Дзіцячы маніфест
Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2015
Менавіта «іх», вельмі цяжка, амаль немагчыма сказаць «нас»: яны не са мной, а Я не з імі, Я не такі, як яны, дый не хачу быць такім, не хачу стаць «імі». Калі Я буду з імі, то «Я» стане зусім адзінокім. Яны ўсе такія чужыя, варожыя. Варожыя адно да аднаго, але больш за ўсё яны варожыя да «іншых», варожыя да мяне. Спачатку гэтая дурная, упартая варожасць бянтэжыць, а потым хочацца адказаць. Хочацца іх зачапіць, раздражніць усё больш і болып. Яны выдумляюць правілы, мараль, рамкі, а я раблю ўсё наадварот, так, як яны не чакалі і не хацелі, парушаючы іх правілы. Весела глядзець, як яны, захлынаючыся ва ўласным абурэнні, чырванеюць ад незадавальнення, як самі сябе забіваюць гэтай злосцю. Яны нават самі могуць гэтага не разумець, але варожасць, злосць, нянавісць у іх ва ўсім, па ўсім целе, у кожным руху, у кожнай думцы. Калі плачуць, смяюцца і нават калі спяць. Яны нічога не хочуць — і хочуць усяго адразу. Яны бяруцца за першае. Кідаюць першае, хапаюцца за другое, каб тут жа перакінуцца на трэцяе — цалкам магчыма, супрацьлеглае папярэднім. 3 неверагоднай хуткасцю яны бяруць усё больш і болып. У іх ёсць цікавасць толькі да таго, чаго не маюць, а як толькі яны гэта набываюць, то цікавасць адразу траціцца. Калі штосьці ім не даецца, яны пакутуюць. Таму яны не ўмеюць цікавіцца, любіць альбо кахаць. Яны ўмеюць толькі пакутаваць. Недарэмна яны робяць выгляд, што шануюць Хрыста і да яго падобных. He паспяваеш міргнуць вокам, як яны перамацаюць сваімі бруднымі канечнасцямі сотні і тысячы
рэчаў ці спраў. Бяруць без разбору дабрае і кепскае, патрэбнае і непатрэбнае. Яны жадаюць больш, чым паспяваюць узяць, і ад гэтага яны зноў страшэнна пакутуюць. Яны гатовыя ашукаць, здрадзіць, забіць, каб атрымаць нічога і ўсё адразу. Яны нічога і нікога не любяць, нават саміх сябе. А гэта самае жахлівае.
Часам мне хочацца выйсці на вуліцу з зараджаным пісталетам. He з нажом ці бензапілой, я не люблю крыві, ды ўвогуле гэта будзе не акт жорсткасці альбо маёй нянавісці да «людзей», а будзе, з аднаго боку, акт літасці, а з іншага — проста эксперымент. He з гранатай, не з аўтаматам, бо яны перашкаджаюць рухам быць стылёвымі, элегантнымі, а менавіта з пісталетам. Хочацца ісці па вуліцы з пісталетам у руцэ і страляць у іх па чарзе. У руцэ будзе пісталет, не вельмі цяжкі, каб можна было хутка, не стамляючыся, падняць руку і стрэліць, але і не вельмі лёгкі, каб добра адчуваць прадмет, які дае столькі ўлады, які можа набліжаць людзей да рэальнасці. Пісталет як лекавы сродак, што на пэўны момант робіць з «чалавека» чалавека, дае магчымасць выявіцца ўсёй сутнасці, а потым, калі скарыстаць гэты сродак, замацоўвае вылячэнне — набліжэнне да рэальнасці. Бо што можа быць рэальнейшым за смерць. Я буду ісці па вуліцы, падымаць руку і страляць проста ў галаву, потым зноў падымаць руку, і на зямлі будзе ляжаць наступны. I вось іх ляжыць ужо сотня, потым дзве і гэтак далей, пакуль я не вырашу, што акт літасці мусіць на сёння спыніцца. He, гэта зусім не злосць і нянавісць. Я на іх не злуюся. Я з іх смяюся. Гэта акт
міласэрнасці і смеху. Увесь час, усе сілы яны марнуюць на тое, каб схавацца ад сябе і ад іншых. Схаваць сваю сутнасць за нейкім надуманым статусам. Адзінае, чаго яны больш за ўсё хочуць, гэта падвысіць свой статус, падняцца над іншымі. Яны тупыя, ні на што не здольныя, а дакладней сказаць, гультаі яны. I таму адзінае, што ім застаецца, гэта браць усё болып і больш. Хавацца за пустым пафасам і цынізмам, спадзеючыся, што ім хтосьці паверыць. Яны ўпэўненыя, што беручы яны разбагацеюць і дзякуючы гэтаму падымуцца над іншымі, як птушка над зямлёй, а насамрэч проста закопваюць сваю галаву глыбей у пясок, нібы страусы.
Вось адзін з іх. Пасля столькіх гадоў жыцця ў яго ёсць два сапраўдныя касцюмы Gucci, дарагая машына, трохпакаёвая кватэра ў цэнтры Мінску. Яшчэ крыху — і ў яго будзе новая кватэра, у якую ён паставіць самы вялікі тэлевізар, модную мэблю, можа, нават більярдны стол. I тут аднойчы Я прыстаўляю яму да галавы пісталет, і ён разумее, што ўсё гэта яму непатрэбна, і ўсё, што ён рабіў, было дарэмна. Усё гэта не мае ніякага кошту, не мае кошту і ягонае ўласнае жьццё, бо яно не звязанае з жыццём іншых людзей, ён як бы адарваны ад свету, у якім існуе. I таму, ці ёсць ён, ці яго няма — нічога не зменіцца. Ніхто не заўважыць, што яго няма. Гэтым пісталетам Я вылечу яго і свет, у якім ён дарма займаў месца. Я нібыта лекар, міласэрны лекар. Я і раней смяяўся з падобных да яго, смяяўся з іх глупства. А зараз Я падымаю пісталет: ха, ха, дурань, усё, што ты pa-
біў, было дарэмна, ты пустое месца, але ты не хацеў гэтага зразумець, і праз гэта мне робіцца яшчэ весялей. Бах... і акт міласэрнасці здзейсніўся...
— Стоп, дастаткова! На сёння хопіць. Адключайце, — пракрычаў прафесар.
Рыдар адключылі. Ад мозга адчапілі дэтэктары. Працэс чытання памяці на сёння скончыўся. Мозг да заўтра паклалі назад у шкляны сасуд са спецыяльнай вадкасцю.
Вечныя дзеці
Для надання пэўнага настрою пачну так, як часта пачынаюць школьныя сачыненні.
Зіма. Быў дзень. Павольна ішоў снег. Я з сябрам шпацыраваў па парку. Калі мы дайшлі да горкі, дзе з радасным лямантам коўзаліся дзеці, я прапанаваў:
— Пайшлі каўзанемся разоў колькі. Вельмі люблю катацца з горкі.
— Ты што, з глузду з’ехаў?! Што ты як дзіцёнак.
«Не будзь дзіцёнкам», — заўсёды паўтараюць даросламу чалавеку, які паводзіць сябе альбо ўспрымае штосьці вельмі наіўна, шчыра, ці таму, у каго пачынае граць дураслівасць. А чаму б і не пабыць дзіцёнкам, што ў гэтым дрэннага? Што значыць быць дзіцёнкам? Чым дзіцёнак адрозніваецца ад дарослага?
Чаму б не пабыць дзіцёнкам, чаму не пазбавіцца гэтай, часта пустой, сур’ёзнасці. Для дзяцей не існуе забабонаў. Ім не трэба Ламбарджыні, яны не імкнуцца выглядаць модна. Дзеці не абыходзяць, і нават не абпаўзаюць чорных котак, не сочаць за гараскопам. Для іх не існуе мужчынскіх ці жаночых, годных ці нізкіх справаў.
У дзяцей няма ідэалагічных, культурных, гендэрных, расавых ці яшчэ якіх-небудзь стэрэатыпаў. Для іх няважна, які сацыяльны статус вы займаеце і хто вашыя бацькі. Дзеці ніколі не будуць настойваць, што гэта прэстыжна, а тое неперспектыўна (у іх на-
ват няма такіх дэфініцый, таму яны аб гэтым і не думаюць, тут бы Оруэл, напэўна, толькі парадаваўся).
Яны не перагружаныя, у адрозненне ад дарослых, безліччу комплексаў, якія, нібы непатрэбныя псіхалагічныя блокі, абмяжоўваюць штодзённую дзейнасць дарослага чалавека. Дарослыя робяцца рабамі ўласных комплексаў.
Дзеці не баяцца выглядаць смешна, не імкнуцца ўсім спадабацца, яны не паводзяць сябе подла. Іх паводзіны праўдзівыя. Іх стаўленне да свету заўсёды шчырае. Яны бачаць свет так, як ён ёсць. Так бы мовіць, у першым яго варыянце, яшчэ не загружаным сацыяльнымі ды культурнымі нормамі. Нездарма кажуць: вуснамі немаўляці гаворыць ісціна.
Дзеці не паводзяцца маральна альбо амаральна. Для іх не існуе такіх катэгорый, як «дабро» і «зло». Можна сказаць, што яны знаходзяцца «з таго боку дабра і зла», проста мара для Ніцшэ.
Для іх не існуе мітусні, не існуе штодзённасці. Яны бесклапотныя. Дзяцей не турбуе пытанне, дзе ўзяць грошы ці як спланаваць заўтрашні дзень.
У дзяцей няма такой жахлівай рэчы, як пачуццё суму. Ім усё цікава. На кожным кроку яны робяць новае адкрыццё і адразу ж гэтаму радуюцца. Іх актыўнасць не дазваляе ім спыняцца. Дзеці ўвесь час актыўныя, увесь час рухаюцца, спасцігаюць. Дзіцёнак, у пэўнай меры, ідэал філосафа ці навукоўца.
Займацца некаторымі відамі спорту, кажуць, лепей пачынаць з ранняга дзяцінства. Напрыклад, гімнастыкай. He толькі таму, што цела яшчэ гнуткае
і добра расцягваецца, але і таму, што можна навучыць (закласці падмурак) такім элементам, выконваць якія даросламу чалавеку будзе замінаць боязь. Дзеці смялейшыя за дарослых. У іх няма страху, які б замінаў ім рабіць тое, што баіцца зрабіць дарослы чалавек. I гэта тычыцца не толькі спорту.
Дзеці і тыя, хто знаходзіцца перад смерцю, спрошчана кажучы, смяротнікі, адчуваюць жыццё вастрэй. Першыя — таму, што толькі з’явіліся і не паспелі засмеціць адчуванне жыцця «чалавечым, занадта чалавечым». Другія — таму, што ўжо не зважаюць на другасныя рэчы.
Што, як не смерць, прымушае дарослага чалавека вастрэй адчуць жыццё. Гэта падсвядома разумеюць экстрэмалы, якія шточасна рызыкуюць уласным жыццём. Ад іх часта можна пачуць: «Я нібы нанова нарадзіўся». Яны спрабуюць увайсці ў ролю другіх, каб наблізіцца да ролі першых. Экстрэмалы імкнуцца стаць дзецьмі і смяротнікамі адначасова. Абхапіць жыццё з двух бакоў, ад нараджэння да смерці, адчуць жыццё ва ўсёй паўнаце.
А што дарослыя, хіба яны маюць тыя перавагі, што маюць дзеці? Іх галовы ўвесь час забітыя неістотнымі рэчамі, лухтой: «цікава, Дзяніс яшчэ спаткаецца з Нінай, а як ён ставіцца да Іры», «пад гэту кашулю пасуе такі галышук, а што апрануць заўтра», «гэты файны столік каштуе дванаццаць тысяч, калі штомесяц адкладваць па тысячы, то ў канцы года змагу яго набыць», «зноў гэтыя дэмакраты ашукваюць народ, хто ім толькі даў эфірны час», «трэба раней устаць, каб паспець на-
быць квіток на «Аватар» у 3D, бо потым раскупяць».
3 усіх думак, што круцяцца ў галаве дарослага чалавека, напэўна, толькі адна дзясятая частка з’яўляецца сапраўды важнай. Акрамя гэтага, безліч абмежаванняў і страхаў, шаблонаў у мысленні і паводзінах перашкаджаюць даросламу ў жыцці. Перашкаджаюць яму ўспрымаць жыццё не як сродак, а як мэту.
Дзіцёнак жа — гэта чыстая форма, гэтакі ніцшэанскі звышчалавек. Ён поўніцца воляй да ўлады, воляй да жыцця, ён агрэсіўны, актыўны, ён жыве не мірам, а вайной, ён імараліст. Дзіцёнку не ўласціва individuacya, яму ў вялікай меры ўласцівы дыянісійскі пачатак. Дзіцёнак блізкі да прыроды, да іншых людзей, ён лучны з усім універсумам. У ім можна назіраць дыянісійскі лішак сілы, энергіі.
Стаць дзіцёнкам — вось сродак ад страхаў, суму, штодзённай заклапочанасці, якія тэрарызуюць дарослага чалавека. Безумоўна, я не заклікаю ўсіх адразу кінуцца на падлогу і смактаць палец на назе альбо сікаць у штонікі і крычаць «мама». Зусім не.
Проста трэба захаваць, а не здушыць тое, што ў нас засталося ад дзіцёнка. He забіваць сабе галаву рознай лухтой, стэрэатыпамі і комплексамі. Трэба паводзіць сябе вальней. He валяцца перад тэлевізарам на канапе, як бервяно, а ўвесь час рухацца, цікавіцца, шукаць, спасцігаць. He адпачываць, а дзейнічаць, жыць не мірам, а вайной (у ніцшэанскім разуменні). Шчыра ставіцца да свету, быць прагным да жыцця.