Дзіцячы маніфест
Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2015
Андрэй бег з усіх сіл спачатку па сцяжынках Мікушэва, а затым па полі, за якім віднеўся лес. 3 нагі зляцеў чаравік, але падабраць яго не было часу. Лепш сцерці пяты ў кроў, чым патрапіць у пашчы гэтых звяроў. Нібыта ў сне, рабіў спробы рухацца хутчэй, але нешта нябачнае перашкаджала, як гэта бывае, калі бяжыш у вадзе. Сілы сканчаліся, сэрца калацілася і не ставала паветра, а так блізка за спінай яшчэ віднелася месца, ад якога трэба было схавацца.
Ад стомы ды болю ногі падкошваліся. Андрэй спатыкнуўся аб вялікі камень, схаваны ў траве, і, перакуліўшыся, паваліўся. Струменьчык крыві выступіў на пальцы нагі. Чым большала чырвоная дарожка, тым слабейшым станавіўся страх. Толькі цяпер, лежачы на зямлі, як маленькае, ні на што не здольнае дзіця, пачаў усведамляць, што яго ўсё ж палохае не клініка і яе пацыенты, а думка, што ад яго патрабуюць пасябраваць з хворымі. Навошта? Што за вычварэнства? Злосць на доктара Штомпку не сціхала. «Збачэнец! Ён зусім вар’ят! Што за ідыёцкія метады?! Яго самога трэба лячыць», — не мог супакоіцца Андрэй.
Паступова ён супакоіўся. Думаў без эмоцый, болын лагічна і аб’ектыўна. Андрэй па-іншаму паглядзеў на сваё становішча. Магчыма, пацыенты — такія ж людзі, як і тыя, хто мае праблемы са зрокам, у якіх грып або астма. Сярод яго знаёмых нямала тых, хто мае праблемы са здароўем, але да іх у яго не было негатыўных эмоцый. Акрамя таго, ён не меў на гэта права як спецыяліст. Бо што, калі ад гэтых адзінокіх,
усімі адрынутых людзей адвярнуцца тыя, хто абавязаны ім дапамагчы. Сама сутнасць псіхіятрыі заключацца ў дапамозе, а не ізаляцыі. I адзінае, што цяпер можа ім дапамагчы, напэўна, сяброўства і разуменне.
Можа, гэта не горшыя, як падавалася, а лепшыя людзі. Людзі, якія не змаглі змірыцца з адзінотай і, як болыпасць вакол, замкнуцца ў шкарлупіне абыякавасці ды бяздушнасці. Са здзіўленнем заўважыў, як пачуццё азлобленасці ды агіды змянілася на захапленне і павагу да Уладзіслава Штомпкі. Зрабілася сорамна за самога сябе.
Колькі прайшло часу, ён не ведаў. Магчыма, дзве або тры гадзіны. Час вяртацца. Па дарозе спрабаваў знайсці згублены чаравік, але трава была настолькі высокая, што задача аказалася практычна невыканальнай. Толькі праз паўгадзіны ён падышоў да палаца. На ганку хтосьці стаяў. Нельга, каб яго пабачылі ў такім стане, да таго ж, лёгка было здагадацца, што ён спалохаўся. Зноў падступіла пачуццё сораму. Як шпіён, ціха, хаваючыся пры кожным шолаху, здолеў дабрацца да свайго пакою, дзе можна было перавесці дых і трохі адпачыць.
***
— Вітаю, Андрэй!
— Добры дзень!
— Маё імя Тадэвуш. Доктар Штомпка прасіў паказаць вам клініку, правесці невялікую экскурсію. Праглядаеце справу Арто?
— Так, толькі пачаў.
— Цікавая асоба. Увогуле, як і ўсё тут. Буду ў суседняй зале, тады звяртайцеся, калі скончыце.
— Ды не, дзякуй, можна і цяпер. Дачытаю трохі пазней.
— Тады выдатна. Дарэчы, не адразу атрымалася вас знайсці, напэўна, аглядалі ваколіцы.
Пры гэтых словах Тадэвуш па-сяброўску ўсміхнуўся. Той мог бачыць у акно, як ён выбягаў і, напэўна, пра ўсё здагадаўся. А магчыма, у першы дзень знаходжання тут у яго была такая ж рэакцыя. У любым выпадку Андрэй адчуў нейкую роднасную душу. Калега быў такі ж малады і працаваў у клініцы не так даўно. Знешне чымсьці нагадваў Альгерда Францавіча ў маладосці.
— Так, вы маеце рацыю, вырашыў трохі прагуляцца, але сам палац яшчэ не паспеў агледзець.
— У такім выпадку парадак і атмасфера дадзенай установы вас здзівяць.
— Хутчэй за ўсё. Шчыра кажучы, шмат новага, і здзіўляцца даводзіцца часта.
— У мяне было штосьці падобнае. Месца сапраўды экстраардынарнае.
Палац не маленькі, аднак і не такі велізарны, як упершыню здалося. Структура паверхаў была неаднолькавай. На адным доўгі калідор аб’ядноўваў сіметрычна размешчаныя пакоі, на іншым — заблытаныя калідоры, закуткі, пакоі і залы, пляцоўкі, што вялі на вялікія балконы. На першым паверсе знаходзіўся більярдны стол. Там можна было знайсці
і настольныя гульні, сярод якіх шахматы, шашкі. Як паведаміў Тадэвуш, тут часам збіраліся дактары, каб пагутарыць, перакінуцца ў карты. Сцены досыць тоўстыя, таму шумныя размовы або ўдары більярдных шароў зусім не перашкаджалі пацыентам.
Маладыя людзі вырашылі згуляць адну партыю, перад тым як працягнуць экскурсію. Перамогу атрымаў Андрэй, таму Тадэвуш, які не любіў прайграваць, угаварыў працягнуць гульню. Той быў досыць эмацыйны і нерваваўся, калі пачынаў прайграваць. Андрэй вырашыў не ўпарціцца ў імкненні да перамогі. Нічыя пакінула абодвух задаволенымі, і ў прыўзнятым настроі яны працягнулі агляд.
Пацыентаў у клініцы, як і персанал, можна было пералічыць па пальцах, таму вялікая частка пакояў пуставала. У далейшым незанятую прастору планавалі адвесці пад архіў клінікі, бібліятэку і асобныя кабінеты для дактароў. Персанал жыў на другім паверсе, а палаты пацыентаў знаходзіліся на трэцім. На першым размяшчаліся кабінеты Уладзіслава Штомпкі і яго намесніка — Базалья Франка, некалькі залаў для рабочых пасяджэнняў, кухня і дапаможныя памяшканні.
Экскурсія аказалася надзвычай цікавай. Затым выйшлі на ганак. He заўважаючы, як бяжыць час, яны пілі каву, палілі. Незаўважна перайшлі на «ты». Здавалася, іх знаёмства доўжылася не некалькі гадзін, а як мінімум пару гадоў.
— А з кім ты тут сябруеш? — паспрабаваў пажартаваць Андрэй, але адразу ж спахапіўся, не ведаючы, як можа быць успрыняты такі гумар тут.
— 3 Фелі Гвата, ужо амаль год. — Тадэвуш адразу зразумеў, што мелася на ўвазе, і нават засмяяўся. — Штомпка раней выкладаў у мяне ў Кракаўскім універсітэце. Аднойчы, калі я ўжо працаваў у Шчэціне, ён прапанаваў працу.
— I як табе тут працуецца?
— Калі шчыра, то першы час было крыху складана. Але чыста псіхалагічна. Неўзабаве асвоіўся, і цяпер зусім не шкадую. Я ж не ведаў, што гэта за месца, проста рызыкнуў і выйграў. Такі шчаслівы выпадак атрымлівае не кожны. Нам з табой пашанцавала. Мяне заўсёды прыцягвала навуковая дзейнасць. Усё тут мяне надзвычай захапляе. «Amicus» не проста клініка, але ў пэўным сэнсе лабараторыя, дзе сустракаешся з новымі, раней не вядомымі выпадкамі. Даводзіцца шукаць падыходы, распрацоўваць адэкватныя метады. Мы — першаадкрывальнікі.
Такія пафасныя прамовы абудзілі ў Андрэя натхненне, нястрымнае захапленне, якое прыводзіла ў эйфарыю. Паўстала пякучае жаданне хутчэй узяцца за працу, каб не заставацца простым назіральнікам, але далучыцца да нечага загадкавага, інтрыгуючага і, магчыма, вялікага. Сам жа суразмоўца стаў для яго яшчэ бліжэй.
Прыемныя ўражанні гэтага дня не абмежаваліся Тадэвушам. Бліжэй да вечара ён пазнаёміўся з астатнімі дактарамі. Усе як адзін прынялі маладога чалавека досыць добразычліва, з адценнем бацькоўскага клопату. 3 аднаго боку, гэта было прыемна, але з іншага — хацелася, каб да яго ставіліся не як да сына,
але як да роўнага. Паступова насцярожанасць і пэўная доля варожасці да гэтага месца, у якой Андрэй не хацеў сабе прызнавацца, пачала знікаць.
Атмасфера дыхала вольнасцю і прыязнасцю. Дактары, некаторыя з якіх ужо мелі сівізну, з дзіцячым азартам аддаваліся гульням, гарачым спрэчкам і глыбокім дыскусіям. Андрэй быў прыемна здзіўлены. Сябе ён лічыў эрудытам высокага ўзроўню, але да гэтых людзей было далёка. Яны былі не проста навукоўцамі, дактарамі, спецыялістамі ў сваёй галіне, а сапраўднымі інтэлектуаламі. Гутаркі ахоплівалі абсалютна розныя тэмы, пачынаючы ад філасофіі, мастацтва, гісторыі, і заканчваючы астрафізікай, квантавай механікай. Нават не проста гутаркі фармату інтэлектуальнага эксгібіцыянізму, але дэбаты, у якіх выяўлялася іх поўная дасведчанасць. He менш Андрэй быў уражаны, калі даведаўся пра захапленні Тадэвуша. Той пісаў прозу і ўжо не аднойчы публікаваўся ў літаратурных часопісах. «Ну, тут няма нічога асаблівага. Многія з гэтых людзей займаюцца чымсьці творчым у вольны час», — сціпла адказаў Тадэвуш.
Кожны з іх мог займацца чым толькі пажадае, яны былі экспертамі ў многіх сферах. Андрэй перажываў інтэнсіўныя выбухі натхнення і захаплення. Усяго толькі за некалькі займальных гадзін даведаўся столькі, што некалькі месяцаў працы з гэтымі людзьмі, без перабольшання, маглі раўняцца гадам упартай вучобы. Праца тут — не проста цудоўная магчымасць практыкі, як ён лічыў дагэтуль, але яшчэ і няўяўна вялікі вопыт, які здольны цалкам яго змяніць.
Разыходзіцца па пакоях пачалі бліжэй да адзінаццаці. Ноччу Андрэй яшчэ доўга не мог заснуць, уяўляючы далейшае сваё знаходжанне ў «Amicus». У галаве круціліся здагадкі: ці існуюць яшчэ недзе падобныя клінікі? Цяжка было паверыць, што гэта ўнікальная ў сваім родзе ўстанова. Няўжо нічога падобнага няма нават у Англіі, Германіі, ЗША ці іншых краінах? Аднак, з іншага боку, тут былі пацыенты з усяго свету. Як іх маглі сюды змясціць, калі ўсё трымаецца ў строгім сакрэце? Як і калі ўзнікла клініка? Яшчэ мноства пытанняў круцілася ў галаве. Была ўпэўненасць, што на самой справе важныя рэчы яму так і не раскрылі, ды ён пра іх і не пытаўся. Усе адказы, пэўна, ведаў Штомпка. Верагодна, і Франка таксама.
Недасягнутае
Ішоў чацвёрты месяц. Андрэю ўдалося шмат чаму навучыцца і даведацца. У яго з’явіліся новыя захапленні. Пад уплывам Тадэвуша, але ў болыпай ступені Жыля Арто, спрабаваў пісаць. У нататніку з’яўлялася проза — спачатку кароткія і няскладаныя накіды. 3 часам тэксты станавіліся ўсё больш «прычасанымі», а іх аб’ём павялічваўся. Яго пацыент, а цяпер і настаўнік, перачытваў усе рукапісы, выказваючы строгую, але справядлівую крытыку. 3 ім яны таксама ўспаміналі мінулае, абмяркоўвалі будучыя планы, новыя ідэі. Андрэй не баяўся дзяліцца вель-
мі асабістымі думкамі. Нярэдка гутарка заходзіла на тэрыторыю адцягненых тэм.
— Пасля ўчорашняй размовы ў мяне ўзнікла пытанне. Усю ноч не мог заснуць, хацелася падзяліцца некаторымі разважаннямі, але вырашыў цябе так позна не турбаваць. Якім чынам атрымалася, што канцэпцыі сюррэалізму і футурызму, якія, у пэўным сэнсе, маюць агульныя карані, радыкальна процілеглыя адна адной, — з дзіцячай непасрэднасцю пытаўся Андрэй, што так захапляла і замілоўвала Жыля.
— Чалавек я, вядома, не самы дурны, але чытаць твае думкі не магу. Удакладні, што маеш на ўвазе.