, натхняе. Люблю час ад часу наведаць выставы такога кшталту. Але самому стварыць што-небудзь мегасупергіперкласнае амаль немагчыма на галодную галаву, калі ты не геній. Хаця якія там геніі. Я згодны з тым, што «геній» — гэта канструкт лянівых лузераў, выдуманы, каб апраўдваць уласную ляноту ды нікчэмнасць. Маўляў, мы не можам стварыць што-небудзь кшталту «Фаўста», як гэта зрабіў Гётэ, не таму, што мы анічорта не робім, а таму, што Гётэ меў нейкі прыродны геній. Што за лухта. Лёс, геніяльнасць, бог... Адзінае, што трэба — гэта працаваць.
Але не заўсёды толькі працаваць. Каб у галаву прыходзілі геніяльныя ідэі, галаву яшчэ трэба і падкармліваць. Кажуць, Фрэйд стымуляваўся какаінам, а мой любімы адстаўны нобелеўскі лаўрэат Сартр — амфетамінам.
***
Праз некалькі дзён здаваць ілюстрацыі ў рэдакцыю, а яшчэ нічога не зроблена. Трэба і мне падкарміцца. Купіў півасіка, падрыхтаваў гаш. Ёсць у верхнім горадзе цудоўны тупічок, дзе рэдка хтосьці бывае. Часта люблю там пасядзець. Пакіраваў туды і гэтым разам.
I праўда, у нас цэнтр Еўропы. У нас, як у Італіі, можна паліць на вуліцы. У нас, як у Польшчы, нельга піць на вуліцы. У нас многія, як у Нідэрландах, ужываюць наркотыкі, хаця тут гэта забаронена. Сапраўды, мы ў цэнтры Еўропы: дзесьці паміж Італіяй, Польшчай ды Нідэрландамі.
***
Пасля такога варта і прагуляцца. На вуліцы надта шумна. Ад гэтага гарадскога гулу аж гідка становіцца. Нядаўна запісаў пяты камерны канцэрт цішыні. Якасць не вельмі добрая, але мне падабаецца, і так няблага. Надзеў слухаўкі і ўключыў запіс канцэрту. Праз слухаўкі ўсё роўна прарываюцца гукі гораду. Уключаю плэер на ўсю.
Стала лягчэй. He адчуваецца ніякай мітусні, усё пофіг. Вакол бегаюць людзі. Хтосьці з вучобы, хтосьці з працы. Усе стомленыя, панурыя. Горад ужо выглядае не тым жахлівым братам Левіяфана, а смешнай замалёўкай з нямога кіно. Можа, схадзіць на вакзал. Тады ўвогуле будзе адчуванне, што я адзін з Люм’ераў. Хаця вакзал — гэта неяк дробненька. 3 маім гашам можна і на Месяц выправіцца, як Мільес.
***
Ніякіх фантастычных ідэй яшчэ не ўзнікла, акрамя Буды з вялікім чэлесам ды вушамі Мікі Маўса, але гэта дзёўбаны плагіят, а мае кінафантазіі схілілі схадзіць на якую-небудзь рэтраспектыву. Але адзінае, што зараз атрымалася знайсці — «Сымонпустэльнік» Бунюэля. Што за дзень, спачатку Майкл Джэксан на крыжы, потым фанацік на слупе. Успомніўся ўрывак з адной філасофска-рэлігійнай кнігі, якую я калісьці чытаў:
«Калі мы кажам пра жыццё чалавека, то яно не мае нейкага метафізічнага сэнсу. Чалавек сам укладае сэнс у сваё жыццё. Чалавечае існаванне папярэднічае яго існасці. Чалавек не нараджаецца смелым ці баязлівым, хітрым ці шчырым. Чалавек — гэта яго ўчынкі. Смелы можа стаць баязліўцам, а баязлівец смелым, бо чалавек не мае існасці, якая б папярэднічала яго нараджэнню, ён не мае прыроды. Немагчыма казаць, што чалавек па прыродзе такі або іншы. У яго няма вызначанай прыроды.
Чалавек сам сябе стварае. Чалавека можна ацэньваць па тым, якім сэнсам ён надзяляе тыя ці іншыя рэчы, які сэнс ён укладае ў свае дзеянні. Такім чынам, можна казаць пра свабоду чалавека, якая магчымая дзякуючы розуму. Пра свабоду, пра сэнсы, пра жыццё, якія існуюць тут і зараз, пакуль чалавек жыве. Смерць кладзе канец жыццю канкрэтнага чалавека, сэнсу яго існавання. Сэнс свайго існавання вызначае сам чалавек, і гэты сэнс знікае са смерцю чалавека. Зыходзячы з гэтага, нельга казаць аб тым, што ча-
лавек падпарадкоўваецца Богу. Чалавек — адзіная істота, якая не падпарадкоўваецца Богу. Аб гэтым мы яшчэ будзем казаць далей.
Жывёла, напрыклад, у адрозненне ад чалавека, не можа сама вызначаць сэнс уласнага жыцця, не можа ўкладаць сэнс у свае дзеянні. Жывёла не свабодная, бо не можа, як мы казалі, асэнсоўваць уласныя дзеянні, уласнае жыццё, а кіруецца аднымі толькі інстынктамі. Яна не свабодная, бо не мае розуму. Хто, калі не жывёла, вызначае сэнс яе жыцця? Бог! Жывёлы, прырода, усё, акрамя чалавека, падпарадкавана Богу.
Розум дапамог чалавеку вызваліцца з-пад улады Бога. Бог стварыў гэты свет без чалавека, і ўсё было падпарадкавана Богу. Але з нейкай прычыны, яшчэ не вядомай нам, псіхафізічныя характарыстыкі аднаго з відаў жывёл, а менавіта малпы, пачалі змяняцца. Верагодна, гэта быў адзіны момант, калі Бог пралічыўся і стала магчымым узнікненне розуму. To бок, яшчэ кагосьці акрамя Бога, хто валодае розумам. Менавіта розум дае магчымасць мець уладу. Калі адзін толькі Бог меў розум, то толькі ён і меў уладу.
Але з развіццём малпы, змяненнем фізічных ды псіхічных асаблівасцей, у малпы пачынаў развівацца розум. Менавіта ўзнікненне і развіццё ў малпы розуму зрабіла з малпы чалавека і вызваліла з-пад улады Бога. Мала таго, што чалавек стаў істотай, якая не падпарадкоўваецца ўладзе Бога, да таго ж чалавек як той, хто валодае розумам, пачаў прэтэндаваць на ўладу над прыродай. Пачалася барацьба паміж Богам і чалавекам.
Бог не мае над чалавекам улады, таму і не можа нічога яму зрабіць непасрэдна. Але ён можа кіраваць прыродай. Ён кіруе прыроднымі катаклізмамі, якія могуць забіць чалавека. У гэтай барацьбе Бог можа альбо знішчыць усіх людзей, або прымусіць іх падпарадкавацца. Маланка, засуха і, як вынік, голад, вывяржэнне вулканаў, паводкі, тарнада ды яшчэ шмат іншых спосабаў знішчыць чалавека. Але Бог не пажадаў знішчаць чалавецтва, бо гэта было б толькі прызнаннем уласнай слабасці, прызнаннем таго, што Бог не ўсемагутны.
Тады Бог толькі час ад часу караў людзей, а каб змусіць іх падпарадкавацца, ён падсылаў людзям у розныя часы прарокаў. Заратустра і Буда, Хрыстос і Алах, ды яшчэ шмат іншых служак Бога спрабавалі пераканаць людзей падпарадкавацца праз запалохванне рознымі гісторыямі, а таксама з дапамогай цудаў».
У гэтай кнізе было яшчэ шмат рознай лухты, але я не памятаю, што канкрэтна. Памятаю толькі, што аўтар у канцы кнігі прыйшоў да высновы, нібыта чалавек павінен падпарадкавацца Богу, а інакш рана ці позна чалавецтва будзе знішчана.
***
Бог, прырода, чалавек... Успамін пра гэты ўрывак навёў мяне на цікавую ідэю. А чаму зараз не рвануць куды-небудзь за горад. He рыхтуючыся, проста ўзяць ды паехаць на цягніку хаця б у якую-небудзь вёску. Гэты горад, паскудныя людзі, вечныя тусоўкі ўжо
задзяўблі. Можа быць, калісьці, калі я стану знакамітым і ў мяне будзе шмат грошай, куплю сабе дом каля рэчкі і буду там працаваць. Як гэта файна — жыць толькі творчасцю і не клапаціцца пра грошы.
Хаця, якая там знакамітасць з ілюстратара. Аж смешна стала, калі я ўявіў, што аднойчы ілюстратары, як сёння акторы ды спевакі, стануць сілебрыці. Дзеці будуць у іх пераймаць, будуць клеіцца мадэльныя цёлкі, усе будуць браць аўтографы. Лухта. Калі б я яшчэ жыў гэтак у 20-30-х гадах дваццатага стагоддзя і тусаваўся з дадаістамі ці сюррэалістамі, тады, можа, што і атрымалася б, а так...
***
«Дзверы зачыняюцца. Наступная станцыя Нарцысава». Расплюшчваю вочы. Люблю ездзіць на цягніку, але зараз тут неяк вусцішна. Вусцішна, як гэта бывае, калі за вокнамі цёмна і ў вагоне ўключылі святло, мала людзей, дый тыя не зусім адэкватныя. У вагоне, акрамя мяне, чалавек пяць: бабулька з торбамі, спяць два сінюгі, студэнт слухае плэер, мужык гадоў сарака пяці штосьці чытае.