Дзіцячы маніфест  Кірыл Стаселька

Дзіцячы маніфест

Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2015
43.21 МБ
Адчуванне ўласнай улады і канфлікт з вышэйшым кіраўніцтвам неўзабаве прывялі да расколу.
У выніку Любіч сышоў з партыі і разам са сваімі паслядоўнікамі арганізаваў групу «Жалезны крыж». Падчас уступлення ў «Вялікую Румынію» прыступы злосці насілі лёгкую форму, іх яшчэ можна было схаваць, але цяпер яны сталі рэгулярнымі і прымалі ўсё больш складаныя формы. Пасля аднаго з прыступаў скура Любіча набыла ненатуральна цёмнае адценне. Па выпадковым збегу абставінаў члены групы «Жалезны крыж» — ягоныя ўласныя паслядоўнікі — прынялі Любіча за цыгана ды жорстка збілі яго і пакінулі паміраць у падваротні.
Магчыма, ён і памёр бы, але Любіча падабрала кампанія цыганоў, ды аказала яму неабходную дапамогу. Каб крыху суняць боль ад збіцця, адзін з іх паіў Любіча віном, прыгубляючы сам час ад часу. Спачатку лідар «Жалезнага крыжа» праявіў насцярожанасць і практычна не размаўляў. Але, ладна выпіўшы, Любіч і стары цыган разгаварыліся. Ледзь звязваючы думкі ў словы, стары цыган прызнаўся: «Я не веру ў бога. Неяк, гадоў трыццаць таму, я згвалціў адну кабетку. I што ж... бог мяне так і не пакараў». Пачуўшы гэта, Любіч выгукнуў: «Цяпер у цябе няма нагоды не верыць у яго, а ў мяне яшчэ ёсць», — ды схапіў са стала нож і ўсадзіў старому цыгану ў горла.
Збегчы ад сяброў сабутэльніка Любічу ўдалося, але праз некалькі дзён яго затрымала паліцыя. У турме прыступы пачасціліся, аднак усе лячэбныя ўстановы адмаўляліся яго прымаць, спасылаючыся на некампетэнтнасць у такім захворванні. Пасля доўгіх перамоваў Любіча пагадзіліся перадаць у «Amicus».
***
Цела французскага філосафа Фелі Гвата шмат пацярпела ад разрадаў току, удараў, парэзаў і ампутацыі некаторых сваіх частак. Такое стаўленне да ўласнага цела сталася вынікам не столькі схільнасці да садызму, колькі распрацаванай ім філасофскай канцэпцыі.
Гвата нарадзіўся ў багатай сям’і, наведваў школу-пансіён Карно, таксама правёў год у Ліцэі Генрыха IV, затым навучаўся ў Сарбоне. Пасля заканчэння Сарбоны быў адпраўлены выкладаць у Алжыр. У гэты перыяд ён пачынае цікавіцца целам чалавека з сацыялагічнай ды філасофска-антрапалагічнай пазіцый. У прыватнасці, стаўленнем да жаночага цела ў розных культурах. Асабліва на пачатковых этапах яго прыцягнулі такія феномены, як перавязванне жаночай нагі ў Азіі, мода на гарсэты ў Еўропе, павелічэнне шыі пры дапамозе кольцаў у Афрыцы.
Артыкулы Гвата на гэтую тэму прыцягнулі ўвагу акадэмічнай супольнасці Парыжа. Неўзабаве яго запрасілі выкладаць у адзін з парыжскіх універсітэтаў. Неадкладнае жаданне вывучаць дадзеную з’яву ў рэальных умовах прымусіла Гвата пакінуць выкладчыцкую і навуковую дзейнасць у Парыжы ды адправіцца ў падарожжа па Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы. Падчас падарожжаў на падставе багатага эмпірычнага матэрыялу ў Гвата фармуецца філасофская тэорыя адносна чалавечага цела, якую ён спрабуе прасунуць у акадэмічных колах праз тры гады пасля вяртання ў Парыж.
Згодна з ёй, чалавек сёння перастае існаваць, перастае адчуваць уласнае цела, якое з’яўляецца нічым іншым, як самім жыццём. Менавіта ў выніку смерці цела памірае чалавек. Праз боль ён адчувае подых смерці, а значыць, і рэальнасць самога жыцця. Бо што, калі не смерць, можа больш за ўсё наблізіць чалавека да вострага ўспрымання жыцця? Менавіта рызыка смерці і фізічны боль дазваляюць, на думку Гвата, па-сапраўднаму адчуць, чым ёсць жыццё. Аднак у сучасным грамадстве, дзе чалавек больш не рызыкуе сваім жыццём, у грамадстве татальнага камфорту, або таталітарызму камфорту, калі ўсе намаганні грамадскай, навуковай ды дзяржаўнай машыны, у тым ліку ўдасканаленых медыцынскіх практык накіраваныя на тое, каб засцерагчы чалавека ад усялякіх рызык і болю, чалавек болып не адчувае свайго цела, не адчувае смерці, а значыць, не можа больш адчуць жыццё. У грамадстве чалавек цяпер не жыве, але функцыянуе.
Гвата разумеў, што з боку парыжскіх даследчыкаў будзе магутны супраціў смелай тэорыі. Яе адразу ж адпрэчаць, але спадзяваўся на з’яўленне прыхільнікаў у асяродку прагрэсіўнага студэнцтва. Адмаўленне ды непрыняццё новай тэорыі з боку не толькі навукоўцаў, але і студэнтаў прывяло яго ў адчай. Навуковец чакаў крытычных артыкулаў, дыскусій, але ягоную канцэпцыю нават не ўспрынялі сур’ёзна, яе нават ніхто не абмяркоўваў.
Паўгода ён перажываў глыбокую дэпрэсію. Некалькі месяцаў нічога не еў, ні з кім не гаварыў, не
выходзіў на вуліцу, нават не ўпускаў дзённае святло ў свой пакой. Выхадам з дэпрэсіі сталася рашэнне прапусціць тэорыю праз уласнае цела. Так пачаліся эксперыменты Фелі Гвата. Ён рабіў усё, каб адчуць сваё цела, адчуць кожны орган адзін за адным. Пачаў з зубоў, давёўшы іх да невыноснага болю. Затым, пры дапамозе нажа, змог адчуць свае рукі, ногі, тулава. Але ўжо праз некаторы час здалося, што гэтага недастаткова. У выніку Гвата пазбавіўся носа і правай нагі. Пры гэтым даводзілася балансаваць, каб адзін з эксперыментаў не прывёў да смерці цела. Спачатку быў просты няўяўны боль той ці іншай канечнасці, але калі ён праняў практычна ўсё цела, калі боль стаў перманентным, адбывалася нешта дзіўнае, хвалюючае і жудаснае адначасова. Ён адчуваў, як змяняецца не толькі ўспрыманне прадметаў, скразняку з акна, прамянёў святла, што ледзь прарываліся скрозь дзіравыя фіранкі, але і як змяняецца мозг, як ён працуе, вырываючыся з галавы.
Пачынаючы з самага першага эксперыменту, TeaTa запісваў свае назіранні ў сшытак з цвёрдым пераплётам. Чым больш запаўняўся гэты сшытак, тым далей заходзіў эксперыментатар. Боль мацнеў. Аднойчы ноччу, калі смурод адрэзанай нагі стаў даносіцца да суседзяў, жандары выламалі дзверы. Дастаткова было некалькіх секунд, каб жандары ўбачылі ў ім вар’ята. Але калі б не сшытак з жудаснымі запісамі, яго маглі адправіць у звычайны вар’яцкі дом.
***
Англійскі актор Дэрба Круз нарадзіўся, у адрозненне ад Фелі Гвата, у беднай сям’і, і ўсё сваё дзяцінства правёў у праблемных раёнах Лондана. 3 нараджэння ён валодаў прыгожай знешнасцю і надзвычай моцным целаскладам, маючы пры гэтым добры характар і пачуццё ўласнай годнасці. Такое спалучэнне, магчыма, і магло б існаваць арганічна ў арыстакратычных колах, але ніяк не ў тых, дзе Дэрба правёў сваё дзяцінства. Як правіла, прыгажосць ягонага твару засланяла наяўнасць мускулаў. Таму аднагодкі пастаянна патрабавалі ад яго доказу дамінавання другога над першым. Пры ўсім сваім дабрадушным характары, Крузу прыходзілася кожны дзень даказваць у бойках, што ён не размазня, і гэта прыносіла яму душэўны боль. Але з часам дабрата характару паблякла, а звычка біцца замацавалася. Ён нібыта ішоў ва-банк: альбо пераможа і захавае сваю прыгожую знешнасць, альбо прайграе фізічна і заслужыць зламаны крывы нос. Нягледзячы на душэўнае імкненне да прыгожага і творчага, жыццё завяло яго ў бар, дзе ён ужо падлеткам стаў працаваць вышыбалам.
Аднойчы раніцай вядомы рэжысёр Гай Фіч, напярэдадні збіты Крузам у пабе, прыкладваючы лёд да зламанага носа, зразумеў, што гэты д’ябал з анёльскай знешнасцю ідэальна падыходзіць на галоўную ролю ў ягоным чарговым фільме. Таму адразу ж прапанаваў хлопцу працу. Той з радасцю прыняў прапанову, якая дазваляла нарэшце аддацца душэўнаму імкненню да творчай прафесіі. Спярша ўсё было
ў навінку, але Круз быў не дурны, ды хутка прыстасаваўся да новых правілаў гульні.
Фільм стаў вельмі папулярным, а Дэрбу засыпалі новымі прапановамі роляў чароўных, але небяспечных хлопцаў. I чым болып з’яўлялася фільмаў з ягоным удзелам, тым больш жанчын хацелі яго, тым болып мужчын імкнуліся быць падобнымі да яго. Бонусам новага статусу была магчымасць мець любую жанчыну, якую пажадае. Неўзабаве рытму яго жыцця адпавядала да двух-чатырох роляў на год і адна-дзве новыя жанчыны на тыдзень.
Аднойчы Круз злавіў сябе на думцы, што чым больш паспяховым і папулярным становіцца, тым часцей яму неабходны сэкс і тым часцей ён пачынае любавацца сваім адлюстраваннем у люстэрках, вітрынах і нават лужынах. Атрымлівалася, што Дэрба глядзіць на ўласнае адлюстраванне па некалькі соцень разоў на дзень. Ён не проста любаваўся сабой, а пажыраў адлюстраванне позіркам. Асабліва падрабязна разглядаў сябе ў ванным пакоі пасля душа, малюючы ў фантазіях розныя сцэны са сваім удзелам, і заўсёды гэта суправаджалася эрэкцыяй. Разам з самалюбаваннем узрастала і патрабавальнасць, а знайсці прывабную жанчыну станавілася ўсё больш складаным. У хуткім часе Круз не мог знайсці аніводнай большменш прывабнай асобы. Ужо на трэці дзень пакуты невыносна ўзмацніліся, жаданне раздзірала знутры, але жанчыны цяпер выклікалі агіду. Каб не з’ехаць з зглузду, можна было мастурбаваць, але не было на каго. Ён жадаў, але не мог выявіць аб’ект жадання.
Знураны, але не пакінуты самалюбаваннем, зноў разглядаў сябе ў ванным пакоі. Старанна абводзіў позіркам магутныя рукі, рэльефны прэс, велізарны пеніс. 3 радасцю і жахам зразумеў, што гэтым аб’ектам жадання быў ён сам. Рука, як шалёная, абхапіла чэлес. Стомлены, ён паваліўся на ложак. Цяпер дзень за днём ён мастурбаваў на сваё адлюстраванне па сем разоў за суткі. Ідэя заняцца сэксам з самім сабой узнікла выпадкова — яго гнуткасць дазволіла такі эксперымент. Большага задавальнення Круз яшчэ ніколі не атрымліваў. Прыходзілася чаргаваць анальны і аральны сэкс, бо пасля некалькіх дзён паўстаў востры боль. Часам мастурбаваў, але не мог утрымацца і зноў гвалтаваў сябе да крыві. Яго рукі, рот, анальная адтуліна былі скалечаны, калі служачыя гатэля знайшлі яго голым у лужыне крыві. Напачатку думалі, што на яго напалі, але калі ў лякарні Круз узяўся за ранейшае, паліцыя спыніла расследаванне. Штомпка дыягнаставаў у яго сэксаголію і нарцысізм.
***
Галава амерыканскага мастака армянскага паходжання Аршыля Горкі пасля дзевяноста дзевяці спробаў павесіцца аддзялілася ад цела. Галава і тулава прызвычаіліся існаваць паасобку. Частыя спробы суіцыду сталіся вынікам трагічнага лёсу гэтага геніяльнага мастака — аднаго з заснавальнікаў абстрактнага сюррэалізму.
Нарадзіўшыся ў маленькім сяле, Аршыль рос слабым і хваравітым хлопчыкам. Уся трагічнасць яго далейшага жыцця праявілася ўжо ў дзіцячыя гады, калі пачаўся генацыд армян. Трох сясцёр згвалтавалі і жорстка забілі. Яму з маці ўдалося збегчы ў Расію, бацькі ж даўно не было з імі. У чужой краіне ў іх не мелася ні грошай, ні дому, ні блізкіх. Каб зарабіць хоць нейкія сродкі для існавання, маці працавала кухаркай, прадаўцом, прыбіральшчыцай. Сам жа Аршыль не толькі працаваў, як і маці, у некалькіх месцах, але часам займаўся крадзяжом. Толькі цудам яму ўдавалася пазбягаць пакарання.