Дзіцячы маніфест  Кірыл Стаселька

Дзіцячы маніфест

Кірыл Стаселька
Выдавец: Галіяфы
Памер: 192с.
Мінск 2015
43.21 МБ
Папярэдне пагрукаўшы, Франка адчыніў дзверы і прапусціў Андрэя наперад. «Заходзьце, заходзьце» — пачуўся голас з кабінета. Добры твар Штомпка расцягнуўся ва ўсмешцы. Гэта быў невысокага росту чалавек з вялікім ротам і шырока пастаўленымі вачыма, бліскучай лысінай ды густой сівой барадой. Ён працягнуў сваю велізарную руку, якая жалезнымі абцугамі сціснулася ў прывітанні. Нягледзячы на вясёлую добразычлівасць гаспадара кабінета, Андрэя ахапіла моцнае хваляванне. Ён не ведаў, куды схаваць рукі, то складаў іх за спінай, то на грудзях, то хаваў у кішэні, погляд бегаў, словы запляталіся, голас змяніўся да непазнання. За акном бачыўся двор, і ў галаве паўстала думка, што за ім маглі назіраць падчас прагулкі каля возера.
— Андрэй, знаёмцеся, дырэктар клінікі — Уладзіслаў Штомпка, ён вас скаардынуе і ўсё растлумачыць. Цяпер я вас пакіну, але калі ўзнікнуць пытанні, звяртайцеся.
— Добра.
— Дзякуй вам, Базалья. Калі ласка, папрасіце Тадэвуша потым зайсці да мяне.
— Канечне.
Франка выйшаў, а лагодны доктар прапанаваў прысесці. Толькі цяпер Андрэй паспеў мімаходзь агледзець кабінет. Уздоўж сцен стаялі высокія, да самай столі, шафы з кнігамі і тэчкамі. Стол быў завалены паперамі. На падаконні стаяў невялікі бюст у антычным стылі. Насупраць акна знаходзіліся яшчэ адны дзверы, якія, хутчэй за ўсё, вялі непасрэдна ў калідор.
— Андрэй, ну як вам тут, якія першыя ўражанні?
— Маляўнічае месца. Пакуль агледзеў не ўвесь палац, але тое, што паспеў ужо ўбачыць, мяне вельмі ўразіла.
— Вас, пэўна, здзіўляе, чаму клініка знаходзіцца ў такім месцы, і чаму няма дактароў у белых халатах?
— Так, ды і не толькі гэта. Дакладней кажучы, я практычна нічога не ведаю пра вашу клініку за выключэннем таго, што сёння бачыў.
— Спадзяюся, вас такая невядомасць не адпудзіла. Справа ў тым, што гэтага патрабуе асаблівасць нашай установы. Мы знаходзімся ў прамежкавай пазіцыі, як бы паміж бальніцай, рэабілітацыйным цэнтрам і псіхіятрычнай клінікай. Думаю, не будзе перабольшаннем, калі скажу, што гэта ўнікальная клініка, якую складана, ды і не трэба ўпісваць пад якую-небудзь агульнапрынятую катэгорыю. Шмат у чым такое становішча звязана з асаблівасцямі нашых пацыентаў. Разумею, што псіхічныя адхіленні
самі па сабе ўжо даюць падставы казаць пра некаторыя асаблівасці, незвычайнасць. Але тут мы маем выпадкі, з якімі яшчэ ніхто і ніколі не сутыкаўся, ва ўсякім разе, у псіхіятрычнай практыцы. Нашы пацыенты маюць фізічныя адхіленні або калецтвы, якія сталі вынікам іх псіхічнага захворвання. Аднак не хвалюйцеся, для персаналу клінікі гэта не ўяўляе аніякай пагрозы. Напэўна, пакуль што я кажу расплывіста і вы не зусім уяўляеце, з чым будзеце працаваць, але ў далейшым паступова ўвойдзеце ў курс справы і з усім асвоіцеся.
Магчыма, не зусім правільна, што мы загадзя не паведамілі пра ўмовы працы тут, і, хутчэй за ўсё, вы б адмовіліся, але інакш немагчыма. Існаванне дадзенай установы засакрэчана. Пра існаванне нашай клінікі, за выключэннем тых, хто ў нас працуе, вядома толькі некалькім чыноўнікам з міністэрства і абмежаванаму колу членаў ураду. Таму нават мой даўні і блізкі сябар — Альгерд Францавіч — нічога канкрэтнага не мог вам патлумачыць. Мы робім усё магчымае, каб пазбегнуць распаўсюджвання хоць якой інфармацыі пра гэтае месца. Чакаю ад вас таго ж.
Прадстаўнікі СМІ, грамадскасць, ніхто не павінен даведацца. Hi сябрам, ні сваякам, нават «па вельмі вялікім-вялікім сакрэце» недапушчальна гаварыць пра клініку. Яшчэ раз паўтаруся, гэтага патрабуе асаблівасць дадзенай установы і яе пацыентаў. Мы маем унікальныя выпадкі, раней не вядомыя, але вельмі сур’ёзныя па сваіх паказчыках. Усялякая інфармацыя здольная прыцягнуць увагу да нашай структу-
ры. У такім выпадку ўся наша праца, усё дасягнутае будзе зведзена да мінімуму, у горшым жа выпадку... Страшна ўявіць, якія могуць быць наступствы пры горшым развіцці падзей. Альгерд Францавіч вельмі вас рэкамендаваў, і ў мяне няма падстаў сумнявацца ў вашай сумленнасці. Але вы павінны разумець, што варта праяўляць скрытнасць. Таксама мы навялі пэўныя даведкі і пераканаліся, што як спецыяліст вы нам цалкам падыходзіце. Як я ўжо казаў, з працай нашай клінікі будзеце знаёміцца паступова. Засталося толькі адзначыць яшчэ некалькі асноўных аспектаў.
Мы займаемся распрацоўкай і апрабацыяй новых метадаў лячэння, якія адпавядаюць канкрэтным выпадкам. Аднак базавы, я б сказаў, «вузлавы» элемент нашага метаду адлюстроўвае сама назва клінікі — «Amicus». У працэсе лячэння адна з галоўных задач заключаецца ў тым, каб пацыент не адчуваў сябе пацыентам. Ён мусіць забыцца, што мы хочам яго вылечыць ад нейкай хваробы. Кожны чалавек уяўляе сабой закрьггую псіхафізічную сістэму. Спроба ў яе ўварвацца прыводзіць да свядомага або падсвядомага супраціву і адрыньвання, таму класічныя сістэмы лячэння застаюцца малаэфектыўнымі. Мы ж спрабуем аказваць уздзеянне нівелюючы, робячы незаўважным самое ўварванне, ствараючы для пацыента камфортную абстаноўку, характэрную для штодзённасці яго папярэдняга жыцця.
Перш чым пачынаць лячэнне, варта наладзіць блізкі кантакт з пацыентам. Ён мусіць адкрыцца вам, лічыць вас сябрам. Але калі быць надта настойлівым,
патрабавальным, эфект атрымаецца процілеглы, і пацыент яшчэ больш заглыбіцца ў сябе, адгародзіцца ад свету. Для гэтага патрэбна самому адкрыцца, першым пайсці насустрач. Спачатку гэта будзе нялёгка, але ў далейшым паміж вамі павінен існаваць поўны давер, калі вы абсалютна ўсё даведаецеся адзін пра аднаго. Менавіта на гэтым этапе адносін стане магчымым выяўленне прычыны захворвання, а затым — непасрэдны працэс лячэння: неназойлівага, непрыкметнага ўплыву.
Усе нашы пацыенты — адзінокія людзі. Іх псіхічныя захворванні шмат у чым сталіся вынікам глыбокай ды працяглай адзіноты. Таму сяброўства паміж вамі і пацыентам не толькі спрыяе дасягненню пастаўленых задач, але мае значны тэрапеўтычны эфект. У сувязі са спецыфікай нашага метаду, як правіла, у аднаго доктара — адзін пацыент. Толькі я і доктар Базалья Франка назіраем некалькі чалавек. У асноўным гэта самыя складаныя выпадкі. Ва ўсякім разе, не палохайцеся і не хвалюйцеся, мы будзем вам усяляк дапамагаць. Калі ўзнікнуць якія цяжкасці або пытанні, смела звяртайцеся. Думаю, цяпер вы разумееце, чаму мы ходзім у звычайнай вопратцы, а клініка выглядае як жылы дом.
Сёння дам вам азнаёміцца з копіяй справы вашага пацыента Жыля Арто. Калі ўсё больш-менш зразумела і няма пярэчанняў, то ўжо заўтра пазнаёмлю вас з ім, і можаце пачынаць. Альгерд Францавіч казаў, што вы валодаеце французскай. Які ў вас узровень гутарковай?
— Так, я вывучаў французскую, таксама меў моўную практыку, калі стажыраваўся ў Ліёне. Дапускаю часам памылкі пры напісанні тэкстаў, але гутарковая досыць ніштаватая.
— Выдатна! Арто трохі ведае польскую, але не вельмі добра. Таму лепш размаўляць з ім на роднай мове. Дарэчы, гэта будзе карысным у вашых узаемасувязях.
— Добра, канечне.
— Андрэй, вы крыху агледзелі наваколле. Але каб адаптавацца і лепш арыентавацца, я папрасіў аднаго з нашых калег, Тадэвуша Бой-Жаленскага, правесці вам імправізаваную экскурсію. Ён якраз ваш аднагодка, таму, думаю, з ім вам будзе цікава.
Пасля падпісання дамовы ды іншых папер сталася магчымым паведаміць Андрэю больш падрабязную інфармацыю пра пацыентаў, якія знаходзяцца ў клініцы: імёны, кароткія біяграфіі, сімптомы. На дадзены момант іх было дзевяць. Тры назіраліся непасрэдна Уладзіславам Штомпкам і Базалья Франка. За астатнімі ж пяццю замацоўваўся асабісты доктар. Да шостага — Жыля Арто — з гэтага моманту быў прыпісаны Андрэй.
Першым па спісе значыўся Мілаш Любіч — румынскі нацыяналіст, вельмі расісцкіх поглядаў. Чалавек з досыць няўстойлівай псіхікай. Узровень нянавісці ў крытычныя перыяды дасягае дзевяці
з паловай пунктаў па шкале Релтіга. Для Любіча характэрныя рэгулярныя прыступы злосці, падчас якіх тэмпература цела пачынала падвышацца, што часам правакавала ўнутранае ўзгаранне з наступным выдзяленнем дыму. У выніку аднаго з такіх вострых прысі'упаў скура Мілаша набыла шакаладнае адценне, і цяпер яго складана было адрозніць ад мулата. Наступны прыступ ледзь не прывёў Любіча да смяротнага зыходу. Штомпка адзначыў, што калі б не прымусовае лячэнне, ад яго ў хуткім часе засталіся б адны вуглі. Таму можна лічыць, што Любічу вельмі пашанцавала. Гэта асабліва цяжкі пацыент, які патрабуе пастаяннага нагляду, бо трэба не прапусціць пачатак чарговага прыступу і своечасова пакласці яго ў ванну з лёдам, каб спыніць імклівае падвышэнне тэмпературы цела.
Магчыма, штуршком да ўзнікнення і развіцця псіхічных адхіленняў стала раскрыццё таямніцы яго нараджэння. 3 дзяцінства Любіч рос без бацькі. Маці — Адрыяна Любіч — сцвярджала, што бацька — дзяржаўны служачы, які быў вымушаны час ад часу наведваць з дыпламатычнай місіяй іншыя дзяржавы, падчас адной са службовых паездак нібыта памёр ад невядомага захворвання. Пазней, калі Любіч вучыўся ў духоўнай семінарыі, ён выпадкова высветліў, што нарадзіўся праз два гады пасля смерці Міхая Любіча — мужа Адрыяны. Маці спрабавала растлумачыць такую сітуацыю памылкай у дакументах, але ў рэшце рэшт не вытрымала ціску Мілаша ды вымушаная была прызнацца.
Пасля смерці мужа Адрыяна стала вельмі набожнай і часта хадзіла ў царкву. Аднойчы яна затрымалася дацямна пасля доўгай малітвы, а па дарозе назад, амаль каля самага дома, на яе напаў ды згвалціў цыган. Ён прыставіў ёй да горла нож, Адрыяна нават не магла крычаць. Праз некаторы час яна даведалася, што цяжарная, але як верніца прыняла рашэнне пакінуць дзіця. Гэтым немаўлём і стаўся Мілаш.
Такое адкрыццё шакавала Любіча. Таямніца нараджэння прывяла да глыбокага ўзрушэння, якое перавярнула ўсе ягоныя прынцыпы, перакананні і ідэалы. Ён сышоў з семінарыі, пакінуў родны дом, і Адрыяна болып ніколі не бачыла сына. Доўгі час Мілаш падпрацоўваў рознарабочым, пакуль не сустрэў Мікалая Кадрану, які пазнаёміў яго з румынскімі анархістамі. Яны праз некаторы час прыцягнулі Любіча да агітацыйнай дзейнасці. Але анархісты не зусім адпавядалі поглядам маладога чалавека. У далейшым ён змяніў яшчэ некалькі палітычных груповак, пакуль не ўступіў у «Вялікую Румынію». Дзейнасць і ідэалогія арганізацыі адпавядала ягоным нацыяналістычным і атэістычным памкненням. Добрыя арганізатарскія здольнасці, жывы розум і здольнасць да публічных прамоваў спрыялі таму, што Любіч імкліва падняўся па іерархічнай лесвіцы партыі. Праз два гады ўжо займаў вядучую пазіцыю ў гэтай структуры. Вакол маладога нацыяналіста сфармавалася вялікая група прыхільнікаў.